Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Меморандум Правительства Республики Беларусь от 14 марта 1995 г. "Мемарандум аб узаемаразуменнi па пытаннях эканамiчнага супрацоўнiцтва памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iсламскай Рэспублiкi Iран"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

МЕМАРАНДУМ
АБ УЗАЕМАРАЗУМЕННI ПА ПЫТАННЯХ ЭКАНАМIЧНАГА СУПРАЦОЎНIЦТВА ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ IСЛАМСКАЙ РЭСПУБЛIКI IРАН*

_____________________________
     *Уступiў у сiлу 14 сакавiка 1995 г.

     Яго  Правасхадзiцельства Спадар  Мiхаiл Чыгiр,  Прэм'ер-Мiнiстр
Рэспублiкi    Беларусь,   у    адпаведнасцi   з    запрашэннем   Яго
Правасхадзiцельства  Спадара Хасана  Хабiбi, Першага Вiцэ-Прэзiдэнта
Iсламскай Рэспублiкi Iран, ажыццявiў з  12 па 14 сакавiка 1995 года,
што адпавядае 21-23 эсфанда 1373  года, афiцыяльны вiзiт у Iсламскую
Рэспублiку Iран на чале ўрадавай дэлегацыi.
     На   працягу  вiзiту   Прэм'ер-Мiнiстр  Беларусi   быў  прыняты
Прэзiдэнтам Iсламскай  Рэспублiкi Iран i  Старшынёй Сходу Iсламскага
Савета.  Пад  час  гэтых  сустрэч,  якiя  праходзiлi ў добразычлiвай
абстаноўцы,  адбылося  абмеркаванне  i  абмен  думкамi  па  пытаннях
развiцця  двухбаковых адносiн  i некаторых  праблемах рэгiянальнай i
мiжнароднай палiтыкi.
     Прэм'ер-Мiнiстр Беларусi i яго  iранскi калега правялi два туры
рабочых  перамоў  i  дамовiлiся  стварыць  у  бягучым годзе змешаную
камiсiю  па  пытаннях   эканамiчнага  супрацоўнiцтва.  Бакi  таксама
прыйшлi да  згоды ў найкарацейшыя  тэрмiны прызначыць i  прадставiць
адзiн  аднаму  кiраўнiкоў  беларускай  i  iранскай  частак  змешанай
камiсii.

     Змешаная камiсiя па  пытаннях эканамiчнага супрацоўнiцтва будзе
складацца з наступных камiтэтаў:

     1. Камiтэт па эканомiцы i гандлю.
     На гэты  камiтэт ускладаюцца функцыi па рэгуляванню гандлёвых i
эканамiчных адносiн памiж дзвюма краiнамi.
     З   задавальненнем   адзначаючы   факт   падпiсання  Гандлёвага
пагаднення,  Бакi  на  працягу   блiжэйшых  трох  месяцаў  правядуць
пасяджэнне гэтага камiтэта ў Тэгеране.
     Беручы пад  увагу значэнне банкаўскiх  i гандлёвых сувязей  для
развiцця   эканамiчных   адносiн   памiж   дзвюма   краiнамi,   Бакi
пацвярджаюць намер  развiваць адносiны па  пытаннях супрацоўнiцтва ў
банкаўскай сферы i стварэння змешанай гандлёва-прамысловай палаты.

     2. Камiтэт па прамысловасцi i сельскай гаспадарцы.
     Зважаючы  на  высокiя  патэнцыяльныя  магчымасцi  дзвюх краiн у
галiне  прамысловасцi i  сельскай гаспадаркi,  Бакi могуць наладзiць
актыўнае супрацоўнiцтва  ў гэтых галiнах. Бакi  дамовiлiся аб абмене
адпаведнымi  дэлегацыямi ў  наступныя два  месяцы з  мэтай вывучэння
магчымасцей i напрамкаў дзейнасцi.

     3. Камiтэт па транспарце i камунiкацыях.
     Улiчваючы  важнасць  развiцця  адносiн  у  галiне  транспарта i
камунiкацый  i   беручы  пад  увагу   дакументы,  якiя  разглядаюцца
абодвума  Бакамi, Бакi  маглi б  у найкарацейшыя  тэрмiны  распачаць
падрыхтоўку  да падпiсання  пагадненняў аб  супрацоўнiцтве ў  галiне
транспарта. З гэтай мэтай  дэлегацыя Мiнiстэрства дарог i транспарта
Iсламскай Рэспублiкi Iран у  блiжэйшыя тры месяцы наведае Рэспублiку
Беларусь.

     4. Камiтэт па энергетыцы (нафце i газу).
     Прымаючы  пад  увагу  патрэбнасцi  Беларусi  ў  нафце  i  газе,
Iсламская  Рэспублiка Iран  заяўляе аб  сваёй гатоўнасцi  пастаўляць
нафту i газ у Рэспублiку Беларусь. У гэтай сувязi iснуе разуменне аб
неабходнасцi   распрацоўкi  практычных   механiзмаў  па   рэалiзацыi
адпаведных праектаў.  З гэтай мэтай Бакi  маглi б абмяняцца вiзiтамi
дэлегацый экспертаў.

     Гэты Мемарандум падпiсаны ў Тэгеране 14 сакавiка 1995 года, што
адпавядае  23  эсфанда  1373  года,  у  двух  экзэмплярах,  кожны на
беларускай мове i фарсi.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Iсламскай Рэспублiкi Iран           ______________ подпiс


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы