Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 15 октября 2001 г. №1503
"Аб выдзяленнi грашовых сродкаў сельскагаспадарчым арганiзацыям Полацкага раёна"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
15 кастрычнiка 2001 г. № 1503
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫМ
АРГАНIЗАЦЫЯМ ПОЛАЦКАГА РАЁНА
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць у 2001 годзе сельскагаспадарчым
арганiзацыям Полацкага раёна за кошт сродкаў рэспублiканскага фонду
падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i
аграрнай навукi, прадугледжаных на расходы "Iншыя субсiдыi на
неадкладныя патрэбы", 100 млн.рублёў на пакрыццё затрат па
фармiраванню асноўнага статка.
Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання, Мiнiстэрству
фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем названых
сродкаў.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI