Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 25 января 2007 г. №81 "Аб узнагароджаннi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                      25 студзеня 2007 г. № 81

АБ УЗНАГАРОДЖАННІ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

     Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Узнагародзіць  Ганаровай граматай Савета  Міністраў  Рэспублікі
Беларусь:
     Агабекава  Уладзіміра Янокавіча, дырэктара дзяржаўнай навуковай
установы  «Інстытут  хіміі  новых матэрыялаў  Нацыянальнай  акадэміі
навук   Беларусі»,  за  вялікі  ўклад  у  развіццё  фізічнай  хіміі,
распрацоўку  высокіх  тэхналогій  атрымання  арганічных   матэрыялаў
рознага функцыянальнага прызначэння і падрыхтоўку навуковых кадраў;
     Альшэўскага    Анатолія   Васільевіча,   галоўнага    тэхнолага
рэспубліканскага   дзяржаўнага   прадпрыемства   «Барысаўскі   завод
«Аўтагідраўзмацняльнік»,  за  асабісты   ўклад   у   распрацоўку   і
ўкараненне  сучасных  тэхналогій  рулявых  механізмаў  аўтамабільнай
тэхнікі;
     Аляксеева    Юрыя    Генадзьевіча,    генеральнага    дырэктара
інавацыйнага  рэспубліканскага унітарнага  прадпрыемства  «Навукова-
тэхналагічны  парк БНТУ «Металіт», за шматгадовую плённую  працу  па
арганізацыі   навукова-інавацыйнай  дзейнасці  ў  сістэме   вышэйшай
адукацыі рэспублікі;
     Гарэліка   Пятра   Васільевіча,   рэктара   ўстановы   адукацыі
«Гродзенскі  дзяржаўны медыцынскі універсітэт», за  вялікі  асабісты
ўклад  у  развіццё  медыцынскай навукі і аховы здароўя,  падрыхтоўку
высокакваліфікаваных медыцынскіх кадраў;
     Грышановіча    Анатолія   Пятровіча,   дырэктара    Беларускага
інавацыйнага фонду, за значны асабісты ўклад у інавацыйнае  развіццё
рэспублікі,  фарміраванне  сістэмы  фінансавання  навукова-тэхнічнай
дзейнасці арганізацый Рэспублікі Беларусь;
     Дабрышкіна    Васіля   Пятровіча,   мантажніка   тэхналагічнага
абсталявання  Мінскага завода халадзільнікаў закрытага  акцыянернага
таварыства  «Атлант»,  за дасягненне высокай  прадукцыйнасці  працы,
значны асабісты ўклад у будаўніцтва і пуск завода бытавой тэхнікі па
вырабу пральных машын;
     Дзянісава   Яўгенія  Герасімавіча,  начальніка   бюро   аддзела
перспектыўных  распрацовак  па  ліфтах  рэспубліканскага  унітарнага
прадпрыемства  «Магілёўскі  завод  ліфтавага  машынабудавання»,   за
асабісты ўклад у распрацоўку новага мадэльнага рада сучасных ліфтаў;
     Драгуна   Валерыя  Сцяпанавіча,  начальніка  аддзела   развіцця
інавацыйнай   інфраструктуры  і  трансфера   тэхналогій   упраўлення
інавацыйнай  дзейнасці Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях,
за  значны  асабісты ўклад у забеспячэнне навукова-тэхналагічнага  і
інавацыйнага  развіцця рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, фарміраванне  і
развіццё    інавацыйнай   інфраструктуры,   арганізацыю    выканання
рэгіянальных навукова-тэхнічных праграм;
     Егорава    Аляксандра   Мікалаевіча,   намесніка   генеральнага
дырэктара  - галоўнага канструктара вытворчага аб'яднання «Беларускі
аўтамабільны  завод», за шматгадовую плённую працу, значны  асабісты
ўклад у развіццё айчыннага машынабудавання;
     Логінава  Уладзіміра Фёдаравіча, дырэктара дзяржаўнай навуковай
установы   «Інстытут  праблем  выкарыстання  прыродных  рэсурсаў   і
экалогіі  Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», за вялікі  ўклад  у
развіццё    кліматалогіі   і   маніторынгу   прыроднага   асяроддзя,
распрацоўку  сцэнарыяў  змяненняў клімату і іх  вынікаў  для  розных
галін  эканомікі Рэспублікі Беларусь, шматгадовую плённую  навукова-
арганізацыйную дзейнасць і падрыхтоўку навуковых кадраў;
     Матачкіна    Віктара   Аркадзьевіча,   намесніка   генеральнага
дырэктара  па  тэхнічнаму развіццю - галоўнага  інжынера  вытворчага
аб'яднання  «Беларускі металургічны завод» - тэхнічнага дырэктара  -
галоўнага   інжынера   рэспубліканскага   унітарнага   прадпрыемства
«Беларускі   металургічны  завод»,  за  значны  ўклад   у   развіццё
металургічнай галіны, рэканструкцыю і мадэрнізацыю стана 150;
     Федасюка  Валерыя  Міхайлавіча, дырэктара дзяржаўнай  навуковай
установы  «Аб'яднаны інстытут фізікі цвёрдага цела і  паўправаднікоў
Нацыянальнай  акадэміі навук Беларусі», за вялікі ўклад  у  развіццё
фізікі   магнітных   матэрыялаў,   шматгадовую   плённую   навукова-
арганізацыйную дзейнасць і падрыхтоўку навуковых кадраў.
     
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь                       С.Сідорскі


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы