Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 10 июня 2006 г. №730 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                      10 чэрвеня 2006 г. № 730

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ПАЛАЖЭННЯ АБ МУЗЕЙНЫМ ФОНДЗЕ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

     У  адпаведнасці  з  пунктам  3 артыкула  21  Закона  Рэспублікі
Беларусь  ад  12  снежня  2005 года «Аб  музеях  і  Музейным  фондзе
Рэспублікі  Беларусь» і ў мэтах забеспячэння эфектыўнага захоўвання,
уліку  і  выкарыстання музейных прадметаў і музейных калекцый  Савет
Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1.   Зацвердзіць  прыкладзенае  Палажэнне  аб  Музейным  фондзе
Рэспублікі Беларусь.
     2.  Рэспубліканскім  органам  дзяржаўнага  кіравання,  мясцовым
выканаўчым    і   распарадчым   органам,   дзяржаўным   арганізацыям
забяспечыць  да  31  снежня  2009 г.  прадстаўленне  ў  Міністэрства
культуры   звестак  аб  музейных  прадметах  і  музейных   калекцыях
дзяржаўных  музеяў, якія знаходзяцца ў іх музейных фондах  на  дзень
уступлення ў сілу Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2005  года
«Аб  музеях  і  Музейным  фондзе Рэспублікі Беларусь»  (Национальный
реестр  правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., № 197, 2/1167),
у  парадку  згодна  з  зацверджаным Палажэннем  аб  Музейным  фондзе
Рэспублікі Беларусь.
     3.  Міністэрству культуры забяспечыць уключэнне  да  31  снежня
2010  г.  у  Дзяржаўны  каталог Музейнага фонду Рэспублікі  Беларусь
атрыманых   звестак  аб  музейных  прадметах  і  музейных  калекцыях
дзяржаўных  музеяў, якія знаходзяцца ў іх музейных фондах  на  дзень
уступлення  ў сілу Закона Рэспублікі Беларусь «Аб музеях і  Музейным
фондзе Рэспублікі Беларусь».
     4. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 23 чэрвеня 2006 г.
     
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь                       С.Сідорскі


                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова
                                                 Савета Міністраў
                                                 Рэспублікі Беларусь
                                                 10.06.2006 № 730

ПАЛАЖЭННЕ
аб Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь
                                  
                               ГЛАВА 1
                         АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
                                  
     1.  Дадзенае  Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці  з  Законам
Рэспублікі  Беларусь ад 12 снежня 2005 года «Аб  музеях  і  Музейным
фондзе Рэспублікі Беларусь» (далей - Закон) і вызначае парадак:
     уключэння  музейных  прадметаў і музейных  калекцый  у  Музейны
фонд  Рэспублікі Беларусь (далей - Музейны фонд) і іх  выключэння  з
Музейнага фонду;
     захоўвання,   выкарыстання  музейных   прадметаў   і   музейных
калекцый, уключаных у Музейны фонд, і распараджэння імі;
     цэнтралізаванага ўліку музейных прадметаў і музейных  калекцый,
уключаных у Музейны фонд;
     фарміравання  і  вядзення Дзяржаўнага каталога Музейнага  фонду
(далей - Дзяржаўны каталог);
     дзяржаўнага  кантролю за станам музейных прадметаў  і  музейных
калекцый, уключаных у Музейны фонд.
                                  
                               ГЛАВА 2
                        СКЛАД МУЗЕЙНАГА ФОНДУ
                                  
     2.  Музейны фонд уключае музейныя прадметы і музейныя  калекцыі
ўсіх дзяржаўных музеяў.
     У  Музейны  фонд  могуць  быць  уключаны  музейныя  прадметы  і
музейныя  калекцыі прыватных музеяў у парадку, устаноўленым пунктамі
6 і 7 дадзенага Палажэння.
     3.  Музейныя  прадметы  і музейныя калекцыі  дзяржаўных  музеяў
з’яўляюцца дзяржаўнай уласнасцю і не падлягаюць звароту іх  ранейшым
уласнікам, акрамя выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам.
     4.  Музейныя прадметы і музейныя калекцыі, уключаныя ў  Музейны
фонд,  з’яўляюцца неад’емнай часткай культурнай спадчыны  Рэспублікі
Беларусь.
                                  
                               ГЛАВА 3
 ПАРАДАК УКЛЮЧЭННЯ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ І МУЗЕЙНЫХ КАЛЕКЦЫЙ У МУЗЕЙНЫ
               ФОНД І ІХ ВЫКЛЮЧЭННЯ З МУЗЕЙНАГА ФОНДУ
                                  
     5.  Музейныя  прадметы  і музейныя калекцыі  дзяржаўных  музеяў
лічацца  ўключанымі  ў  Музейны фонд пасля рэгістрацыі  іх  у  кнізе
паступленняў  (галоўнай інвентарнай кнізе) гэтых музеяў.  Інфармацыя
аб   дадзеных  музейных  прадметах  і  музейных  калекцыях  падлягае
абавязковай фіксацыі ў Дзяржаўным каталогу.
     6.  Уключэнне  ў  Музейны фонд музейных  прадметаў  і  музейных
калекцый   прыватных  музеяў  ажыццяўляецца  на  падставе   пісьмова
аформленых  заявы па форме згодна з дадаткам 1 або  згоды  ўласнікаў
гэтых музейных прадметаў і музейных калекцый.
     Дадаткова  ўласнікі  прыватных музеяў  падаюць  у  Міністэрства
культуры  копію  статута  або палажэння аб  музеі  і  інфармацыю  аб
музейных  прадметах (музейных калекцыях) на пісьмовых і  электронных
носьбiтах згодна з дадаткам 2.
     7.  Рашэнне  аб уключэнні ў Музейны фонд музейных  прадметаў  і
музейных  калекцый прыватных музеяў прымаецца Міністэрствам культуры
ў форме загада.
     8.   Музейныя  прадметы  і  музейныя  калекцыі  выключаюцца   з
Музейнага фонду ў выпадку, калі яны:
     пашкоджаны ў такой ступені, што іх немагчыма рэстаўрыраваць;
     страцілі  сваю  культурную,  гістарычную,  навуковую  і   (або)
мастацкую вартасць;
     страчаны або знішчаны ў выніку ўздзеяння прыродных фактараў;
     выкрадзены,    што   пацвярджаецца   адпаведнымі    дзяржаўнымі
органамі;
     знаходзяцца  ў  музейным фондзе прыватнага музея і  выключаюцца
на падставе пісьмова аформленай заявы па форме згодна з дадаткам 3;
     абменьваюцца  згодна з заканадаўствам на іншы музейны  прадмет,
які  знаходзіцца ў замежным музеі, або прадмет музейнага значэння  і
на іншую музейную калекцыю, якая знаходзіцца ў замежным музеі.
     9.  Для  прыняцця  рашэння аб выключэнні музейных  прадметаў  і
(або) музейных калекцый з Музейнага фонду музей або юрыдычная асоба,
структурным   падраздзяленнем  якой  з’яўляецца   музей,   падае   ў
Міністэрства  культуры  заяву, у якой пазначаны  прычыны  выключэння
музейных  прадметаў  і  (або)  музейных калекцый,  прадугледжаныя  ў
пункце 8 дадзенага Палажэння, адпаведную выпіску з пратакола фондава-
закупачнай  камісіі музея (для дзяржаўных музеяў), а  таксама  вопіс
музейных   прадметаў  і  (або)  музейных  калекцый,  што  падлягаюць
выключэнню.  Рашэнне  аб  выключэнні  музейных  прадметаў  і   (або)
музейных  калекцый з Музейнага фонду прымае Міністэрства культуры  ў
форме загада.
                                  
                               ГЛАВА 4
  АСАБЛІВАСЦІ ВЫКАРЫСТАННЯ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ І МУЗЕЙНЫХ КАЛЕКЦЫЙ,
            УКЛЮЧАНЫХ У МУЗЕЙНЫ ФОНД, І РАСПАРАДЖЭННЯ ІМІ
                                  
     10.  Музейныя прадметы і музейныя калекцыі, уключаныя ў Музейны
фонд,   у  працэсе  музейнай  дзейнасці  выкарыстоўваюцца  ў   мэтах
забеспячэння агульнадаступнасці культурных каштоўнасцей  айчыннай  і
сусветнай   культуры,   выкарыстання  іх  для   інтэлектуальнага   і
культурнага  развіцця  грамадства, у тым  ліку  для  распаўсюджвання
ведаў аб навакольным асяроддзі, гісторыі і культуры.
     11.  Забараняецца  выкарыстанне музейных прадметаў  і  музейных
калекцый,  уключаных  у  Музейны фонд,  ва  ўмовах,  якія  ствараюць
пагрозу  іх  захаванню і (або) могуць прывесці  да  іх  пашкоджання,
страты  або  знішчэння.  У  мэтах  забеспячэння  захавання  музейных
прадметаў  і  музейных  калекцый,  уключаных  у  Музейны   фонд,   і
выключэння  выпадкаў іх пашкоджання, страты або знішчэння  ў  музеях
устанаўліваецца  навукова абгрунтаваны спецыяльны  рэжым  захоўвання
музейных  прадметаў і музейных калекцый, уключаных у  Музейны  фонд,
праводзяцца іх кансервацыя і (або) рэстаўрацыя.
     Правядзенне     кансервацыйных    і    рэстаўрацыйных     работ
ажыццяўляецца спецыялістамі адпаведнай кваліфікацыі.
     12.  Музейныя прадметы і музейныя калекцыі, уключаныя ў Музейны
фонд, вывазу за межы Рэспублікі Беларусь на пастаяннае захоўванне не
падлягаюць, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам.
     13.  Часовы  вываз  музейных  прадметаў  і  музейных  калекцый,
уключаных  у Музейны фонд, за межы Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца
ў парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
     14.  Перадача музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных
у  Музейны  фонд,  ад аднаго музея да другога і ад  музея  да  іншай
арганізацыі   на   часовае  захоўванне  тэрмінам  да   аднаго   года
ажыццяўляецца  на падставе дамоўленасці паміж імі, а для  дзяржаўных
музеяў,  зарэгістраваных як юрыдычныя асобы, - таксама пры  наяўнасці
пісьмовага дазволу заснавальніка музея.
     Перадача   на  часовае  захоўванне  тэрмінам  да  аднаго   года
музейных  прадметаў і музейных калекцый, уключаных у  Музейны  фонд,
якія з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі «0», «1» або «2»
катэгорыі,   а  таксама  тых,  што  стаяць  на  спецыяльным   уліку,
ажыццяўляецца з пісьмовага дазволу Міністэрства культуры.
     15.  Музейныя прадметы і (або) музейныя калекцыі,  уключаныя  ў
Музейны  фонд,  могуць  перадавацца ад аднаго дзяржаўнага  музея  да
другога  ў парадку універсальнай правапераемнасці, у выпадку  абмену
на іншы музейны прадмет і (або) музейную калекцыю ці іншым спосабам,
які  не  супярэчыць  заканадаўству,  толькі  па  дамоўленасці  паміж
музеямі  або юрыдычнымі асобамі, структурнымі падраздзяленнямі  якіх
з’яўляюцца музеі, і з дазволу Міністэрства культуры.
     16.  Пры  ліквідацыі  дзяржаўнага  музея  музейныя  прадметы  і
музейныя  калекцыі, уключаныя ў Музейны фонд, перадаюцца па  рашэнню
заснавальніка  музея і па ўзгадненню з Міністэрствам культуры  іншым
дзяржаўным музеям.
     17.   Наведвальнікі   музеяў  могуць  працаваць   з   музейнымі
прадметамі  і  музейнымі калекцыямі, уключанымі ў  Музейны  фонд,  у
парадку, устаноўленым заканадаўствам.
     18.  Права  першай публікацыі аб музейных прадметах і  музейных
калекцыях, уключаных у Музейны фонд, належыць музею, у музейны  фонд
якога яны ўключаны.
     Выраб  выяўленчай,  друкаванай, сувенірнай і іншай  тыражаванай
прадукцыі і вытворчасць тавараў народнага спажывання з выкарыстаннем
выяў  музейных  прадметаў  і  музейных  калекцый,  будынкаў  музеяў,
аб’ектаў,   размешчаных  на  тэрыторыях  музеяў,  у   тым   ліку   з
выкарыстаннем іх назваў і сімволікі, ажыццяўляецца толькі з  дазволу
музеяў.
     19.  Асобы,  якія  парушылі  правілы выкарыстання,  захоўвання,
уліку   і   рэстаўрацыі  музейных  прадметаў  і  музейных  калекцый,
уключаных  у  Музейны  фонд,  нясуць  адказнасць  у  адпаведнасці  з
заканадаўствам.
                                  
                               ГЛАВА 5
     ЦЭНТРАЛІЗАВАНЫ ЎЛІК МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ І МУЗЕЙНЫХ КАЛЕКЦЫЙ,
             УКЛЮЧАНЫХ У МУЗЕЙНЫ ФОНД. ДЗЯРЖАЎНЫ КАТАЛОГ
                                  
     20.  Музейныя прадметы і музейныя калекцыі, уключаныя ў Музейны
фонд, падлягаюць цэнтралізаванаму ўліку.
     21.   Цэнтралізаваны   ўлік  музейных  прадметаў   і   музейных
калекцый, уключаных у Музейны фонд, ажыццяўляе Міністэрства культуры
щляхам  вядзення  Дзяржаўнага каталога на падставе звестак  уліковай
дакументацыі музеяў.
     22.  Парадак  камплектавання, унутрымузейнага ўліку,  навуковай
апрацоўкі  і  захоўвання  музейных прадметаў  і  музейных  калекцый,
уключаных у Музейны фонд, устанаўліваецца Міністэрствам культуры.
     23.  Музейныя прадметы і музейныя калекцыі, уключаныя ў Музейны
фонд, бухгалтарскаму ўліку не падлягаюць.
     24.  Дзяржаўны  каталог - гэта сукупнасць асноўных  звестак  аб
кожным  музейным  прадмеце і кожнай музейнай калекцыі,  уключаных  ў
Музейны фонд.
     25. Асноўныя мэты вядзення Дзяржаўнага каталога:
     цэнтралізаваны   ўлік  усіх  музейных  прадметаў   і   музейных
калекцый, уключаных у Музейны фонд;
     ажыццяўленне кантролю за станам захаванасці Музейнага фонду;
     ідэнтыфікацыя    і   папулярызацыя   культурных    каштоўнасцей
Рэспублікі Беларусь.
     26.    Інфармацыя    Дзяржаўнага    каталога    змяшчаецца    ў
агульнадзяржаўнай электроннай базе даных, якая ствараецца і вядзецца
за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
     27. Непасрэднае вядзенне Дзяржаўнага каталога ажыццяўляецца  на
падставе даных уліковай дакументацыі, прадстаўленай музеямі.
     28.   У   мэтах   вядзення  Дзяржаўнага  каталога  Міністэрства
культуры ажыццяўляе:
     збор  інфармацыі  аб  музейных прадметах і музейных  калекцыях,
уключаных у Музейны фонд, для ўнясення яе ў Дзяржаўны каталог;
     улік  наяўнасці  і  кантроль захаванасці музейных  прадметаў  і
музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд.
     29.   Навукова-тэхнічнае  забеспячэнне   вядзення   Дзяржаўнага
каталога   ажыццяўляецца  ўпаўнаважанай  арганізацыяй   Міністэрства
культуры шляхам:
     першапачатковага    фарміравання   і   далейшай    актуалізацыі
электроннай  базы  даных, у якой фіксуецца  інфармацыя  аб  музейных
прадметах  і  музейных калекцыях, уключаных у Музейны  фонд,  у  тым
ліку:   даныя  аб  руху  музейных  прадметаў  і  музейных  калекцый,
уключаных  у  Музейны фонд, звесткі аб стратах музейных прадметаў  і
музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд, інфармацыя аб дзеяннях,
накіраваных  на ўстанаўленне, змяненне або прыпыненне  грамадзянскіх
правоў  і  абавязкаў  у адносінах да музейных прадметаў  і  музейных
калекцый, уключаных у Музейны фонд, па заяве прыватных музеяў;
     вызначэнне  ступені каштоўнасці музейных прадметаў  і  музейных
калекцый,  уключаных у Музейны фонд, з мэтай унясення прапановы  для
ўключэння   іх   у  Дзяржаўны  спіс  гісторыка-культурнай   спадчыны
Рэспублікі Беларусь;
     фарміраванне  з агульнай базы Дзяржаўнага каталога электроннага
каталога віртуальных калекцый для ўсеагульнага доступу ў Інтэрнет.
     30.  Дзяржаўныя музеі забяспечваюць своечасовае  паступленне  ў
Дзяржаўны  каталог  інфармацыі  аб  музейных  прадметах  і  музейных
калекцыях, уключаных у Музейны фонд, якія знаходзяцца ў іх  музейных
фондах, згодна з дадаткам 2.
     31.  Новыя  паступленні музейных прадметаў і музейных калекцый,
уключаных  у  Музейны фонд, павінны быць заяўлены  для  ўключэння  ў
Дзяржаўны   каталог  у  трохмесячны  тэрмін  з  дня  іх  набыцця   і
рэгістрацыі ў кнізе паступленняў (галоўнай інвентарнай кнізе).
     32.  Пасля  ўключэння ва ўстаноўленым парадку  ў  Музейны  фонд
музейных прадметаў і музейных калекцый прыватных музеяў копія загада
Міністра   культуры   аб   іх  уключэнні  ў   дзесяцідзённы   тэрмін
накіроўваецца  ва  ўпаўнаважаную арганізацыю Міністэрства  культуры,
адказную  за  навукова-тэхнічнае забеспячэнне  вядзення  Дзяржаўнага
каталога.
     33.  Інфармацыя,  якая  паступае ў Дзяржаўны  каталог,  павінна
быць  прадстаўлена ў электронным выглядзе на адной з дзяржаўных  моў
Рэспублікі Беларусь.
     34.   Вядзенне  электроннай  базы  даных  Дзяржаўнага  каталога
ажыццяўляецца  на  беларускай  мове,  а  для  музейных  прадметаў  і
музейных  калекцый,  уключаных у Музейны фонд,  інфармацыя  аб  якіх
выстаўляецца   ў  Інтэрнеце  і  распаўсюджваецца  на  CD-дысках,   -
дадаткова на рускай і англійскай мовах.
     35.  Інфармацыя  аб  музейных прадметах і  музейных  калекцыях,
уключаных  у Музейны фонд, уносіцца ў двухмесячны тэрмін  з  дня  яе
паступлення   ў   Дзяржаўны   каталог   упаўнаважанай   арганізацыяй
Міністэрства  культуры, адказнай за навукова-тэхнічнае  забеспячэнне
вядзення Дзяржаўнага каталога.
     36.   Дзяржаўныя   і  прыватныя  музеі  пасля   рэгістрацыі   ў
Дзяржаўным   каталогу  музейных  прадметаў  і   музейных   калекцый,
уключаных  у  Музейны фонд, атрымліваюць адпаведнае пацвярджэнне  аб
рэгістрацыі.
     37.   Пры   ўпаўнаважанай  арганізацыі  Міністэрства  культуры,
адказнай  за  навукова-тэхнічнае забеспячэнне  вядзення  Дзяржаўнага
каталога,   працуе  экспертны  савет,  які  разглядае  мэтазгоднасць
надання асобным музейным прадметам і музейным калекцыям, уключаным у
Музейны  фонд, статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і рэкамендуе
іх  для ўключэння ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей
Рэспублікі Беларусь.
     Палажэнне  аб  дзейнасці экспертнага савета Музейнага  фонду  і
яго склад зацвярджаюцца загадам Міністра культуры.
     38.  Аб любых зменах у інфармацыі, зарэгістраванай у Дзяржаўным
каталогу, музеі абавязаны ў месячны тэрмін паведаміць у Міністэрства
культуры  і  ва  ўпаўнаважаную  арганізацыю  Міністэрства  культуры,
адказную  за  навукова-тэхнічнае забеспячэнне  вядзення  Дзяржаўнага
каталога.
     39.  Інфармацыя аб стратах або знішчэннях музейных прадметаў  і
музейных  калекцый,  уключаных  у  Музейны  фонд,  накіроўваецца   ў
Міністэрства  культуры  ў трохдзённы тэрмін з  моманту  ўстанаўлення
факту страты або знішчэння для фіксацыі ў Дзяржаўным каталогу.
     40.   Пасля   прыняцця  ва  ўстаноўленым  парадку  рашэння   аб
выключэнні музейных прадметаў і (або) музейных калекцый з  Музейнага
фонду  адпаведны  загад Міністэрства культуры  ў  трохдзённы  тэрмін
накіроўваецца  ва  ўпаўнаважаную арганізацыю Міністэрства  культуры,
адказную  за  навукова-тэхнічнае забеспячэнне  вядзення  Дзяржаўнага
каталога, дзе адбываецца рэгістрацыя факта іх выключэння.
     41.  У  выпадку  змены ўласніка музейных прадметаў  і  музейных
калекцый  прыватных  музеяў,  уключаных  у  Музейны  фонд,  ранейшыя
ўласнікі ў дзесяцідзённы тэрмін паведамляюць аб гэтым у Міністэрства
культуры  і  ва  ўпаўнаважаную  арганізацыю  Міністэрства  культуры,
адказную  за  навукова-тэхнічнае забеспячэнне  вядзення  Дзяржаўнага
каталога, дзе гэтыя факты падлягаюць неадкладнай рэгістрацыі.
     42.  Інфармацыя,  якая  змяшчаецца  ў  электроннай  базе  даных
Дзяржаўнага каталога, за выключэннем звестак аб прыватных  уласніках
музейных  прадметаў і музейных калекцый, уключаных у  Музейны  фонд,
з’яўляецца   даступнай  для  музейных  работнікаў  і  наведвальнікаў
музеяў.
     Для  агульнага  доступу ствараецца электронны каталог  музейных
прадметаў і музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд.
     43.  Для  забеспячэння  захаванасці даных Дзяржаўнага  каталога
ажыццяўляецца  тэхналагічны маніторынг баз даных  і  іх  абавязковае
страхавое капіраванне.
                                  
                               ГЛАВА 6
            ДЗЯРЖАЎНЫ КАНТРОЛЬ ЗА СТАНАМ МУЗЕЙНАГА ФОНДУ
                                  
     44.  Дзяржаўны кантроль за станам Музейнага фонду ажыццяўляецца
Міністэрствам   культуры,  мясцовымі  выканаўчымі   і   распарадчымі
органамі,   іншымі   дзяржаўнымі  органамі  ў  адпаведнасці   з   іх
кампетэнцыяй.
     45.  Дзяржаўны кантроль за станам Музейнага фонду ажыццяўляецца
ў формах:
     праверкі іх цэласнасці і захаванасці;
     праверкі  ўліковай дакументацыі музейных прадметаў  і  музейных
калекцый;
     у іншых формах, устаноўленых заканадаўствам.
     
     
                                                 Дадатак 1
                                                 да Палажэння аб
                                                 Музейным фондзе
                                                 Рэспублікі Беларусь

                                                               Форма

                                          Міністэрства культуры
                                          Рэспублікі Беларусь
     
     Прозвішча,  імя, імя па бацьку фізічнай асобы або поўная  назва
арганізацыі,  якая з’яўляецца ўласнікам музейных прадметаў  і  (або)
музейных калекцый __________________________________________________
____________________________________________________________________

Пашпартныя даныя ўласніка (для фізічнай асобы)______________________
____________________________________________________________________

Адрас, тэлефон уласніка_____________________________________________
____________________________________________________________________

Назва прыватнага музея______________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
                                  
                                ЗАЯВА
аб уключэнні музейных прадметаў (музейных калекцый) прыватных музеяў
                 у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь
                                  
     Прашу  ўключыць  у  Музейны фонд Рэспублікі  Беларусь  музейныя
прадметы  (музейныя калекцыі), якія знаходзяцца ў маёй  уласнасці  ў
колькасці _____ адзінак, згодна з вопісам на папяровым і электронным
носьбітах.
     Пацвярджаю,  што з’яўляюся адзіным уласнікам дадзеных  музейных
прадметаў  (музейных калекцый) і што гэта маёмасць пазбаўлена  якіх-
небудзь абавязацельстваў.
     Абавязуюся   ў   адносінах  да  музейных  прадметаў   (музейных
калекцый), уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, забяспечыць
выкананне ўсіх патрабаванняў, вызначаных Законам Рэспублікі Беларусь
«Аб  музеях  і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь» і Палажэннем  аб
Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь.

Дадатак: вопіс на _____ л. у ____ экз.
      і дыск CD (_______ шт.)

Подпіс,  дата і месца складання дакумента для ўключэння ў  Дзяржаўны
каталог.
     
                                                 Дадатак 2
                                                 да Палажэння аб
                                                 Музейным фондзе
                                                 Рэспублікі Беларусь

                                  
                             ІНФАРМАЦЫЯ
   аб музейных прадметах і музейных калекцыях, уключаных у Музейны
             фонд, для ўключэння іх у Дзяржаўны каталог
                                  
1. Назва музея.
2.  Ідэнтыфікацыйны нумар музейнага прадмета, шыфр  і  катэгорыя  па
Дзяржаўнаму   спісу  гісторыка-культурных  каштоўнасцей   Рэспублікі
Беларусь (для гісторыка-культурных каштоўнасцей).
3. Катэгорыя музейнага прадмета.
4. Прадметнае імя музейнага прадмета.
5. Назва музейнага прадмета (музейнай калекцыі).
6.  Аўтар  музейнага  прадмета (музейнай калекцыі),  калі  маецца  і
вядомы.
7. Месца стварэння (вытворчасці музейнага прадмета).
8. Час стварэння музейнага прадмета.
9.  Культурны  перыяд, да якога адносіцца музейны прадмет  (музейная
калекцыя).
10. Матэрыял і тэхніка выканання музейнага прадмета.
11. Памеры, вага музейнага прадмета.
12. Кароткае апісанне музейнага прадмета.
13. Стан захаванасці музейнага прадмета (музейнай калекцыі).
14. Фотаздымак музейнага прадмета ў лічбавым фармаце, jpg.
     
                                                 Дадатак 3
                                                 да Палажэння аб
                                                 Музейным фондзе
                                                 Рэспублікі Беларусь

     
                                                               Форма

                                           Міністэрства культуры
                                           Рэспублікі Беларусь
     
Прозвішча,  імя,  імя  па  бацьку фізічнай асобы  або  поўная  назва
арганізацыі,  якая з’яўляецца ўласнікам музейных прадметаў  і  (або)
музейных калекцый __________________________________________________
____________________________________________________________________

Пашпартныя даныя ўласніка (для фізічнай асобы)______________________
____________________________________________________________________

Адрас, тэлефон уласніка_____________________________________________
____________________________________________________________________

Назва прыватнага музея______________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________

                                  
                                ЗАЯВА
  аб выключэнні музейных прадметаў (музейных калекцый) з Музейнага
                      фонду Рэспублікі Беларусь
                                  
     Прашу  выключыць з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь музейныя
прадметы  (музейныя калекцыі), якія знаходзяцца ў маёй  уласнасці  ў
колькасці _______________________________
адзінак па  прычыне_________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________


Дадатак: вопіс на _______ л. у ____ экз.

Подпіс, дата і месца складання дакумента.


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы