ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 студзеня 2007 г. № 107
АБ КАМАНДЗІРАВАННІ А.М.ХАРКАЎЦА Ў Г. КІЕЎ (УКРАІНА)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 28 па 31 студзеня 2007 г. у г. Кіеў (Украіна)
першага намесніка Міністра фінансаў Харкаўца Андрэя Міхайлавіча для
правядзення ў Міністэрстве фінансаў Украіны кансультацый па пытаннях
запазычанняў на знешніх фінансавых рынках.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі