ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
20 лiпеня 2000 г. № 1097
АБ ПАДПIСАННI ПАМЕЖНАГА ЧЫГУНАЧНАГА ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
БЕЛАРУСКАЙ ЧЫГУНКАЙ I МIНIСТЭРСТВАМ ЗНОСIН ЛАТВIЙСКАЙ
РЭСПУБЛIКI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Пагадзiцца з прапановай Беларускай чыгункi, узгодненай з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, Дзяржаўным
камiтэтам пагранiчных войскаў i Дзяржаўным мытным камiтэтам, аб
падпiсаннi Памежнага чыгуначнага пагаднення памiж Беларускай
чыгункай i Мiнiстэрствам зносiн Латвiйскай Рэспублiкi.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|