Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 17 января 2007 г. №52
"Аб падпiсаннi Пагаднення памiж Мiнiстэрствам абароны Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам абароны Расiйскай Федэрацыi аб супрацоўнiцтве ў галiне бяспекi палётаў дзяржаўных паветраных суднаў"
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
17 студзеня 2007 г. № 52
АБ ПАДПІСАННІ ПАГАДНЕННЯ ПАМІЖ МІНІСТЭРСТВАМ АБАРОНЫ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І МІНІСТЭРСТВАМ АБАРОНЫ РАСІЙСКАЙ
ФЕДЭРАЦЫІ АБ СУПРАЦОЎНІЦТВЕ Ў ГАЛІНЕ БЯСПЕКІ ПАЛЁТАЎ
ДЗЯРЖАЎНЫХ ПАВЕТРАНЫХ СУДНАЎ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з прапановай Міністэрства абароны, узгодненай з
Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і іншымі
зацікаўленымі, аб падпiсаннi Пагаднення памiж Мiнiстэрствам абароны
Рэспублiкi Беларусь і Мiнiстэрствам абароны Расiйскай Федэрацыi аб
супрацоўнiцтве ў галiне бяспекi палётаў дзяржаўных паветраных
суднаў.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі