ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 сакавіка 2006 г. № 368
АБ КАМАНДЗІРАВАННІ В.А.ГАЙСЁНКА Ў Г. ВЕНУ
(АЎСТРЫЙСКАЯ РЭСПУБЛІКА)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Лічыць камандзіраваным з 6 па 8 сакавіка 2006 г. у г. Вену
(Аўстрыйская Рэспубліка) намесніка Міністра замежных спраў Гайсёнка
Віктара Анатольевіча для ўдзелу ў сесіі Савета кіраўнікоў
Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ).
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі