Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Решение Минского городского исполнительного комитета от 16 января 1997 г. №14 "Аб змяненнi тарыфу на праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

                 МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ

                              РАШЭННЕ

 16 студзеня 1997 г. N 14


 АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФУ НА ПРАЕЗД У ГАРАДСКIМ
 ПАСАЖЫРСКIМ ТРАНСПАРЦЕ

===

       _______________________________________________ _______ ___ _
         Утратило силу решением  Минского городского исполнительного
         комитета от 6 января 1998 г. N 3  


     Для    забеспячэння   пасажырскiх    перавозак   прадпрыемствам
гарадскога  транспарту   неабходна  на  1997   год  764,5  млрд.руб.
бюджэтных  сродкаў.  Праектам  бюджэту  прадугледжваецца  выдзяленне
толькi 255,8 млрд.руб., або 33,5% ад неабходнай сумы.
     Улiчваючы недахоп бюджэтных сродкаў,  а таксама павелiчэнне цэн
на   аўтамабiльнае   палiва   i   iншых   расходаў  на  эксплуатацыю
пасажырскага транспарту, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

     1.  Зацвердзiць адзiны  тарыф  на  праезд пасажыраў,  а таксама
правоз аднаго месца багажу ў г.Мiнску:

     1.1. У метро, аўтобусе, трамваi, тралейбусе ў памеры 2000 руб.,
а для  пенсiянераў,  студэнтаў  i  навучэнцаў  -  1000  руб. за адну
паездку.

     1.2. У аўтобусе з экспрэсным рэжымам руху ў памеры 4000 руб.,
а для  пенсiянераў,  студэнтаў  i  навучэнцаў  -  2000  руб. за адну
паездку.

     2.  Увесцi  ў  дзеянне зацверджаныя  пунктам  1  гэтага рашэння
адзiныя тарыфы:

     2.1. На праезд у метро - з 18 студзеня 1997 г.

     2.2. На  праезд  у гарадскiм  аўтобусе, тралейбусе, трамваi - з
1 лютага 1997 г.

     3. Установiць, што з 1  лютага 1997 года пры рэалiзацыi бiлетаў
на  адну   паездку  вадзiцелямi  ў   рухомым  саставе  цана   бiлета
павялiчваецца на 300 руб. да зацверджанага тарыфу.

     4.  Зацвердзiць кошт  месячных i  дэкадных праязных  бiлетаў на
праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце згодна з дадаткам.

     5.  Устанавiць,  што  пры  праездзе  ў  гарадскiх  аўтобусах  з
экспрэсным рэжымам руху, пасажыры,  якiя маюць месячны праязны бiлет
на  права   праезду  ў  аўтобусах   гарадскiх  маршрутаў,  дадаткова
аплачваюць -  2000 руб.,  а  пенсiянеры,  студэнты   i  навучэнцы  -
1000 руб. за кожную паездку.

     6. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на гарадскi
аўтобус з экспрэсным рэжымам руху,  права на праезд у аўтобусах усiх
гарадскiх маршрутаў.

     7. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць  праязны бiлет на  4 вiды
гарадскога  транспарту  (аўтобус-тралейбус-трамвай-метро),  права на
праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў.

     8.  Вытворчаму ўпраўленню  транспарту i  сувязi Мiнгарвыканкома
(Вавула М.В.):

     8.1.  Прыняць  меры  для  забеспячэння бесперабойнай рэалiзацыi
бiлетнай прадукцыi на праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце праз
кiёскi  МГАРП  "Белсаюздрук",  гандлёвую  сетку,  у  спецыялiзаваных
бiлетных  касах,  на  дыспетчарскiх  пунктах,  вадзiцелямi ў салонах
аўтобусаў, трамваяў, тралейбусаў, грамадскiмi распаўсюджвальнiкамi.

     8.2. Iнфармаваць насельнiцтва  аб змяненнi  тарыфаў праз сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце.

     8.3.  Узмацнiць  кантроль  вадзiцелямi,  кантралёрамi  i iншымi
работнiкамi пасажырскага транспарту за паўнатой аплаты праезду.

     9.  Абавязаць  усе  гандлёвыя  арганiзацыi,  незалежна  ад форм
уласнасцi, распаўсюджваць  бiлетную прадукцыю на  праезд у гарадскiм
транспарце на падставе заключаных з вытворчым упраўленнем транспарту
i сувязi дагавораў.

     10. УУС Мiнгарвыканкома  (Тарлецкi Б.К.) аказваць садзейнiчанне
вытворчаму ўпраўленню транспрту i сувязi ў пытаннях праверкi паўнаты
аплаты праезду у гарадскiм пасажырскiм транспарце.

     11. Рашэнне  Мiнгарвыканкома ад 04.01.96 N  1 лiчыць страцiўшым
сiлу.

     12. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на намеснiка
старшынi гарвыканкама Сямашку П.М.


 Першы нам.старшынi
 выканкома                                           Г.П.Сенькевiч

 Кiраўнiк спраў                                      Л.М.Валодзькiна


                                      Дадатак да рашэння
                                      Мiнгарвыканкома
                                      ад 16 студзеня 1997 г., N 14


                               КОШТ

              праязных бiлетаў на праезд у гарадскiм
            пасажырскiм транспарце пры тарыфе 2000 руб.

 ---------------------------T-----------------T-----------------
                            ¦Для насельнiцтва,¦Iльготныя для
                            ¦прадпрыемстваў,  ¦навучэнцаў,
                            ¦арганiзацый      ¦студэнтаў,
                            ¦                 ¦пенсiянераў
 ---------------------------+--------T--------+--------T--------
                            ¦месячныя¦дэкадныя¦месячныя¦дэкадныя
 ---------------------------+--------+--------+--------+--------
 На адзiн вiд транспарту
 /аўтобус, тралейбус,
 трамвай, метро/              85000    29000    42500   14000

 Аўтобус-экспрэс             120000    40000    60000   20000

 На два вiды транспарту
 /метро-аўтобус,
 метро-тралейбус,
 метро-трамвай,
 аўтобус-тралейбус,
 аўтобус-трамвай,
 трамвай-тралейбус/          120000    40000    60000   20000

 На тры вiды транспарту
 /аўтобус-тралейбус-трамвай,
 аўтобус-тралейбус-метро,
 аўтобус-трамвай-метро,
 трамвай-тралейбус-метро/    140000    47000    70000   23000

 Адзiны на чатыры вiды
 транспарту /аўтобус-
 тралейбус-трамвай-метро/ -
 прыгодны для праезду ў
 аўтобусе-экспрэсе           160000    54000    80000   26000


 Кiраўнiк спраў                             Л.М.Валодзькiна  




<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы