Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Решение Минского городского исполнительного комитета от 2 июля 2004 г. №1350 "Аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

 
          РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
                      2 лiпеня 2004 г. № 1350

АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФАЎ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКIМ
ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ

       _______________________________________________ _______ ___ _
         Решение утратило    силу   решением   Минского   городского
         исполнительного комитета  от  16  ноября  2004  г.  №  2279
         (Национальный  реестр  правовых  актов Республики Беларусь,
         2004 г., № 181, 9/3797)   

        [Изменения и дополнения:
            Решение Минского  городского исполнительного комитета от
         10 сентября 2004 г.  № 1865 (Национальный  реестр  правовых
         актов   Республики   Беларусь,  2004  г.,  №  147,  9/3677)]

     На падставе Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999
г.  №  285  "Аб  некаторых  мерах  па  стабiлiзацыi  цэн (тарыфаў) у
Рэспублiцы  Беларусь"  i  ў  мэтах  забеспячэння  выканання   Закона
Рэспублiкi  Беларусь  ад  29 снежня 2003 года "Аб бюджэце Рэспублiкi
Беларусь  на  2004  год"  у  частцы  пакрыцця  затрат   транспартных
арганiзацый, ажыццяўляючых гарадскiя перавозкi пасажыраў транспартам
агульнага карыстання, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
     1. Зацвердзiць    тарыф    на  перавозку  пасажыраў   гарадскiм
транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мiнску:
     1.1. у  аўтобусе,  трамваi,  тралейбусе,  метро - у  памеры 300
рублёў,  а  для  пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 150 рублёў за
адну паездку;
     1.2. у  аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у
памеры  600  рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 300
рублёў за адну паездку.
     2. Права iльготнага праезду на ўсiх вiдах гарадскога транспарту
агульнага  карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у
адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
     3. Пры  распаўсюджваннi  бiлетаў  на адну паездку вадзiцелямi ў
гарадскiм  транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца
на 50 рублёў да зацверджанага тарыфу.
     4. Зацвердзiць  кошт  месячных  i  дэкадных праязных бiлетаў на
перавозку  пасажыраў  гарадскiм  транспартам  агульнага   карыстання
згодна з дадаткам.
     5. Транспартнаму    камунальнаму    унiтарнаму    прадпрыемству
"Мiнсктранс" (Сасноўскi У.Г.):
     5.1. прыняць    меры    для     забеспячэння     бесперабойнага
распаўсюджвання  бiлетнай  прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце агульнага  карыстання  праз  кiёскi  мiнскага  гарадскога
аптова-рознiчнага   прадпрыемства  "Белсаюздрук",  гандлёвую  сетку,
спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi
ў       аўтобусах,      трамваях,      тралейбусах,      грамадскiмi
распаўсюджвальнiкамi;
     5.2. iнфармаваць  насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку
пасажыраў  гарадскiм  транспартам  агульнага  карыстання праз сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце;
     5.3. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў
гарадскiм транспарце агульнага карыстання.
     6. Гандлёвыя    арганiзацыi    незалежна  ад  формы   ўласнасцi
распаўсюджваюць  бiлетную  прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце    агульнага    карыстання   на  падставе  заключаных   з
транспартным   камунальным  унiтарным  прадпрыемствам   "Мiнсктранс"
дагавораў.
     7. Галоўнаму  ўпраўленню  ўнутраных  спраў  Мiнскага гарадскога
выканаўчага    камiтэта    (Куляшоў А.Н.)   аказваць   садзейнiчанне
транспартнаму  камунальнаму  унiтарнаму прадпрыемству "Мiнсктранс" у
пытаннях  праверкi  паўнаты  аплаты  праезду  ў гарадскiм транспарце
агульнага карыстання.
     8. Прызнаць    страцiўшым  сiлу  рашэнне  Мiнскага   гарадскога
выканаўчага  камiтэта  ад  29  верасня  2003 г.  № 1652 "Аб змяненнi
тарыфаў  на  перавозку  пасажыраў  гарадскiм  транспартам  агульнага
карыстання" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2003 г., № 114, 9/2941).
     9. Кантроль  за  выкананнем  гэтага рашэння ўскласцi на першага
намеснiка    старшынi   Мiнскага  гарадскога  выканаўчага   камiтэта
Ярохава М.М.
     10. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу з 10 лiпеня 2004 г.

Старшыня                                                  М.Я.Паўлаў

Кiраўнiк спраў                                         М.Ф.Савановiч

УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк
Мiнiстра эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь
         У.А.Найдуноў
01.07.2004

                                                Дадатак
                                                да рашэння
                                                Мiнскага гарадскога
                                                выканаўчага камiтэта
                                                02.07.2004 № 1350
                                                (у рэдакцыi рашэння
                                                Мiнскага гарадскога
                                                выканаўчага камiтэта
                                                10.09.2004 № 1865)

       Кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку
        пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання

----T------------------------------------T-------------T-----------¬
¦ № ¦                                    ¦  Месячныя   ¦  Дэкадныя ¦
¦п/п¦            Вiды бiлетаў            +------T------+-----T-----+
¦   ¦                                    ¦ 100% ¦  50% ¦ 100%¦ 50% ¦
+---+------------------------------------+------+------+-----+-----+
¦ 1 ¦На адзiн вiд транспарту (аўтобус,   ¦13500 ¦ 6750 ¦4740 ¦2370 ¦
¦   ¦тралейбус, трамвай, метро)          ¦      ¦      ¦     ¦     ¦
+---+------------------------------------+------+------+-----+-----+
¦ 2 ¦Экспрэсны аўтобус                   ¦18000 ¦ 9000 ¦6320 ¦3160 ¦
+---+------------------------------------+------+------+-----+-----+
¦ 3 ¦На два вiды транспарту              ¦18000 ¦ 9000 ¦6320 ¦3160 ¦
¦   ¦(аўтобус-тралейбус, аўтобус-трамвай,¦      ¦      ¦     ¦     ¦
¦   ¦трамвай-тралейбус)                  ¦      ¦      ¦     ¦     ¦
+---+------------------------------------+------+------+-----+-----+
¦ 4 ¦На тры вiды транспарту              ¦21000 ¦ 1050 ¦7370 ¦3680 ¦
¦   ¦(аўтобус-тралейбус-трамвай)         ¦      ¦      ¦     ¦     ¦
L---+------------------------------------+------+------+-----+------

       _______________________________________________ _______ ___ _
         Приложение -  в  редакции   решения   Минского   городского
         исполнительного комитета от 10 сентября 2004 г. № 1865


                                                Дадатак
                                                да рашэння
                                                Мiнскага гарадскога
                                                выканаўчага камiтэта
                                                02.07.2004 № 1350

       Кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку
        пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання

----T--------------------------------------T-----------T-----------¬
¦ № ¦                                      ¦  Месячныя ¦  Дэкадныя ¦
¦п/п¦            Вiды бiлетаў              +-----T-----+-----T-----+
¦   ¦                                      ¦ 100%¦ 50% ¦100% ¦ 50% ¦
+---+--------------------------------------+-----+-----+-----+-----+
¦ 1 ¦На адзiн вiд транспарту (аўтобус,     ¦13500¦ 6750¦4735 ¦2370 ¦
¦   ¦тралейбус, трамвай, метро)            ¦     ¦     ¦     ¦     ¦
+---+--------------------------------------+-----+-----+-----+-----+
¦ 2 ¦Экспрэсны аўтобус                     ¦18000¦ 9000¦6315 ¦3160 ¦
+---+--------------------------------------+-----+-----+-----+-----+
¦ 3 ¦На два вiды транспарту                ¦18000¦ 9000¦6315 ¦3160 ¦
¦   ¦(аўтобус-тралейбус, аўтобус-трамвай,  ¦     ¦     ¦     ¦     ¦
¦   ¦трамвай-тралейбус)                    ¦     ¦     ¦     ¦     ¦
+---+--------------------------------------+-----+-----+-----+-----+
¦ 4 ¦На тры вiды транспарту                ¦21000¦10500¦7370 ¦3685 ¦
¦   ¦(аўтобус-тралейбус-трамвай)           ¦     ¦     ¦     ¦     ¦
L---+--------------------------------------+-----+-----+-----+------

       _______________________________________________ _______ ___ _


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы