Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Соглашение Правительства Республики Беларусь от 17 декабря 1992 г. "Пагадненне мiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб вольным гандлi"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание


ПАГАДНЕННЕ МІЖ УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ
УКРАІНЫ АБ ВОЛЬНЫМ ГАНДЛІ*

__________________________
     *Ратыфікавана  Законам Рэспублікі Беларусь ад 8 лістапада  2006
г. № 179-З “Аб ратыфiкацыi Пагаднення мiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i  Урадам  Украiны аб вольным гандлi” (Национальный реестр  правовых
актов Республики Беларусь, 2006 г., № 187, 2/1276).
     
     Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Украіны, надалей - Бакі,
     грунтуючыся на Дагаворы паміж Рэспублікай Беларусь і  Украінай,
падпісаным 29 снежня 1990 г.,
     імкнучыся   да  развіцця  гандлёва-эканамічнага  супрацоўніцтва
паміж  Рэспублікай Беларусь і Украінай на аснове роўнасці і ўзаемнай
выгады,
     зыходзячы   з  суверэннага  права  кожнай  дзяржавы  праводзіць
самастойную знешнеэканамічную палітыку,
     маючы   намер   садзейнічаць  росту   эканамічнай   актыўнасці,
забеспячэнню   поўнай   занятасці,   павышэнню   прадукцыйнасці    і
рацыянальнаму выкарыстанню рэсурсаў,
     імкнучыся  спрыяць  гарманічнаму развіццю  і  росту  сусветнага
гандлю, пазбаўленню ад бар'ераў на шляху яго развіцця,
     дамовіліся пра наступнае:
                                  
                              Артыкул 1
                                  
     1.  Бакі не прымяняюць мытныя пошліны, падаткі і зборы,  маючыя
эквівалентнае дзеянне, на экспарт і/ці імпарт тавараў, што паходзяць
з  мытнай  тэрыторыі  адной  з  дзяржаў  і  прызначаных  для  мытнай
тэрыторыі другой дзяржавы.
     2.  Для  мэт  гэтага  Пагаднення  на  перыяд  яго  дзеяння  пад
таварамі,  што паходзяць з тэрыторыі абедзвюх краін, трэба  разумець
тавары:
     а) цалкам вырабленыя на тэрыторыі адной з краін ці
     б)  падпаўшыя  пад  апрацоўку на  тэрыторыі  адной  з  краін  з
выкарыстаннем сыравіны, матэрыялаў і камплектуючых вырабаў з  трэціх
краін  і  змяніўшыя ў сувязі з гэтым прыналежнасць  па  класіфікацыі
Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці (ТН ЗЭД) хаця б па
адным з чатырох першых знакаў;
     в)  вырабленыя  з  выкарыстаннем зазначаных у п.  б)  сыравіны,
матэрыялаў і камплектуючых вырабаў пры ўмове, што іх сукупны кошт не
перавышае фіксаванай долі экспартнай цаны рэалізуемых тавараў.
     Падрабязныя правілы паходжання тавараў будуць узгоднены  Бакамі
ў   асобным  дакуменце,  які  з'явіцца  неад'емнай  часткай   гэтага
Пагаднення.
                                  
                              Артыкул 2
                                  
     Бакі не будуць:
     прама  ці  ўскосна абкладваць тавары другога Боку,  падпадаючыя
пад  дзеянне  гэтага  Пагаднення, унутранымі падаткамі  ці  зборамі,
перавышаючымі  адпаведныя  падаткі  ці  зборы,  якімі   абкладваюцца
аналагічныя тавары ўнутранай вытворчасці ці тавары, што паходзяць  з
трэціх краін;
     уводзіць   у   дачыненні  да  імпарту  ці   экспарту   тавараў,
падпадаючых  пад дзеянне гэтага Пагаднення, якія-небудзь спецыяльныя
абмежаванні ці патрабаванні, якія ў падобнай сітуацыі не прымяняюцца
да   аналагічных  тавараў  унутранай  вытворчасці  ці  тавараў,  што
паходзяць з трэціх краін;
     прымяняць    у   дачыненні   да   складзіравання,   перагрузкі,
захавання,  перавозкі тавараў, што паходзяць  з  іншай  дзяржавы,  а
таксама да плацяжоў і пераводаў плацяжоў правілы, іншыя за тыя, якія
прымяняюцца ў аналагічных выпадках у дачыненні да ўласных тавараў ці
тавараў з трэціх краін.
                                  
                              Артыкул 3
                                  
     Бакі    будуць    устрымлівацца   ад   прымянення    колькасных
абмежаванняў  ці  эквівалентных ім  мераў  на  экспарт  і/ці  імпарт
тавараў у рамках гэтага Пагаднення.
                                  
                              Артыкул 4
                                  
     Усе  разлікі  і  плацяжы па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве
паміж   Рэспублікай   Беларусь  і  Украінай  будуць   выконвацца   ў
адпаведнасці з пагадненнем паміж упаўнаважанымі банкамі Бакоў.
                                  
                              Артыкул 5
                                  
     Кожны Бок не будзе дапускаць рээкспарт тавараў, у дачыненні  да
экспарту  якіх  другі Бок, адкуль паходзяць гэтыя  тавары,  прымяняе
меры тарыфнага і/ці нетарыфнага рэгулявання.
     Рээкспарт  такіх тавараў у трэція краіны можа адбывацца  толькі
з  пісьмовай  згоды  і на ўмовах, вызначаемых упаўнаважаным  органам
дзяржавы,  адкуль  ідуць гэтыя тавары. У выпадку невыканання  гэтага
Палажэння  Бок,  інтарэсы якога парушаны, мае  права  ў  аднабаковым
парадку  ўводзіць  меры па рэгуляванні вывазу тавараў  на  тэрыторыю
дзяржавы,  якая  дапусціла  несанкцыянаваны  рээкспарт.  У   выпадку
рээкспарту  такіх  тавараў  дзяржава, на  тэрыторыі  якой  яны  былі
выраблены, мае права патрабаваць кампенсацыю страт.
     У  дачыненні да гэтага артыкула пад рээкспартам трэба  разумець
вываз  тавару, які паходзіць з мытнай тэрыторыі адной з дзяржаў,  як
гэта вызначана ў п. 2 артыкула 1 гэтага Пагаднення, другой дзяржавай
за межы мытнай тэрыторыі апошняй з мэтай экспарту ў трэцюю краіну.
                                  
                              Артыкул 6
                                  
     Бакі   будуць  абменьвацца  рэгулярна  інфармацыяй  па   мытных
пытаннях,  уключаючы мытную статыстыку. Упаўнаважаныя  органы  Бакоў
узгодняць парадак абмену такой інфармацыяй.
                                  
                              Артыкул 7
                                  
     1.   Бакі  будуць  намагацца  збліжаць  узроўні  ставак  мытных
пошлін,  якія  прымяняюцца ў гандлі з трэцімі краінамі,  і  з  гэтай
мэтай згадзіліся на правядзенне рэгулярных кансультацый.
     2.  Бакі  будуць  інфармаваць адзін аднаго пра  дзеючыя  мытныя
тарыфы і пра ўсе выключэнні з іх.
                                  
                              Артыкул 8
                                  
     Бакі   прызнаюць   не  адпавядаючай  мэтам  гэтага   Пагаднення
нядобрасумленную  дзелавую практыку і абавязваюцца  не  дапускаць  і
ўстараняць такія, у прыватнасці, метады, як:
     дагаворы  паміж прадпрыемствамі, рашэнні, прынятыя  аб'яднаннем
прадпрыемстваў, і агульныя метады дзелавой практыкі, маючыя на  мэце
перашкодзіць канкурэнцыі, ці абмежаваць яе, альбо парушыць умовы для
яе на тэрыторыях абедзвюх дзяржаў;
     дзеянні,  з  дапамогай  якіх  адно ці  некалькі  прадпрыемстваў
выкарыстоуваюць сваё дамінуючае становішча, абмяжоўваючы канкурэнцыю
на ўсёй ці на значнай частцы тэрыторыі абедзвюх дзяржаў.
                                  
                              Артыкул 9
                                  
     Пры   ажыццяўленні  мер  тарыфнага  і  нетарыфнага  рэгулявання
двухбаковых    эканамічных   адносін,   для   абмену    статыстычнай
інфармацыяй,    правядзення   мытных   працэдур   Бакі    згадзіліся
выкарыстоўваць   адзіную   дзевяцізначную   Таварную    наменклатуру
знешнеэканамічнай  дзейнасці (ТН ЗЭД), заснаваную на  Гарманізаванай
сістэме  апісання  і  кадзіравання тавараў і  Камбінаванай  тарыфна-
статыстычнай  наменклатуры  Еўрапейскага эканамічнага  супольніцтва.
Пры  гэтым  для  ўласных  патрэб Бакі  пры  неабходнасці  развіваюць
Таварную наменклатуру за межамі дзевяці знакаў.
     Увядзенне    эталоннага   экзэмпляра   Таварнай    наменклатуры
ажыццяўляецца  на  ўзаемаўзгодненай  аснове  праз  прадстаўніцтва  ў
адпаведных міжнародных арганізацыях.
                                  
                             Артыкул 10
                                  
     Бакі  пагадзіліся,  што  захаванне  прынцыпу  свабоды  транзіту
з'яўляецца  важнейшай умовай дасягнення мэтаў  гэтага  Пагаднення  і
істотным  элементам  працэсу іх падключэння да сістэмы  міжнароднага
падзелу працы і кааперавання.
     У   гэтай   сувязі   кожная  з  абедзвюх  дзяржаў   забяспечыць
бесперашкодны  транзіт праз яе тэрыторыю тавараў,  што  паходзяць  з
мытнай тэрыторыі другой дзяржавы і/ці трэціх краін і прызначаных для
мытнай  тэрыторыі другой дзяржавы ці любой трэцяй  краіны,  і  будзе
выдаваць  экспарцёрам,  імпарцёрам ці  перавозчыкам  усе  наяўныя  і
неабходныя для забеспячэння транзіту сродкі і паслугі на ўмовах,  не
горшых  за  тыя,  на  якіх тыя ж сродкі і паслугі  выдаюцца  ўласным
экспарцёрам,   імпарцёрам   ці   перавозчыкам   альбо   экспарцёрам,
імпарцёрам ці перавозчыкам любой трэцяй дзяржавы.
     Бакі   згодны  з  тым,  што  тарыфы  на  транзіт  любым   відам
транспарту,  уключаючы  тарыфы  на  пагрузачна-разгрузачныя  работы,
будуць эканамічна абгрунтаваны.
                                  
                             Артыкул 11
                                  
     Гэтае  Пагадненне  не пазбаўляе права любога  з  Бакоў  прымаць
агульнапрынятыя  ў  міжнароднай  практыцы  меры,  якія   ён   лічыць
неабходнымі  для  абароны  сваіх  жыццёвых  інтарэсаў   альбо   якія
безумоўна неабходны для выканання міжнародных дагавораў, удзельнікам
якіх ён з'яўляецца ці мае намер стаць, калі гэтыя меры датычаць:
     інфармацыі, закранаючай інтарэсы нацыянальнай абароны;
     гандлю зброяй, боепрыпасамі і ваеннай тэхнікай;
     даследаванняў ці вытворчасці, звязаных з патрэбамі абароны;
     паставак матэрыялаў і абсталявання для ядзернай прамысловасці;
     абароны грамадскай маралі, грамадскага парадку;
     абароны прамысловай ці інтэлектуальнай уласнасці;
     золата, серабра ці іншых каштоўных металаў і камянёў;
     абароны здароўя людзей, жывёл і раслін.
                                  
                             Артыкул 12
                                  
     З  мэтай правядзення ўзгодненай палітыкі экспартнага кантролю ў
дачыненні   да  трэціх  краін  Бакі  будуць  праводзіць   рэгулярныя
кансультацыі   і   прымаць  узаемаўзгодненыя  меры   для   стварэння
эфектыўнай сістэмы экспартнага кантролю.
                                  
                             Артыкул 13
                                  
     Палажэнне  гэтага  Пагаднення замяняюць палажэнні  пагадненняў,
заключаных  раней  паміж Бакамі, у той меры, у  якой  апошнія  альбо
несумяшчальныя з першымі, альбо ідэнтычныя з імі.
                                  
                             Артыкул 14
                                  
     Нішто   ў   гэтым   Пагадненні  не  замінае  Бакам   наладжваць
адпавядаючыя мэтам і ўмовам гэтага Пагаднення адносіны з дзяржавамі,
якія  не  з'яўляюцца  бакамі  гэтага  Пагаднення,  а  таксама  з  іх
аб'яднаннямі і міжнароднымі арганізацыямі.
                                  
                             Артыкул 15
                                  
     Спрэчкі   паміж   Бакамі  адносна  тлумачэння   ці   прымянення
палажэнняў гэтага Пагаднення будуць вырашацца шляхам перамоў.
                                  
                             Артыкул 16
                                  
     Для   рэалізацыі   мэтаў   гэтага   Пагаднення   і   выпрацоўкі
рэкамендацый  па ўдасканаленні гандлёва-эканамічнага  супрацоўніцтва
паміж дзвюма краінамі Бакі пагадзіліся заснаваць сумесную Беларуска-
ўкраінскую Камісію.
                                  
                             Артыкул 17
                                  
     Бакі  згадзіліся з тым, што Рэспубліка Беларусь можа  заснаваць
на Украіне сваё Гандлёвае прадстаўніцтва, а Украіна можа заснаваць у
Рэспубліцы  Беларусь сваё Гандлёвае прадстаўніцтва.  Прававы  статус
гэтых  Гандлёвых  прадстаўніцтваў,  іх  функцыі  і  месцазнаходжанне
будуць узгоднены Бакамі дадаткова.
                                  
                             Артыкул 18
                                  
     Любая  дзяржава  пры  ўмове,  што  Бакі  ўхваляць  гэта,   можа
далучыцца  да  гэтага  Пагаднення на ўмовах, якія  будуць  узгоднены
паміж дзяржавай, якая далучылася, і Бакамі.
                                  
                             Артыкул 19
                                  
     Гэтае   Пагадненне  набывае  сілу  з  даты  абмену   пісьмовымі
паведамленнямі  пра  выкананне Бакамі  усіх  неабходных  для  гэтага
фармальнасцей.
     Пагадненне  губляе  сілу,  калі  пройдзе  12  месяцаў  з   даты
пісьмовага паведамлення аднаго з Бакоў аб спыненні яго дзеяння.

     Адбылося  ў  г.  Кіеве  І7 снежня 1992 г. у  двух  экзэмплярах,
кожны  на беларускай і ўкраінскай мовах, пры гэтым усе тэксты  маюць
аднолькавую сілу.
     
За Урад                                                      За Урад
Рэспублікі Беларусь                                          Украіны
             Подпіс                                           Подпіс


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы