ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
1 лістапада 2006 г. № 1453
АБ КАМАНДЗІРАВАННІ А.А.ПАЎЛОЎСКАГА Ў Г. КЛАЙПЕДУ
(ЛІТОЎСКАЯ РЭСПУБЛІКА)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 2 па 3 лістапада 2006 г. у г. Клайпеду
(Літоўская Рэспубліка) Старшыню Дзяржаўнага камітэта пагранічных
войскаў Паўлоўскага Аляксандра Аляксеевіча для ўдзелу ў чарговай
рабочай сустрэчы кіраўнікоў пагранічных ведамстваў Рэспублікі
Беларусь і Літоўскай Рэспублікі.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі