Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Указ Президента Республики Беларусь от 13 декабря 2004 г. №601 "Аб некаторых пытаннях дзейнасцi фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

 
                УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      13 снежня 2004 г. № 601

АБ НЕКАТОРЫХ ПЫТАННЯХ ДЗЕЙНАСЦI ФОНДУ ПРЭЗIДЭНТА
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ПА ПАДТРЫМЦЫ КУЛЬТУРЫ I МАСТАЦТВА

        [Изменения и дополнения:
            Указ   Президента  Республики   Беларусь  от  22 февраля
         2007  г.   № 103 (Национальный    реестр   правовых   актов 
         Республики Беларусь, 2007 г., № 53, 1/8385)]


     1. Зацвердзiць прыкладзеныя:
     Палажэнне аб фондзе Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы
культуры i мастацтва;
     склад  савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы
культуры i мастацтва.
     2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
     частку  другую пункта 1 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад
15 красавiка 1998 г. № 211 "Аб фондзе Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
па падтрымцы культуры i мастацтва" (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта
i  пастаноў  Урада  Рэспублiкi  Беларусь,  1998  г.,  № 11, арт.292;
Национальный  реестр  правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., №
23, 1/2435; 2002 г., № 64, 1/3728);
     Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 30 мая 2002 г. № 279 "Аб
зацвярджэннi  складу  савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па
падтрымцы  культуры i мастацтва" (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2002 г., № 64, 1/3728).
     3. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь                            А.Лукашэнка

                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Указ Прэзiдэнта
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 13.12.2004 № 601

ПАЛАЖЭННЕ
аб фондзе Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
па падтрымцы культуры i мастацтва

     1. Фонд  Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i
мастацтва  (далей  -  фонд)  створаны ў мэтах падтрымкi нацыянальнай
культуры,    творчай    дзейнасцi  мастацкiх  калектываў,   майстроў
прафесiйнага  i  народнага  мастацтва  па стварэнню высокамастацкiх,
сацыяльна    значных   твораў  мастацтва  i  лiтаратуры,   захавання
гiстарычнай спадчыны i культурных традыцый беларускага народа.
     2. Фонд ствараецца за кошт наступных паступленняў:
     асiгнаванняў з рэспублiканскага бюджэту;
     дабрачынных  узносаў  грамадзян  Рэспублiкi  Беларусь, замежных
грамадзян  i  асоб  без  грамадзянства,  а  таксама юрыдычных асоб у
выглядзе грашовых сродкаў i матэрыяльных каштоўнасцей;
     iншых паступленняў у адпаведнасцi з заканадаўствам.
     3. Сродкi  фонду,  якiя  паступаюць  i  выдаткуюцца, улiчваюцца
асобна ў рублях Нацыянальнага банка i замежнай валюце.
     4. Сродкi  фонду  размяркоўвае  савет  фонду,  у  склад   якога
ўваходзяць   вядучыя  дзеячы  культуры  i  мастацтва,   прадстаўнiкi
Адмiнiстрацыi    Прэзiдэнта  Рэспублiкi  Беларусь,  Апарату   Савета
Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь,  зацiкаўленых  дзяржаўных органаў i
арганiзацый, творчых саюзаў, iншых грамадскiх аб'яднанняў.
     Савет фонду ўзначальвае старшыня.
     Склад    савета  фонду  зацвярджаецца  Прэзiдэнтам   Рэспублiкi
Беларусь.
     5. Сродкi фонду могуць выкарыстоўвацца на:
     выплату    ганарараў    за    стварэнне   твораў   выяўленчага,
дэкаратыўна-прыкладнога,    музычнага    мастацтва    i    мастацкай
лiтаратуры;
     набыццё завершаных твораў мастацтва i мастацкай лiтаратуры;
     стварэнне  кiнавiдэафiльмаў,  арганiзацыю  мастацкiх  выставак,
пастаноўку  спектакляў,  канцэртных  праграм,  у тым лiку на набыццё
неабходных  для  гэтага  музычных  iнструментаў, сцэнiчных касцюмаў,
матэрыялаў i абсталявання;
     выданне  твораў  мастацтва  палiграфiчнымi  i  аўдыевiзуальнымi
сродкамi;
     выплату  штогадовых  спецыяльных  прэмiй  Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь  дзеячам  культуры  i  мастацтва  i  прэмiй  "За   духоўнае
адраджэнне";
     iншыя  мэты,  непасрэдна  звязаныя  са  стварэннем  i  набыццём
мастацкiх  твораў,  у  адпаведнасцi з рашэннем Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь;
     мэты,    накiраваныя    на    захаванне    гiсторыка-культурных
каштоўнасцей.
     6. Пасяджэннi  савета  фонду  праводзяцца па меры неабходнасцi,
але  не  радзей  чым  адзiн  раз  у  паўгоддзе.  Пасяджэнне  лiчыцца
правамоцным,  калi  ў  iм удзельнiчаюць не менш за дзве трэцi членаў
савета  фонду. Рашэннi прымаюцца простай большасцю галасоў прысутных
членаў  савета,  афармляюцца пратаколамi i зацвярджаюцца Прэзiдэнтам
Рэспублiкi Беларусь.
     7. Экспертна-мастацкiя  камiсii  (саветы)  па  вiдах мастацтва,
створаныя  пры  Мiнiстэрстве  культуры,  прадстаўляюць у савет фонду
экспертныя  заключэннi  па творчых праектах для прыняцця рашэнняў аб
выдзяленнi сродкаў на iх рэалiзацыю.
     8. Усе творчыя праекты разглядаюцца саветам фонду на конкурснай
аснове.  Падтрымка  праектаў  ажыццяўляецца  ў  выглядзе поўнага або
частковага фiнансавання.
     9. Мiнiстэрства  фiнансаў штогод выдзяляе Мiнiстэрству культуры
сродкi   з  рэспублiканскага  бюджэту  праз  тэрытарыяльныя   органы
дзяржаўнага    казначэйства  на  мэты,  прадугледжаныя  ў   дадзеным
Палажэннi.
     10. Сродкi  на  падтрымку  культуры  i  мастацтва,  названыя  ў
абзацах  трэцiм i чацвёртым пункта 2 дадзенага Палажэння, паступаюць
на спецыяльны пазабюджэтны рахунак Мiнiстэрства культуры.
     11. Арганiзацыйна-тэхнiчнае    забеспячэнне  дзейнасцi   фонду,
накапленне  i расходаванне сродкаў фонду ажыццяўляюцца Мiнiстэрствам
культуры. Сродкi фонду выдаткуюцца ў адпаведнасцi з рашэннямi савета
фонду.
     12. Адказнасць    за   выкананне  патрабаванняў   заканадаўства
Рэспублiкi  Беларусь  пры  выкарыстаннi сродкаў, якiя выдзяляюцца на
мэты,    прадугледжаныя    ў  дадзеным  Палажэннi,  ускладаецца   на
Мiнiстэрства культуры.
     Мiнiстэрства  культуры штоквартальна прадстаўляе ў Мiнiстэрства
фiнансаў справаздачу аб выкарыстаннi выдзеленых сродкаў.

                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                        Указ Прэзідэнта
                                        Рэспублікі Беларусь
                                        13.12.2004 № 601
                                        (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
                                        Рэспублікі Беларусь
                                        22.02.2007 № 103)

СКЛАД
савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і
мастацтва

Елізар’еў               - дырэктар - мастацкі кіраўнік дзяржаўнай
Валянцін Мікалаевіч       тэатральна-відовішчнай установы
                          «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр балета
                          Рэспублікі Беларусь», народны артыст СССР
                          (старшыня савета фонду)

Давыдзька               - дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага
Генадзь Браніслававіч     сходу Рэспублікі Беларусь, заслужаны артыст
                          Рэспублікі Беларусь (намеснік старшыні
                          савета фонду)

Матвейчук               - Міністр культуры (намеснік старшыні савета
Уладзімір Фёдаравіч       фонду)

Амарын                  - намеснік Міністра фінансаў
Уладзімір Віктаравіч

Бандарчук               - дырэктар - мастацкі кіраўнік дзяржаўнай
Таццяна Мікалаеўна        відовішчнай установы «Беларускі дзяржаўны
                          цырк», заслужаны дзеяч мастацтваў
                          Рэспублікі Беларусь

Грыгаровіч              - рэктар установы адукацыі «Беларускі
Ядвіга Дамінікаўна        дзяржаўны універсітэт культуры і
                          мастацтваў», заслужаны работнік адукацыі
                          Рэспублікі Беларусь, доктар педагагічных
                          навук, прафесар

Дрыга                   - намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення -
Ірына Уладзіміраўна       начальнік упраўлення сацыяльна-культурнай
                          палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення
                          Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі
                          Беларусь

Козак                   - дырэктар - мастацкі кіраўнік дзяржаўнай
Аляксандр Аляксандравіч   установы «Брэсцкі тэатр драмы і музыкі імя
                          Ленінскага камсамола Беларусі», заслужаны
                          дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь

Лучанок                 - старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі
Ігар Міхайлавіч           саюз кампазітараў», народны артыст СССР

Міско                   - скульптар, член грамадскага аб’яднання
Іван Якімавіч             «Беларускі саюз мастакоў», заслужаны дзеяч
                          мастацтваў Рэспублікі Беларусь

Раінчык                 - дырэктар - мастацкі кіраўнік дзяржаўнай
Васіль Пятровіч           тэатральна-відовішчнай установы «Маладзёжны
                          тэатр эстрады», народны артыст Беларусі

Савіцкі                 - кіраўнік дзяржаўнай установы культуры
Міхаіл Андрэевіч          «Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу,
                          графікі і скульптуры», Герой Беларусі,
                          народны мастак СССР

Сівалобава              - начальнік упраўлення сацыяльна-культурнай
Алена Аляксандраўна       сферы Апарату Савета Міністраў Рэспублікі
                          Беларусь

Фінберг                 - дырэктар - мастацкі кіраўнік дзяржаўнай
Міхаіл Якаўлевіч          установы «Нацыянальны аркестр сімфанічнай і
                          эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь»,
                          народны артыст Беларусі, член Савета
                          Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі
                          Беларусь

Яфрэмаў                 - мастацкі кіраўнік рэспубліканскага
Аляксандр Васільевіч      унітарнага прадпрыемства «Нацыянальная
                          кінастудыя «Беларусьфільм», заслужаны дзеяч
                          мастацтваў Рэспублікі Беларусь  
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Состав - в редакции Указа Президента Республики Беларусь от 
         22 февраля 2007 г. № 103

                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Указ Прэзiдэнта
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 13.12.2004 № 601

СКЛАД
савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы
культуры i мастацтва

Елiзар'еў               - дырэктар - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай
Валянцiн Мiкалаевiч       тэатральна-вiдовiшчнай установы
                          "Нацыянальны акадэмiчны Вялiкi тэатр
                          балета Рэспублiкi Беларусь", народны
                          артыст СССР, член Савета Рэспублiкi
                          Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь
                          (старшыня савета фонду)

Давыдзька               - генеральны дырэктар дзяржаўнай установы
Генадзь Бранiслававiч     "Нацыянальны акадэмiчны тэатр iмя Янкi
                          Купалы", заслужаны артыст Рэспублiкi
                          Беларусь, дэпутат Палаты прадстаўнiкоў
                          Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь
                          (намеснiк старшынi савета фонду)

Балаўнёва               - галоўны спецыялiст упраўлення
Любоў Iванаўна            кiнавiдэамастацтва Мiнiстэрства культуры
                          (сакратар савета фонду)

Бандарчук               - дырэктар - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай
Таццяна Мiкалаеўна        вiдовiшчнай установы "Беларускi дзяржаўны
                          цырк"

Бондар                  - дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы
Таiса Мiкалаеўна          "Лiтаратура i мастацтва"

Грыгаровiч              - рэктар установы адукацыi "Беларускi
Ядвiга Дамiнiкаўна        дзяржаўны унiверсiтэт культуры", заслужаны
                          работнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Козак                   - дырэктар - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай
Аляксандр Аляксандравiч   установы "Брэсцкi абласны тэатр драмы i
                          музыкi", заслужаны дзеяч мастацтваў
                          Рэспублiкi Беларусь

Лучанок                 - старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускi
Iгар Мiхайлавiч           саюз кампазiтараў", народны артыст СССР

Мiско                   - скульптар, член грамадскага аб'яднання
Iван Якiмавiч             "Беларускi саюз мастакоў", заслужаны дзеяч
                          мастацтваў Рэспублiкi Беларусь

Раiнчык                 - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай
Васiль Пятровiч           тэатральна-вiдовiшчнай установы
                          "Маладзёжны тэатр эстрады", народны артыст
                          Беларусi

Савiцкi                 - кiраўнiк дзяржаўнай установы культуры
Мiхаiл Андрэевiч          "Творчыя акадэмiчныя майстэрнi жывапiсу,
                          графiкi i скульптуры", народны мастак СССР

Сверж                   - першы намеснiк Мiнiстра фiнансаў
Анатолiй Iосiфавiч

Сiвалобава              - начальнiк упраўлення сацыяльна-культурнай
Алена Аляксандраўна       сферы Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
                          Беларусь

Фiнберг                 - мастацкi кiраўнiк - дырэктар дзяржаўнай
Мiхаiл Якаўлевiч          установы "Заслужаны калектыў Дзяржаўны
                          аркестр сiмфанiчнай i эстраднай музыкi
                          Рэспублiкi Беларусь", народны артыст
                          Беларусi, член Савета Рэспублiкi
                          Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь

Шаўцоў                  - памочнiк Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь -
Мiкалай Мiхайлавiч        начальнiк галоўнага iдэалагiчнага
                          ўпраўлення Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта
                          Рэспублiкi Беларусь

Яфрэмаў                 - мастацкi кiраўнiк Тэатра-студыi кiнаакцёра
Аляксандр Васiльевiч      рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства
                          "Нацыянальная кiнастудыя "Беларусьфiльм",
                          заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi
                          Беларусь
       _______________________________________________ _______ ___ _


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы