ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
8 студзеня 2001 г. № 17
АБ УЗНАГАРОДЖАННI М.М.ЕРМАКОВА I Н.В.ХАРКЕВIЧ ГАНАРОВАЙ
ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
За шматгадовую плённую працу ў друку, высокае прафесiйнае
майстэрства i ў сувязi з 80-годдзем з дня выхаду першага нумара
газеты "Белорусская нива" ўзнагародзiць Ермакова Мiкалая
Мiхайлавiча, уласнага карэспандэнта газеты па Гомельскай вобласцi, i
Харкевiч Нiну Васiльеўну, адказнага карэктара названай газеты,
Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|