УКАЗ
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
15 лiстапада 1995 г. N 465 г.Мiнск
Аб узнагароджаннi Э.Г.Мартэнса i Н.А.Чэрнi медалём
Францыска Скарыны
===
За актыўную прапаганду культурнай спадчыны беларускага народа,
высокае прафесiйнае майстэрства ўзнагародзiць медалём Францыска
Скарыны:
Мартэнса Эдуарда Генрыхавiча - гукарэжысёра дырэкцыi праграм
Беларускага радыёвяшчання
Чэрню Надзею Анатольеўну - каментатара рэдакцыi
грамадскiх i сацыяльна-
эканамiчных праграм
Беларускага радыёвяшчання
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка