УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
20 красавiка 2001 г. № 208
АБ УЗНАГАРОДЖАННI МIНОРУ КАМАТЫ, РУIЦI ХIРАКАВЫ
I СЮНIЦI ЯМАСIТЫ ОРДЭНАМ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ
За актыўную дабрачынную дзейнасць, аказанне гуманiтарнай
дапамогi насельнiцтву Рэспублiкi Беларусь, якое пацярпела ад аварыi
на Чарнобыльскай АЭС, узнагародзiць ордэнам Францыска Скарыны
грамадзян Японii:
Мiнору Камату - галоўнага ўрача клiнiкi унiверсiтэта Сiнсю,
прэзiдэнта Японскага чарнобыльскага фонду
Руiцi Хiракаву - дырэктара Чарнобыльскага дзiцячага фонду
Японii
Сюнiцi Ямасiту - старшыню дэпартамента прыроднай медыцыны i
мiжнароднай аховы здароўя i даследаванняў
радыяцыi медыцынскага факультэта унiверсiтэта
Нагасакi
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА
|