ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 лiпеня 2000 г. № 1052
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ МIНIСТЭРСТВУ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць Мiнiстэрству замежных спраў
400 тыс.рублёў са сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце
на 2000 год на iншыя расходы, не аднесеныя да другiх падраздзелаў,
на фiнансаванне работ па вырабу, дастаўцы i ўстаноўцы помнiка на
магiле былога Мiнiстра замежных спраў БССР Гурыновiча А.Е. у вёсцы
Пярэжыр Пухавiцкага раёна Мiнскай вобласцi.
2. Мiнiстэрству фiнансаў i Мiнiстэрству замежных спраў
забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем грашовых сродкаў,
выдзеленых у адпаведнасцi з гэтай пастановай.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|