Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Соглашение Правительства Республики Беларусь от 20 мая 1992 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Фiнляндскай Рэспублiкi аб гандлi i эканамiчным супрацоўнiцтве"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
ФIНЛЯНДСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ ГАНДЛI I ЭКАНАМIЧНЫМ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 21 сакавiка 1993 г.

     Урад  Рэспублiкi Беларусь i Урад Фiнляндскай Рэспублiкi, якiя ў
далейшым называюцца "Дагаворныя Бакi",
     iмкнучыся  садзейнiчаць  развiццю ўзаемных гандлёва-эканамiчных
сувязей i пашыраць iх на аснове раўнапраўя i ўзаемнай выгады,
     iмкнучыся  ўмацаваць  эфектыўнасць  сваiх  народных гаспадарак,
палепшыць  умовы  цеснага  супрацоўнiцтва  i садзейнiчаць адкрытасцi
сiстэмы сусветнага гандлю,
     улiчваючы    абавязацельствы  Фiнляндыi  як  Дагаворнага   Боку
Генеральнага  пагаднення  па  тарыфах  i гандлю (ГАТТ) i канстатуючы
намеры  Рэспублiкi  Беларусь  прытрымлiвацца агульнапрызнаных нормаў
i правiл мiжнароднага гандлю, уключаючы нормы i правiлы ГАТТ,
     зыходзячы  з  магчымасцей  тэхнiчнага  i  вытворчага патэнцыялу
Рэспублiкi    Беларусь   i  Фiнляндыi  для  ажыццяўлення   ўзаемнага
супрацоўнiцтва  з  мэтай  дыверсiфiкацыi  эканамiчнага ўзаемадзеяння
пагаднiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Мэтай  дадзенага  Пагаднення  з'яўляецца садзейнiчанне гандлю i
iншым    вiдам   эканамiчнага  i  тэхнiчнага  супрацоўнiцтва   памiж
Рэспублiкай    Беларусь    i    Фiнляндыяй    на  ўзаемавыгаднай   i
доўгатэрмiновай аснове.

                             Артыкул 2

     Эскспарт  i  iмпарт  тавараў  i паслуг, а таксама эканамiчнае i
тэхнiчнае  супрацоўнiцтва  памiж  Рэспублiкай  Беларусь i Фiнляндыяй
будзе  ажыццяўляцца шляхам заключэння юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi
кантрактаў  у  адпаведнасцi  з  заканадаўствам,  дзеючым  у кожнай з
дзяржаў.

                             Артыкул 3

     Дагаворныя Бакi  прадастаўляюць  адзiн аднаму рэжым найбольшага
спрыяння ва ўсiх галiнах у тым, што датычыцца:
     мытных пошлiн i збораў, якiя прымяняюцца ў адносiнах да iмпарту
i экспарту, уключаючы метады спагнання такiх пошлiн i збораў;
     палажэнняў,    якiя    датычацца   мытнай  ачысткi,   транзiту,
складзiравання i перагрузкi;
     падаткаў i iншых унутраных збораў любога роду, якiя спаганяюцца
прама цi ўскосна з iмпартуемых тавараў;
     метадаў плацяжу i пераводу такiх плацяжоў;
     колькасных абмежаванняў адносна аб'ёмаў iмпарту i экспарту;
     правiлаў,  якiя  датычацца  продажу,  закупкi, транспарцiроўкi,
размеркавання i выкарыстання тавараў на ўнутраным рынку.
     Аднак  вышэйназваны рэжым найбольшага спрыяння не датычыцца тых
пераваг,    якiя    Дагаворныя    Бакi   прадастаўляюць  цi   будуць
прадастаўляць:
     краiнам,  разам  з якiмi адзiн з Дагаворных Бакоў бярэ ўдзел ва
ўжо  iснуючых  цi  ў магчыма ствараемых у будучым эканамiчных зонах,
эканамiчных i мытных саюзах або зонах свабоднага гандлю;
     развiваючымся краiнам на аснове мiжнародных пагадненняў;
     суседнiм краiнам у мэтах развiцця прыгранiчнага гандлю.

                             Артыкул 4

     Плацяжы  за  пастаўкi  тавараў  i  прадастаўленне паслуг будуць
ажыццяўляцца  ў  свабодна  канверсаванай  валюце  ў  адпаведнасцi  з
заканадаўствам, дзеючым у кожнай з дзяржаў.
     3  мэтай павелiчэння тавараабароту i пашырэння яго наменклатуры
юрыдычныя  i  фiзiчныя  асобы  могуць ажыццяўляць узаемныя гандлёвыя
аперацыi ў любых формах, прынятых у  мiжнароднай гандлёвай практыцы,
i ў адпаведнасцi з заканадаўствам, дзеючым у кожнай з дзяржаў.

                             Артыкул 5

     Кампетэнтныя  органы  Дагаворных  Бакоў  будуць   бесперашкодна
прадастаўляць  у  рамках  дзеючага  ў кожнай з дзяржаў заканадаўства
неабходныя дазволы для экспарту i iмпарту тавараў i паслуг.

                             Артыкул 6

     1. Дагаворныя  Бакi  будуць  iмкнуцца  пазбягаць    канфлiктных
сiтуацый  ва  ўзаемным  гандлi.  Калi,  тым  не менш, у гандлi памiж
Рэспублiкай  Беларусь  i  Фiнляндыяй  узнiкнуць праблемы, названыя ў
пункце 2 гэтага артыкула, яны прыступаюць да  кансультацый не пазней
чым  праз  30  дзён  пасля  перадачы адным з iх адпаведнай просьбы ў
рамках Сумеснай камiсii, упамянутай у артыкуле 11 гэтага Пагаднення.
Гэтыя  кансультацыi  будуць  накiраваны  на  пошук узаемапрымальнага
рашэння  ўзнiкшых  праблем.  Кожны  Дагаворны  Бок  гарантуе, што за
выключэннем   крытычных  сiтуацый,  вызначаных  у  пункце  4  гэтага
артыкула,  iм  не   будуць  прадпрымацца  нiякiя дзеяннi да таго, як
адбудуцца такiя кансультацыi.
     2. Палажэннi  пункта  1  дадзенага  артыкула будуць прымяняцца,
калi ва ўзаемным гандлi якi-небудзь тавар iмпартуецца  на  тэрыторыю
адной  з краiн Дагаворных Бакоў,  у такiх павялiчаных колькасцях або
на такiх умовах,  якiя наносяць або пагражаюць нанесцi ўрон айчынным
вытворцам  падобных  цi  непасрэдна  канкурыруючых тавараў.  У гэтым
выпадку Дагаворны Бок,  якi звяртаецца  з  просьбай  аб  правядзеннi
кансультацый,   будзе  прадастаўляць  iншаму  Дагаворнаму  Боку  ўсю
iнфармацыю, неабходную для падрабязнага вывучэння ўзнiкшай сiтуацыi.
     3. Калi з пачатку  кансультацый,  але  не  пазней  чым  праз  3
месяцы,  Дагаворныя Бакi не прыйдуць да згоды адносна дзеянняў,  што
дазваляюць пазбегнуць такой сiтуацыi, Дагаворны Бок, якi звярнуўся з
просьбай  аб  правядзеннi кансультацый,  будзе мець права абмежаваць
iмпарт адпаведных тавараў у той ступенi на такi  перыяд  часу,  якiя
неабходны для прадухiлення цi лiквiдацыi ўрону.
     4. У крытычных сiтуацыях,  калi затрымка ў  прыняццi  мер  можа
нанесцi значны ўрон, Дагаворны Бок можа часова прадпрыняць абаронныя
меры.  У  гэтым  выпадку  Дагаворны  Бок,  якi  прыняў  такiя  меры,
неадкладна   i   ў   пiсьмовай  форме  паведамiць  аб  гэтым  iншаму
Дагаворнаму Боку.  Пасля гэтага Дагаворныя Бакi  павiнны  неадкладна
прыступiць  да адпаведных кансультацый для вырашэння сiтуацыi,  якая
склалася.
     5. Пры    выбары  мер  ў  адпаведнасцi  з  дадзеным   артыкулам
Дагаворныя  Бакi  будуць аддаваць прыярытэт тым з iх, якiя аказваюць
найменшы негатыўны ўплыў на дасягненне мэт гэтага Пагаднення.

                             Артыкул 7

     У  ажыццяўленнi  дадзенага  Пагаднення  Дагаворныя  Бакi будуць
прымаць  пад  увагу  прынцыпы  Генеральнага  пагаднення па тарыфах i
гандлi (ГАТТ).

                             Артыкул 8

     3   мэтай  забеспячэння  неабходных  прадпасылак  для   гандлю,
эканамiчнага i тэхнiчнага супрацоўнiцтва Дагаворныя Бакi будуць:
     рэгулярна публiкаваць законы i iншыя нарматыўныя акты, звязаныя
з выкананнем дадзенага Пагаднення,  а таксама неадкладна паведамляць
адзiн аднаму аб змяненнях у iх;
     ажыццяўляць  ахову  iнвестыцый  i  ствараць  для  iх  спрыяльны
клiмат    на  аснове  прынцыпаў  недыскрымiнацыi  i  ўзаемнасцi,   у
прыватнасцi  у  тым, што датычыцца пераводу прыбыткаў i  рэпатрыяцыi
iнвестыцыйнага капiталу;
     забяспечваць   ахову  правоў  на  прамысловую,  камерцыйную   i
iнтэлектуальную ўласнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам, дзеючым у
кожнай з дзяржаў.

                             Артыкул 9

     Дагаворныя Бакi  будуць   усiмi   спосабамi   садзейнiчаць   на
доўгатэрмiновай   i  ўзаемавыгаднай  аснове  гандлю  i  iншым  вiдам
эканамiчнага  i  тэхнiчнага  супрацоўнiцтва,   яго   дыверсiфiкацыi,
уключаючы   прамысловае   супрацоўнiцтва,  супрацоўнiцтва  ў  галiне
навучання, а таксама удзел малых i сярэднiх прадпрыемстваў у гандлi.
     3 мэтай дасягнення гэтага яны:
     садзейнiчаюць  прамому  гандлёваму,  эканамiчнаму  i тэхнiчнаму
супрацоўнiцтву памiж прадпрыемствамi i арганiзацыямi ва ўсiх галiнах
прамысловасцi  i  вытворчасцi,  у якiх зацiкаўлены абодва Дагаворныя
Бакi;
     садзейнiчаюць  прамым  кантактам  памiж спецыялiстамi эканомiкi
розных галiн, уключаючы навучанне мэнеджменту;
     заахвочваюць  арганiзацыю  розных  формаў садзейнiчання гандлю,
такiх як семiнары, выставы i сiмпозiумы.

                             Артыкул 10

     3  мэтай  развiцця  супрацоўнiцтва ў галiне эканомiкi i тэхнiкi
Дагаворныя  Бакi  будуць  садзейнiчаць  пашырэнню  i  дыверсiфiкацыi
прамых  кантактаў  памiж  вучонымi,  даследчыкамi i спецыялiстамi, а
таксама навукова-даследчымi iнстытутамi i арганiзацыямi.

                             Артыкул 11

     Для дасягнення мэт дадзенага Пагаднення будзе створана Сумесная
камiсiя. Задачай камiсii з'яўляецца распрацоўка рэкамендацый:
     па развiццю гандлю, эканамiчнага i тэхнiчнага супрацоўнiцтва;
     па ўстараненню перашкод ў гандлi;
     па  рашэнню  магчымых  праблем  цi рознагалоссяў у прымяненнi i
рэалiзацыi дадзенага Пагаднення.
     Пасяджэннi  камiсii  будуць  праводзiцца  па чарзе ў Рэспублiцы
Беларусь i Фiнляндыi па прапанове аднаго з Дагаворных Бакоў.

                             Артыкул 12

     У  дадатак  да  дадзенага  Пагаднення  Дагаворныя  Бакi  могуць
заключаць    пагадненнi    i  пратаколы  i  распрацоўваць   праграмы
супрацоўнiцтва.

                             Артыкул 13

     Гэта  Пагадненне  ўступае  ў  сiлу  праз 30 дзён пасля таго, як
Дагаворныя  Бакi  паведамяць  адзiн  аднаму шляхам абмену  нотамi аб
выкананнi юрыдычных працэдур, неабходных для ўступлення яго ў сiлу.

                             Артыкул 14

     Дадзенае  Пагадненне  будзе  заставацца  ў  сiле  да таго часу,
пакуль  адзiн  з  Дагаворных  Бакоў не дэнансуе яго,  паведамiўшы аб
гэтым у  пiсьмовай  форме  другому  Дагаворнаму  Боку  за дванаццаць
месяцаў.

     Учынена   ў  г.Мiнску  20  мая  1992  г.  у  двух   аўтэнтычных
экземплярах,  кожны  на  беларускай  i  фiнскай мовах, прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.

Ад iмя Урада                                  Ад iмя Урада
Рэспублiкi Беларусь                           Фiнляндскай Рэспублiкi
Подпiс                                        Подпiс


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы