Савет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
16 чэрвеня 1997 г. N 714 г.Мiнск
АБ УВЕКАВЕЧАННI ПАМЯЦI ВУЧОНАГА-ЭТНОГРАФА, ФАЛЬКЛАРЫСТА
I МОВАЗНАЎЦА БАГДАНОВIЧА АДАМА ЯГОРАВIЧА
===
У мэтах увекавечання памяцi вучонага-этнографа, фалькларыста i
мовазнаўца Багдановiча Адама Ягоравiча Савет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць прапанову Саюза беларускiх пiсьменнiкаў, падтрыманую
Мiнскiм аблвыканкомам i Мiнiстэрствам культуры, аб узвядзеннi ў 1997
годзе помнiка-бюста А.Я.Багдановiчу ў гарадскiм пасёлку Халопенiчы
Крупскага раёна.
2. Фiнансаванне работ, звязаных з праектаваннем i ўстаноўкай
помнiка-бюста А.Я.Багдановiчу, ажыццявiць са сродкаў бюджэту Мiнскай
вобласцi i Крупскага раёна.
Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь С.Лiнг
|