УКАЗ
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
2 кастрычнiка 1996 г. N 397 г.Мiнск
Аб узнагароджаннi В.Д.Данiленкi медалём Францыска
Скарыны
===
За актыўную дзейнасць па ўмацаванню дзяржаўнага суверэнiтэту,
расшырэнню i паглыбленню палiтычных i эканамiчных сувязей памiж
Рэспублiкай Беларусь i Расiйскай Федэрацыяй узнагародзiць
Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Рэспублiкi Беларусь у Расiйскай
Федэрацыi Данiленку Вiктара Дзмiтрыевiча медалём Францыска Скарыны.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка