Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Указ Президента Республики Беларусь от 19 октября 1995 г. №429 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Палажэнне аб Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыекампанii Рэспублiкi Беларусь, зацверджанае Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 верасня 1994 г. N 128"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

                           У К А З
                Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

19 кастрычнiка 1995 г. N 429                         г. Мiнск

Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Палажэнне
аб Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанае Указам Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь ад 28 верасня 1994 г. N 128

===
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Указ утратил  силу Указом Президента Республики Беларусь от
         24 апреля 2003 г. № 174 (Национальный реестр правовых актов
         Республики Беларусь, 2003 г., № 50, 1/4572)    

     У  адпаведнасцi з  Заключэннем Канстытуцыйнага  Суда Рэспублiкi
Беларусь ад 14 красавiка 1995 г. N 3-12/95 пастанаўляю:
     Унесцi ў Палажэнне аб Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii
Рэспублiкi  Беларусь,  зацверджанае   Указам  Прэзiдэнта  Рэспублiкi
Беларусь  ад  28  верасня  1994  г.  N  128,  наступныя  змяненнi  i
дапаўненнi:
     1. Пункт 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "1.   Нацыянальная   дзяржаўная   тэлерадыёкампанiя  Рэспублiкi
Беларусь  (Белтэлерадыёкампанiя)  выступае   ў  якасцi  цэнтральнага
органа   дзяржаўнага   кiравання,   створанага   на   базе  маёмасцi
скасаванага Дзяржаўнага камiтэта  Рэспублiкi Беларусь па тэлебачанню
i радыёвяшчанню,    i   падпарадкоўваецца    Прэзiдэнту   Рэспублiкi
Беларусь".
     2. Пункт 4 выключыць.
     3. Пункт 5 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "5.   Сiстэму  Белтэлерадыёкампанii   ўтвараюць  яе  цэнтральны
апарат, непасрэдна падпарадкаваныя яму абласныя тэлерадыёаб'яднаннi,
творча-вытворчыя    падраздзяленнi   (рэдакцыi,    студыi,   творчыя
аб'яднаннi), прадпрыемствы.
     Белтэлерадыёкампанiя  ажыццяўляе  сваю   дзейнасць  у  рэгiёнах
рэспублiкi самастойна, а таксама праз абласныя тэлерадыёаб'яднаннi".
     4. У пункце 9:
     абзац дваццаць пяты часткi першай выключыць;
     дапоўнiць пункт часткай наступнага зместу:
     "Белтэлерадыёкампанiя  ажыццяўляе  свае  паўнамоцтвы  толькi  ў
адносiнах    да   падведамных    ёй   структурных   падраздзяленняў,
прадпрыемстваў, аб'яднанняў i арганiзацый".
     5. У пункце 18:
     абзац другi выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "карыстацца  тэлерадыётрансляцыйнымi сродкамi  ў адпаведнасцi з
дагаворамi, заключанымi з Мiнiстэрствам сувязi i iнфарматыкi";
     абзац трэцi выключыць;
     абзац   сёмы   пасля   слова   "работнiкаў"   дапоўнiць  словам
"Белтэлерадыёкампанii";
     абзац адзiнаццаты пасля  слова "арганiзацыi" дапоўнiць словамi:
"з iх згоды".
     6. Абзац чацвёрты пункта 19 выключыць.
     7.  У абзацы  шостым пункта  24 словы:  "назначае супрацоўнiкаў
падведамных    Белтэлерадыёкампанii   прадпрыемстваў,    устаноў   i
арганiзацый,    кiраўнiкоў   i    намеснiкаў   кiраўнiкоў   абласных
тэлерадыёаб'яднанняў"  замянiць  словамi:   "назначае  на  пасады  i
вызваляе  ад  пасад  кiраўнiкоў  i  намеснiкаў  кiраўнiкоў  абласных
тэлерадыёаб'яднанняў     i      падведамных     Белтэлерадыёкампанii
прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый".
     8. Пункт 30 дапоўнiць часткай наступнага зместу:
     "На служачых цэнтральнага  апарату Белтэлерадыёкампанii, акрамя
асоб,  якiя  ажыццяўляюць  тэхнiчнае  абслугоўванне  i забяспечваюць
функцыянаванне    гэтага     апарату,    распаўсюджваецца    дзеянне
заканадаўства аб службе ў дзяржаўным апараце".

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь                          А.Лукашэнка  


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы