Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Решение Минского городского исполнительного комитета от 25 января 2002 г. №75 "Аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў транспартам агульнага карыстання"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

 
          РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
                      25 студзеня 2002 г. № 75

АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФАЎ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ТРАНСПАРТАМ
АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ

       _______________________________________________ _______ ___ _
         Решение     утратило    силу  решением  Минского городского
         исполнительного      комитета     от 24 июля 2002 г. № 1057
         (Национальный реестр правовых    актов Республики Беларусь,
         2002 г., № 101, 9/2064) 

         [Изменения и дополнения:
            Решение Минского городского исполнительного комитета  от
          2 мая 2002 г. № 575 (Национальный реестр правовых    актов
          Республики Беларусь, 2002 г., № 57, 9/1929)]

     У  адпаведнасцi  з  Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19
мая  1999 г. № 285 "Аб некаторых мерах па стабiлiзацыi цэн (тарыфаў)
у  Рэспублiцы  Беларусь"  i  ў  мэтах  забеспячэння выканання Закона
Рэспублiкi  Беларусь  ад  29  снежня  2001  г.  №  72-З  "Аб бюджэце
Рэспублiкi    Беларусь  на  2002  год"  у  частцы  пакрыцця   затрат
транспартных    арганiзацый,    ажыццяўляючых  гарадскiя   перавозкi
пасажыраў    транспартам   агульнага  карыстання,  Мiнскi   гарадскi
выканаўчы камiтэт вырашыў:
     1. Зацвердзiць    тарыф    на  перавозку  пасажыраў   гарадскiм
транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мiнску:
     1.1. у  аўтобусе,  трамваi,  тралейбусе,  метро - у  памеры 120
рублёў,  а  для  пенсiянераў,  студэнтаў i навучэнцаў - 60 рублёў за
адну паездку;
     1.2. у  аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у
памеры  240  рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 120
рублёў за адну паездку.
     2. Права    бясплатнага   праезду  на  ўсiх  вiдах   гарадскога
транспарту  агульнага  карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям
пасажыраў у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
     3. Пры  распаўсюджваннi  бiлетаў  на адну паездку вадзiцелямi ў
гарадскiм  транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца
на 30 рублёў да зацверджанага тарыфу.
     4. Зацвердзiць  кошт  месячных  i  дэкадных праязных бiлетаў на
перавозку  пасажыраў  гарадскiм  транспартам  агульнага   карыстання
згодна з дадаткам.
     5. Утратил силу.
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Пункт 5   утратил   силу   решением   Минского   городского
         исполнительного комитета от 2 мая 2002 г. № 575

            5. Устанавiць, што пры праездзе ў аўтобусах   рэгулярных
         экспрэсных  маршрутаў  пасажыры, якiя маюць месячны праязны
         бiлет   на  права  праезду ў аўтобусах гарадскiх рэгулярных
         звычайных    маршрутаў, дадаткова  аплачваюць 120 рублёў, а
         пенсiянеры,    студэнты   i навучэнцы - 60 рублёў за кожную
         паездку.
       _______________________________________________ _______ ___ _

     6. Утратил силу.
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Пункт 6   утратил   силу   решением   Минского   городского
         исполнительного комитета от 2 мая 2002 г. № 575

            6. Прадаставiць   пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на
         праезд      у     аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных
         маршрутаў, права на праезд у аўтобусах звычайных маршрутаў.
       _______________________________________________ _______ ___ _

     7. Утратил силу.
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Пункт 7   утратил   силу   решением   Минского   городского
         исполнительного комитета от 2 мая 2002 г. № 575

            7. Прадаставiць   пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на
         праезд     у  4   (чатырох)   вiдах  гарадскога  транспарту
         агульнага   карыстання   (аўтобус-тралейбус-трамвай-метро),
         права      на   праезд   у   аўтобусах гарадскiх рэгулярных
         экспрэсных маршрутаў.
       _______________________________________________ _______ ___ _

     8. Камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту
i  сувязi  Мiнскага  гарадскога  выканаўчага  камiтэта"   (Сасноўскi
У.Г.):
     8.1. прыняць    меры    для     забеспячэння     бесперабойнага
распаўсюджвання  бiлетнай  прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце агульнага  карыстання  праз  кiёскi  Мiнскага  гарадскога
аптова-рознiчнага   прадпрыемства  "Белсаюздрук",  гандлёвую  сетку,
спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi
ў       аўтобусах,      трамваях,      тралейбусах,      грамадскiмi
распаўсюджвальнiкамi;
     8.2. iнфармаваць  насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку
пасажыраў  гарадскiм  транспартам  агульнага  карыстання праз сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце;
     8.3. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў
гарадскiм транспарце агульнага карыстання.
     9. Гандлёвыя    арганiзацыi    незалежна   ад  форм   уласнасцi
распаўсюджваюць  бiлетную  прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з камунальным
унiтарным  прадпрыемствам  "Упраўленне  транспарту i сувязi Мiнскага
гарадскога выканаўчага камiтэта" дагавораў.
     10. Галоўнаму  ўпраўленню  ўнутраных  спраў Мiнскага гарадскога
выканаўчага  камiтэта (Рак А.I.) аказваць садзейнiчанне камунальнаму
унiтарнаму  прадпрыемству  "Упраўленне  транспарту i сувязi Мiнскага
гарадскога  выканаўчага камiтэта" ў пытаннях праверкi паўнаты аплаты
праезду ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання.
     11. Кантроль  за  выкананнем  сапраўднага  рашэння  ўскласцi на
намеснiка  старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта Сямашку
П.М.

Старшыня                                                  М.Я.ПАЎЛАЎ

Кiраўнiк спраў                                       Л.М.ВАЛОДЗЬКIНА

УЗГОДНЕНА
Пастанова
Мiнiстэрства эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь
24.01.2002 № 16

                                              Дадатак
                                              да рашэння Мiнскага
                                              гарадскога выканаўчага
                                              камiтэта
                                              25.01.2002 № 75

       Кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку
        пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання

                                                                       (руб.)
--------------------------------------------------------T---------T---------¬
¦                      Вiды бiлетаў                     ¦Месячныя ¦Дэкадныя ¦
+-------------------------------------------------------+----T----+----T----+
¦                                                       ¦100%¦ 50%¦100%¦ 50%¦
+-------------------------------------------------------+----+----+----+----+
¦На адзiн вiд транспарту (аўтобус, тралейбус, трамвай,  ¦    ¦    ¦    ¦    ¦
¦метро)                                                 ¦5400¦2700¦1890¦ 945¦
+-------------------------------------------------------+----+----+----+----+
¦Экспрэсны аўтобус                                      ¦7200¦3600¦2530¦1265¦
+-------------------------------------------------------+----+----+----+----+
¦На два вiды транспарту                                 ¦    ¦    ¦    ¦    ¦
¦(аўтобус-тралейбус, аўтобус-трамвай,                   ¦    ¦    ¦    ¦    ¦
¦трамвай-тралейбус)                                     ¦7200¦3600¦2530¦1265¦
+-------------------------------------------------------+----+----+----+----+
¦На тры вiды транспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай)     ¦    ¦    ¦    ¦    ¦
¦                                                       ¦    ¦    ¦    ¦    ¦
¦                                                       ¦8400¦4200¦2950¦1475¦
+-------------------------------------------------------+----+----+----+----+
¦                                                       ¦    ¦    ¦    ¦    ¦
¦                                                       ¦    ¦    ¦    ¦    ¦
¦                                                       ¦    ¦    ¦    ¦    ¦
L-------------------------------------------------------+----+----+----+-----

       _______________________________________________ _______ ___ _
         Приложение   -  с изменениями, внесенными решением Минского
         городского  исполнительного комитета от 2 мая 2002 г. № 575

                                              Дадатак
                                              да рашэння Мiнскага
                                              гарадскога выканаўчага
                                              камiтэта
                                              25.01.2002 № 75

       Кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку
        пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання

                                                                       (руб.)
--------------------------------------------------------T---------T---------¬
¦                      Вiды бiлетаў                     ¦Месячныя ¦Дэкадныя ¦
+-------------------------------------------------------+----T----+----T----+
¦                                                       ¦100%¦ 50%¦100%¦ 50%¦
+-------------------------------------------------------+----+----+----+----+
¦На адзiн вiд транспарту (аўтобус, тралейбус, трамвай,  ¦    ¦    ¦    ¦    ¦
¦метро)                                                 ¦5400¦2700¦1890¦ 945¦
+-------------------------------------------------------+----+----+----+----+
¦Экспрэсны аўтобус                                      ¦7200¦3600¦2530¦1265¦
+-------------------------------------------------------+----+----+----+----+
¦На два вiды транспарту (метро-аўтобус, метро-тралейбус,¦    ¦    ¦    ¦    ¦
¦метро-трамвай, аўтобус-тралейбус, аўтобус-трамвай,     ¦    ¦    ¦    ¦    ¦
¦трамвай-тралейбус)                                     ¦7200¦3600¦2530¦1265¦
+-------------------------------------------------------+----+----+----+----+
¦На тры вiды транспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай,     ¦    ¦    ¦    ¦    ¦
¦аўтобус-тралейбус-метро, аўтобус-трамвай-метро,        ¦    ¦    ¦    ¦    ¦
¦трамвай-тралейбус-метро)                               ¦8400¦4200¦2950¦1475¦
+-------------------------------------------------------+----+----+----+----+
¦Адзiны на чатыры вiды транспарту                       ¦    ¦    ¦    ¦    ¦
¦(аўтобус-тралейбус-трамвай-метро) (прыгодны для праезду¦    ¦    ¦    ¦    ¦
¦ў экспрэсным аўтобусе)                                 ¦9600¦4800¦3370¦1685¦
L-------------------------------------------------------+----+----+----+-----
       _______________________________________________ _______ ___ _





<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы