УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
29 лiпеня 1997 г. N 409 г.Мiнск
АБ УЗНАГАРОДЖАННI В.М.ХОНСКАЙ МЕДАЛЁМ "ЗА ПРАЦОЎНЫЯ ЗАСЛУГI"
===
За шматгадовую добрасумленную працу на гарадскiм
электратранспарце ўзнагародзiць вадзiцеля тралейбуса тралейбуснага
дэпо N 4 вытворчага аб'яднання "Мiнскгарэлектратранс" Хонскую
Валянцiну Мiхайлаўну медалём "За працоўныя заслугi".
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка