Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Соглашение Правительства Республики Беларусь от 16 сентября 1992 г. "Соглашение между Правительством Республики Беларусь и Правительством Республики Казахстан о координации деятельности железнодорожного транспорта"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I
 УРАДАМ РЭСПУБЛIКI КАЗАХСТАН АБ КААРДЫНАЦЫI
 ДЗЕЙНАСЦI ЧЫГУНАЧНАГА ТРАНСПАРТУ *)

===
 ____________________________
     *) Вступило в силу 16 сентября 1992 г.


     Урад Рэспублiкi  Беларусь  i Урад Рэспублiкi Казахстан,  якiя ў
далейшым называюцца "Бакi",
     пацвярджаючы неад'емнае права ўласнасцi на чыгуначны транспарт;
     лiчачы мэтазгодным захаваць тэхналагiчнае адзiнства  чыгуначнай
транспартнай сеткi;
     прызнаючы выключную важнасць  перавозак  пасажыраў,  а  таксама
грузаў як па ўзаемных пастаўках, так i ў трэцiя краiны;
     надаючы значэнне каардынацыi i сумеснай  дзейнасцi  чыгуначнага
транспарту абедзвюх дзяржаў,
     пагадзiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     Функцыянальная   дзейнасць   чыгуначнага   транспарту  абедзвюх
дзяржаў  ажыццяўляецца па  адзiных нарматывах  на выраб  i ўтрыманне
рухомага  саставу, тэхнiчных  сродкаў, забеспячэння  бяспекi руху  i
ўмоў  працы, арганiзацыi  перавозачнай работы  i захаванасцi грузаў,
узаемадзеяння чыгуначнага транспарту з  карыстальнiкамi яго паслуг i
iншымi вiдамi транспарту.

                             Артыкул 2

     1. Бакi прызналi неабходным ажыццяўляць скаардынаваную тарыфную
палiтыку.   Тарыфы   ў    мiждзяржаўных   зносiнах   устанаўлiваюцца
спецыяльнымi пагадненнямi.

     2. Перавозка  пасажыраў  i  грузаў  памiж чыгуначнымi станцыямi
абедзвюх дзяржаў  ажыццяўляецца  на  падставе  дзеючых   на   момант
падпiсання гэтага Пагаднення нарматыўных дакументаў.
     Пры арганiзацыi  перавозак  пасажыраў   i   грузаў   чыгуначным
транспартам з  Рэспублiкi Беларусь транзiтам па тэрыторыi Рэспублiкi
Казахстан i з Рэспублiкi Казахстан транзiтам па тэрыторыi Рэспублiкi
Беларусь у  трэцiя  краiны,  а  таксама  транзiтам  з трэцiх краiн у
трэцiя краiны,  Бакi каардынуюць  свае  дзеяннi  пры  выпрацоўцы  (з
улiкам заканадаўства  Рэспублiкi Беларусь i заканадаўства Рэспублiкi
Казахстан) тарыфнай  палiтыкi   ў   мэтах   прыцягнення   дадатковых
транзiтных грузапатокаў на гэтыя напрамкi з афармленнем у неабходных
выпадках адпаведнага пагаднення.

                             Артыкул 3

     1. Бакi  пагадзiлiся захоўваць дзеючы  на чыгуначным транспарце
парадак  ажыццяўлення  мiжнародных  перавозак,  грузаў  i пасажыраў,
устаноўлены раней заключанымi мiжурадавымi Пагадненнямi памiж СССР i
другiмi  краiнамi, а  таксама  Канвенцыямi  i iншымi  Пагадненнямi ў
галiне чыгуначнага транспарту, удзельнiкам якiх з'яўляўся СССР (калi
гэта не супярэчыць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь i заканадаўству
Рэспублiкi Казахстан).
     Пералiк такiх   Пагадненняў   i  Канвенцый  вызначаецца  Бакамi
асобным пагадненнем.

     2. Бакi пакiдаюць за сабой права заключаць пагадненнi ў  галiне
чыгуначнага транспарту  з  iншымi  краiнамi,  не закранаючы асноўных
iнтарэсаў другога Боку,  i ў выпадку  заключэння  такiх  Пагадненняў
будуць паведамляць аб гэтым другому Боку.

                             Артыкул 4

     Бакi прымаюць абавязацельствы:
     выконваць узаемаўзгодненыя   кампетэнтнымi    органамi    Бакоў
абавязацельствы па  набыццю,  утрыманню  i рамонту рухомага саставу,
кантэйнераў, абсталявання i тэхнiкi;
     захоўваць дзеючыя   схемы   абарачэння   пасажырскiх   паяздоў,
напрамкаў вагона-  i  грузапатокаў,   план   фармiравання   грузавых
паяздоў, а змяненнi iх ажыццяўляць па ўзаемнай дамоўленасцi;
     праводзiць перагаворы па эканамiчнай ацэнцы  i  ўлiку  ўзаемных
iнтарэсаў, вызначэнню    парадку    падрыхтоўкi    i    зацвярджэння
тэхналагiчных параметраў перавозачнай работы ўпаўнаважанымi Бакоў.

                             Артыкул 5

     Дзяржаўныя прадпрыемствы      i       арганiзацыi,       органы
матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi
Казахстан забяспечаць  узаемную  пастаўку   тэхнiкi,   абсталявання,
запасных частак  i  матэрыяльных  рэсурсаў  для  патрэб  чыгуначнага
транспарту ў аб'ёмах мiждзяржаўных паставак.

                             Артыкул 6

     1. Бакi  лiчаць  мэтазгодным  каардынаваць  дзеяннi  ў   галiне
сацыяльнай палiтыкi    ў   адносiнах   да   работнiкаў   чыгуначнага
транспарту, iнфармуючы адзiн аднаго аб рашэннях, якiя рыхтуюцца.

     2. Бакi  вывучаць  магчымасць  захавання  на  тэрыторыях  сваiх
дзяржаў устаноўленых  раней  прафесiянальных  iльгот  для работнiкаў
чыгуначнага транспарту.

                             Артыкул 7

     Бакi     будуць    каардынаваць     i    праводзiць     адзiную
навукова-тэхнiчную палiтыку на чыгуначным транспарце.

                             Артыкул 8

     1. Бакi  будуць  супрацоўнiчать  у  галiне навучання iнжынераў,
тэхнiкаў, а таксама кадраў масавых прафесiй чыгуначнага транспарту i
распрацоўкi адзiных патрабаванняў да ўзроўню iх падрыхтоўкi.

     2. Выдадзеныя     аб     заканчэннi     навучальнай    установы
квалiфiкацыйныя дакументы  будуць  мець  роўную  юрыдычную  сiлу  на
тэрыторыi абедзвюх дзяржаў.

                             Артыкул 9

     Усе спрэчныя  пытаннi,  якiя  ўзнiкаюць  у  вынiку тлумачэння i
прымянення гэтага Пагаднення,  будуць вырашацца шляхам перагавораў i
кансультацый. Змяненнi  i дапаўненнi да яго афармляюцца пратаколамi,
якiя пасля зацвярджэння або ўзгаднення Бакамi з'яўляюцца  неад'емнай
часткай Пагаднення.

                             Артыкул 10

     Бакi  заяўляюць, што  гэтае Пагадненне  адкрыта для  падпiсання
ўрадам  любой   незалежнай  дзяржавы,  чыгуначная   сетка  якой  мае
тэхналагiчную  сувязь  з  чыгуначнай  сеткай  Рэспублiкi  Беларусь i
Рэспублiкi  Казахстан,  або  iншай   дзяржавы,  якая  далучылася  да
дадзенага Пагаднення.

                             Артыкул 11

     Гэтае Пагадненне  ўступае  ў сiлу з дня яго падпiсання  i будзе
дзейнiчаць надалей да сканчэння 90 дзён з дня,  калi адзiн  з  Бакоў
паведамiць другому Боку ў пiсьмовым выглядзе аб сваiм намеры спынiць
дзеянне Пагаднення.

     Учынена ў г.Алма-Аце 16 верасня 1992  г.  у  двух  экземплярах,
кожны на  беларускай,  казахскай  i рускай мовах,  прычым усе тэксты
маюць аднолькавую сiлу.  Тэкст на  рускай  мове  з'яўляецца  рабочым
дакументам.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Рэспублiкi Казахстан                ______________ подпiс



<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы