ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
3 сакавіка 2007 г. № 287
АБ КАМАНДЗІРАВАННІ У.К.ВОЛКАВА Ў Г. БАКУ
(АЗЕРБАЙДЖАНСКАЯ РЭСПУБЛІКА)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 4 па 7 сакавіка 2007 г. у г. Баку
(Азербайджанская Рэспубліка) намесніка старшыні Беларускага
дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Волкава Уладзіміра
Канстанцінавіча для ўдзелу ў перагаворах з кіраўніцтвам Дзяржаўнай
нафтавай кампаніі Азербайджанскай Рэспублікі па пытаннях пастаўкі
нафты ў Рэспубліку Беларусь.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі