УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
15 жнiўня 2000 г. № 445
АБ УЗНАГАРОДЖАННI У.Я.АГАБЕКАВА МЕДАЛЁМ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ
За значны ўклад у развiццё фiзiчнай хiмii, распрацоўку высокiх
тэхналогiй атрымання каштоўных арганiчных матэрыялаў узнагародзiць
дырэктара iнстытута хiмii новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэмii
навук Беларусi Агабекава Уладзiмiра Янокавiча медалём Францыска
Скарыны.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА