Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Соглашение Правительства Республики Беларусь от 6 марта 1996 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Саюзным Урадам Саюзнай Рэспублiкi Югаславiя аб узаемным садзейнiчаннi ажыццяўленню i ахове iнвестыцый"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

ПАГАДНЕННЕ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I САЮЗНЫМ
УРАДАМ САЮЗНАЙ РЭСПУБЛIКI ЮГАСЛАВIЯ АБ УЗАЕМНЫМ
САДЗЕЙНIЧАННI АЖЫЦЦЯЎЛЕННЮ I АХОВЕ IНВЕСТЫЦЫЙ*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 25 студзеня 1997 г.

Ратыфiкавана:  пастанова  Вярхоўнага   Савета  Рэспублiкi   Беларусь
ад 11 лiпеня 1996 г.  N 465-XIII "Аб  ратыфiкацыi  Пагаднення  памiж
Урадам  Рэспублiкi  Беларусь  i  Саюзным  Урадам  Саюзнай Рэспублiкi
Югаславiя аб узаемным садзейнiчаннi ажыццяЎленню i ахове iнвестыцый"
(Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь,  1997 г.,  N 11,
арт.227).

     Урад  Рэспублiкi  Беларусь  i  Саюзны  Урад  Саюзнай Рэспублiкi
Югаславiя, якiя ў далейшым называюцца "Дагаворныя Бакi",
     жадаючы  стварыць спрыяльныя  ўмовы для  павелiчэння iнвестыцый
грамадзян i кампанiй адной дзяржавы на тэрыторыi iншай дзяржавы,
     усведамляючы,   што   заахвочванне   i   ўзаемная  ахова  гэтых
iнвестыцый  у  адпаведнасцi  з  мiжнародным  дагаворам будзе спрыяць
развiццю асабiстай дзелавой iнiцыятывы  i росквiту абедзвюх дзяржаў,

     ДАМОВIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:

     Артыкул 1. Азначэннi

     Для мэт гэтага Пагаднення:

     1.  Тэрмiн "iнвестыцыi"  азначае ўсе  вiды маёмасцi,  якая была
iнвесцiравана iнвестарам аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыi iншага
Дагаворнага  Боку ў  адпаведнасцi з  законамi i  нарматыўнымi актамi
апошняга i, у прыватнасцi, але не выключна, будзе ўключаць:

     (1) рухомую  i нерухомую маёмасць i  любыя iншыя рэчавыя правы,
такiя, як iпатэкi, правы залогавага ўтрымання, а таксама залогi;

     (2)  долi,  акцыi,  аблiгацыi  i  любыя  iншыя  формы  ўдзелу ў
кампанiях;

     (3)  правы патрабавання  ў  адносiнах  да грашовых  сродкаў або
любога выканання абавязацельстваў па  дагавору, якi мае якую-небудзь
эканамiчную каштоўнасць;

     (4) правы  на iнтэлектуальную ўласнасць, такiя,  як аўтарскiя i
сумежныя  правы,  патэнты,  лiцэнзii,  прамысловыя  ўзоры  i мадэлi,
гандлёвыя  найменнi,   а  таксама  "гудвiл",   тэхнiчныя  працэсы  i
"ноў-хаў";

     (5)   канцэсii,   якiя   прадастаўляюцца   ў   адпаведнасцi   з
заканадаўствам  або па  дагавору згодна  з заканадаўствам, уключаючы
канцэсii на  разведку, развiццё, здабычу  або эксплуатацыю прыродных
рэсурсаў.

     Любая змена  формы, у якой iнвесцiруецца  маёмасць, не закранае
характару яе як iнвестыцый.

     2.  Тэрмiн  "даходы"  азначае  сумы,  атрыманыя ад якiх-небудзь
iнвестыцый,  i, у  прыватнасцi, але  не выключна,  уключае прыбытак,
працэнты,  даходы  ад   прыросту  капiтальнай  вартасцi,  дывiдэнды,
плацяжы ў лiк роялцi i ўзнагароджаннi.

     3. Тэрмiн "iнвестар" азначае:

     (1)  любую   фiзiчную  асобу,  якая   з'яўляецца  грамадзянiнам
Рэспублiкi  Беларусь  або  Саюзнай  Рэспублiкi  Югаславiя  адпаведна
згодна  з заканадаўствам,  дзеючым на  тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь
або  на тэрыторыi  Саюзнай  Рэспублiкi  Югаславiя адпаведна,  i якая
ажыццяўляе iнвестыцыi на гэтых адпаведных тэрыторыях;

     (2)  любую  юрыдычную  асобу,   якая  зарэгiстравана  ў  якасцi
юрыдычнай асобы,  адпаведным чынам створана  або заснавана згодна  з
заканадаўствам,  дзеючым  на  тэрыторыi  Рэспублiкi  Беларусь або на
тэрыторыi Саюзнай Рэспублiкi Югаславiя  адпаведна, i якая ажыццяўляе
iнвестыцыi на гэтых адпаведных тэрыторыях.

     4. Тэрмiн "тэрыторыя" азначае:

     (1)  у  адносiнах  да   Рэспублiкi  Беларусь:  тэрыторыю,  якая
знаходзiцца  пад суверэнiтэтам  Рэспублiкi Беларусь,  калi пад гэтым
разумець  тэрыторыю, што  ўключае сушу,  унутраныя i  тэрытарыяльныя
воды, а таксама мора, марское дно  i яго нетры, над якiмi Рэспублiка
Беларусь у адпаведнасцi з  нацыянальным заканадаўствам i мiжнародным
правам  ажыццяўляе  суверэнныя  правы  або  якiя  ў  адпаведнасцi  з
нацыянальным  заканадаўствам  i  мiжнародным  правам знаходзяцца пад
юрысдыкцыяй Рэспублiкi Беларусь;

     (2)  у адносiнах  да Саюзнай  Рэспублiкi Югаславiя:  тэрыторыю,
якая  знаходзiцца  пад  суверэнiтэтам  Саюзнай Рэспублiкi Югаславiя,
калi  пад гэтым  разумець тэрыторыю,  што ўключае  сушу, унутраныя i
тэрытарыяльныя воды,  а таксама мора,  марское дно i  яго нетры, над
якiмi  Саюзная Рэспублiка  Югаславiя ў  адпаведнасцi з  нацыянальным
заканадаўствам i мiжнародным правам  ажыццяўляе суверэнныя правы або
якiя  ў  адпаведнасцi  з  нацыянальным  заканадаўствам i мiжнародным
правам знаходзяцца пад юрысдыкцыяй Саюзнай Рэспублiкi Югаславiя.

     Артыкул 2. Садзейнiчанне ажыццяўленню i ахова iнвестыцый

     1. Кожны Дагаворны Бок  будзе заахвочваць i ствараць iнвестарам
iншага   Дагаворнага   Боку   спрыяльныя   ўмовы   для  ажыццяўлення
iнвестыцый на яго тэрыторыi  i  будзе  дапускаць такiя  iнвестыцыi ў
адпаведнасцi з прадастаўленым яму правам ажыццяўлення ўлады згодна з
яго заканадаўствам.

     2.  Iнвестыцыям  iнвестараў  кожнага  з  Дагаворных Бакоў будзе
заўсёды  прадастаўляцца справядлiвы  i раўнапраўны  рэжым, а таксама
поўныя ахова i бяспека на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку. Кожны з
Дагаворных  Бакоў   абавязуецца  не  перашкаджаць   шляхам  прыняцця
неабгрунтаваных  або  дыскрымiнацыйных  мер  кiраванню, падтрыманню,
выкарыстанню  або  распараджэнню  iнвестыцыямi  на  сваёй  тэрыторыi
iнвестарам  iншага  Дагаворнага  Боку.   Кожны  з  Дагаворных  Бакоў
абавязуецца прытрымлiвацца  любога абавязацельства, якое  ён узяў на
сябе ў адносiнах да iнвестыцый iнвестараў iншага Дагаворнага Боку.

     Артыкул 3. Нацыянальны рэжым  i палажэннi аб рэжыме найбольшага
                спрыяння

     1. Кожны  з Дагаворных Бакоў прадаставiць  на сваёй тэрыторыi ў
адносiнах да iнвестыцый i даходаў iнвестараў iншага Дагаворнага Боку
рэжым не менш  спрыяльны за той, якi ён  прадастаўляе ў адносiнах да
iнвестыцый  i даходаў  уласных iнвестараў  або iнвестыцый  i даходаў
iнвестараў любой трэцяй дзяржавы.

     2. Кожны  з Дагаворных Бакоў абавязуецца  прадаставiць на сваёй
тэрыторыi iнвестарам  iншага Дагаворнага Боку  ў тым, што  датычыцца
кiравання,   падтрымання,   выкарыстання    або   распараджэння   iх
iнвестыцыямi, рэжым  не менш спрыяльны  за той, якi  ён прадастаўляе
сваiм уласным iнвестарам або iнвестарам любой трэцяй дзяржавы.

     3.  Каб пазбегнуць  сумненняў, гэтым  пацвярджаецца, што рэжым,
прадугледжаны зазначанымi вышэй пунктамi 1  i 2, будзе прымяняцца да
палажэнняў Артыкулаў 1-12 гэтага Пагаднення.

     4. Палажэннi пунктаў  1, 2 i 3 гэтага  Артыкула не павiнны быць
вытлумачаны  такiм чынам, каб  абавязаць  адзiн  з  Дагаворных Бакоў
распаўсюджваць на iнвестараў iншага Дагаворнага Боку перавагi любога
рэжыму, прэферэнцый або прывiлей, што вынiкаюць з:

     (1) любога  iснуючага або магчымага ў  будучым мытнага саюза цi
iншага падобнага  мiжнароднага дагавора, бокам  якога з'яўляецца або
можа стаць у будучым адзiн з Дагаворных Бакоў, або

     (2)  любога   мiжнароднага  дагавора  або   дамоўленасцi,  якiя
адносяцца цалкам  цi галоўным чынам да  падаткаабкладання, або любых
унутраных заканадаўчых актаў па гэтых пытаннях.

     Артыкул 4. Пакрыццё страт

     1. Iнвестарам аднаго Дагаворнага  Боку, iнвестыцыi якiх панеслi
страты  на  тэрыторыi  iншага  Дагаворнага  Боку  ў вынiку вайны або
iншага  ўзброенага канфлiкту,  рэвалюцыi, дзяржаўнага  надзвычайнага
становiшча,  паўстання,  бунту  цi  хваляванняў,  што  мелi месца на
тэрыторыi   апошняга   Дагаворнага   Боку,   апошнi   Дагаворны  Бок
прадастаўляе  рэжым не  менш спрыяльны  за той,  якi ён прадастаўляе
сваiм уласным iнвестарам або iнвестарам любой трэцяй дзяржавы ў тым,
што  датычыцца аднаўлення,  пакрыцця страт,  кампенсацыi або  iншага
ўрэгулявання.   Неабходныя   ў   гэтай   сiтуацыi   плацяжы   могуць
пераводзiцца без абмежаванняў i без неабгрунтаванай затрымкi.

     2. Без урону  для пункта 1 гэтага Артыкула  iнвестарам аднаго з
Дагаворных  Бакоў,  якiя  ў  любой  з  сiтуацый,  зазначаных у гэтым
пункце, нясуць на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку страты ў вынiку:

     (1) рэквiзiцыi iх уласнасцi сiламi або ўладамi апошняга, цi

     (2) знiшчэння iх уласнасцi  сiламi або ўладамi апошняга, прытым
што гэта не  было выклiкана баявымi дзеяннямi або  не было выклiкана
неабходнасцю   становiшча,   прадастаўляюцца   пакрыццё   страт  або
адпаведная кампенсацыя.  Неабходныя ў гэтай  сiтуацыi плацяжы могуць
пераводзiцца без абмежаванняў i без неабгрунтаванай затрымкi.

     Артыкул 5. Экспрапрыяцыя

     Iнвестыцыi  iнвестараў любога  з Дагаворных  Бакоў на тэрыторыi
iншага Дагаворнага Боку  не падлягаюць нацыяналiзацыi, экспрапрыяцыi
або  iншым  мерам,  дзеянне  якiх  эквiвалентнае  нацыяналiзацыi або
экспрапрыяцыi  (называюцца ў  далейшым "экспрапрыяцыя"),  iнакш як у
грамадскiх  iнтарэсах.  Такая   экспрапрыяцыя  будзе  праводзiцца  ў
адпаведнасцi     з    парадкам,     прадугледжаным    законам,    на
недыскрымiнацыйнай аснове i пры забеспячэннi своечасовай, адэкватнай
i эфектыўнай   кампенсацыi.  Гэта   кампенсацыя  складае   фактычную
вартасць  экспрапрыiраваных  iнвестыцый  на  момант,  якi непасрэдна
папярэднiчаў  ажыццяўленню  экспрапрыяцыi  цi  яе  абнародаванню,  у
залежнасцi ад  таго, што адбылося раней,  уключае працэнт, разлiчаны
на  LIBOR  аснове  на  перыяд  да  даты  плацяжу,  выплачваецца  без
затрымкi, павiнна быць эфектыўна ажыццявiмай i можа пераводзiцца без
абмежаванняў. Iнвестар, якi панёс страты, мае права ў адпаведнасцi з
заканадаўствам  Дагаворнага Боку,  што праводзiць  экспрапрыяцыю, на
аператыўны  разгляд  справы  i  аналiз  ацэнкi адпаведных iнвестыцый
згодна з прынцыпамi, выкладзенымi ў  гэтым пункце, судовай або iншай
незалежнай паўнамоцнай iнстанцыяй гэтага Дагаворнага Боку.

     Артыкул 6. Рэпатрыяцыя iнвестыцый i даходаў

     1.  Кожны   з  Дагаворных  Бакоў   гарантуе  iнвестарам  iншага
Дагаворнага  Боку  пасля  выканання  iмi  ўсiх  фiскальных  i  iншых
фiнансавых абавязацельстваў бесперашкодны перавод плацяжоў, звязаных
з iнвестыцыямi   i  даходамi.   Такi  перавод   будзе  ўключаць,   у
прыватнасцi, але не выключна:

     (1) даходы;

     (2) сумы для падтрымання або павелiчэння iнвестыцый;

     (3) сумы па выплаце пазык;

     (4) сумы,  атрыманыя ў вынiку  поўнай або частковай  лiквiдацыi
iнвестыцый;

     (5) кампенсацыю,  якая выплачваецца згодна  з Артыкуламi 4  i 5
гэтага Пагаднення.

     2. Пераводы  плацяжоў, зазначаных у  пункце 1 гэтага  Артыкула,
будуць ажыццяўляцца без неабгрунтаванай затрымкi, у той канверсуемай
валюце,  у якой  iнвестыцыi былi  першапачаткова ажыццёўлены,  або ў
iншай  канверсуемай  валюце  ў  адпаведнасцi  з  дзеючымi законамi i
нарматыўнымi  актамi  адпаведнага  Дагаворнага  Боку  па дзеючаму на
дзень пераводу афiцыйнаму валютнаму  курсу таго Дагаворнага Боку, на
тэрыторыi якога iнвестыцыi былi ажыццёўлены.

     Артыкул  7. Урэгуляванне  спрэчак   памiж  Дагаворным  Бокам  i
                 iнвестарам iншага Дагаворнага Боку

     1. Спрэчкi  памiж iнвестарам аднаго з  Дагаворных Бакоў i iншым
Дагаворным  Бокам,  якiя  ўзнiкаюць  у  сувязi  з  абавязацельствамi
апошняга  згодна  з  гэтым  Пагадненнем  у  адносiнах да iнвестыцый,
ажыццёўленых  iнвестарам  першага  Дагаворнага  Боку,  вырашаюцца па
магчымасцi шляхам перамоў.

     2.  Калi спрэчка,  зазначаная ў  пункце 1  гэтага Артыкула,  не
будзе вырашана на працягу трох месяцаў з моманту, калi адзiн з бакоў
у спрэчцы  накiраваў  запыт  аб  вырашэннi  спрэчкi  шляхам перамоў,
закрануты   iнвестар  можа   накiраваць  спрэчку   для  вырашэння  ў
кампетэнтны суд Дагаворнага Боку, якi з'яўляецца бокам у спрэчцы.

     3.  Замест  вызначанага  ў   пункце  2  гэтага  Артыкула  шляху
вырашэння  спрэчкi закрануты  iнвестар можа  звярнуцца за вырашэннем
спрэчкi шляхам арбiтражу ў:
     трацейскi суд  "ad hoс", створаны ў  адпаведнасцi з Арбiтражным
рэгламентам  Камiсii  Арганiзацыi  Аб'яднаных  Нацый  па мiжнародным
гандлёвым   праве  (UNCITRAL);
     Мiжнародны цэнтр па ўрэгуляванню iнвестыцыйных спрэчак  (ICSID)
для   вырашэння   спрэчак,   якiя  адносяцца  да  iнвестыцый,  памiж
дзяржавамi i грамадзянамi iншых  дзяржаў,  заснаваны  Канвенцыяй  па
ўрэгуляванню  iнвестыцыйных  спрэчак памiж дзяржавамi i грамадзянамi
iншых дзяржаў,  якая адкрыта для падпiсання 18 сакавiка 1965 года  ў
Вашынгтоне (Канвенцыя ICSID);
     любую iншую  мiжнародную арбiтражную ўстанову.

     4.   Рашэнне   трацейскага   суда   з'яўляецца   канчатковым  i
абавязковым для абодвух бакоў у спрэчцы i выконваецца ў адпаведнасцi
з нацыянальным заканадаўствам Дагаворнага Боку, якi з'яўляецца бокам
у спрэчцы, на тэрыторыi якога iнвестыцыi былi ажыццёўлены.

     Артыкул 8. Спрэчкi памiж Дагаворнымi Бакамi

     1. Спрэчкi памiж Дагаворнымi  Бакамi на падставе тлумачэння або
прымянення  гэтага Пагаднення  павiнны, па  магчымасцi, вырашацца па
дыпламатычных каналах.

     2. Калi  вырашэнне якой-небудзь спрэчкi  зазначаным вышэй чынам
немагчыма,  гэта спрэчка  па хадайнiцтву  любога з  Дагаворных Бакоў
будзе перададзена ў арбiтражны суд.

     3. Такi арбiтражны суд  будзе заснаваны для кожнага канкрэтнага
выпадку  наступным чынам.  На працягу  двух месяцаў  з дня атрымання
арбiтражнага  хадайнiцтва  кожны  з  Дагаворных  Бакоў прызначыць па
адным  члене  суда.  Гэтыя  два  члены  вызначаць затым грамадзянiна
трэцяй дзяржавы,  якi i будзе  прызначаны Старшынёй суда  з узаемнай
згоды  Дагаворных  Бакоў.  Прызначэнне  Старшынi  павiнна адбыцца не
пазней за два месяцы з дня прызначэння астатнiх двух членаў.

     4. Калi  неабходныя прызначэннi не былi праведзены ў зазначаныя
ў пункце 3  гэтага  Артыкула  тэрмiны  i  калi  Дагаворныя  Бакi  не
дамовiлiся  аб  iншым,  любы  з  Дагаворных  Бакоў  можа звярнуцца з
просьбай  аб  правядзеннi  неабходных   прызначэнняў   да   Старшынi
Мiжнароднага   Суда.  Калi  Старшыня  Мiжнароднага  Суда  з'яўляецца
грамадзянiнам аднаго з Дагаворных Бакоў або  ён  не  мае  магчымасцi
ажыццявiць   зазначаныя  вышэй  дзеяннi  па  iншых  прычынах,  права
ажыццяўлення    неабходных    прызначэнняў    будзе    прадастаўлена
Вiцэ-Старшынi  Мiжнароднага  Суда.  Калi  Вiцэ-Старшыня Мiжнароднага
Суда ў сваю чаргу з'яўляецца грамадзянiнам аднаго з Дагаворных Бакоў
або  i  ён  не  мае  магчымасцi ажыццявiць зазначаныя вышэй дзеяннi,
просьба аб  правядзеннi  неабходных  прызначэнняў  будзе  адрасавана
наступнаму  па  ўзросту  Члену Мiжнароднага Суда,  якi не з'яўляецца
грамадзянiнам нi аднаго з Дагаворных Бакоў.

     5.  Арбiтражны суд,  якi ствараецца  згодна з  гэтым Артыкулам,
прымае  рашэннi  большасцю  галасоў.  Гэтыя  рашэннi абавязковыя для
абодвух  Дагаворных Бакоў.  Кожны  з  Дагаворных Бакоў  нясе выдаткi
прызначанага  iм члена  суда i   выдаткi, звязаныя  з яго  ўдзелам у
арбiтражным  судаводстве;  выдаткi  Старшынi  i  няўлiчаныя  выдаткi
будуць падзелены пароўну памiж  Дагаворнымi Бакамi. Суд сам вызначае
рэгламент сваёй работы.

     Артыкул 9. Субрагацыя

     1.  Калi  адзiн  з   Дагаворных  Бакоў  або  яго  ўпаўнаважаная
арганiзацыя ("першы  Дагаворны Бок") выконвае  плацеж па гарантыi  ў
адносiнах да якiх-небудзь iнвестыцый на тэрыторыi iншага Дагаворнага
Боку ("iншы Дагаворны Бок"), iншы Дагаворны Бок будзе прызнаваць:

     (1)  перадачу  першаму  Дагаворнаму  Боку  па заканадаўству або
згодна  з  законнай  здзелкай  усiх  правоў  i  правоў  патрабавання
гарантаванага iнвестара, а таксама

     (2) той  факт, што ў  сiлу прынцыпу субрагацыi  першы Дагаворны
Бок мае права ажыццяўляць гэтыя правы  i правы патрабавання ў той жа
меры, што i гарантаваны iнвестар.

     2. Першы  Дагаворны Бок будзе  мець права карыстацца  пры любых
абставiнах, як i гарантаваны iнвестар, у адносiнах да:

     (1)  правоў i  правоў патрабавання,  якiя ён  атрымаў у  вынiку
зазначанай вышэй перадачы, а таксама

     (2) любых  плацяжоў, якiя атрыманы ў  вынiку ажыццяўлення гэтых
правоў,
     рэжымам, аналагiчным рэжыму,  якiм, згодна з гэтым Пагадненнем,
гарантаваны  iнвестар  меў  права  карыстацца  ў  адносiнах  да  тых
iнвестыцый   i   маючых  да  iх  дачыненне  даходаў.  Такiя  плацяжы
пераводзяцца без абмежаванняў.

     Артыкул 10. Прымяненне iншых правiлаў

     Калi  ўнутранае  заканадаўства  аднаго  з  Дагаворных Бакоў або
iснуючыя цi  ўзгодненыя ў будучым у  дапаўненне да гэтага Пагаднення
памiж   Дагаворнымi   Бакамi   абавязацельствы   ў   адпаведнасцi  з
мiжнародным правам змяшчаюць агульныя цi спецыяльныя правiлы, згодна
з якiмi  iнвестыцыi iнвестараў  iншага Дагаворнага  Боку карыстаюцца
рэжымам   больш  спрыяльным   за  той,   што  ўстанаўлiваецца  гэтым
Пагадненнем,  гэтыя правiлы  маюць  перавагу  ў адносiнах  да гэтага
Пагаднення ў  той частцы i  пастолькi, у якой  i паколькi яны  больш
спрыяльныя.

     Артыкул 11. Кансультацыi

     Прадстаўнiкi  Дагаворных  Бакоў,  калi  гэта  неабходна, будуць
праводзiць  кансультацыi ў  адносiнах да  тлумачэння або  прымянення
гэтага   Пагаднення.  Такiя   кансультацыi  будуць   праводзiцца  па
прапанове аднаго з  Дагаворных Бакоў у тэрмiны i  месцы, якiя будуць
узгадняцца па дыпламатычных каналах.

     Артыкул 12. Прымяненне гэтага Пагаднення

     Палажэннi  гэтага  Пагаднення  будуць  прымяняцца да iнвестыцый
iнвестараў аднаго  Дагаворнага Боку на  тэрыторыi iншага Дагаворнага
Боку:
     якiя былi  ажыццёўлены пасля даты  ўступлення ў сiлу  дадзенага
Пагаднення, i
     якiя  былi  ажыццёўлены  да  даты  ўступлення  ў сiлу дадзенага
Пагаднення з моманту ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення.

     Артыкул  13. Уступленне   ў  сiлу,  тэрмiн  дзеяння  i спыненне
                  дзеяння

     1. Гэта Пагадненне падлягае ратыфiкацыi i ўступiць у сiлу пасля
трыццацi дзён з даты абмену ратыфiкацыйнымi граматамi.

     2. Гэта Пагадненне заключаецца  на дзесяцiгадовы перыяд i будзе
пасля заканчэння гэтага перыяду  аўтаматычна прадаўжацца на чарговыя
пяцiгадовыя  тэрмiны да  моманту, калi  любы з  Дагаворных Бакоў  не
паведамiць у пiсьмовай форме iншаму  Дагаворнаму Боку не менш чым за
дванаццаць месяцаў  да заканчэння тэрмiну  дзеяння гэтага Пагаднення
аб сваiм намеры спынiць дзеянне гэтага Пагаднення.

     3.  У адносiнах  да iнвестыцый,  ажыццёўленых да  даты спынення
дзеяння   гэтага   Пагаднення,   палажэннi   Артыкулаў  1-12  гэтага
Пагаднення  будуць заставацца  ў  сiле  на працягу  далейшых дзесяцi
гадоў пасля даты спынення дзеяння гэтага Пагаднення.
     У сведчанне чаго прадстаўнiкi, належным чынам упаўнаважаныя для
гэтага сваiмi Урадамi, падпiсалi гэта Пагадненне.

     Здзейснена ў  двух экземплярах у г.Мiнску  6 сакавiка 1996 года
на  беларускай,  сербскай  i  англiйскай  мовах,  прычым  усе тэксты
з'яўляюцца аднолькава аўтэнтычнымi. У выпадку разыходжанняў перавага
будзе надавацца тэксту на англiйскай мове.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                _______________ подпiс
 За Урад
    Саюзнай Рэспублiкi Югаславiя            _______________ подпiс


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы