УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
26 лiпеня 1999 г. N 422
АБ ПРЫСВАЕННI А.А.КУРАЕВУ ГАНАРОВАГА ЗВАННЯ
"ЗАСЛУЖАНЫ ДЗЕЯЧ НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ"
За шматгадовую плённую навукова-педагагiчную дзейнасць,
падрыхтоўку высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў i навуковых кадраў
прысвоiць загадчыку кафедры антэн i ўстройстваў звышвысокiх частот
Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта iнфарматыкi i радыёэлектронiкi
Кураеву Аляксандру Аляксандравiчу ганаровае званне "Заслужаны дзеяч
навукi Рэспублiкi Беларусь".
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА