Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Соглашение Правительства Республики Беларусь от 3 декабря 1999 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Асобага Адмiнiстрацыйнага Раёна Ганконг Кiтайскай Народнай Рэспублiкi аб транзiце пры мiжнародных паветраных зносiнах"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
АСОБАГА АДМIНIСТРАЦЫЙНАГА РАЁНА ГАНКОНГ КIТАЙСКАЙ НАРОДНАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ ТРАНЗIЦЕ ПРЫ МIЖНАРОДНЫХ ПАВЕТРАНЫХ ЗНОСIНАХ *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 3 снежня 1999 г.

     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Асобага Адмiнiстрацыйнага Раёна
Ганконг  Кiтайскай  Народнай Рэспублiкi ("Асобы Адмiнiстрацыйны Раён
Ганконг"),    належным   чынам  упаўнаважаны  заключыць   сапраўднае
Пагадненне  Урадам  Кiтайскай  Народнай  Рэспублiкi (якiя называюцца
далей "Дагаворныя Бакi");
     жадаючы  заключыць Пагадненне з мэтай забеспячэння транзiту пры
паветраных зносiнах памiж Беларусью i Асобым Адмiнiстрацыйным Раёнам
Ганконг,
     пагадзiлiся аб наступным:

                             АРТЫКУЛ 1
                             Азначэннi

     Для    мэтаў    сапраўднага  Пагаднення,  калi  кантэкстам   не
прадугледжана iншае:
     (а)  тэрмiн  "авiяцыйныя  ўлады" абазначае ў выпадку Рэспублiкi
Беларусь -  Дзяржаўны  камiтэт  па  авiяцыi,  а  ў  выпадку  Асобага
Адмiнiстрацыйнага  Раёна  Ганконг  - Дырэктара грамадзянскай авiяцыi
цi,  у  абодвух  выпадках,  любую  асобу  цi  орган,   упаўнаважаныя
ажыццяўляць  функцыi,  якiя выконваюцца ў дадзены час вышэйназванымi
ўладамi, цi аналагiчныя функцыi;
     (б) тэрмiн "авiяпрадпрыемства" абазначае -
     i.  у  адносiнах  да  Беларусi  - авiяпрадпрыемства, пераважнае
права  валодання  i  фактычны  кантроль  над  якiм  належаць   Ураду
Рэспублiкi Беларусь цi яе грамадзянам; цi
     ii.  у  адносiнах  да Асобага Адмiнiстрацыйнага Раёна Ганконг -
авiяпрадпрыемства,  якое  зарэгiстравана  i асноўнае месца дзейнасцi
якога знаходзiцца ў Асобым Адмiнiстрацыйным Раёне Ганконг;
     (в)  тэрмiн  "тэрыторыя"  ў адносiнах да Беларусi мае значэнне,
якое адпавядае   тэрмiну  "тэрыторыя"  ў  Артыкуле  2  Канвенцыi  аб
мiжнароднай грамадзянскай авiяцыi,  адкрытай для падпiсання ў Чыкага
7 снежня 1944 года, а ў адносiнах да Асобага Адмiнiстрацыйнага Раёна
Ганконг тэрмiн "тэрыторыя" уключае востраў Ганконг,  Каулун i  Новыя
Тэрыторыi;
     (г) тэрмiны       "мiжнародныя       паветраныя       зносiны",
"авiяпрадпрыемства"  i  "спыненне  з  некамерцыйнымi  мэтамi"  маюць
значэннi адпаведна нададзеныя iм у Артыкуле 96 названай Канвенцыi;
     д)  тэрмiн  "сапраўднае  Пагадненне"  ўключае любыя папраўкi да
гэтага Пагаднення.

                             АРТЫКУЛ 2
             Прымяненне палажэнняў Чыкагскай Канвенцыi
                пры мiжнародных паветраных зносiнах

     Пры    выкананнi    сапраўднага   Пагаднення  Дагаворныя   Бакi
дзейнiчаюць  у  адпаведнасцi  з палажэннямi Канвенцыi аб мiжнароднай
грамадзянскай  авiяцыi,  адкрытай  для  падпiсання ў Чыкага 7 снежня
1944 года, якая ўключае ў сябе Дадаткi i любыя папраўкi да Канвенцыi
цi  да  гэтых Дадаткаў, якiя адносяцца да абодвух Дагаворных Бакоў у
той  ступенi,  у  якой  такiя  палажэннi прымяняюцца пры мiжнародных
паветраных зносiнах.

                             АРТЫКУЛ 3
                           Даванне правоў

     1. Кожны  Дагаворны  Бок дае другому Дагаворнаму Боку наступныя
правы ў адносiнах да яго мiжнародных паветраных зносiн:
     (а) права здзейсняць пралёт праз яго тэрыторыю без пасадкi;
     (б) права здзейсняць прыпынкi на яго тэрыторыi з некамерцыйнымi
мэтамi.
     2. У  выпадку,  калi  авiяпрадпрыемства  цi   авiяпрадпрыемствы
аднаго Дагаворнага Боку не маюць магчымасцi эксплуатаваць зносiны па
звычайным  маршруце  з  прычыны  ўзброенага  канфлiкту,   палiтычных
беспарадкаў  цi  падзей,  а  таксама  пры  ўзнiкненнi надзвычайных i
незвычайных акалiчнасцей, другi Дагаворны Бок робiць усё неабходнае,
каб  садзейнiчаць прадаўжэнню выконвання падобных зносiн пасрэдствам
адпаведнага часовага змянення маршрутаў.

                             АРТЫКУЛ 4
                           Мытныя пошлiны

     1. Паветраныя   судны,  ажыццяўляючыя  мiжнародныя   паветраныя
зносiны  авiяпрадпрыемствамi аднаго Дагаворнага Боку, iх камплектнае
бартавое  абсталяванне,  палiва  i  змазачныя  матэрыялы,  расходныя
тэхнiчныя  запасы,  запасныя  часткi,  уключаючы рухавiкi i бартавыя
прыпасы  (уключаючы, але не абмяжоўваясь такiмi запасамi як прадукты
харчавання,  напоi  i  тытунёвыя  вырабы), якiя знаходзяцца на борце
такiх  паветраных  суднаў,  вызваляюцца  другiм  Дагаворным Бокам на
аснове  ўзаемнасцi ад усiх мытных пошлiн i збораў, акцызных падаткаў
i  аналагiчных  выплат i збораў, за выключэннем збораў, збiраемых за
абслугоўванне,  прадастаўляемае  па  прыбыццю,  пры  ўмове што такое
бартавое  абсталяванне  i  такiя  другiя  запасы  застаюцца на борце
паветранага судна.
     2. Бартавое    абсталяванне,  палiва  i  змазачныя   матэрыялы,
расходныя  тэхнiчныя  запасы,  запасныя  часткi, уключаючы рухавiкi,
бартавыя  прыпасы (уключаючы, але не абмяжоўваясь такiмi запасамi як
прадукты  харчавання, напоi i тытунёвыя вырабы), бланкi авiябiлетаў,
транспартных  дакументаў  i  любыя  друкаваныя матэрыялы, якiя маюць
сiмволiку  авiяпрадпрыемства  аднаго  Дагаворнага  Боку,  а  таксама
звычайныя   рэкламныя  матэрыялы  для  бясплатнага   распаўсюджвання
авiяпрадпрыемствам,  якiя  ўвозяцца на тэрыторыю другога Дагаворнага
Боку  гэтым  авiяпрадпрыемствам,  або ад яго iмя, або ўзятыя на борт
паветранага   судна,  эксплуатуемага  дадзеным   авiяпрадпрыемствам,
вызваляюцца  другiм  Дагаворным  Бокам  на аснове ўзаемнасцi ад усiх
мытных  пошлiн  i  збораў,  акцызных падаткаў i аналагiчных выплат i
збораў,    за   выключэннем  збораў,  збiраемых  за   абслугоўванне,
прадастаўляемае  па прыбыццю, нават калi такое бартавое абсталяванне
i  такiя  другiя  запасы  i  матэрыялы  прызначаны для карыстання на
якой-небудзь  частцы маршрута, якi праходзiць над тэрыторыяй другога
Дагаворнага Боку.
     3. Бартавое  абсталяванне i другiя запасы i матэрыялы, названыя
ў  пунктах  1  i  2  дадзенага Артыкула, могуць па патрабаванню быць
змешчаны  пад нагляд або кантроль мытных органаў другога Дагаворнага
Боку.
     4. Бартавое  абсталяванне  i другiя запасы, названыя ў пункце 1
дадзенага  Артыкула,  могуць  быць  выгружаны  на  тэрыторыi другога
Дагаворнага  Боку са згоды мытных органаў гэтага Дагаворнага Боку. У
гэтых выпадках такое бартавое абсталяванне i такiя запасы, на аснове
ўзаемнасцi,  вызваляюцца  ад  падаткаў,  мытных  пошлiн  i   збораў,
прадугледжаных пунктам 1 дадзенага Артыкула, да таго часу, пакуль не
будуць   вывезены  ў  зваротным  кiрунку  цi  не  атрымаюць   iншага
прызначэння ў адпаведнасцi з мытнымi правiламi. Тым не меньш, мытныя
органы  гэтага  другога  Дагаворнага  Боку могуць запатрабаваць, каб
такое  бартавое  абсталяванне  i  такiя  запасы былi змешчаны пад iх
нагляд да моманту зваротнага вывазу.
     5. Вызваленнi,    прадугледжаныя  дадзеным  Артыкулам,   будуць
таксама   прымяняцца  ў  выпадках,  калi  авiяпрадпрыемства   аднаго
Дагаворнага  Боку  ўступiла ў пагадненне з другiм авiяпрадпрыемствам
цi  авiяпрадпрыемствамi, якiя ў роўнай ступенi карыстаюцца падобнымi
вызваленнямi,  якiя прадстаўлены другiм Дагаворным Бокам, пагадненне
аб  займу  або  перадачы  на  тэрыторыi  другога  Дагаворнага   Боку
бартавога  абсталявання  i  другiх  запасаў i матэрыялаў, названых ў
пунктах 1 i 2 дадзенага Артыкула.
     6. Багаж  i  груз,  следуючы  прамым  транзiтам  праз тэрыторыю
любога  Дагаворнага  Боку,  вызваляюцца  ад  мытных пошлiн i збораў,
акцызных  падаткаў  i  аналагiчных  выплат  i збораў, за выключэннем
збораў, збiраемых за абслугоўванне, прадастаўляемае па прыбыццю.

                             АРТЫКУЛ 5
                         Авiяцыйная бяспека

     1. Кожны Дагаворны Бок iзноў пацвярджае, што ўзятыя ў адносiнах
адзiн  да  другога  абавязацельствы  абараняць бяспеку грамадзянскай
авiяцыi ад актаў незаконнага ўмяшальнiцтва складае неад'емную частку
сапраўднага    Пагаднення.    Кожны   Дагаворны  Бок  дзейнiчае,   у
прыватнасцi,    у    адпаведнасцi    з   палажэннямi  Канвенцыi   аб
правапарушэннях  i  iншых  здзейсненых  актах,  учыненых  на   борце
паветранага  судна,  падпiсанай  у  Токiо  14  верасня  1963   года,
Канвенцыi  аб  барацьбе  з  незаконным  захопам  паветраных  суднаў,
падпiсанай  у  Гаазе  16  снежня  1970 года, Канвенцыi аб барацьбе з
незаконнымi  актамi,  накiраванымi  супраць  бяспекi   грамадзянскай
авiяцыi,  падпiсанай  у Манрэале 23 верасня 1971 года i Пратаколу аб
барацьбе  з  незаконнымi актамi насiлля ў аэрапортах, абслугоўваючых
мiжнародную  грамадзянскую авiяцыю, падпiсанага ў Манрэале 24 лютага
1988 года.
     2. Кожны  Дагаворны  Бок  аказвае  па  просьбе  ўсю  неабходную
дапамогу другому Дагаворнаму Боку для прадухiлення актаў незаконнага
захопу  грамадзянскага  паветранага  судна i iншых незаконных актаў,
накiраваных  супроць бяспекi такога паветранага судна, яго пасажыраў
i  экiпажа,  аэрапортаў  i аэранавiгацыйных сродкаў, а таксама любой
iншай пагрозы бяспецы грамадзянскай авiяцыi.
     3. Дагаворныя  Бакi  ў  сваiх  узаемаадносiнах  дзейнiчаюць   у
адпаведнасцi  з  палажэннямi  па  авiяцыйнай  бяспецы, устаноўленымi
Мiжнароднай  арганiзацыяй  грамадзянскай  авiяцыi  i  вызначанымi як
дадаткi  да Канвенцыi аб мiжнароднай грамадзянскай авiяцыi, адкрытай
для  падпiсання  ў  Чыкага  7  снежня 1944 года. Кожны Дагаворны Бок
патрабуе,  каб  эксплуатанты  паветраных  суднаў  iх рэгiстрацыi, цi
эксплуатанты    паветраных   суднаў,  асноўнае  месца  працы   альбо
пастаяннае  месца  базiравання  якiх  знаходзiцца на iх тэрыторыi, а
таксама  эксплуатанты  аэрапортаў  на  iх  тэрыторыi  дзейнiчалi   ў
адпаведнасцi з такiмi палажэннямi па авiяцыйнай бяспецы.
     4. Кожны  Дагаворны Бок пагаджаецца, што ад такiх эксплуатантаў
паветраных  суднаў  можа быць запатрабавана выконванне палажэнняў па
авiяцыйнай  бяспецы,  упамянутых у пункце 3 дадзенага Артыкула, якiя
прадугледжваюцца  другiм  Дагаворным Бокам для ўвахода на, вылету з,
цi знаходжання на тэрыторыi гэтага другога Дагаворнага Боку.
     Кожны  Дагаворны  Бок  гарантуе  эфектыўнае прымяненне належных
мераў у межах яго тэрыторыi для абароны паветраных суднаў i праверкi
пасажыраў,  экiпажа,  ручной  паклажы,  багажу,  грузаў  i  бартавых
запасаў  да  i  ў  час  пасадкi  альбо пагрузкi. Кожны Дагаворны Бок
таксама  добразычлiва  разглядае  любую  просьбу другога Дагаворнага
Боку  аб  прыняццi  дапушчальных  мераў бяспекi ў выпадку канкрэтнай
пагрозы.
     5. Калi  мае  месца  iнцыдэнт цi пагроза iнцыдэнту, звязанага з
незаконным  захопам  грамадзянскiх паветраных суднаў альбо з другiмi
незаконнымi  актамi,  накiраванымi  супроць бяспекi такiх паветраных
суднаў,  iх  пасажыраў  i  экiпажа,  аэрапортаў  цi аэранавiгацыйных
сродкаў,  кожны  Дагаворны  Бок  аказвае  другому  Дагаворнаму  Боку
дапамогу  шляхам аблягчэння сувязi i другiх адпаведных мераў з мэтай
хуткага i бяспечнага спынення такога iнцыдэнту цi яго пагрозы.

                             АРТЫКУЛ 6
                    Падача статыстычных дадзеных

     Авiяцыйныя  ўлады  кожнага Дагаворнага Боку падаюць, па запыту,
такiя  перыядычныя  альбо  iншыя  статыстычныя дадзеныя, якiя могуць
быць    абгрунтавана   запатрабаваны  авiяцыйнымi  ўладамi   другога
Дагаворнага  Боку  з мэтай перагляду ўзроўню паветраных зносiн, якiя
эксплуатуюцца згодна з сапраўдным Пагадненнем.

                             АРТЫКУЛ 7
                       Зборы з карыстальнiкаў

     1. Тэрмiн    "зборы    з   карыстальнiка"  абазначае  зборы   з
авiапрадпрыемстваў,  якiя ўстанаўлiваюцца кампетэнтнымi паўнамочнымi
органамi  альбо  з  дазволу  такiх  органаў,  за  даванне паветраным
суднам,  экiпажам,  пасажырам i грузу аэрапартовых збудаванняў альбо
аэранавiгацыйных    сродкаў,    уключаючы  звязаныя  з  гэтым   вiды
абслугоўвання i сродкi.
     2. Дагаворны  Бок  не  збiрае  альбо  не  дазваляе  збiраць   з
авiяпрадпрыемстваў  другога Дагаворнага Боку зборы з карыстальнiкаў,
якiя    перавышаюць    зборы,    збiраемыя    са    сваiх    уласных
авiяпрадпрыемстваў,    якiя  эксплуатуюць  аналагiчныя   мiжнародныя
паветраныя зносiны.
     3. Кожны  Дагаворны  Бок заахвочвае правядзенне кансультацый па
пытаннях    збораў  з  карыстальнiкаў  памiж  сваiмi   кампетэнтнымi
паўнамочнымi    органамi,    якiя    займаюцца  гэтымi  зборамi,   i
авiяпрадпрыемствамi,  якiя  карыстаюцца  абслугоўваннем  i сродкамi,
дадзенымi такiмi органамi, якiя займаюцца гэтымi зборамi, а дзе гэта
мэтазгодна,    i    праз    упаўнаважаныя    арганiзацыi       такiх
авiяпрадпрыемстваў.  Кожны  Дагаворны  Бок  далей  заахвочвае  абмен
адпаведнай  iнфармацыяй, якая тычыцца збораў з карыстальнiкаў, памiж
сваiмi  кампетэнтнымi  паўнамочнымi  органамi, якiя займаюцца гэтымi
зборамi, i такiмi карыстальнiкамi.

                             АРТЫКУЛ 8
                            Кансультацыi

     Адзiн  Дагаворны  Бок  можа  ў  любы  час запрасiць правядзенне
кансультацый  па  пытаннях  выканання,  тлумачэння, прымянення альбо
змянення  сапраўднага  Пагаднення.  Такiя  кансультацыi, якiя могуць
праводзiцца  памiж  авiяцыйнымi  ўладамi  Дагаворных  Бакоў, павiнны
пачацца на працягу 60 дзён з даты атрымання пiсьмовага запыту другiм
Дагаворным Бокам, калi iншае не абумоўлена Дагаворнымi Бакамi.

                             АРТЫКУЛ 9
                        Урэгуляванне спрэчак

     1. У  выпадку  ўзнiкнення  памiж  Дагаворнымi  Бакамi спрэчкi з
нагоды тлумачэння  цi прымянення сапраўднага Пагаднення,  Дагаворныя
Бакi,  у першую  чаргу,  будуць  спрабаваць  урэгуляваць  яе  шляхам
перагавораў.
     2. Калi  Дагаворныя  Бакi  не  могуць  дасягнуць   урэгулявання
спрэчкi  шляхам перагавораў, гэтая спрэчка можа быць iмi перададзена
на  разгляд  такой  асобе цi органу, у адносiнах якога яны дасягнуць
згоды,  цi  па  запыту  любога  Дагаворнага  Боку  спрэчка можа быць
перададзена  для  прыняцця  рашэння  ў  суд,  якi  складаецца з трох
арбiтраў, якiя прызначаюцца наступным чынам:
     (а)  кожны Дагаворны Бок прызначае аднаго арбiтра на працягу 30
дзён  пасля атрымання запыту аб правядзеннi арбiтражу. На працягу 60
дзён  пасля  прызначэння  другога  з гэтых арбiтраў яны, па ўзаемнай
згодзе,  прызначаюць  трэцяга  арбiтра, якi з'яўляецца грамадзянiнам
дзяржавы,  займаючай,  па  мажлiвасцi,  бесстароннюю пазiцыю ў гэтай
спрэчцы, i выступае ў якасцi Прэзiдэнта арбiтражнага суда;
     (б)  калi  ў тэрмiны ўстаноўленага вышэй перыяда прызначэнне не
была  выканана,  кожны  Дагаворны  Бок  можа звярнуцца з просьбай да
Прэзiдэнта Рады Мiжнароднай арганiзацыi грамадзянскай авiяцыi (ИКАО)
выканаць  у  30-дзённы тэрмiн неабходныя прызначэннi. Калi Прэзiдэнт
з'яўляецца грамадзянiнам дзяржавы, якая не можа займаць бесстароннюю
пазiцыю  ў  гэтай спрэчцы, прызначэнне праводзiцца Вiцэ-прэзiдэнтам,
чыя кандыдатура не можа быць адвергнута на такой падставе.
     3. Акрамя  выпадкаў,  прадугледжаных у дадзеным Артыкуле, альбо
калi Дагаворнымi Бакамi не агаворана iншае, суд вызначае рамкi сваiх
паўнамоцтваў  i  ўстанаўлiвае свой уласны парадак вядзення спраў. Па
рашэнню суда альбо па просьбе любога Дагаворнага Боку, не пазней чым
за  30 дзён пасля канчатковага прызначэння саставу суда, праводзiцца
пасяджэнне   па  вызначэнню  канкрэтных  пытанняў,  якiя   неабходна
ўрэгуляваць i адпаведных працэдур, якiх трэба прытрымлiвацца.
     4. Кожны  Дагаворны  Бок падае мемарандум на працягу 45 дзён ад
даты  канчатковага прызначэння саставу суда, калi Дагаворнымi Бакамi
не  агаворана  iншае  альбо iншае не вызначана судом. Адказы павiнны
быць  праз  60  дзён.  Суд  праводзiць  пасяджэнне па просьбе любога
Дагаворнага Боку альбо па свайму ўласнаму погляду на працягу 30 дзён
пасля прадстаўлення адказаў.
     5. Суд  выносiць  пiсьмовае  рашэнне  на  працягу 30 дзён пасля
завяршэння  пасяджэння,  альбо  калi  пасяджэнне  не праводзiцца, на
працягу  30 дзён ад моманту прадстаўлення адказаў. Рашэнне прымаецца
большасцю галасоў.
     6. Любы  Дагаворны  Бок  можа  падаць  запыт  аб  растлумачэннi
рашэння  на  працягу  15 дзён пасля яго атрымання i такое тлумачэнне
прадстаўляецца на працягу 15 дзён ад даты падачы падобнага запыту.
     7. Рашэнне суда з'яўляецца абавязковым для Дагаворных Бакоў.
     8. Кожны  Дагаворны  Бок  аплочвае  выдаткi, звязаныя з удзелам
прызначанага  iм  арбiтра ў рабоце суда. Iншыя выдаткi, якiя тычацца
суда,  будуць  падзелены пароўну памiж Дагаворнымi Бакамi, уключаючы
любыя выдаткi   па   ўдзелу  Прэзiдэнта  або  Вiцэ-Прэзiдэнта  Ураду
Мiжнароднай   арганiзацыi   грамадзянскай   авiяцыi   ў    вырашэннi
працэдурных  пытанняў,  якiя  выкладзены  ў  пункце  2(б)  дадзенага
Артыкула.

                             АРТЫКУЛ 10
                         Унясенне змяненняў

     Унясенне  любых змяненняў да сапраўднага Пагаднення, узгодненае
памiж    Дагаворнымi   Бакамi,  уступае  ў  сiлу  пасля   пiсьмовага
пацвярджэння Дагаворнымi Бакамi.

                             АРТЫКУЛ 11
                          Спыненне дзеяння

     Адзiн Дагаворны Бок можа ў любы час пiсьмова паведамiць другому
Дагаворнаму  Боку  аб  сваiм  рашэннi  спынiць  дзеянне  сапраўднага
Пагаднення.  Сапраўднае  Пагадненне спынiць сваё дзеянне апоўнач  (у
месцы атрымання паведамлення) адразу пасля заканчэння першага года з
даты  атрымання  такога  паведамлення такiм другiм Дагаворным Бокам,
калi  толькi  гэта  паведамленне  не будзе адазвана па ўзгадненню да
заканчэння гэтага тэрмiну.

                             АРТЫКУЛ 12
    Рэгiстрацыя ў Мiжнароднай арганiзацыi грамадзянскай авiяцыi

     Сапраўднае Пагадненне   i   любыя  наступныя  папраўкi  да  яго
належаць  рэгiстрацыi  ў   Мiжнароднай   арганiзацыi   грамадзянскай
авiяцыi.

                             АРТЫКУЛ 13
                         Уступленне ў сiлу

     Сапраўднае Пагадненне ўступае ў сiлу з даты яго падпiсання.

     У засведчанне    чаго    нiжэйпадпiсаныя,    належным     чынам
упаўнаважаныя   сваiмi  адпаведнымi  Урадамi,  падпiсалi  сапраўднае
Пагадненне.

     Здзейснена ў двух экзэмплярах у Ганконге 3 снежня 1999 года  на
беларускай,  кiтайскай  i  англiйскай  мовах,  прычым усе тры тэксты
маюць  аднолькавую  сiлу.  У  выпадку  разыходжання   ў   тлумачэннi
сапраўднага Пагаднення, тэксту на англiйскай мове аддаецца перавага.

За Урад                        За Урад
Рэспублiкi Беларусь            Асобага Адмiнiстрацыйнага Раёна
Подпiс                         Ганконг Кiтайскай Народнай Рэспублiкi
                               Подпiс


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы