Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Соглашение Правительства Республики Беларусь от 18 июня 2001 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб узаемадзеяннi ў галiне геадэзii, картаграфii i дыстанцыйнага зандзiравання Зямлi"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

ПАГАДНЕННЕ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I КАБIНЕТАМ
МIНIСТРАЎ УКРАIНЫ АБ УЗАЕМАДЗЕЯННI Ў ГАЛIНЕ ГЕАДЭЗII,
КАРТАГРАФII I ДЫСТАНЦЫЙНАГА ЗАНДЗIРАВАННЯ ЗЯМЛI *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 27 верасня 2001 г.

     Урад  Рэспублiкi  Беларусь  i Кабiнет Мiнiстраў Украiны, якiя ў
далейшым называюцца Бакамi,
     iмкнучыся  да  паглыблення  добрасуседскiх  адносiн  на  аснове
прынцыпаў раўнапраўя, узаемнай павагi i ўзаемнай выгады,
     жадаючы  стварыць  спрыяльныя ўмовы для супрацоўнiцтва ў галiне
геадэзii, картаграфii i дыстанцыйнага зандзiравання Зямлi,
     пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Бакi  будуць  прымаць  усе  меры  i ствараць умовы для развiцця
двухбаковых  адносiн,  а  таксама  для  пошуку  форм узаемавыгаднага
супрацоўнiцтва  ў  галiне  геадэзii,  картаграфii  i   дыстанцыйнага
зандзiравання  Зямлi  ў  адпаведнасцi з нормамi мiжнароднага права i
дзеючага заканадаўства сваiх краiн.

                             Артыкул 2

     Адказнасць   за  каардынацыю  сумесных  работ  i  кантроль   за
выкананнем  умоў гэтага Пагаднення з Беларускага Боку ўскладаецца на
Дзяржаўны  камiтэт  па  зямельных  рэсурсах,  геадэзii i картаграфii
Рэспублiкi  Беларусь;  з Украiнскага Боку - на Дэпартамент геадэзii,
картаграфii  i  кадастру  Мiнiстэрства экалогii i прыродных рэсурсаў
Украiны.

                             Артыкул 3

     У рамках дадзенага Пагаднення i ў адпаведнасцi з патрабаваннямi
дзеючага  заканадаўства  сваiх  краiн  Бакi  будуць  падтрымлiваць i
развiваць   на  дагаворнай  аснове  ўзаемасувязi,  якiя   традыцыйна
склалiся  па выкананню тапографа-геадэзiчных i картаграфiчных работ,
ажыццяўляць  распрацоўку i выкананне мiжурадавых праграм i праектаў,
узаемны   абмен  навукова-тэхнiчнай  iнфармацыяй  i   картаграфiчнай
прадукцыяй,  праводзiць  навучанне  i  стажыроўку  спецыялiстаў,   а
таксама        паведамляць     адзiн    аднаму    аб       змяненнях
адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага  абустройвання i аб змяненнях назваў
асноўных геаграфiчных аб'ектаў на тэрыторыях сваiх краiн.

                             Артыкул 4

     Бакi  абязуюцца  правесцi  ўзаемны  абмен  (перадачу) зыходнымi
геадэзiчнымi,  картаграфiчнымi  i  аэракасмiчнымi  матэрыяламi, якiя
адносяцца  да  тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i да тэрыторыi Украiны,
што маюцца ў iх распараджэннi па стану на 1 студзеня 1992 года.
     Парадак  абмену,  умовы  i тэрмiны перадачы ўказаных матэрыялаў
устанаўлiваюцца  па  ўзаемнаму  пагадненню  Бакоў  у  адпаведнасцi з
патрабаваннямi дзеючага заканадаўства сваiх краiн пасля ўступлення ў
сiлу дадзенага Пагаднення.

                             Артыкул 5

     У  адпаведнасцi  з  мiжнароднымi пагадненнямi Бакi ажыццяўляюць
супрацоўнiцтва  пры  выкананнi  работ  па  дэлiмiтацыi  i дэмаркацыi
дзяржаўнай гранiцы памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай.
     Для  забеспячэння правядзення гэтых работ Бакi праз свае органы
дзяржаўнага  кiравання  ў  галiне геадэзii i картаграфii, указаныя ў
артыкуле  2,  у  рамках  дзеючага  заканадаўства  сваiх краiн будуць
ажыццяўляць  узаемны абмен неабходнымi геадэзiчнымi, картаграфiчнымi
i  аэракасмiчнымi  матэрыяламi на прыгранiчную тэрыторыю на падставе
двухбаковых пагадненняў па гэтых пытаннях.

                             Артыкул 6

     У  мэтах каардынацыi сумеснай дзейнасцi па рэалiзацыi дадзенага
Пагаднення,  а  таксама для распрацоўкi i ўзгаднення канкрэтных умоў
супрацоўнiцтва Бакi могуць ствараць змешаныя рабочыя групы.

                             Артыкул 7

     Для  рэалiзацыi  праграм  супрацоўнiцтва Бакi ў рамках дзеючага
заканадаўства  сваiх  краiн будуць прымаць усе меры да садзейнiчання
ўзаемнай  дзейнасцi,  у тым лiку пастаўцы i перамяшчэнню неабходнага
абсталявання, амунiцыi, iнструментаў, гатовай прадукцыi i матэрыялаў
у   адпаведнасцi  з  дагаворамi,  заключанымi  ў  рамках   дадзенага
Пагаднення.

                             Артыкул 8

     Супрацоўнiцтва  ў рамках дадзенага Пагаднення не выключае iншых
форм  кантактаў  памiж  Бакамi  ў  галiне  геадэзii,  картаграфii  i
дыстанцыйнага  зандзiравання  Зямлi, якiя ажыццяўляюцца па ўзаемнаму
пагадненню  ў  адпаведнасцi  з патрабаваннямi дзеючага заканадаўства
сваiх краiн, у тым лiку i на кампенсацыйнай аснове.

                             Артыкул 9

     Ажыццяўляючы  супрацоўнiцтва  ў  галiнах,  вызначаных  дадзеным
Пагадненнем,  Бакi  ўзаемна  ўлiчваюць iнтарэсы нацыянальнай бяспекi
згодна   з  дзеючым  заканадаўствам  сваiх  краiн,  двухбаковымi   i
шматбаковымi дагаворамi па гэтых пытаннях.

                             Артыкул 10

     Бакi    прадугледжваюць,  што  навукова-тэхнiчная   iнфармацыя,
картаграфiчныя  матэрыялы  i  iншая  дакументацыя,  якой  яны будуць
абменьвацца  ў  адпаведнасцi з гэтым Пагадненнем, будзе мець адкрыты
характар.
     У    выпадку  ўзнiкнення  неабходнасцi  абмену  матэрыяламi   i
iнфармацыяй з абмежаваным доступам Бакамi будзе заключана дадатковае
пагадненне  аб  узаемнай  ахове  дзяржаўных  сакрэтаў, у якiм будуць
прадугледжаны  працэдуры  забеспячэння  аховы  дзяржаўных  сакрэтаў,
адказнасць  Бакоў,  парадак  улiку  гэтых матэрыялаў i iнфармацыi, а
таксама  iншыя пытаннi ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам сваiх
краiн.  Абмен  матэрыяламi i iнфармацыяй з абмежаваным доступам Бакi
будуць  ажыццяўляць  у  парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам
сваiх краiн.

                             Артыкул 11

     Вынiкi    супрацоўнiцтва   памiж  Бакамi  ў  галiне   геадэзii,
картаграфii  i  дыстанцыйнага  зандзiравання  Зямлi  не  могуць быць
апублiкаваны  або  перададзены трэцяму боку без папярэдняй пiсьмовай
згоды на гэта Бакоў, якiя дамаўляюцца.

                             Артыкул 12

     Пры  ўзнiкненнi  рознагалоссяў,  якiя  датычацца  тлумачэння  i
прымянення  палажэнняў  гэтага  Пагаднення, а таксама для ўзгаднення
новых  аспектаў  супрацоўнiцтва  Бакi  абязуюцца выкарыстоўваць шлях
перагавораў i кансультацый.
     Па  ўзаемнай  згодзе Бакi могуць уносiць змяненнi i дапаўненнi,
што  афармляюцца адпаведнымi пратаколамi, якiя з'яўляюцца неад'емнай
часткай  дадзенага  Пагаднення,  i  ўступаюць  у  сiлу  ў   парадку,
прадугледжаным  артыкулам  13  гэтага Пагаднення, пры ўмове, што яны
прынцыпова не змяняюць яго сэнсу.

                             Артыкул 13

     Дадзенае  Пагадненне  дзейнiчае  на  працягу  пяцi гадоў i можа
аўтаматычна  прадаўжацца  кожны  раз  тэрмiнам  на два гады, да таго
часу,  пакуль  адзiн з Бакоў не паведамiць другому ў пiсьмовай форме
не  менш  чым за шэсць месяцаў да заканчэння прадугледжанага тэрмiну
дзеяння ўказанага Пагаднення аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне.
     Дадзенае  Пагадненне  ўступае  ў сiлу з дня апошняга пiсьмовага
паведамлення  Бакоў  аб  выкананнi  iмi  ўнутрыдзяржаўных  працэдур,
неабходных для яго ўступлення ў сiлу.
     Здзейснена  ў  г.Брэсце  18 чэрвеня 2001 года ў двух сапраўдных
экземплярах,  кожны  на беларускай i ўкраiнскай мовах, прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.



<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы