Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 17 сентября 1997 г. №1231 "Аб Нацыянальнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па справах ЮНЕСКА"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

                САВЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                             ПАСТАНОВА

 17 верасня 1997 г.  N 1231                                  г.Мiнск


 АБ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КАМIСII РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ПА СПРАВАХ ЮНЕСКА

===

        [Изменения и дополнения:
            Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 22
         августа 2001 г. N  1266 (Национальный реестр правовых актов
         Республики Беларусь, 2001 г., N 81, 5/7709);
            Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29
         декабря 2001 г. N  1888 (Национальный реестр правовых актов
         Республики Беларусь, 2001 г., N 5, 5/9693)]


     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1. Зацвердзiць прыкладзеныя:

     Палажэнне  аб  Нацыянальнай   камiсii  Рэспублiкi  Беларусь  па
справах ЮНЕСКА; 
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Абзац  третий  пункта  1 утратил силу постановлением Совета
         Министров Республики Беларусь от 29 декабря 2001 г. N 1888

              склад  Нацыянальнай  камiсii  Рэспублiкi  Беларусь  па
         справах ЮНЕСКА.
       _______________________________________________ _______ ___ _

     2.  Дазволiць  Мiнiстэрству  замежных  спраў  па  ўзгадненню  з
зацiкаўленымi   мiнiстэрствамi,  iншымi   рэспублiканскiмi  органамi
дзяржаўнага кiравання,  творчымi саюзамi i  грамадскiмi аб'яднаннямi
Рэспублiкi  Беларусь уносiць  частковыя змены  ў склад  Нацыянальнай
камiсii Рэспублiкi Беларусь па справах ЮНЕСКА.

     3.  Прызнаць  страцiўшай   сiлу  пастанову  Кабiнета  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 18 студзеня 1995  г. N 32 "Аб складзе Камiсii
Рэспублiкi  Беларусь па  справах ЮНЕСКА"  (Збор указаў  Прэзiдэнта i
пастаноў  Кабiнета  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь,  1995  г., N 2,
арт.37).


 Прэм'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь                                          С.Лiнг


                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                        Пастанова Савета Мiнiстраў
                                        Рэспублiкi Беларусь
                                        17.09.1997 N 1231

 ПАЛАЖЭННЕ
 аб Нацыянальнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па справах ЮНЕСКА

     1. Нацыянальная  камiсiя Рэспублiкi Беларусь  па справах ЮНЕСКА
(далей   -  Нацыянальная   камiсiя)  створана   ў  мэтах   выканання
мiжнародных  абавязацельстваў, што  вынiкаюць з  членства Рэспублiкi
Беларусь у Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыi, навукi
i культуры (ЮНЕСКА).
     Нацыянальная камiсiя з'яўляецца мiжведамасным органам, адказным
за ўзаемадзеянне з ЮНЕСКА беларускiх  дзяржаўных устаноў, грамадскiх
арганiзацый  i прыватных  асоб,  якiя  дзейнiчаюць у  мэтах развiцця
адукацыi,  навукi, культуры,  камунiкацыi i iнфармацыi. Нацыянальная
камiсiя  выконвае  кансультатыўную  функцыю  пры  Урадзе  Рэспублiкi
Беларусь па ўсiх праблемах, што  датычацца ЮНЕСКА, а таксама функцыю
органа сувязi па ўсiх адпаведных пытаннях.

     2.  Нацыянальная камiсiя  ў сваёй  дзейнасцi кiруецца  Статутам
ЮНЕСКА,   Статутам   нацыянальных   камiсiй   па   справах   ЮНЕСКА,
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Палажэннем.

     3. Асноўнымi задачамi Нацыянальнай камiсii з'яўляюцца:
     распрацоўка  прапаноў па  пытаннях пазiцыi  Рэспублiкi Беларусь
адносна супрацоўнiцтва з ЮНЕСКА;
     вызначэнне  прыярытэтных  для   Рэспублiкi  Беларусь  напрамкаў
супрацоўнiцтва ў рамках ЮНЕСКА;
     заахвочванне  i  садзейнiчанне  актыўнасцi  ўстаноў  Рэспублiкi
Беларусь, якiя ўзаемадзейнiчаюць з ЮНЕСКА.

     4.  Нацыянальная камiсiя  ў адпаведнасцi  з ускладзенымi  на яе
задачамi:
     забяспечвае прыцягненне дзяржаўных  устаноў, грамадскiх i iншых
арганiзацый, навучальных  i навукова-даследчых iнстытутаў  i цэнтраў
да  ўдзелу  ў  мерапрыемствах   i  праграмах  ЮНЕСКА, накiраваных на
развiццё  адукацыi,  навукi,  культуры   i  камунiкацыi,  а  таксама
каардынацыю iх дзейнасцi;
     прадстаўляе   рэкамендацыi  для   выпрацоўкi  пазiцыi  ўрадавых
дэлегацый Рэспублiкi  Беларусь у рабочых  органах ЮНЕСКА, а  таксама
садзейнiчае рабоце  афiцыйных  дэлегацый  Рэспублiкi Беларусь падчас
мiжурадавых сустрэч, якiя праводзяцца ЮНЕСКА;
     прадстаўляе   iнфармацыю   зацiкаўленым   дзяржаўным   органам,
грамадскiм аб'яднанням аб магчымасцях мiжнароднага  супрацоўнiцтва ў
рамках праграм ЮНЕСКА;
     супрацоўнiчае з нацыянальнымi  органамi, дзейнасць якiх звязана
з праграмамi i праектамi ЮНЕСКА;
     падтрымлiвае  зносiны  з  нацыянальнымi  камiсiямi  па  справах
ЮНЕСКА iншых дзяржаў;
     распаўсюджвае  iнфармацыю  аб   мэтах,  праграмах  i  дзейнасцi
ЮНЕСКА,  якая паступае  з названай  арганiзацыi або  з iншых краiн i
датычыцца праблем, што ўяўляюць  цiкавасць для развiцця нацыянальнай
сiстэмы адукацыi, навукi, культуры, iнфармацыi;
     спрыяе выкананню нацыянальных  мерапрыемстваў, якiя праводзяцца
ў рамках праграм ЮНЕСКА;
     удзельнiчае   ў  падборы   кандыдатаў  для   работы  ў  апараце
Сакратарыята ЮНЕСКА у розных краiнах;
     праводзiць ацэнку  эфектыўнасцi членства Рэспублiкi  Беларусь у
ЮНЕСКА.

     5. Нацыянальная камiсiя мае права:
     уносiць  ва ўстаноўленым  парадку ў  Савет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь  прапановы  аб  асноўных  напрамках  i  формах ажыццяўлення
мiжнароднага супрацоўнiцтва краiны ў рамках ЮНЕСКА;
     даручаць    мiнiстэрствам,   iншым    рэспублiканскiм   органам
дзяржаўнага кiравання, арганiзацыям  Рэспублiкi Беларусь падрыхтоўку
прапаноў па пытаннях супрацоўнiцтва з ЮНЕСКА ў межах iх кампетэнцыi;
     заслухоўваць  на сваiх  пасяджэннях паведамленнi мiнiстэрстваў,
рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання Рэспублiкi Беларусь па
пытаннях супрацоўнiцтва з ЮНЕСКА;
     атрымлiваць  ад мiнiстэрстваў  i iншых  рэспублiканскiх органаў
дзяржаўнага кiравання неабходную iнфармацыю i матэрыялы па пытаннях,
што ўваходзяць у кампетэнцыю Нацыянальнай камiсii;
     прыцягваць  ва ўстаноўленым  парадку для  работы ў Нацыянальнай
камiсii  работнiкаў  мiнiстэрстваў  i  iншых рэспублiканскiх органаў
дзяржаўнага кiравання i ўстаноў.

     6.  Персанальны  склад  Нацыянальнай  камiсii,  яе  старшыня  i
адказны   сакратар   зацвярджаюцца   Саветам   Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь.
     Старшыня Нацыянальнай камiсii:
     ажыццяўляе кiраўнiцтва дзейнасцю Нацыянальнай камiсii;
     каардынуе работу камiтэтаў i  рабочых органаў, што ствараюцца ў
адпаведнасцi з напрамкамi дзейнасцi ЮНЕСКА;
     арганiзуе выкананне абавязацельстваў, якiя вынiкаюць з членства
Рэспублiкi  Беларусь  у  ЮНЕСКА  i  ў  адпаведнасцi  з яе Статутам i
канвенцыямi, ратыфiкаванымi Рэспублiкай Беларусь;
     прадстаўляе  Рэспублiку  Беларусь   i  Нацыянальную  камiсiю  ў
адносiнах з кiраўнiцтвам ЮНЕСКА i замежнымi партнёрамi.

     7.   Пасяджэннi  Нацыянальнай   камiсii  праводзяцца   па  меры
неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў год.

     8. Нацыянальная  камiсiя правамоцная прымаць  рашэннi пры ўмове
наяўнасцi на пасяджэннi не менш як за дзве трэцi яе членаў.
     Рашэннi прымаюцца большасцю галасоў.
     У рабоце Нацыянальнай камiсii  з правам дарадчага голасу могуць
удзельнiчаць прадстаўнiкi грамадскiх аб'яднанняў, якiя дзейнiчаюць у
межах  кампетэнцыi  ЮНЕСКА.  Прадстаўнiкi  гэтых  аб'яднанняў могуць
удзельнiчаць у рабоце камiтэтаў i iншых органаў, якiя ўтвараюцца пры
Нацыянальнай камiсii дзеля забеспячэння эфектыўнага супрацоўнiцтва з
ЮНЕСКА.

     9.  Нацыянальная  камiсiя  мае  прэзiдыум,  якi  складаецца  са
старшынi,  яго  намеснiкаў i  адказнага  сакратара.  Прэзiдыум  нясе
адказнасць  за  ажыццяўленне  прынятага  плана  работы, прымае памiж
пасяджэннямi   Нацыянальнай  камiсii   ўсе  неабходныя   захады  для
выканання  плана работы  Нацыянальнай камiсii.  Нацыянальная камiсiя
мае свой валютны разлiковы рахунак.

     10.  Справаводства  i  падрыхтоўку  матэрыялаў  да  пасяджэнняў
Нацыянальнай камiсii ажыццяўляе  сакратарыят, якi з'яўляецца рабочым
апаратам  Нацыянальнай   камiсii  i  дзейнiчае   на  правах  сектара
Мiнiстэрства   замежных  спраў   Рэспублiкi  Беларусь.   Сакратарыят
Нацыянальнай камiсii ўзначальваецца адказным сакратаром.
     Адказны    сакратар   Нацыянальнай    камiсii   кiруе   работай
сакратарыята, прадстаўляе Нацыянальную  камiсiю ў iншых арганiзацыях
i ў адносiнах з Сакратарыятам  ЮНЕСКА, нацыянальнымi камiсiямi iншых
дзяржаў, прымае  аператыўныя рашэннi па пытаннях,  якiя ўваходзяць у
кампетэнцыю   Нацыянальнай  камiсii,   прадстаўляе  агульнаму  сходу
Нацыянальнай камiсii праект плана работы, прымае аператыўныя рашэннi
па пытаннях кампетэнцыi Нацыянальнай камiсii.

     11.   Рашэннi   Нацыянальнай   камiсii   даводзяцца  адпаведным
арганiзацыям у выглядзе выпiсак з пратаколаў пасяджэнняў. 
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Состав Национальной  комиссии Республики Беларусь  по делам
         ЮНЕСКО   утратил   силу  постановлением   Совета  Министров
         Республики Беларусь от 29 декабря 2001 г. N 1888

                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                        Пастанова Савета Мiнiстраў
                                        Рэспублiкi Беларусь
                                        17.09.1997 N 1231

 СКЛАД
 Нацыянальнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па справах ЮНЕСКА

 Шчасны                  - Пасол па асобых даручэннях
 Уладзiмiр Рыгоравiч       Мiнiстэрства замежных спраў
                           (старшыня камiсii)

 Вайтовiч                - прэзiдэнт Нацыянальнай акадэмii навук
 Аляксандр Паўлавiч        Беларусi (намеснiк старшынi камiсii)

 Гедройц                 - намеснiк Мiнiстра культуры (намеснiк
 Валерый Карлавiч          старшынi камiсii)

 Ермiлiна                - саветнiк Мiнiстэрства замежных
 Кацярына Аляксандраўна    спраў (адказны сакратар камiсii)

 Алейнiк                 - дырэктар Нацыянальнай бiблiятэкi
 Галерыта Мiкалаеўна       Беларусi

 Бальшакоў               - начальнiк упраўлення мiжнародных сувязей
 Мiкалай Якаўлевiч         Мiнiстэрства спорту i турызму

 Баштавы                 - загадчык кафедры Беларускай дзяржаўнай
 Вiктар Рыгоравiч          полiтэхнiчнай акадэмii

 Бубноўскi               - старшыня Камiтэта па ахове
 Дзмiтрый Сямёнавiч        гiсторыка-культурнай спадчыны пры
                           Мiнiстэрстве культуры

 Вятохiн                 - прарэктар Iнстытута вышэйшай адукацыi пры
 Сяргей Сяргеевiч          Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце

 Гайсёнак                - Старшыня Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i
 Вiктар Анатольевiч        тэхналогiях

 Гасюк                   - намеснiк Мiнiстра статыстыкi i аналiзу
 Галiна Iльiнiчна

 Гiлеп                   - старшыня праўлення Беларускага фонду
 Уладзiмiр Аляксандровiч   культуры

 Грыгаровiч              - рэктар Беларускага унiверсiтэта культуры
 Ядвiга Дамiнiкаўна

 Гуляка                  - начальнiк упраўлення сацыяльна-культурнай
 Леанiд Паўлавiч           палiтыкi Апарату Савета Мiнiстраў
                           Рэспублiкi Беларусь

 Дравiца                 - выканаўчы дырэктар Фонду iнфарматызацыi
 Вiктар Iванавiч           Рэспублiкi Беларусь

 Дудараў                 - старшыня Беларускага саюза тэатральных
 Аляксей Ануфрыевiч        дзеячаў

 Дудко                   - першы намеснiк Старшынi Нацыянальнай
 Вiктар Дзмiтрыевiч        дзяржаўнай тэлерадыёкампанii (з яго
                           згоды)

 Зуёнак                  - старшыня Саюза беларускiх пiсьменнiкаў
 Васiль Васiльевiч

 Казiнец                 - рэктар Беларускай акадэмii музыкi
 Мiхаiл Антонавiч

 Казулiн                 - рэктар Беларускага дзяржаўнага
 Аляксандр Уладзiслававiч  унiверсiтэта

 Мiхалевiч               - дырэктар Iнстытута праблем энергетыкi
 Аляксандр Аляксандравiч   Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi

 Мiхальчанка             - Старшыня Дзяржаўнага камiтэта па архiвах
 Аляксандр Мiкалаевiч      i справаводству

 Нiчыпаровiч             - намеснiк Старшынi Дзяржаўнага камiтэта па
 Станiслаў Антонавiч       друку

 Падгайны                - начальнiк галоўнага ўпраўлення
 Мiхаiл Васiльевiч         грамадска-палiтычнай iнфармацыi
                           Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi
                           Беларусь (з яго згоды)

 Румас                   - першы намеснiк Мiнiстра фiнансаў
 Мiкалай Пiлiпавiч

 Салдатаў                - дырэктар Iнстытута фiзiка-арганiчнай
 Уладзiмiр Сяргеевiч       хiмii, старшыня беларускага Камiтэта па
                           праграме ЮНЕСКА "Чалавек i бiясфера"

 Слука                   - намеснiк Мiнiстра адукацыi
 Алег Георгiевiч

 Сянько                  - Пастаянны прадстаўнiк Рэспублiкi Беларусь
 Уладзiмiр Лявонавiч       пры ЮНЕСКА

 Хацько                  - намеснiк дырэктара Нацыянальнага
 Пётр Сяргеевiч            мастацкага музея

 Хрусталёў               - першы намеснiк Мiнiстра адукацыi
 Барыс Мiхайлавiч

 Цыхун                   - загадчык аддзела славянскага
 Генадзь Апанасавiч        мовазнаўства Iнстытута мовазнаўства
                           Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Состав  комиссии с  изменениями, внесенными  постановлением
         Совета  Министров Республики Беларусь от 22 августа 2001 г. 
         N 1266
       _______________________________________________ _______ ___ _





<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы