ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
19 верасня 2000 г. № 1440
АБ БЯЗВЫПЛАТНАЙ ПЕРАДАЧЫ СУМЕСI АДПРАЦАВАНЫХ
НАФТАПРАДУКТАЎ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Пагадзiцца з прапановай Мiнiстэрства абароны аб бязвыплатнай
перадачы iм ва ўстаноўленым парадку мiжгаспадарчаму прадпрыемству
"Кастрычнiк" па вытворчасцi насення збожжавых, зернебабовых культур
i льну Бярэзiнскага раёна Мiнскай вобласцi 110 тон сумесi
адпрацаваных нафтапрадуктаў.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН