У К А З
ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
11 красавiка 1995 г. N 149
г.Мiнск
АБ ПАДПАРАДКАВАННI РЭСПУБЛIКАНСКАЙ
НАВУКОВА-ТЭХНIЧНАЙ БIБЛIЯТЭКI
===
1. Перадаць Рэспублiканскую навукова-тэхнiчную бiблiятэку ў
падпарадкаванне Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
2. Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь зацвердзiць статут,
структуру, штатную колькасць работнiкаў, расходы на ўтрыманне
Рэспублiканскай навукова-тэхнiчнай бiблiятэкi, а таксама заключыць
кантракт з яе кiраўнiком.
3. Прызнаць страцiўшым сiлу пункт 2 Указа Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь ад 13 студзеня 1995 г. N 20.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка
|