ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 ліпеня 2006 г. № 932
АБ ПАДПІСАННІ ПАГАДНЕННЯ ПАМІЖ ДЗЯРЖАЎНЫМ КАМІТЭТАМ
ПА НАВУЦЫ І ТЭХНАЛОГІЯХ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І
МІНІСТЭРСТВАМ АДУКАЦЫІ СЛАВАЦКАЙ РЭСПУБЛІКІ АБ
НАВУКОВА-ТЭХНІЧНЫМ СУПРАЦОЎНІЦТВЕ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з прапановай Дзяржаўнага камітэта па навуцы і
тэхналогіях, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў,
Міністэрствам фінансаў, Міністэрствам адукацыі, Міністэрствам
юстыцыі, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, аб падпісанні
Пагаднення паміж Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях
Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі Славацкай Рэспублікі аб
навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|