Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Закон Республики Беларусь от 29 декабря 1999 г. №345-З "О ратификации Соглашения между Правительством Республики Беларусь и Правительством Словацкой Республики об избежании двойного налогообложения и предотвращении уклонения от уплаты налогов в отношении налогов на доходы и имущество"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

 
                     ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
                     29 декабря 1999 г. N 345-З

 О РАТИФИКАЦИИ СОГЛАШЕНИЯ МЕЖДУ ПРАВИТЕЛЬСТВОМ РЕСПУБЛИКИ 
 БЕЛАРУСЬ И ПРАВИТЕЛЬСТВОМ СЛОВАЦКОЙ РЕСПУБЛИКИ ОБ 
 ИЗБЕЖАНИИ ДВОЙНОГО НАЛОГООБЛОЖЕНИЯ И ПРЕДОТВРАЩЕНИИ 
 УКЛОНЕНИЯ ОТ УПЛАТЫ НАЛОГОВ В ОТНОШЕНИИ НАЛОГОВ НА ДОХОДЫ 
 И ИМУЩЕСТВО

 Принят Палатой представителей 9 декабря 1999 года
 Одобрен Советом Республики 22 декабря 1999 года

     Ратифицировать   Соглашение   между  Правительством  Республики
Беларусь и Правительством Словацкой Республики об избежании двойного
налогообложения  и  предотвращении  уклонения  от  уплаты  налогов в
отношении налогов на доходы и имущество, подписанное в  г.Братиславе
12 июля 1999 года.

 Президент Республики Беларусь                           А.ЛУКАШЕНКО

                             ПАГАДНЕННЕ
   памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Славацкай Рэспублiкi
  аб   пазбяганнi   двайнога   падаткаабкладання  i  папярэджаннi
          ўхiлення ад  выплаты  падаткаў  у  дачыненнi  да
                  падаткаў  на  даходы i маёмасць

     Урад  Рэспублiкi  Беларусь i Урад Славацкай Рэспублiкi, жадаючы
заключыць  Пагадненне  аб  пазбяганнi  двайнога  падаткаабкладання i
папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на
даходы i маёмасць, пагадзiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1
               Асобы, да якiх прымяняецца Пагадненне

     Дадзенае   Пагадненне  прымяняецца  да  асоб,  якiя  з'яўляюцца
рэзiдэнтамi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.

                             Артыкул 2
            Падаткi, на якiя распаўсюджваецца Пагадненне

     1.  Дадзенае  Пагадненне  прымяняецца  да  падаткаў на даходы i
маёмасць,  якiя  спаганяюцца  ад  iмя  Дагаворнай  Дзяржавы  або  яе
палiтыка-адмiнiстрацыйных   падраздзяленняў   або  мясцовых  органаў
улады, незалежна ад спосабу iх спагнання.

     2.  Падаткамi  на  даходы  i  маёмасць лiчацца ўсе падаткi, што
спаганяюцца  з  агульнай  сумы даходаў, агульнай сумы маёмасцi або з
элементаў  даходу  або  маёмасцi,  уключаючы  падаткi  з  даходаў ад
адчужэння  маёмасцi, падаткi на агульную суму заработнай платы, якая
выплачваецца  прадпрыемствамi,  а  таксама  падаткi на прырост кошту
маёмасцi.

     3.  Iснуючымi  падаткамi,  на якiя распаўсюджваецца Пагадненне,
з'яўляюцца, у прыватнасцi:

     а) у Славацкай Рэспублiцы:

     (i) падатак на даходы фiзiчных асоб;

     (ii) падатак на даходы юрыдычных асоб;

     (iii) падатак на нерухомую маёмасць (далей "славацкi падатак");

     b) у Рэспублiцы Беларусь:

     (i)  падатак  на даходы i прыбытак прадпрыемстваў, аб'яднанняў,
арганiзацый;

     (ii) падаходны падатак з грамадзян; i

     (iii) падатак на нерухомасць (далей "беларускi падатак").

     4.  Пагадненне распаўсюджваецца таксама на любыя iдэнтычныя або
па   сутнасцi  аналагiчныя  падаткi,  якiя  спаганяюцца  пасля  даты
падпiсання  дадзенага  Пагаднення ў дапаўненне да iснуючых падаткаў,
або  замест  iх. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў паведамляюць
адзiн  аднаму  аб  iстотных  змяненнях, якiя ўнесены ў iх падатковыя
заканадаўствы.

                             Артыкул 3
                         Агульныя азначэннi

     1.  Для  мэт  дадзенага Пагаднення, калi з кантэксту не вынiкае
iншае:

     а)  тэрмiн  "Славакiя"  абазначае  Славацкую  Рэспублiку  i пры
выкарыстаннi  ў  геаграфiчным сэнсе абазначае тэрыторыю, у дачыненнi
да   якой   Славацкая   Рэспублiка  ажыццяўляе  суверэнныя  правы  i
юрысдыкцыю  ў  адпаведнасцi  з заканадаўствам Славакii i мiжнародным
правам;

     b)  тэрмiн  "Беларусь"  абазначае  Рэспублiку  Беларусь  i  пры
выкарыстаннi   ў   геаграфiчным   сэнсе   абазначае  тэрыторыю,  што
знаходзiцца   пад   суверэнiтэтам   Рэспублiкi  Беларусь  i  якая  ў
адпаведнасцi   з   заканадаўствам   Беларусi  i  мiжнародным  правам
знаходзiцца пад юрысдыкцыяй Рэспублiкi Беларусь;

     с)  тэрмiны  "адна  Дагаворная  Дзяржава"  i "другая Дагаворная
Дзяржава"  абазначаюць,  у  залежнасцi  ад  кантэксту,  Славакiю або
Беларусь;

     d)  тэрмiн  "асоба"  ўключае  фiзiчную  асобу, кампанiю i любое
iншае аб'яднанне асоб;

     е)  тэрмiн "кампанiя" абазначае любую юрыдычную асобу або любую
арганiзацыю,  якая  разглядаецца  ў  якасцi  юрыдычнай асобы для мэт
падаткаабкладання;

     f)   тэрмiны   "прадпрыемства   адной  Дагаворнай  Дзяржавы"  i
"прадпрыемства  другой  Дагаворнай  Дзяржавы" абазначаюць адпаведна:
прадпрыемства,  якiм  кiруе  рэзiдэнт  адной  Дагаворнай Дзяржавы, i
прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт другой Дагаворнай Дзяржавы;

     g)  тэрмiн  "мiжнародная  перавозка"  абазначае любую перавозку
марскiм,  рачным,  паветраным  суднам,  чыгуначным або аўтамабiльным
транспартным   сродкам,   што   эксплуатуецца  прадпрыемствам,  якое
з'яўляецца  рэзiдэнтам  адной  Дагаворнай  Дзяржавы,  за выключэннем
выпадкаў,  калi  марское,  рачное,  паветранае  судна, чыгуначны або
аўтамабiльны   транспартны   сродак   эксплуатуецца  выключна  памiж
пунктамi ў другой Дагаворнай Дзяржаве;

     h) тэрмiн "кампетэнтны орган" абазначае:

     (i) у выпадку Славакii - Мiнiстра фiнансаў або яго паўнамоцнага
прадстаўнiка;

     (ii)  у  выпадку Беларусi - Дзяржаўны падатковы камiтэт або яго
паўнамоцнага прадстаўнiка;

     i) тэрмiн "грамадзянiн" абазначае:

     (i)  любую  фiзiчную  асобу,  якая мае грамадзянства Дагаворнай
Дзяржавы;

     (ii)  любую  юрыдычную  асобу,  таварыства  або асацыяцыю, якiя
атрымлiваюць  свой  статус як такi па заканадаўству, што дзейнiчае ў
Дагаворнай Дзяржаве;

     j)  тэрмiн "палiтыка-адмiнiстрацыйнае падраздзяленне" адносiцца
толькi да Славакii.

     2.  Што  датычыцца  прымянення  дадзенага Пагаднення ў любы час
Дагаворнай  Дзяржавай,  то  любы тэрмiн, што не вызначаны ў iм, мае,
калi  з кантэксту не вынiкае iншае, тое значэнне, якое ён мае ў гэты
час  па  заканадаўству  гэтай  Дзяржавы  для  мэт  падаткаў, на якiя
распаўсюджваецца дадзенае Пагадненне.

                             Артыкул 4
                              Рэзiдэнт

     1.   Для   мэт  дадзенага  Пагаднення  тэрмiн  "рэзiдэнт  адной
Дагаворнай  Дзяржавы"  абазначае  любую асобу, якая па заканадаўству
гэтай   Дзяржавы   падлягае   падаткаабкладанню  ў  ёй  на  падставе
месцажыхарства,  пастаяннага месцазнаходжання, месца рэгiстрацыi або
любой  iншай  аналагiчнай  прыкметы.  Лiчыцца,  што  сама Дагаворная
Дзяржава  i  яе  любое  палiтыка-адмiнiстрацыйнае падраздзяленне або
мясцовы  орган  улады  з'яўляецца  рэзiдэнтам  гэтай  Дзяржавы. Гэты
тэрмiн   не   распаўсюджваецца   на   любую   асобу,  якая  падлягае
падаткаабкладанню  ў  гэтай Дзяржаве толькi ў дачыненнi да даходаў з
крынiц у гэтай Дзяржаве або маёмасцi, якая ў ёй знаходзiцца.

     2.  Калi  ў  адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 фiзiчная асоба
з'яўляецца  рэзiдэнтам  абедзвюх  Дагаворных  Дзяржаў, яе становiшча
вызначаецца наступным чынам:

     а)  яна  лiчыцца рэзiдэнтам толькi той Дзяржавы, у якой яна мае
пастаяннае   жыллё;   калi  яна  мае  пастаяннае  жыллё  ў  абедзвюх
Дзяржавах, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой яна мае больш
цесныя асабiстыя i эканамiчныя сувязi (цэнтр жыццёвых iнтарэсаў);

     b)   калi  Дзяржава,  у  якой  знаходзiцца  цэнтр  яе  жыццёвых
iнтарэсаў, не можа быць  вызначана,  або калi яна не мае пастаяннага
жылля  нi  ў  адной  з  Дзяржаў,  яна  лiчыцца рэзiдэнтам толькi той
Дзяржавы, у якой яна звычайна пражывае;

     с)  калi  яна  звычайна пражывае ў абедзвюх Дзяржавах, або калi
яна  звычайна  не  пражывае  нi ў адной з iх, яна лiчыцца рэзiдэнтам
толькi той Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна з'яўляецца;

     d)  у  выпадку  ўзнiкнення  цяжкасцей з вызначэннем пастаяннага
месцазнаходжання  кампетэнтныя  органы  Дагаворных Дзяржаў вырашаюць
пытанне па ўзаемнай згодзе.

     3.  Калi  ў  адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 асоба, якая не
з'яўляецца   фiзiчнай   асобай,   з'яўляецца   рэзiдэнтам   абедзвюх
Дагаворных Дзяржаў, кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вырашаюць
пытанне па ўзаемнай згодзе.

                             Артыкул 5
                     Пастаяннае прадстаўнiцтва

     1.    Для   мэт   дадзенага   Пагаднення   тэрмiн   "пастаяннае
прадстаўнiцтва"  абазначае  пастаяннае  месца  дзейнасцi,  праз якое
поўнасцю    або   часткова   ажыццяўляецца   камерцыйная   дзейнасць
прадпрыемства.

     2. Тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" ўключае, у прыватнасцi:

     а) месца кiравання;

     b) аддзяленне;

     с) кантору;

     d) фабрыку;

     e) майстэрню; i

     f)  руднiк,  нафтавую  або газавую свiдравiну, кар'ер або любое
iншае месца здабычы прыродных рэсурсаў.

     3.  Будаўнiчая  пляцоўка,  або  будаўнiчы  або мантажны аб'ект,
з'яўляецца  пастаянным  прадстаўнiцтвам, толькi калi ён працягваецца
больш як 12 месяцаў.

     4.  Нягледзячы  на папярэднiя палажэннi гэтага артыкула, тэрмiн
"пастаяннае прадстаўнiцтва" не разглядаецца як той, якi ўключае:

     а)   выкарыстанне  збудаванняў  выключна  для  мэт  захоўвання,
дэманстрацыi   або  пастаўкi  тавараў  або  вырабаў,  якiя  належаць
прадпрыемству;

     b)   утрыманне  запасаў  тавараў  або  вырабаў,  якiя  належаць
прадпрыемству,   выключна   ў  мэтах  захоўвання,  дэманстрацыi  або
пастаўкi;

     с)   утрыманне  запасаў  тавараў  або  вырабаў,  якiя  належаць
прадпрыемству, выключна для мэт перапрацоўкi другiм прадпрыемствам;

     d)  утрыманне  пастаяннага  месца  дзейнасцi  выключна  для мэт
закупкi   тавараў   або   вырабаў   або  для  збору  iнфармацыi  для
прадпрыемства;

     е)  утрыманне  пастаяннага  месца  дзейнасцi  выключна  для мэт
ажыццяўлення  для  прадпрыемства любой iншай дзейнасцi падрыхтоўчага
або дапаможнага характару;

     f)  утрыманне  пастаяннага  месца дзейнасцi выключна для любога
спалучэння  вiдаў  дзейнасцi,  што названы ў падпунктах "а"-"е", пры
ўмове, што такая дзейнасць у цэлым пастаяннага месца дзейнасцi, якая
вынiкае з гэтага спалучэння, мае падрыхтоўчы або дапаможны характар.

     5.  Нягледзячы  на палажэннi пунктаў 1 i 2, калi асоба - iншая,
чым  агент  з  незалежным  статусам,  да  якой  прымяняецца пункт 6,
дзейнiчае  ад  iмя  прадпрыемства  i мае, i звычайна выкарыстоўвае ў
Дагаворнай   Дзяржаве   паўнамоцтвы   заключаць   кантракты  ад  iмя
прадпрыемства,  то  лiчыцца,  што  гэта прадпрыемства мае пастаяннае
прадстаўнiцтва ў гэтай Дзяржаве ў дачыненнi да любой дзейнасцi, якую
гэта  асоба ажыццяўляе для прадпрыемства, калi дзейнасць такой асобы
не  абмежавана  той,  якая  прадстаўлена ў пункце 4 i якая, калi яна
ажыццяўляецца  праз  пастаяннае  месца  дзейнасцi,  не  робiць  гэта
пастаяннае  месца  дзейнасцi  пастаянным  прадстаўнiцтвам  згодна  з
палажэннямi гэтага пункта.

     6.  Прадпрыемства  не  разглядаецца як тое, якое мае пастаяннае
прадстаўнiцтва  ў  Дагаворнай  Дзяржаве, толькi на той падставе, што
яно  ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у гэтай Дзяржаве праз брокера,
камiсiянера  або  любога  iншага  агента  з  незалежным статусам пры
ўмове,   што  гэтыя  асобы  дзейнiчаюць  у  рамках  сваёй  звычайнай
прафесiянальнай дзейнасцi.

     7.  Той  факт,  што  кампанiя, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной
Дагаворнай  Дзяржавы,  кантралюе  або  кантралюецца  кампанiяй, якая
з'яўляецца   рэзiдэнтам   другой   Дагаворнай   Дзяржавы,  або  якая
ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць  у  гэтай  другой  Дзяржаве (праз
пастаяннае   прадстаўнiцтва   або  iншым  чынам),  сам  па  сабе  не
пераўтварае  адну  з  гэтых  кампанiй  у  пастаяннае  прадстаўнiцтва
другой.

                             Артыкул 6
                    Даходы ад нерухомай маёмасцi

     1.  Даходы,  якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы
ад  нерухомай  маёмасцi  (уключаючы  даход  ад  сельскай  або лясной
гаспадаркi),  якая  знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, могуць
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

     2. Тэрмiн "нерухомая маёмасць" мае тое значэнне, якое ён мае па
заканадаўству Дагаворнай Дзяржавы, у якой знаходзiцца гэта маёмасць.
Гэты тэрмiн у любым выпадку ўключае маёмасць, дапаможную ў дачыненнi
да  нерухомасцi,  жывёлу  i  абсталяванне,  якiя  выкарыстоўваюцца ў
сельскай  i  лясной гаспадарцы, правы, да якiх прымяняюцца палажэннi
агульнага   права  ў  дачыненнi  да  зямельнай  уласнасцi,  узуфрукт
нерухомай  маёмасцi  i правы на пераменныя або фiксаваныя плацяжы як
кампенсацыя  за  распрацоўку  або  права  на распрацоўку мiнеральных
запасаў,   крынiц  i  iншых  прыродных  рэсурсаў;  марскiя,  рачныя,
паветраныя судны, чыгуначны i аўтамабiльны транспарт не разглядаюцца
ў якасцi нерухомай маёмасцi.

     3.   Палажэннi   пункта   1   прымяняюцца   да   даходаў,  якiя
атрымлiваюцца  ад прамога выкарыстання, здачы ўнаём або выкарыстання
нерухомай маёмасцi ў любой iншай форме.

     4.  Палажэннi  пунктаў  1 i 3 прымяняюцца таксама да даходаў ад
нерухомай маёмасцi прадпрыемства i да даходаў ад нерухомай маёмасцi,
якая выкарыстоўваецца для аказання незалежных асабiстых паслуг.

                             Артыкул 7
                 Прыбытак ад камерцыйнай дзейнасцi

     1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы абкладаецца
падаткам  толькi ў гэтай Дзяржаве, калi толькi гэта прадпрыемства не
ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз
пастаяннае  прадстаўнiцтва,  якое размешчана там. Калi прадпрыемства
ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць,  як  зазначана  вышэй,  прыбытак
гэтага прадпрыемства можа абкладацца падаткам у другой Дзяржаве, але
толькi   ў   той   частцы,  якая  адносiцца  да  гэтага  пастаяннага
прадстаўнiцтва.

     2.   З   улiкам  палажэнняў  пункта  3  гэтага  артыкула,  калi
прадпрыемства   адной  Дагаворнай  Дзяржавы  ажыццяўляе  камерцыйную
дзейнасць    у    другой   Дагаворнай   Дзяржаве   праз   пастаяннае
прадстаўнiцтва, якое там размешчана, то ў кожнай Дагаворнай Дзяржаве
гэтаму  пастаяннаму  прадстаўнiцтву  залiчваецца  прыбытак,  якi яно
магло  б  атрымаць  у выпадку, калi б яно было адасобленым i асобным
прадпрыемствам,  што  занята  такой  жа  або аналагiчнай дзейнасцю ў
такiх  жа  або  аналагiчных  умовах  i дзейнiчае цалкам незалежна ад
прадпрыемства, пастаянным прадстаўнiцтвам якога яно з'яўляецца.

     3.   Пры   вызначэннi   прыбытку   пастаяннага   прадстаўнiцтва
дапускаецца   вылiчэнне   выдаткаў,  што  панесены  для  мэт  такога
пастаяннага      прадстаўнiцтва,     уключаючы     кiраўнiцкiя     i
агульнаадмiнiстрацыйныя   выдаткi,  што  панесены  як  у  Дагаворнай
Дзяржаве,  дзе  размешчана  пастаяннае  прадстаўнiцтва,  так i за яе
межамi.

     4.  Паколькi  вызначэнне  ў  Дагаворнай  Дзяржаве прыбытку, якi
адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва, на аснове прапарцыянальнага
размеркавання   агульнай  сумы  прыбытку  прадпрыемства  яго  розным
падраздзяленням  з'яўляецца звычайнай практыкай, нiшто ў пункце 2 не
перашкаджае  гэтай  Дагаворнай  Дзяржаве вызначыць падаткаабкладаемы
прыбытак  з  дапамогай  такога  размеркавання,  як  гэта  прынята на
практыцы.  Аднак выбраны  метад размеркавання павiнен даваць вынiкi,
якiя адпавядаюць прынцыпам гэтага артыкула.

     5. Нiякi прыбытак не адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва на
падставе  простай  закупкi  пастаянным  прадстаўнiцтвам  тавараў або
вырабаў для прадпрыемства.

     6.  Для  мэт  папярэднiх  пунктаў  прыбытак,  якi  адносiцца да
пастаяннага  прадстаўнiцтва,  вызначаецца  кожны  год адным i тым жа
метадам,  калi  толькi не будзе дастатковай i важкай прычыны для яго
змянення.

     7. Калi прыбытак уключае вiды даходаў, якiя разглядаюцца асобна
ў iншых артыкулах дадзенага Пагаднення, палажэннi гэтых артыкулаў не
закранаюцца палажэннямi дадзенага артыкула.

                             Артыкул 8
                        Мiжнародны транспарт

     1.   Прыбытак   прадпрыемства   адной  Дагаворнай  Дзяржавы  ад
эксплуатацыi  марскiх,  рачных,  паветраных  суднаў, чыгуначнага або
аўтамабiльнага   транспарта  ў  мiжнародных  перавозках  абкладаецца
падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

     2.  Для  мэт  гэтага артыкула прыбытак ад эксплуатацыi марскiх,
рачных, паветраных суднаў, чыгуначнага або аўтамабiльнага транспарта
ў  мiжнародных  перавозках  уключае  таксама  прыбытак  ад арэнды на
аснове   судна  без  экiпажа  марскiх,  рачных,  паветраных  суднаў,
чыгуначнага   або   аўтамабiльнага  транспарта  пры  выкарыстаннi  ў
мiжнародных  перавозках,  калi прыбытак ад такой арэнды другарадны ў
дачыненнi да прыбытку, аб якiм гаворыцца ў пункце 1.

     3. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца таксама да прыбытку ад удзелу
ў пуле, сумеснай дзейнасцi або мiжнародным транспартным агенцтве.

                             Артыкул 9
                    Асацыiраваныя прадпрыемствы

     1. У выпадку, калi:

     а)  прадпрыемства  адной  Дагаворнай Дзяржавы прама або ўскосна
ўдзельнiчае  ў кiраваннi, кантролi або маёмасцi прадпрыемства другой
Дагаворнай Дзяржавы або

     b)  адны  i  тыя  ж  асобы  прама  або  ўскосна ўдзельнiчаюць у
кiраваннi,  кантролi  або  маёмасцi  прадпрыемства  адной Дагаворнай
Дзяржавы i прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы,
     i ў кожным выпадку памiж двума прадпрыемствамi ў iх камерцыйных
або фiнансавых узаемаадносiнах ствараюцца або ўстанаўлiваюцца ўмовы,
адрозныя   ад  тых,  якiя  мелi  б  месца  памiж  двума  незалежнымi
прадпрыемствамi, тады любы прыбытак, якi мог бы быць налiчаны аднаму
з  iх,  але з-за наяўнасцi гэтых умоў не быў яму налiчаны, можа быць
уключаны  ў  прыбытак  гэтага прадпрыемства i, адпаведна, абкладзены
падаткам.

     2.  У выпадку, калi адна Дагаворная Дзяржава ўключае ў прыбытак
прадпрыемства  гэтай  Дзяржавы  -  i  адпаведна  абкладае падаткам -
прыбытак,  па  якому  прадпрыемства  другой Дагаворнай Дзяржавы было
абкладзена падаткам у гэтай другой Дзяржаве, i прыбытак, такiм чынам
уключаны,  з'яўляецца  прыбыткам,  якi быў бы налiчаны прадпрыемству
першай  названай  Дзяржавы,  калi  б умовы ўзаемаадносiн памiж двума
прадпрыемствамi  былi  б  умовамi,  якiя  iснуюць  памiж незалежнымi
прадпрыемствамi,   тады   гэта  другая  Дзяржава  робiць  адпаведную
карэкцiроўку  ў суме падатку, якi спаганяецца з гэтага прыбытку. Пры
вызначэннi   такой   карэкцiроўкi  павiнны  быць  разгледжаны  iншыя
палажэннi  дадзенага  Пагаднення,  а  кампетэнтныя органы Дагаворных
Дзяржаў могуць пракансультавацца адзiн з адным.

     3.  Палажэннi  пункта  2  не  прымяняюцца  ў  выпадку свядомага
занiжэння падатковай базы.

                             Артыкул 10
                             Дывiдэнды

     1.  Дывiдэнды,  што  выплачваюцца  кампанiяй,  якая  з'яўляецца
рэзiдэнтам  адной  Дагаворнай  Дзяржавы, рэзiдэнту другой Дагаворнай
Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

     2.  Аднак такiя дывiдэнды могуць таксама абкладацца падаткамi ў
той  Дагаворнай  Дзяржаве,  рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя, што
выплачвае   дывiдэнды,  i  ў  адпаведнасцi  з  заканадаўствам  гэтай
Дзяржавы,  але,  калi  сапраўдны  ўладальнiк  дывiдэндаў  з'яўляецца
рэзiдэнтам   другой   Дагаворнай  Дзяржавы,  спаганяемы  падатак  не
перавышае:

     а)  10  працэнтаў  валавой  сумы  дывiдэндаў,  калi  сапраўдным
уладальнiкам  з'яўляецца  кампанiя  (iншая,  чым  таварыства),  якая
непасрэдна  валодае не менш чым 25 працэнтамi капiталу кампанii, што
выплачвае дывiдэнды;

     b) 15 працэнтаў валавой сумы дывiдэндаў ва ўсiх iншых выпадках.

     3.   Тэрмiн  "дывiдэнды"  пры  выкарыстаннi  ў  гэтым  артыкуле
абазначае  даход  ад  акцый  усiх  вiдаў,  або  iншых правоў, што не
з'яўляюцца  даўгавымi  патрабаваннямi,  якiя  даюць права на ўдзел у
прыбытку,  а  таксама  даход  ад iншых правоў, якi падлягае такому ж
падатковаму   рэжыму,   як   даходы   ад  акцый,  у  адпаведнасцi  з
заканадаўствам  той  Дзяржавы,  рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя,
што размяркоўвае прыбытак.

     4.  Палажэннi  пунктаў  1  i  2  не прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк   дывiдэндаў,  як  рэзiдэнт  адной  Дагаворнай  Дзяржавы,
ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць  у  другой  Дагаворнай  Дзяржаве,
рэзiдэнтам  якой  з'яўляецца кампанiя, што выплачвае дывiдэнды, праз
пастаяннае  прадстаўнiцтва, якое размешчана там, або аказвае ў гэтай
другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з пастаяннай базы, якая
размешчана  там,  i  холдынг,  у  дачыненнi  да  якога  выплачваюцца
дывiдэнды,  сапраўды  адносiцца да такога пастаяннага прадстаўнiцтва
або  пастаяннай базы. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула
7 або артыкула 14 - у залежнасцi ад абставiн.

     5.  У  выпадку, калi кампанiя, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной
Дагаворнай   Дзяржавы,  атрымлiвае  прыбытак  або  даходы  з  другой
Дагаворнай  Дзяржавы,  гэта  другая  Дзяржава  не  абкладае падаткам
дывiдэнды,  якiя  выплачваюцца  кампанiяй, за выключэннем калi такiя
дывiдэнды  выплачваюцца  рэзiдэнту  гэтай  другой  Дзяржавы або калi
ўдзел, у дачыненнi да якога выплачваюцца дывiдэнды, сапраўды звязаны
з  пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай, што размешчаны ў
гэтай  другой  Дзяржаве,  i  не  падвяргае  неразмеркаваны  прыбытак
кампанii  падатку  на  неразмеркаваны  прыбытак кампанii, нават калi
выплачваемыя   дывiдэнды   або  неразмеркаваны  прыбытак  складаюцца
поўнасцю або часткова з прыбытку або даходаў, якiя ўзнiкаюць у такой
другой Дзяржаве.

                             Артыкул 11
                              Працэнты

     1.  Працэнты,  якiя  ўзнiкаюць  у  адной  Дагаворнай Дзяржаве i
выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца
падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

     2.  Аднак  такiя працэнты могуць таксама абкладацца падаткамi ў
той  Дагаворнай  Дзяржаве,  у якой яны ўзнiкаюць, i ў адпаведнасцi з
заканадаўствам   гэтай  Дзяржавы,  але,  калi  сапраўдны  ўладальнiк
працэнтаў   з'яўляецца   рэзiдэнтам   другой   Дагаворнай  Дзяржавы,
спаганяемы падатак не перавышае 10 працэнтаў валавой сумы працэнтаў.
Кампетэнтныя   органы   Дагаворных   Дзяржаў   па   ўзаемнай  згодзе
ўстанаўлiваюць спосаб прымянення гэтага абмежавання.

     3. Нягледзячы на палажэннi пункта 2, працэнты, якiя ўзнiкаюць у
адной  Дагаворнай  Дзяржаве, атрымальнiкам i сапраўдным уладальнiкам
якiх  з'яўляецпа  Урад  другой  Дагаворнай  Дзяржавы  або Цэнтральны
(Нацыянальны)  банк  гэтай Дзяржавы, вызваляюцца ад падатку ў першай
названай Дзяржаве.

     4.   Тэрмiн   "працэнты"  пры  выкарыстаннi  ў  гэтым  артыкуле
абазначае   даход   ад   даўгавых  патрабаванняў  любога  вiду,  без
залежнасцi  ад iпатэчнага забеспячэння i без залежнасцi ад валодання
правам  на  ўдзел  у  прыбытках  даўжнiка, i ў прыватнасцi, даход ад
урадавых   каштоўных   папер  i  даход  ад  аблiгацый  або  даўгавых
абавязацельстваў,  уключаючы  прэмii  i  в