Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Решение Минского городского исполнительного комитета от 16 ноября 2004 г. №2279 "Аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

 
          РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
                    16 лiстапада 2004 г. № 2279

АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФАЎ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКIМ
ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ

       _______________________________________________ _______ ___ _
         Утратило силу  решением Минского городского исполнительного
         комитета от 23 июня 2005 г.  №  1075  (Национальный  реестр
         правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., № 113, 9/4257)
           

     На падставе Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999
г.  №  285  "О  некоторых  мерах  по  стабилизации  цен  (тарифов) в
Республике  Беларусь"  i  ў  мэтах  забеспячэння  выканання   Закона
Рэспублiкi  Беларусь  ад  29  снежня 2003 года "О бюджете Республики
Беларусь  на  2004  год"  у  частцы  пакрыцця  затрат   транспартных
арганiзацый, ажыццяўляючых гарадскiя перавозкi пасажыраў транспартам
агульнага карыстання, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
     1. Зацвердзiць    тарыф    на  перавозку  пасажыраў   гарадскiм
транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мiнску:
     1.1. у  аўтобусе,  трамваi,  тралейбусе,  метро  - у памеры 360
рублёў,  а для пенсiянераў,  студэнтаў i навучэнцаў - 180 рублёў  за
адну паездку;
     1.2. у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў -  у
памеры 720 рублёў,  а для пенсiянераў,  студэнтаў i навучэнцаў - 360
рублёў за адну паездку.
     2. Права  льготнага праезду на ўсiх вiдах гарадскога транспарту
агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў  у
адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
     3. Пры  распаўсюджваннi  бiлетаў  на адну паездку вадзiцелямi ў
гарадскiм  транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца
на 40 рублёў да зацверджанага тарыфу.
     4. Зацвердзiць  кошт  месячных  i  дэкадных праязных бiлетаў на
перавозку  пасажыраў  гарадскiм  транспартам  агульнага   карыстання
згодна з дадаткам.
     5. Транспартнаму    камунальнаму    унiтарнаму    прадпрыемству
"Мiнсктранс" (Сасноўскi У.Г.):
     5.1. прыняць    меры    для     забеспячэння     бесперабойнага
распаўсюджвання  бiлетнай  прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце агульнага  карыстання  праз  кiёскi  мiнскага  гарадскога
аптова-рознiчнага   прадпрыемства  "Белсаюздрук",  гандлёвую  сетку,
спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi
ў       аўтобусах,      трамваях,      тралейбусах,      грамадскiмi
распаўсюджвальнiкамi;
     5.2. iнфармаваць  насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку
пасажыраў  гарадскiм  транспартам  агульнага  карыстання праз сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце;
     5.3. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў
гарадскiм транспарце агульнага карыстання.
     6. Гандлёвыя   арганiзацыi   незалежна   ад   формы   ўласнасцi
распаўсюджваюць  бiлетную  прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце   агульнага   карыстання   на   падставе   заключаных   з
транспартным   камунальным   унiтарным  прадпрыемствам  "Мiнсктранс"
дагавораў.
     7. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
     рашэнне  Мiнскага  гарадскога  выканаўчага камiтэта ад 2 лiпеня
2004 г. № 1350 "Аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм
транспартам  агульнага  карыстання"  (Национальный  реестр  правовых
актов Республики Беларусь, 2004 г., № 113, 9/3525);
     рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 10  верасня
2004 г.  № 1865 "Аб унясеннi змяненняў у рашэнне Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта ад 2  лiпеня  2004  г.  №  1350"  (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 147, 9/3677).
     8. Кантроль  за  выкананнем  гэтага рашэння ўскласцi на першага
намеснiка    старшынi   Мiнскага  гарадскога  выканаўчага   камiтэта
Анфiмава Л.В.
     9. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу з 20 лiстапада 2004 г.

Старшыня                                                  М.Я.Паўлаў

Кiраўнiк спраў                                         М.Ф.Савановiч

УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк
Мiнiстра эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь
         У.А.Найдуноў
12.11.2004

                                                Дадатак
                                                да рашэння
                                                Мiнскага гарадскога
                                                выканаўчага камiтэта
                                                16.11.2004 № 2279

       Кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку
        пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання

----T---------------------------------T--------------T-------------¬
¦ № ¦                                 ¦   Месячныя   ¦   Дэкадныя  ¦
¦п/п¦          Вiды бiлетаў           +-------T------+------T------+
¦   ¦                                 ¦  100% ¦  50% ¦ 100% ¦  50% ¦
+---+---------------------------------+-------+------+------+------+
¦ 1 ¦На адзiн вiд транспарту (аўтобус,¦ 16200 ¦ 8100 ¦ 5680 ¦ 2840 ¦
¦   ¦тралейбус, трамвай, метро)       ¦       ¦      ¦      ¦      ¦
+---+---------------------------------+-------+------+------+------+
¦ 2 ¦Экспрэсны аўтобус                ¦ 21600 ¦10800 ¦ 7580 ¦ 3790 ¦
+---+---------------------------------+-------+------+------+------+
¦ 3 ¦На два вiды транспарту           ¦ 21600 ¦10800 ¦ 7580 ¦ 3790 ¦
¦   ¦(аўтобус-тралейбус,              ¦       ¦      ¦      ¦      ¦
¦   ¦аўтобус-трамвай,                 ¦       ¦      ¦      ¦      ¦
¦   ¦трамвай-тралейбус)               ¦       ¦      ¦      ¦      ¦
+---+---------------------------------+-------+------+------+------+
¦ 4 ¦На тры вiды транспарту           ¦ 25200 ¦12600 ¦ 8840 ¦ 4420 ¦
¦   ¦(аўтобус-тралейбус-трамвай)      ¦       ¦      ¦      ¦      ¦
L---+---------------------------------+-------+------+------+-------

       _______________________________________________ _______ ___ _


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы