Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Соглашение Правительства Республики Беларусь от 18 июля 1995 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Лiтоўскай Рэспублiкi аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЛIТОЎСКАЙ
 РЭСПУБЛIКI АБ ПАЗБЯГАННI ДВАЙНОГА ПАДАТКААБКЛАДАННЯ
 I ПАПЯРЭДЖАННI ЎХIЛЕННЯ АД ВЫПЛАТЫ ПАДАТКАЎ У
 ДАЧЫНЕННI ДА ПАДАТКАЎ НА ДАХОДЫ*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 26 чэрвеня 1996 г.

Ратыфiкавана:   пастанова    Вярхоўнага   Савета Рэспублiкi Беларусь
ад 25 красавiка 1996 г.  № 228-XIII "Аб ратыфiкацыi пагаднення памiж
Урадам   Рэспублiкi   Беларусь  i  Урадам  Лiтоўскай  Рэспублiкi  аб
пазбяганнi двайнога падаткаабкладання  i  папярэджаннi  ўхiлення  ад
выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы"


     Урад Рэспублiкi  Беларусь i Урад  Лiтоўскай Рэспублiкi, жадаючы
заключыць  Пагадненне  аб  пазбяганнi  двайнога  падаткаабкладання i
папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на
даходы, пагадзiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

               Асобы, да якiх прымяняецца Пагадненне

     Дадзенае Пагадненне  прымяняецца  да  асоб,   якiя   з'яўляюцца
рэзiдэнтамi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.

                             Артыкул 2

             Падаткi, на якiя распаўсюджваецца Пагадненне

     1. Дадзенае Пагадненне прымяняецца да падаткаў на даходы,  якiя
спаганяюцца ад iмя Дагаворнай Дзяржавы або яе мясцовых органаў улады
незалежна ад спосабу iх спагнання.

     2. Падаткамi  на  даход лiчацца ўсе падаткi,  што спаганяюцца з
агульнай сумы даходаў або з элементаў даходу,  уключаючы падаткi  на
даходы ад адчужэння маёмасцi.

     3. Iснуючымi падаткамi,  на якiя  распаўсюджваецца  Пагадненне,
з'яўляюцца ў прыватнасцi:

     а) у Беларусi:

     (i) падатак на даходы i прыбытак юрыдычных асоб;

     (ii) падаходны  падатак  з  грамадзян,  якi  называецца   далей
"падатак Беларусi";

     b) у Лiтве:

     (i) падатак  на прыбытак юрыдычных асоб (juridiniu asmenu pelno
mokestis);

     (ii) падатак  на  даходы  фiзiчных  асоб (fiziniu asmenu pajamu
mokestis), якi называецца далей "падатак Лiтвы".

     4. Дадзенае   Пагадненне   распаўсюджваецца  таксама  на  любыя
iдэнтычныя або па сутнасцi  аналагiчныя  падаткi,  якiя  спаганяюцца
пасля даты  падпiсання дадзенага Пагаднення ў дапаўненне да iснуючых
падаткаў або  замест  iх.  Кампетэнтныя  органы  Дагаворных  Дзяржаў
паведамляюць адзiн аднаму аб любых iстотных змяненнях,  якiя ўнесены
ў iх падатковыя заканадаўствы.

                             Артыкул 3

                         Агульныя азначэннi

     1. У дадзеным Пагадненнi, калi з кантэксту не вынiкае iншае:

     а) тэрмин  "Беларусь"  абазначае  Рэспублiку  Беларусь  i   пры
выкарыстаннi ў   геаграфiчным   сэнсе   абазначае   тэрыторыю,  якая
знаходзiцца пад  суверэнiтэтам  Рэспублiкi  Беларусь,   i   якая   ў
адпаведнасцi з   заканадаўствам   Беларусi   i   межнародным  правам
знаходзiцца пад юрысдыкцыяй Рэспублiкi Беларусь;

     b) тэрмiн   "Лiтва"   абазначае   Лiтоўскую  Рэспублiку  i  пры
выкарыстаннi ў  геаграфiчным  сэнсе  абазначае  тэрыторыю  Лiтоўскай
Рэспублiкi i  любую iншую вобласць,  якая прылягае да тэрытарыяльных
водаў  Лiтоўскай Рэспублiкi,  у дачыненнi  да якой  па заканадаўству
Лiтоўскай Рэспублiкi  i ў адпаведнасцi  з мiжнародным правам  могуць
ажыццяўляцца правы Лiтвы  ў дачыненнi марскога дна, яго  нетраў i iх
прыродных рэсурсаў;

     с)  тэрмiны  "адна  Дагаворная  Дзяржава"  i "другая Дагаворная
Дзяржава"  абазначаюць,  у  залежнасцi  ад  кантэксту,  Беларусь або
Лiтву;

     d)  тэрмiн "асоба"  уключае  фiзiчную  асобу, кампанiю  i любое
iншае аб'яднанне асоб;

     е) тэрмiн "кампанiя" абазначае  любую юрыдычную асобу або любую
арганiзацыю,  якая  разглядаецца  ў  якасцi  асобнай арганiзацыi для
падатковых мэт;

     f)   тэрмiны  "прадпрыемства   адной  Дагаворнай   Дзяржавы"  i
"прадпрыемства  другой Дагаворнай  Дзяржавы" абазначаюць  адпаведна,
прадпрыемства,  якiм  кiруе  рэзiдэнт  адной  Дагаворнай Дзяржавы, i
прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт другой Дагаворнай Дзяржавы;

     g) тэрмiн "грамадзянiн" абазначае:

     (i) любую  фiзiчную  асобу,  якая  мае грамадзянства Дагаворнай
Дзяржавы;

     (ii) любую  юрыдычную  асобу,  таварыства,  асацыяцыю  i  iншую
арганiзацыю, якiя атрымлiваюць свой статус як такi па заканадаўству,
што дзейнiчае ў Дагаворнай Дзяржаве;

     h)  тэрмiн  "мiжнародная  перавозка"  абазначае любую перавозку
марскiм  або паветраным  суднам, ажыццяўляемую  прадпрыемствам адной
Дагаворнай  Дзяржавы,  за  выключэннем  выпадкаў,  калi  марское або
паветранае  судна  эксплуатуецца  выключна  памiж  пунктамi ў другой
Дагаворнай Дзяржаве;

     i) тэрмiн "кампетэнтны орган" абазначае:

     (i) у  Беларусi - Галоўную дзяржаўную  падатковую iнспекцыю пры
Кабiнеце Мiнiстраў або яе паўнамоцнага прадстаўнiка.

     (ii)  у   Лiтве  -  Мiнiстра  фiнансаў   або  яго  паўнамоцнага
прадстаўнiка.

     2.  Што  датычыцца  прымянення  дадзенага Пагаднення Дагаворнай
Дзяржавай, то любы тэрмiн, не вызначаны  ў iм, мае, калi з кантэксту
не вынiкае iншае,  тое значэнне, якое ён мае  па заканадаўству гэтай
Дзяржавы   ў  адносiнах   да  падаткаў,   на  якiя  распаўсюджваецца
Пагадненне.

                             Артыкул 4

                             Рэзiдэнт

     1. Пры  прымяненнi дадзенага Пагаднення  тэрмiн "рэзiдэнт адной
Дагаворнай  Дзяржавы" абазначае  асобу, якая  па заканадаўству гэтай
Дзяржавы падлягае падаткаабкладанню ў ёй на падставе месцажыхарства,
рэзiдэнцтва,  месца  кiравання,  месца  рэгiстрацыi  або любой iншай
аналагiчнай  прыкметы.  Гэты  тэрмiн   таксама  ўключае  Урад  гэтай
Дзяржавы i яе мясцовыя органы  ўлады. Гэты тэрмiн, аднак, не ўключае
асобу,  якая падлягае  падаткаабкладанню ў  гэтай Дзяржаве  толькi ў
дачыненнi да даходаў з крынiц у гэтай Дзяржаве.

     2. Калi  ў адпаведнасцi з  палажэннямi пункта 1  фiзiчная асоба
з'яўляецца  рэзiдэнтам  абедзвюх  Дагаворных  Дзяржаў, яе становiшча
вызначаецца наступным чынам:

     а)  яна  лiчыцца  рэзiдэнтам  той  Дзяржавы,  у  якой  яна  мае
пастаяннае  жыллё;   калi  яна  мае  пастаяннае   жыллё  ў  абедзвюх
Дагаворных Дзяржавах,  яна лiчыцца рэзiдэнтам  той Дзяржавы, у  якой
яна мае больш цесныя асабiстыя  i эканамiчныя сувязi (цэнтр жыццёвых
iнтарэсаў);

     b)  калi  Дзяржава,  у   якой  знаходзiцца  цэнтр  яе  жыццёвых
iнтарэсаў, не можа  быць вызначана, або калi яна  не мае пастаяннага
жылля нi ў  адной з Дзяржаў, яна лiчыцца  рэзiдэнтам той Дзяржавы, у
якой яна звычайна пражывае;

     с) калi  яна звычайна пражывае ў абедзвюх Дагаворных Дзяржавах,
або  калi яна  звычайна не  пражывае нi  ў адной  з iх,  яна лiчыцца
рэзiдэнтам   той   Дагаворнай   Дзяржавы,   грамадзянiнам  якой  яна
з'яўляецца;

     d) калi статус рэзiдэнта не  можа быць вызначаны ў адпаведнасцi
з падпунктамi  а)  -  с),  кампетэнтныя  органы  Дагаворных  Дзяржаў
вырашаюць пытанне па ўзаемнай згодзе.

     3. Калi  ў адпаведнасцi з  палажэннямi пункта 1  асоба, якая не
з'яўляецца   фiзiчнай   асобай,   з'яўляецца   рэзiдэнтам   абедзвюх
Дагаворных  Дзяржаў,  тады  кампетэнтныя  органы  Дагаворных Дзяржаў
iмкнуцца  вырашыць пытанне  па  ўзаемнай  згодзе i  вызначыць спосаб
прымянення Пагаднення да такой асобы.

                             Артыкул 5

                     Пастаяннае прадстаўнiцтва

     1.   Для   мэт    дадзенага   Пагаднення   тэрмiн   "пастаяннае
прадстаўнiцтва"  абазначае  любое  пастаяннае  месца дзейнасцi, праз
якое  поўнасцю  або  часткова  ажыццяўляецца  камерцыйная  дзейнасць
прадпрыемства.

     2. Тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" уключае ў прыватнасцi:

     а) месца кiравання;

     b) аддзяленне;

     с) кантору;

     d) фабрыку;

     е) майстэрню, i;

     f) руднiк,  нафтавую або газавую  свiдравiну, кар'ер або  любое
iншае месца разведкi або здабычы прыродных рэсурсаў.

     3.  Будаўнiчая  пляцоўка  або  будаўнiчы,  або  мантажны аб'ект
з'яўляюцца пастаянным прадстаўнiцтвам, толькi калi яны iснуюць больш
дванаццацi месяцаў.

     4. Нягледзячы  на папярэднiя палажэннi  гэтага артыкула, тэрмiн
"пастаяннае прадстаўнiцтва" не разглядаецца як уключаючы:

     а)  выкарыстанне  збудаванняў   выключна  для  мэт  захоўвання,
дэманстрацыi  або  пастаўкi  тавараў   або  вырабаў,  якiя  належаць
прадпрыемству;

     b)  утрыманне  запасаў  тавараў   або  вырабаў,  якiя  належаць
прадпрыемству, толькi ў мэтах захоўвання, дэманстрацыi або пастаўкi;

     с)  утрыманне  запасаў  тавараў   або  вырабаў,  якiя  належаць
прадпрыемству, выключна для мэт перапрацоўкi другiм прадпрыемствам;

     d)  утрыманне  пастаяннага  месца  дзейнасцi  выключна  для мэт
закупкi  тавараў   або  вырабаў,  або   для  збору  iнфармацыi   для
прадпрыемства;

     е)  утрыманне  пастаяннага  месца  дзейнасцi  выключна  для мэт
ажыццяўлення для прадпрыемства  любой iншай дзейнасцi  падрыхтоўчага
або дапаможнага характару;

     f)  утрыманне пастаяннага  месца дзейнасцi  выключна для любога
спалучэння вiдаў дзейнасцi, упамянутых  у падпунктах а-е, пры ўмове,
што  такая  дзейнасць  у  цэлым  пастаяннага  месца  дзейнасцi, якая
вынiкае  з   гэтага  спалучэння,  мае    падрыхтоўчы  або  дапаможны
характар.

     5. Нягледзячы  на палажэннi пунктаў 1  i 2, калi асоба  - iншая
чым  агент з  незалежным статусам,   да якой  прымяняецца пункт  6 -
дзейнiчае  ад iмя  прадпрыемства,  мае   i звычайна  выкарыстоўвае ў
Дагаворнай   Дзяржаве   паўнамоцтвы   заключаць   кантракты  ад  iмя
прадпрыемства,  то лiчыцца,  што гэта  прадпрыемства мае  пастаяннае
прадстаўнiцтва ў гэтай Дзяржаве ў дачыненнi да любой дзейнасцi, якую
гэта асоба ажыццяўляе для  прадпрыемства, калi дзейнасць такой асобы
не абмежавана  той, якая прадстаўлена ў  пункце 4, i якая,  калi яна
ажыццяўляецца  праз  пастаяннае  месца  дзейнасцi,  не  робiць  гэта
пастаяннае   месца  дзейнасцi   пастаянным  прадстаўнiцтвам   згодна
палажэнням гэтага пункта.

     6.   Прадпрыемства   не   разглядаецца   як  маючае  пастаяннае
прадстаўнiцтва ў Дагаворнай Дзяржаве толькi на той падставе, што яно
ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць  у  гэтай  Дзяржаве праз брокера,
камiсiянера  або  любога  iншага  агента  з  незалежным статусам пры
ўмове,  што  гэтыя  асобы   дзейнiчаюць  у  рамках  сваёй  звычайнай
прафесiянальнай дзейнасцi.

     7.  Той факт,  што кампанiя,  якая з'яўляецца  рэзiдэнтам адной
Дагаворнай  Дзяржавы,  кантралюе  або  кантралюецца  кампанiяй, якая
з'яўляецца   рэзiдэнтам   другой   Дагаворнай   Дзяржавы,  або  якая
ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць  у  гэтай  другой  Дзяржаве (праз
пастаяннае  прадстаўнiцтва   або  iншым  чынам),  сам   па  сабе  не
пераўтварае  адну  з  гэтых  кампанiй  у  пастаяннае  прадстаўнiцтва
другой.

                             Артыкул 6

                   Даходы ад нерухомай маёмасцi

     1. Даходы,  якiя атрымлiвае рэзiдэнт  адной Дагаворнай Дзяржавы
ад  нерухомай  маёмасцi  (уключаючы  даход  ад  сельскай  або лясной
гаспадаркi),  што знаходзiцца  ў другой  Дагаворнай Дзяржаве, могуць
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

     2. Тэрмiн "нерухомая маёмасць" мае тое значэнне, якое ён мае па
заканадаўству Дагаворнай Дзяржавы, у якой знаходзiцца гэта маёмасць.
Марскiя  i  паветраныя  судны  не  разглядаюцца  ў  якасцi нерухомай
маёмасцi.

     3.   Палажэннi   пункта   1   прымяняюцца   да   даходаў,  якiя
атрымлiваюцца ад прамога выкарыстання,  здачы ўнаём або выкарыстання
нерухомай  маёмасцi ў  любой iншай   форме, а  таксама да  даходу ад
адчужэння нерухомай маёмасцi.

     4.  Калi валоданне   акцыямi  або  iншымi правамi  кампанii дае
права  ўладальнiку  такiх  акцый  або  правоў  карыстацца  нерухомай
маёмасцю,  якой валодае  кампанiя, даходы  ад прамога  выкарыстання,
здачы  ў арэнду  або выкарыстання  ў любой  iншай форме такога права
карыстання могуць  абкладацца падаткам у той  Дагаворнай Дзяржаве, у
якой знаходзiцца нерухомая маёмасць.

     5. Палажэннi  пунктаў 1 i  3 прымяняюцца таксама  да даходаў ад
нерухомай маёмасцi прадпрыемства i да даходаў ад нерухомай маёмасцi,
якая выкарыстоўваецца для выканання незалежных асабiстых паслуг.

                             Артыкул 7

                 Прыбытак ад камерцыйнай дзейнасцi

     1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы абкладаецца
падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве,  калi толькi гэта прадпрыемства не
ажыццяўляе камерцыйную  дзейнасць у другой  Дагаворнай Дзяржаве праз
размешчанае   там  пастаяннае   прадстаўнiцтва.  Калi  прадпрыемства
ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць   як  зазначана  вышэй,  прыбытак
дадзенага прадпрыемства можа абкладацца падаткам  у другой Дзяржаве,
але  толькi  ў  той  частцы,  якая  адносiцца  да гэтага пастаяннага
прадстаўнiцтва.

     2.  З  улiкам  палажэнняў  пункта  3,  калi прадпрыемства адной
Дагаворнай  Дзяржавы  ажыццяўляе   камерцыйную  дзейнасць  у  другой
Дагаворнай  Дзяржаве   праз  пастаяннае  прадстаўнiцтва,   якое  там
знаходзiцца,  то  ў  кожнай  Дагаворнай  Дзяржаве гэтаму пастаяннаму
прадстаўнiцтву  залiчваецца прыбытак,  якi  яно  магло б  атрымаць у
выпадку, калi  б яно было адасобленым  i асобным прадпрыемствам, што
ажыццяўляе  такую   ж  або  аналагiчную  дзейнасць  у  такiх  жа або
аналагiчных  умовах i  дзейнiчае цалкам  незалежна ад прадпрыемства,
пастаянным прадстаўнiцтвам якога яно з'яўляецца.

     3.   Пры   вызначэннi   прыбытку   пастаяннага   прадстаўнiцтва
дапускаецца вылiчэнне расходаў, панесеных для мэт такога пастаяннага
прадстаўнiцтва,  уключаючы   кiраўнiцкiя  i  агульнаадмiнiстрацыйныя
расходы,  панесеныя   як  у  Дзяржаве,   дзе  размешчана  пастаяннае
прадстаўнiцтва,  так  i  за  яе  межамi.  Расходы,  якiя дапускаюцца
Дагаворнай Дзяржавай  у якасцi вылiчэння,  уключаюць толькi расходы,
якiя ўтрымлiваюцца  ў адпаведнасцi з  унутраным заканадаўствам гэтай
Дзяржавы.

     4.  Паколькi  вызначэнне  прыбытку  ў  Дагаворнай Дзяржаве, якi
адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва, на аснове прапарцыянальнага
размеркавання  агульнай  сумы   прыбытку  прадпрыемства  яго  розным
падраздзяленням з'яўляецца звычайнай практыкай,  нiшто ў пункце 2 не
перашкаджае  гэтай Дагаворнай  Дзяржаве вызначыць  падаткаабкладаемы
прыбытак з  дапамогай такога размеркавання, як  прынята на практыцы;
аднак  выбраны  метад  размеркавання  павiнен  даваць  вынiкi,  якiя
адпавядаюць прынцыпам, змешчаным у гэтым артыкуле.

     5. Нiякi прыбытак не адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва на
падставе  простай  закупкi  пастаянным  прадстаўнiцтвам  вырабаў або
тавараў для прадпрыемства.

     6.  Для  мэт  папярэднiх  пунктаў  прыбытак,  якi  адносiцца да
пастаяннага  прадстаўнiцтва, вызначаецца  кожны год  адным i  тым жа
метадам, калi толькi  не будзе дастатковай i важкай  прычыны для яго
змянення.

     7. Калi прыбытак уключае вiды даходаў, якiя разглядаюцца асобна
ў iншых артыкулах дадзенага Пагаднення, палажэннi гэтых артыкулаў не
закранаюцца палажэннямi дадзенага артыкула.

                             Артыкул 8

                   Марскi i паветраны транспарт

     1.   Прыбытак  прадпрыемства   адной  Дагаворнай   Дзяржавы  ад
эксплуатацыi марскiх або паветраных  суднаў у мiжнародных перавозках
абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

     2. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца таксама да прыбытку ад удзелу
ў пуле, сумеснай дзейнасцi або мiжнародным транспартным агенцтве.

                             Артыкул 9

                    Асацыiраваныя прадпрыемствы

     1. У выпадку, калi

     а)   прадпрыемства  Дагаворнай   Дзяржавы  прама   або  ўскосна
ўдзельнiчае  ў кiраваннi, кантролi або капiтале прадпрыемства другой
Дагаворнай Дзяржавы, або

     b)  адны  i  тыя  ж  асобы  прама  або  ўскосна ўдзельнiчаюць у
кiраваннi,  кантролi  або  капiтале  прадпрыемства  адной Дагаворнай
Дзяржавы i прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы,
     i ў кожным выпадку памiж двума прадпрыемствамi ў iх камерцыйных
або фiнансавых узаемаадносiнах ствараюцца або ўстанаўлiваюцца ўмовы,
што адрознiваюцца ад тых, якiя  мелi б месца памiж двума незалежнымi
прадпрыемствамi, тады любы прыбытак, якi мог бы быць налiчаны аднаму
з iх, але з-за  наяўнасцi гэтых умоў не быў  яму налiчаны, можа быць
уключаны ў  прыбытак гэтага прадпрыемства  i, адпаведна,  абкладзены
падаткам.

     2. У выпадку, калi адна  Дагаворная Дзяржава ўключае ў прыбытак
прадпрыемства  гэтай  Дзяржавы  -  i  адпаведна  абкладае падаткам -
прыбытак,   па  якому   прадпрыемства  другой   Дагаворнай  Дзяржавы
абкладаецца  падаткам у  гэтай  другой  Дзяржаве, i  прыбытак, такiм
чынам   уключаны,  з'яўляецца   прыбыткам,  якi   быў  бы   налiчаны
прадпрыемству першай упамянутай Дзяржавы, калi б умовы ўзаемаадносiн
памiж  двума  прадпрыемствамi  былi  б  умовамi,  якiя iснуюць памiж
незалежнымi  прадпрыемствамi,  тады   гэта  другая  Дзяржава  робiць
адпаведную ўступку  ў суме падатку, спаганяемага  з гэтага прыбытку.
Пры  вызначэннi  такой  папраўкi   павiнны  быць  разгледжаны  iншыя
палажэннi  дадзенага  Пагаднення,  а  кампетэнтныя органы Дагаворных
Дзяржаў павiнны пракансультавацца адзiн з адным пры неабходнасцi.

                            Артыкул 10

                             Дывiдэнды

     1.   Дывiдэнды,   выплачваемыя   кампанiяй,   якая   з'яўляецца
рэзiдэнтам  адной Дагаворнай  Дзяржавы, рэзiдэнту  другой Дагаворнай
Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

     2. Аднак такiя дывiдэнды  могуць таксама абкладацца падаткамi ў
той  Дагаворнай Дзяржаве,  рэзiдэнтам якой  з'яўляецца кампанiя, што
выплачвае дывiдэнды, у адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай Дзяржавы,
але калi атрымальнiк  з'яўляецца сапраўдным уладальнiкам дывiдэндаў,
спаганяемы   падатак  не   перавышае  10   працэнтаў  валавой   сумы
дывiдэндаў.  Гэты  пункт  не  закранае  падаткаабкладання кампанii ў
дачыненнi да прыбытку, з якога выплачваюцца дывiдэнды.

     3.  Тэрмiн  "дывiдэнды"  пры   выкарыстаннi  ў  гэтым  артыкуле
абазначае  даход  ад  акцый  або  iншых  правоў,  якiя не з'яўляюцца
даўгавымi  патрабаваннямi, што  даюць права на  ўдзел у  прыбытку, а
таксама даход  ад iншых правоў,  якi падлягае такому  жа падатковаму
рэжыму,  як i даход  ад акцый,  у адпаведнасцi  з заканадаўствам той
Дзяржавы,  рэзiдэнтам  якой  з'яўляецца  кампанiя,  што размяркоўвае
прыбытак.

     4.  Палажэннi  пунктаў  1  i  2  не прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк  дывiдэндаў,  як   рэзiдэнт  адной  Дагаворнай  Дзяржавы,
ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць  у  другой  Дагаворнай  Дзяржаве,
рэзiдэнтам якой  з'яўляецца кампанiя, што  выплачвае дывiдэнды, праз
пастаяннае прадстаўнiцтва,  што знаходзiцца ў  ёй, або ажыццяўляе  ў
гэтай  другой  Дзяржаве  незалежныя  асабiстыя  паслугi з пастаяннай
базы,  якая  знаходзiцца  там,  i  холдынг,  у  дачыненнi  да  якога
выплачваюцца  дывiдэнды,  сапраўды  адносiцца  да такога пастаяннага
прадстаўнiцтва  або  пастаяннай  базы.  У  такiм выпадку прымяняюцца
палажэннi артыкула 7 або артыкула 14 у залежнасцi ад абставiн.

     5. У  выпадку, калi кампанiя, якая  з'яўляецца рэзiдэнтам адной
Дагаворнай  Дзяржавы,   атрымлiвае  прыбытак  або   даходы  з другой
Дагаворнай Дзяржавы, гэта другая Дзяржава можа поўнасцю вызвалiць ад
падаткаў  дывiдэнды, выплачваемыя  гэтай кампанiяй,  за выключэннем,
калi  гэтыя дывiдэнды  выплачваюцца рэзiдэнту  гэтай другой Дзяржавы
або  калi  холдынг,  у  дачыненнi  да  якога выплачваюцца дывiдэнды,
сапраўды  адносiцца  да  пастаяннага  прадстаўнiцтва  або пастаяннай
базы, што знаходзяцца ў гэтай  другой Дзяржаве, i з неразмеркаванага
прыбытку кампанii не спаганяюцца падаткi на неразмеркаваны прыбытак,
нават  калi  выплачваемыя   дывiдэнды  або  неразмеркаваны  прыбытак
складаюцца  поўнасцю  або  часткова  з  прыбытку  або  даходу,  якiя
ўзнiкаюць у гэтай другой Дзяржаве.

                            Артыкул 11

                             Працэнты

     1.  Працэнты,  якiя  ўзнiкаюць  у  адной  Дагаворнай Дзяржаве i
выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца
падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

     2. Аднак  такiя працэнты могуць таксама  абкладацца падаткамi ў
той  Дагаворнай Дзяржаве,  у якой  яны ўзнiкаюць  i ў адпаведнасцi з
заканадаўствам  гэтай  Дзяржавы,  але  калi  атрымальнiк  з'яўляецца
сапраўдным уладальнiкам  працэнтаў, спаганяемы падатак  не перавышае
10 працэнтаў валавой сумы працэнтаў.

     3. Нягледзячы на палажэннi пункта 2, працэнты, якiя ўзнiкаюць у
адной Дагаворнай  Дзяржаве, што атрыманы  i фактычна належаць  Ураду
другой  Дагаворнай  Дзяржавы,  уключаючы  яе  мясцовыя органы ўлады,
Цэнтральны (Нацыянальны) банк або любую фiнансавую арганiзацыю, якая
поўнасцю належыць гэтаму Ураду,  або працэнты, атрыманыя па пазыках,
гарантаваных гэтым Урадам, вызваляюцца  ад падатку ў першай названай
Дзяржаве.

     4.  Тэрмiн   "працэнты"  пры  выкарыстаннi   ў  гэтым  артыкуле
абазначае   даход  ад   даўгавых  патрабаванняў   любога  вiду,  без
залежнасцi  ад iпатэчнага  забеспячэння i,  у прыватнасцi,  даход ад
урадавых  каштоўных   папер  i  даход  ад   аблiгацый  або  даўгавых
абавязацельстваў, уключаючы  прэмii i ўзнагароды  па гэтых каштоўных
паперах,  аблiгацыях   або  даўгавых  абавязацельствах.   Штрафы  за
несвоечасовыя  выплаты не  разглядаюцца ў  якасцi працэнтаў  для мэт
гэтага артыкула.

     5.  Палажэннi  пунктаў  1  i  2  не прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк  працэнтаў,   як  рэзiдэнт  адной   Дагаворнай  Дзяржавы,
ажыццяўляе  камерцыйную дзейнасць  у другой  Дагаворнай Дзяржаве,  у
якой   узнiкаюць  працэнты,   праз  размешчанае   ў  ёй   пастаяннае
прадстаўнiцтва,  або ажыццяўляе  ў гэтай  другой Дзяржаве незалежныя
асабiстыя  паслугi  з  пастаяннай  базы,  якая  знаходзiцца  там,  i
даўгавое  патрабаванне,  на  падставе  якога  выплачваюцца працэнты,
сапраўды  адносiцца  да  такога  пастаяннага  прадстаўнiцтва  або да
пастаяннай базы.  У такiм выпадку  прымяняюцца палажэннi артыкула  7
або артыкула 14 у залежнасцi ад абставiн.

     6. Лiчыцца, што працэнты  ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi
плацельшчыкам  з'яўляецца  рэзiдэнт  гэтай  Дзяржавы.  Калi,  аднак,
асоба, якая выплачвае працэнты, незалежна ад таго, цi з'яўляецца яна
рэзiдэнтам  Дагаворнай Дзяржавы  цi  не,  мае ў  Дагаворнай Дзяржаве
пастаяннае  прадстаўнiцтва або  пастаянную  базу,  у сувязi  з якiмi
ўзнiкла запазычанасць,  па якой выплачваюцца працэнты,  i расходы па
выплаце  гэтых  працэнтаў  нясе  гэта  пастаяннае прадстаўнiцтва або
пастаянная  база, то  лiчыцца, што  такiя працэнты  ўзнiкаюць у  той
Дзяржаве,   у   якой   знаходзiцца   пастаяннае  прадстаўнiцтва  або
пастаянная база.

     7.  Калi па  прычыне  асаблiвых  адносiн памiж  плацельшчыкам i
сапраўдным уладальнiкам  працэнтаў, або памiж iмi  абодвума i трэцяй
асобай сума  працэнтаў, што адносiцца  да даўгавога патрабавання,  у
сувязi  з