Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 10 июня 1997 г. №673 "Пытаннi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i камiтэтаў пры гэтым мiнiстэрстве"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

                Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

                             ПАСТАНОВА

 10 чэрвеня 1997 г.  N 673                                  г.Мiнск


 ПЫТАННI МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 I КАМIТЭТАЎ ПРЫ ГЭТЫМ МIНIСТЭРСТВЕ

===
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
         Республики  Беларусь   от  30  октября   2001  г.  N   1558
         (Национальный  реестр правовых  актов Республики  Беларусь,
         2001 г., N 103, 5/9282) 
  

        [Изменения и дополнения:
            Постановление  Совета Министров  Республики Беларусь  от
         5 декабря 1997 г. N 1606;
            Постановление Совета Министров  Республики  Беларусь  от
         16  октября  1998  г.  N  1590  (Собрание  декретов, указов
         Президента   и   постановлений   Правительства   Республики
         Беларусь, 1998 г., N 29, ст.758);
            Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 21
         апреля  2000 г.  N 557 (Национальный реестр  правовых актов
         Республики Беларусь, 2000 г., N 43, 5/3060);
            Постановление Совета Министров  Республики Беларусь от 8
         июня  2001 г.  N  862  (Национальный реестр  правовых актов
         Республики Беларусь, 2001 г., N 59, 5/6195)]


     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1. Зацвердзiць  прыкладзеныя Палажэнне аб Мiнiстэрстве культуры
Рэспублiкi  Беларусь,  Палажэнне  аб  Камiтэце  па   рэстаўрацыi   i
кансервацыi помнiкаў пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь i
Палажэнне аб Камiтэце па  ахове  гiсторыка-культурнай  спадчыны  пры
Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь.
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Пункт  1  утратил   силу  постановлением  Совета  Министров
         Республики  Беларусь  от  8  июня  2001  г.  N  862 в части
         утверждения   положений   о   Комитете   по  реставрации  и
         консервации памятников при Министерстве культуры Республики
         Беларусь и Комитете по охране историко-культурного наследия
         при Министерстве культуры Республики Беларусь.
       _______________________________________________ _______ ___ _

     2. Лiчыць  мэтазгодным мець у  Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi
Беларусь калегiю ў складзе 16 чалавек.
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Пункт 2  - с изменениями,  внесенными постановлением Совета
         Министров Республики Беларусь от 5 декабря 1997 г. N 1608

            2.  Лiчыць  мэтазгодным  мець  у  Мiнiстэрстве  культуры
         Рэспублiкi Беларусь калегiю ў складзе 15 чалавек.
       _______________________________________________ _______ ___ _

     3.  Утратил силу.
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Пункт 3  утратил силу постановлением Совета  Министров от 8
         июня 2001 г. N 862

            3.   Устанавiць,   што    фiнансаванне   i   гаспадарчае
         абслугоўванне   Камiтэта   па   ахове  гiсторыка-культурнай
         спадчыны  пры  Мiнiстэрстве  культуры  Рэспублiкi  Беларусь
         ажыццяўляецца цэнтральным апаратам Мiнiстэрства культуры.
       _______________________________________________ _______ ___ _

     4. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

     пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi  Беларусь ад 30 красавiка
1993 г.  N 265 "Пытаннi Дзяржаўнай  iнспекцыi Рэспублiкi Беларусь па
ахове  гiсторыка-культурнай  спадчыны"   (ЗП  Рэспублiкi   Беларусь,
1993 г., N 13, арт.220);

     пункт 1  пастановы  Кабiнета  Мiнiстраў Рэспублiкi  Беларусь ад
7 мая  1996 г.  N 312  "Аб калегii  Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi
Беларусь"  (Збор  указаў  Прэзiдэнта  i  пастаноў Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., N 13, арт.343);

     пастанову  Кабiнета Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь  ад 9 жнiўня
1996 г.  N 525 "Аб  зацвярджэннi Палажэння аб  Мiнiстэрстве культуры
Рэспублiкi  Беларусь" (Збор  указаў Прэзiдэнта  i пастаноў  Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., N 22, арт.563).


 Прэм'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь                                        С.Лiнг


                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                        Пастанова Савета Мiнiстраў
                                        Рэспублiкi Беларусь
                                        10.06.1997 N 673


 ПАЛАЖЭННЕ
 аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь

     1.   Мiнiстэрства   культуры   Рэспублiкi   Беларусь  (далей  -
Мiнкультуры)   з'яўляецца    рэспублiканскiм   органам   дзяржаўнага
кiравання i падпарадкоўваецца Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

     2.   Мiнкультуры   ажыццяўляе    ў   адпаведнасцi   з   дзеючым
заканадаўствам  рэгуляванне  дзейнасцi   прадпрыемстваў,  устаноў  i
арганiзацый сферы культуры, падтрымлiвае  дзейнасць творчых саюзаў i
iншых  грамадскiх  аб'яднанняў,  якiя  спрыяюць  развiццю культуры ў
Рэспублiцы Беларусь.

     3.   У  сваёй   дзейнасцi  Мiнкультуры   кiруецца  Канстытуцыяй
Рэспублiкi  Беларусь, законамi,  дэкрэтамi, указамi, распараджэннямi
Прэзiдэнта   Рэспублiкi   Беларусь,    а   таксама   iншымi   актамi
заканадаўства Рэспублiкi Беларусь i гэтым Палажэннем.

     4. Галоўнымi задачамi Мiнкультуры з'яўляюцца:

     4.1. удзел  у фармiраваннi i  рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi  ў
галiне      культуры,      мастацтва,      кiнематаграфii,     аховы
гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

     4.2. распрацоўка  дзяржаўных праграм i  забеспячэнне дзяржаўных
гарантый развiцця культуры i  мастацтва, арганiзацыя выканання актаў
заканадаўства па пытаннях культуры;

     4.3.  забеспячэнне захавання  нацыянальнай культурнай спадчыны,
якая мае  значэнне для народа  Беларусi, яго духоўнага  i маральнага
ўдасканалення, фармiравання нацыянальнай самасвядомасцi;

     4.4. развiццё i каардынацыя супрацоўнiцтва з замежнымi краiнамi
ў галiне   культуры,   мастацтва,   захавання   гiсторыка-культурнай
спадчыны;

     4.5. вызначэнне навукова абгрунтаваных напрамкаў эканамiчнага i
вытворча-тэхнiчнага    развiцця    галiны,    аптымальнай   палiтыкi
iнвестыцый;

     4.6.    каардынацыя     правядзення    навуковых,    праектных,
рэстаўрацыйных   i   кансервацыйных   работ   у   мэтах   зберажэння
гiсторыка-культурнай спадчыны;

     4.7.  садзейнiчанне  развiццю  культур  нацыянальных  меншасцей
Беларусi;

     4.8. падрыхтоўка i перападрыхтоўка кадраў для ўстаноў культуры,
распрацоўка   i   рэалiзацыя   мер   па  сацыяльна-правовой  абароне
работнiкаў галiны.

     5. Мiнкультуры ў адпаведнасцi з ускладзенымi на яго задачамi:

     5.1. распрацоўвае i ажыццяўляе дзяржаўныя праграмы комплекснага
развiцця  культуры,  далучэння  насельнiцтва  Рэспублiкi Беларусь да
нацыянальных i сусветных культурных здабыткаў;

     5.2.  вызначае  агульную   стратэгiю  сацыяльна-эканамiчнага  i
навукова-тэхнiчнага развiцця галiны;

     5.3.   арганiзуе  правядзенне   рэспублiканскiх  i  мiжнародных
канферэнцый, фестываляў, конкурсаў, аглядаў прафесiйнага мастацтва i
народнай   творчасцi,    святаў,   мастацкiх   выставак    i   iншых
мерапрыемстваў,  звязаных   з  паказам  i   прапагандай  дасягненняў
культуры i мастацтва рэспублiкi i замежных краiн;

     5.4. ажыццяўляе рэгуляванне дзейнасцi ўстаноў i прадпрыемстваў,
непасрэдна падпарадкаваных Мiнкультуры, праз зацвярджэнне палажэнняў
(статутаў), заключэнне кантрактаў з кiраўнiкамi, кiраванне маёмасцю,
выпрацоўку          рэкамендацыйных           нарматываў          па
адмiнiстрацыйна-кiраўнiцкаму персаналу;

     5.5.  садзейнiчае  выкананню  падведамнымi   прадпрыемствамi  i
арганiзацыямi  заказаў   на  работы  i   паслугi,  пастаўку  тавараў
народнага спажывання i iншай прадукцыi для дзяржаўных патрэб;

     5.6.  ажыццяўляе каардынацыю  дзейнасцi суб'ектаў  гаспадарання
ўсiх  формаў  уласнасцi  ў  сферы  прафесiйнага  мастацтва, народнай
творчасцi  шляхам выкарыстання  сваiх правоў,  эканамiчных стымулаў,
праз дзяржаўны сацыяльна-творчы заказ;

     5.7.  фiнансуе ва  ўстаноўленым парадку  падведамныя ўстановы i
арганiзацыi;

     5.8. распрацоўвае i  ажыццяўляе мерапрыемствы  па ахове працы i
выкананню правiлаў тэхнiкi бяспекi  на прадпрыемствах i ва ўстановах
галiны;

     5.9.  ва  ўстаноўленым  парадку  прадстаўляе  лепшых работнiкаў
культуры  i   мастацтва  да  ўзнагароджання,   прысваення  ганаровых
званняў, прысуджэння прэмiй;

     5.10. ва  ўстаноўленым парадку прысвойвае  калектывам мастацкай
самадзейнасцi найменне "народны", "узорны";

     5.11. распрацоўвае  i ва ўстаноўленым  парадку ўносiць у  Савет
Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь   прапановы  аб  стаўках  аўтарскага
ўзнагароджання  за  творы  выяўленчага  мастацтва  i  кiнамастацтва,
лiтаратурныя, драматычныя i музычныя творы для публiчнага выканання;

     5.12. распараджаецца дзяржаўнай маёмасцю ў  межах, устаноўленых
дзеючым заканадаўствам;

     5.13.   сумесна  с   аблвыканкомамi  i   Мiнскiм  гарвыканкомам
распрацоўвае   навукова   абгрунтаваныя   паказчыкi   забяспечанасцi
насельнiцтва паслугамi ўстаноў культуры i мастацтва;

     5.14.  распрацоўвае  навукова   абгрунтаваныя  рэкамендацыi  па
ўдасканаленню зместу, формаў i метадаў культурна-асветнай дзейнасцi,
адраджэнню  народных   традыцый,    абрадаў,   святаў,   арганiзацыi
змястоўнага  адпачынку  насельнiцтва  i  забяспечвае  iх рэалiзацыю,
аказвае  метадычную  дапамогу  ўстановам  культуры  рэспублiкi  ўсiх
формаў уласнасцi i падпарадкаванасцi;

     5.15. падтрымлiвае творчыя iнiцыятывы насельнiцтва, садзейнiчае
стварэнню i дзейнасцi культурна-асветных аб'яднанняў, таварыстваў, у
тым лiку аб'яднанняў нацыянальных меншасцей рэспублiкi;

     5.16.  вядзе  работу,  накiраваную  на  стварэнне  i прапаганду
высокамастацкiх  твораў  драматычнага,  музычнага,  харэаграфiчнага,
выяўленчага,  манументальнага,  дэкаратыўна-прыкладнога  мастацтва i
лiтаратуры;

     5.17.  ажыццяўляе  дзяржаўны  заказ  на  гастрольную  дзейнасць
тэатраў i канцэртных  арганiзацый, на  пастаноўку  твораў беларускай
драматургii i музычнага мастацтва;

     5.18. ажыццяўляе закуп лепшых  твораў драматычнага, музычнага i
выяўленчага мастацтва;

     5.19.   аналiзуе   стан    i   прагназуе   тэндэнцыi   развiцця
кiнематаграфiчнай галiны, рыхтуе прапановы аб прыярытэтных напрамках
дзяржаўнай падтрымкi кiна-, вiдэавытворчасцi i кiна-, вiдэапракату;

     5.20.  каардынуе  дзейнасць  прадпрыемстваў  i  ўстаноў  кiна-,
вiдэапракату   i  кiна-,  вiдэасеткi   ўсiх   формаў   уласнасцi   i
падпарадкаванасцi ў мэтах  фармiравання кiна-, вiдэарынку рэспублiкi
i задавальнення патрэб насельнiцтва ў кiна-, вiдэапрадукцыi;

     5.21. выдае лiцэнзii на  вытворчасць кiна- i вiдэапрадукцыi, яе
тыражаванне i дэманстрацыю;

     5.22.      распрацоўвае      i      ажыццяўляе      правядзенне
арганiзацыйна-тэхнiчных  мерапрыемстваў,  накiраваных  на зберажэнне
пракатных i  эталонных кiна-, вiдэакопiй,  iх зыходных матэрыялаў  i
вяртанне матэрыялаў фiльмаў беларускай вытворчасцi з замежных краiн;

     5.23.  садзейнiчае  рэалiзацыi  дзяржаўнай  палiтыкi  ў  галiне
вырашэння комплексу пытанняў, звязаных з рэстаўрацыяй, кансервацыяй,
рамонтам i зберажэннем гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

     5.24.   ажыццяўляе   рэгуляванне    дзейнасцi   навучальных   i
навукова-даследчых устаноў  сферы культуры па  пытаннях падрыхтоўкi,
перападрыхтоўкi, павышэння квалiфiкацыi кадраў, навукова-даследчай i
навукова-метадычнай работы;

     5.25. аналiзуе стан i распрацоўвае прагнозы i праграмы развiцця
прафесiйнай  падрыхтоўкi ў галiне культуры,  арганiзуе работу  па яе
ўдасканаленню;

     5.26.  вызначае  патрэбу  галiны  ў  спецыялiстах  з вышэйшай i
сярэдняй   адукацыяй,  распрацоўвае   кантрольныя  лiчбы   прыёму  ў
навучальныя ўстановы;

     5.27.    забяспечвае   эфектыўнае    выкарыстанне   капiтальных
укладанняў,  якiя  выдзяляюцца  з  бюджэту, рацыянальнае размяшчэнне
новых аб'ектаў будаўнiцтва;

     5.28. распрацоўвае планы праектавання, капiтальнага будаўнiцтва
i рамонту аб'ектаў рэспублiканскага падпарадкавання;

     5.29. удзельнiчае ў правядзеннi экспертызы праектаў будаўнiцтва
i рэстаўрацыi аб'ектаў культуры;

     5.30.   забяспечвае   падпарадкаваныя   Мiнiстэрству   культуры
ўстановы  нарматыўнымi паказчыкамi  ў галiне  будаўнiцтва, рамонту i
тэхнiчнага забеспячэння;

     5.31.  арганiзуе закуп  i заключэнне  дагавораў на  пастаўку па
прамых    сувязях    з    заводамi-вытворцамi    неабходных   галiне
матэрыяльна-тэхнiчных    сродкаў,    матэрыялаў,    абсталявання   i
камплектуючых;

     5.32.  аказвае садзейнiчанне  развiццю мiжнароднага культурнага
супрацоўнiцтва ўстаноў i прадпрыемстваў галiны;

     5.33.  наладжвае  i  развiвае  культурныя  сувязi з беларускiмi
арганiзацыямi   культуры   за   межамi   рэспублiкi,   а  таксама  з
арганiзацыямi замежных краiн у рэспублiцы;

     5.34.  спрыяе  папулярызацыi  здабыткаў  беларускай культуры за
межамi рэспублiкi;

     5.35. Мiнкультуры можа выконваць iншыя функцыi ў адпаведнасцi з
дзеючым заканадаўствам.

     6. Мiнкультуры ўзначальвае  Мiнiстр,  якi назначаецца на пасаду
i вызваляецца ад пасады Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
     Мiнiстр мае  намеснiкаў, колькасць якiх вызначаецца Прэзiдэнтам
Рэспублiкi  Беларусь.  Намеснiкi  Мiнiстра  назначаюцца  на пасаду i
вызваляюцца ад пасады ва ўстаноўленым парадку.

     7. Мiнiстр культуры:

     7.1. кiруе дзейнасцю Мiнкультуры i нясе персанальную адказнасць
за  выкананне ўскладзеных  на  Мiнкультуры  задач i  ажыццяўленне iм
сваiх функцый;

     7.2. размяркоўвае  абавязкi   памiж  намеснiкамi,  устанаўлiвае
ступень    адказнасцi    намеснiкаў    i    кiраўнiкоў   структурных
падраздзяленняў  цэнтральнага апарату   Мiнкультуры  за  кiраўнiцтва
асобнымi напрамкамi яго дзейнасцi;

     7.3. зацвярджае структуру i штатны расклад цэнтральнага апарату
Мiнкультуры  ў  межах  колькасцi  работнiкаў,  фонду  аплаты працы i
сродкаў на яго ўтрыманне;

     7.4.  зацвярджае  палажэннi  аб  структурных  падраздзяленнях i
службовыя  абавязкi  работнiкаў  цэнтральнага  апарату  Мiнкультуры,
палажэннi   i  статуты   прадпрыемстваў,   устаноў   i  арганiзацый,
падпарадкаваных Мiнкультуры;

     7.5. без даверанасцi дзейнiчае  ад iмя Мiнкультуры, прадстаўляе
яго  iнтарэсы,  ва  ўстаноўленым  парадку  распараджаецца сродкамi i
маёмасцю Мiнкультуры, адкрывае рахункi ў банках, заключае дагаворы;

     7.6. у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам прымае на работу i
звальняе з  работы супрацоўнiкаў цэнтральнага  апарату Мiнкультуры i
кiраўнiкоў падведамных прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый.

     8.  Мiнкультуры ў  межах  сваёй  кампетэнцыi i  ва ўстаноўленым
заканадаўствам  парадку выдае загады  i  iнструкцыi i  дае ўказаннi,
абавязковыя    для    выканання    ўсiмi    мiнiстэрствамi,   iншымi
рэспублiканскiмi  органамi  дзяржаўнага  кiравання, прадпрыемствамi,
установамi   i    арганiзацыямi,   незалежна   ад    iх   ведамаснай
прыналежнасцi i формаў уласнасцi, а таксама фiзiчнымi асобамi.
     У  неабходных  выпадках  загады  i  iнструкцыi могуць выдавацца
сумесна  або  па  ўзгадненню   з  iншымi  рэспублiканскiмi  органамi
дзяржаўнага кiравання.

     9.  У   Мiнкультуры  ствараецца  калегiя   ў  складзе  Мiнiстра
(старшыня калегii), намеснiкаў Мiнiстра  i кiраўнiкоў ствараемых пры
Мiнкультуры   рэспублiканскiх  органаў   дзяржаўнага  кiравання   па
пасадзе, iншых кiруючых работнiкаў  i вядучых спецыялiстаў галiны, а
таксама выдатных дзеячаў культуры i мастацтва.
     Колькасны  i  персанальны  склад  калегii зацвярджаецца Саветам
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
     Калегiя  на  сваiх   пасяджэннях  разглядае  пытаннi  дзейнасцi
Мiнкультуры,  выканання  прынятых  рашэнняў,  падбору  i расстаноўкi
кадраў.
     Рашэннi  калегii  праводзяцца  ў  жыццё,  як  правiла, загадамi
Мiнiстра.
     У  выпадку ўзнiкнення  рознагалоссяў памiж  Мiнiстрам i членамi
калегii  пры  абмеркаваннi  пытанняў  i  прыняццi  рашэнняў  Мiнiстр
праводзiць у  жыццё сваё рашэнне, iнфармуе  аб гэтым Савет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.  Члены калегii таксама  маюць права iнфармаваць
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб сваёй пазiцыi.

     10.   Пры  Мiнкультуры   могуць  стварацца   саветы  ў  складзе
работнiкаў  цэнтральнага  апарату  Мiнкультуры,  прадстаўнiкоў iншых
рэспублiканскiх   органаў  дзяржаўнага   кiравання,  прадпрыемстваў,
арганiзацый, навуковых i навучальных устаноў, грамадскiх аб'яднанняў
для  выпрацоўкi  i  ажыццяўлення  дзяржаўнай  палiтыкi  ў адпаведных
напрамках дзейнасцi.

     11.  Пры   Мiнкультуры  i  пад   яго  непасрэдным  кiраўнiцтвам
дзейнiчае  Камiтэт  па   ахове  гiсторыка-культурнай  спадчыны,  якi
ажыццяўляе  спецыяльныя кантралюючыя,  рэгулюючыя i  iншыя функцыi ў
галiне   ўлiку,    аховы,   забеспячэння   рэстаўрацыйна-аднаўленчых
мерапрыемстваў, выкарыстання, вяртання аб'ектаў гiсторыка-культурнай
спадчыны.
     Палажэнне   аб  гэтым   Камiтэце  зацвярджае   Савет  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Пункт 11  - в редакции постановления  Совета Министров от 8
         июня 2001 г. N 862

            11.  Пры Мiнкультуры  i пад  яго непасрэдным  кiраваннем
         дзейнiчаюць:
            Камiтэт  па  рэстаўрацыi  i  кансервацыi  помнiкаў,  якi
         ажыццяўляе  спецыяльныя  функцыi  ў  галiне  рэстаўрацыi  i
         кансервацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
            Камiтэт  па  ахове  гiсторыка-культурнай  спадчыны,  якi
         ажыццяўляе  спецыяльныя  функцыi  ў  галiне  ўлiку  i аховы
         гiсторыка-культурнай спадчыны.
            Палажэннi аб гэтых  камiтэтах зацвярджае Савет Мiнiстраў
         Рэспублiкi Беларусь.
       _______________________________________________ _______ ___ _

     12.  Колькасць  работнiкаў  цэнтральнага  апарату Мiнкультуры i
фонд  аплаты   працы  вызначаюцца  ва   ўстаноўленым  заканадаўствам
парадку.
     Цэнтральны  апарат  Мiнкультуры  ўтрымлiваецца  за кошт сродкаў
рэспублiканскага бюджэту.

     13.  Мiнкультуры  з'яўляецца  юрыдычнай  асобай,  мае пячатку з
выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм найменнем.
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Положение  утратило  силу  постановлением  Совета Министров
         Республики Беларусь от 8 июня 2001 г. N 862


                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                        Пастанова Савета Мiнiстраў
                                        Рэспублiкi Беларусь
                                        10.06.1997 N 673


 ПАЛАЖЭННЕ
 аб  Камiтэце па рэстаўрацыi i кансервацыi помнiкаў
 пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь


     1.   Камiтэт  па   рэстаўрацыi  i   кансервацыi  помнiкаў   пры
Мiнiстэрстве   культуры  Рэспублiкi   Беларусь  (далей   -  Камiтэт)
з'яўляецца рэспублiканскiм органам  дзяржаўнага кiравання Рэспублiкi
Беларусь, якi  дзейнiчае  пад непасрэдным  кiраўнiцтвам Мiнiстэрства
культуры   i   ажыццяўляе   спецыяльныя   выканаўчыя,   кантрольныя,
рэгулюючыя  i  iншыя  функцыi ў  галiне  рэстаўрацыi  i  кансервацыi
гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

     2. Камiтэт  у сваёй дзейнасцi  кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi
Беларусь,  законамi, дэкрэтамi,  указамi, распараджэннямi Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь, iншымi актамi заканадаўства, а таксама дадзеным
Палажэннем.  Камiтэт ажыццяўляе  сваю дзейнасць  ва ўзаемадзеяннi  з
мiнiстэрствамi,   iншымi   рэспублiканскiмi   органамi   дзяржаўнага
кiравання,   мясцовымi   выканаўчымi    i   распарадчымi   органамi,
прадпрыемствамi, установамi i арганiзацыямi.

    3. Галоўнымi задачамi Камiтэта з'яўляюцца:
    падрыхтоўка  прапаноў  па  вызначэнню  i  рэалiзацыi  дзяржаўнай
палiтыкi  ў   галiне  вырашэння  комплексу   пытанняў,  звязаных  са
зберажэннем матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
     вызначэнне    накiрункаў   дзейнасцi    ў   галiне   зберажэння
матэрыяльных   гiсторыка-культурных   каштоўнасцей,   распрацоўка  i
рэалiзацыя   дзяржаўнай    праграмы    кансервацыi   i   рэстаўрацыi
гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
     кантроль  за безумоўным  выкананнем патрабаванняў заканадаўства
Рэспублiкi  Беларусь пры  правядзеннi комплексу  работ, звязаных  са
зберажэннем гiсторыка-культурнай спадчыны;
     каардынацыя   дзейнасцi  юрыдычных   асоб  i   грамадзян,  якая
датычыцца  практычных  мерапрыемстваў   па  зберажэнню  матэрыяльных
гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
     эканамiчны аналiз  дзейнасцi прадпрыемстваў у  сферы зберажэння
матэрыяльных    гiсторыка-культурных   каштоўнасцей,   прагназаванне
развiцця гэтых прадпрыемстваў;
     вызначэнне  аптымальнай  палiтыкi  iнвестыцый,  садзейнiчанне ў
развiццi знешнеэканамiчнай дзейнасцi прадпрыемстваў сферы зберажэння
матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
     развiццё  сеткi  рэстаўрацыйных   арганiзацый,  умацаванне   iх
дзеяздольнасцi,  наладжванне   супрацоўнiцтва  з  iншымi  юрыдычнымi
асобамi,  незалежна ад  формаў  уласнасцi,  i грамадзянамi  ў справе
выканання   практычных  мерапрыемстваў   па зберажэнню  матэрыяльных
гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
     наладжванне  сувязей  з  адпаведнымi  органамi  iншых  краiн па
пытаннях  выканання   рэстаўрацыйна-аднаўленчых  работ  матэрыяльных
гiсторыка-культурных каштоўнасцей, удзел  у падрыхтоўцы i рэалiзацыi
мiжнародных  праграм, скiраваных  на зберажэнне гiсторыка-культурнай
спадчыны;
     кантроль    за   пастаўкамi,    захаванасцю   i    рацыянальным
выкарыстаннем    матэрыяльна-тэхнiчных    рэсурсаў   прадпрыемствамi
сiстэмы,    арганiзацыя    дэцэнтралiзаваных    закупак   неабходных
матэрыялаў,   машын  i   абсталявання  для   арганiзацыi  эфектыўнай
дзейнасцi рэстаўрацыйнай галiны;
     ажыццяўленне  ва ўстаноўленых заканадаўствам межах  кiраўнiцтва
падведамнымi прадпрыемствамi;
     дзейнасць па падбору кадраў спецыялiстаў, якiя ў адпаведнасцi з
iх  прафесiйнай  падрыхтоўкай  дапускаюцца  да  правядзення  работ з
каштоўнасцямi, арганiзацыя падрыхтоўкi  i перападрыхтоўкi кадраў для
галiны.

     4. Камiтэт у адпаведнасцi з ускладзенымi на яго задачамi:
     распрацоўвае праекты  комплексных праграм па  дзейнасцi ў сферы
зберажэння матэрыяльных  гiсторыка-культурных каштоўнасцей, развiццю
i ўмацаванню рэстаўрацыйнай галiны, рэалiзуе гэтыя праекты i ў межах
сваёй кампетэнцыi  выконвае дзяржаўную праграму  Рэспублiкi Беларусь
па ўлiку i ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;
     арганiзуе разгляд i ўзгадненне навукова-праектнай дакументацыi,
якая датычыць матэрыяльных каштоўнасцей  i зон iх аховы, забяспечвае
правядзенне  ва ўстаноўленым  парадку экспертызы  навукова-праектнай
дакументацыi па кансервацыi,  рэстаўрацыi i практычнаму выкарыстанню
гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
     вывучае  i выкарыстоўвае  вопыт замежных  краiн па забеспячэнню
зберажэння      i     рацыянальнаму      прымяненню     матэрыяльных
гiсторыка-культурных  каштоўнасцей,  пры  неабходнасцi  запрашае  на
дагаворнай  аснове замежныя  арганiзацыi i  асобных спецыялiстаў для
выканання работ на каштоўнасцях;
     распрацоўвае  i  ўносiць  праз  Мiнiстэрства  культуры  ў Савет
Мiнiстраў  Рэспублiкi   Беларусь  праекты  актаў   заканадаўства  па
пытаннях, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю Камiтэта;
     выдае   юрыдычным   асобам   i   грамадзянам   неабходныя   для
прадстаўлення ў iншыя iнстанцыi даведкi i пасведчаннi аб iх удзеле ў
рабоце па зберажэнню матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
     размяркоўвае цэнтралiзаваныя  капiтальныя ўкладаннi i  ў якасцi
кантрольных  паказчыкаў  даводзiць iх аб'ёмы  адпаведным структурным
падраздзяленням  аблвыканкомаў  i   Мiнскага  гарвыканкома,  органам
кiравання  ў  сферы   зберажэння  матэрыяльных  гiсторыка-культурных
каштоўнасцей   у  гарадах   i  iншых  адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных
адзiнках, дзе ёсць гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, прадпрыемствам,
якiя   дзейнiчаюць  у   азначанай  галiне,   кантралюе  эфектыўнасць
выкарыстання     сродкаў    бюджэту     на    патрэбы     зберажэння
гiсторыка-культурнай спадчыны;
     прадстаўляе ў статыстычныя органы справаздачныя звесткi.
     Камiтэт   разам   з   тым   можа   выконваць   iншыя   функцыi,
прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам.

     5. Камiтэт мае права:
     у  межах  сваёй  кампетэнцыi  на  падставе  i ў мэтах выканання
заканадаўства Рэспублiкi Беларусь  ажыццяўляць кантроль за дзейнасцю
дзяржаўных  органаў,  юрыдычных  асоб  i  грамадзян,  якая звязана з
выкананнем     работ     у     сферы     зберажэння     матэрыяльных
гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
     распрацоўваць  ва  ўстаноўленым  парадку  каштарысныя  нормы  i
расцэнкi на выкананне навукова-праектных i рэстаўрацыйна-аднаўленчых
работ;
     ствараць экспертныя i навукова-метадычныя рады, часовыя творчыя
калектывы, прыцягваць да работы адпаведных спецыялiстаў;
     самастойна   вырашаць   у   дзяржаўных   планава-эканамiчных  i
фiнансавых органах  пытаннi па абгрунтаванню  i атрыманню дзяржаўных
крэдытаў  на  патрэбы  дзейнасцi  ў  сферы  зберажэння  матэрыяльных
гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
     кантраляваць  выкарыстанне  выдзеленых  з  бюджэту  сродкаў  на
выкананне  работ   i  мерапрыемстваў,  звязаных   са  зберажэннем  i
аднаўленнем матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
     выдаваць  ва  ўстаноўленым   парадку  iнфармацыйныя  матэрыялы,
навукова-метадычную   i    спецыяльную   лiтаратуру,   распрацоўваць
нарматыўныя  акты, якiя  рэгламентуюць дзейнасць  у сферы зберажэння
матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

     6. Нарматыўныя акты па  пытаннях, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю
Камiтэта, выдаюцца ва ўстаноўленым парадку Мiнiстэрствам культуры.

     7. Камiтэт  узначальвае старшыня, якi  назначаецца на пасаду  i
вызваляецца  ад  пасады  Саветам  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь па
прадстаўленню  Мiнiстра культуры  i са  згоды  Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь. Старшыня  Камiтэта з'яўляецца членам  калегii Мiнiстэрства
культуры.
     Старшыня   мае  намеснiкаў,   якiя  назначаюцца   на  пасаду  i
вызваляюцца  ад  пасады  Саветам  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь па
прадстаўленню Мiнiстра культуры.

     8. Старшыня Камiтэта:
     падпарадкоўваецца непасрэдна Мiнiстру культуры;
     праводзiць  у  жыццё   рашэннi  калегii  Мiнiстэрства  культуры
загадамi па Камiтэту ў частцы, якая датычыць Камiтэта;
     нясе  персанальную  адказнасць   за  выкананне  ўскладзеных  на
Камiтэт задач i функцый, кiруе яго дзейнасцю;
     размяркоўвае  абавязкi памiж  намеснiкамi, устанаўлiвае ступень
адказнасцi  намеснiкаў  i   кiраўнiкоў  структурных  падраздзяленняў
цэнтральнага апарату Камiтэта за кiраўнiцтва асобнымi напрамкамi яго
дзейнасцi;
     па  ўзгадненню  з  Мiнiстрам  культуры  зацвярджае  структуру i
штатны расклад Камiтэта  ў  межах вызначаных ва ўстаноўленым парадку
колькасцi работнiкаў i расходаў на яго ўтрыманне;
     без  даверанасцi  дзейнiчае  ад  iмя  Камiтэта, прадстаўляе яго
iнтарэсы, ва ўстаноўленым  парадку распараджаецца маёмасцю Камiтэта,
адкрывае рахункi  ў банках, заключае  дагаворы, прымае на  работу, у
тым  лiку  на  кантрактнай  аснове,  i  звальняе з работы работнiкаў
цэнтральнага    апарату    Камiтэта   i    кiраўнiкоў    падведамных
прадпрыемстваў;
     у  межах  сваёй  кампетэнцыi  i  ў  адпаведнасцi з устаноўленым
парадкам выдае загады i дае ўказаннi на падставе i з мэтай выканання
дзеючага заканадаўства, арганiзоўвае i правярае iх выкананне.

     9.  Цэнтральны апарат  Камiтэта ўтрымлiваецца  за кошт  сродкаў
рэспублiканскага бюджэту.

     10. Камiтэт  з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае  пячатку з выявай
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм найменнем.
       _______________________________________________ _______ ___ _
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Положение  утратило  силу  постановлением  Совета Министров
         Республики Беларусь от 8 июня 2001 г. N 862


                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                        Пастанова Савета Мiнiстраў
                                        Рэспублiкi Беларусь
                                        10.06.1997 N 673


 ПАЛАЖЭННЕ
 аб  Камiтэце па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны
 пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь


     1.   Камiтэт   па   ахове   гiсторыка-культурнай  спадчыны  пры
Мiнiстэрстве   культуры  Рэспублiкi   Беларусь  (далей   -  Камiтэт)
з'яўляецца   рэспублiканскiм  органам   дзяржаўнага  кiравання,  якi
дзейнiчае  пад  непасрэдным  кiраўнiцтвам  Мiнiстэрства  культуры  i
ажыццяўляе спецыяльныя  выканаўчыя, кантрольныя, рэгулюючыя  i iншыя
функцыi ў галiне ўлiку i аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

     2. Камiтэт  у сваёй дзейнасцi  кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi
Беларусь,  законамi, дэкрэтамi,  указамi, распараджэннямi Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь, iншымi актамi заканадаўства, а таксама дадзеным
Палажэннем.

     3. Камiтэт  ажыццяўляе сваю дзейнасць у  цесным узаемадзеяннi з
мiнiстэрствамi,   iншымi   рэспублiканскiмi   органамi   дзяржаўнага
кiравання Рэспублiкi Беларусь,  мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi
органамi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi i ўстановамi.

     4. Галоўнымi задачамi Камiтэта з'яўляюцца:
     удзел у  вызначэннi i рэалiзацыi  дзяржаўнай палiтыкi ў  галiне
ўлiку,  аховы,  зберажэння,   аднаўлення,  выкарыстання  i  вяртання
гiсторыка-культурнай спадчыны;
     удзел у стварэннi спрыяльных умоў для папулярызацыi i вывучэння
гiсторыка-культурнай спадчыны народа Беларусi, для выяўлення з  усёй
яе сукупнасцi гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
     ажыццяўленне   дзяржаўнага   ўлiку   каштоўнасцей,   метадычнае
кiраўнiцтва дзейнасцю прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў па збору
i сiстэматызацыi звестак аб каштоўнасцях;
     забеспячэнне  навуковага   падыходу  ў  галiне   ўлiку,  аховы,
зберажэння, аднаўлення, выкарыстання i вяртання гiсторыка-культурнай
спадчыны;
     каардынацыя дзейнасцi  ў галiне мiжнароднага  супрацоўнiцтва па
ўлiку  i ахове  гiсторыка-культурнай спадчыны,  належнаму ўтрыманню,
выкарыстанню, а таксама вяртанню  ў Беларусь каштоўнасцей яе народа,
якiя апынулiся за межамi рэспублiкi;
     каардынацыя дзейнасцi  па кантролю за вывазам  за межы Беларусi
аб'ектаў   i   прадметаў,   якiя   з'яўляюцца   гiсторыка-культурнай
каштоўнасцю,    i    за     належным    зберажэннем    i    доглядам
гiсторыка-культурных каштоўнасцей  iншых краiн, што  часова ўвозяцца
на тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь;
     кантроль  за безумоўным  выкананнем патрабаванняў заканадаўства
Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;
     рэгламентацыя i  метадычнае забеспячэнне дзейнасцi  юрыдычных i
фiзiчных   асоб,   якая    датычыць   догляду,   рамонту,   натурных
даследаванняў,  кансервацыi,  практычнага  выкарыстання, дапаўнення,
раскрыцця, выяўлення i вяртання каштоўнасцей;
     выдача   сертыфiкатаў   спецыялiстам,   якiя   дапускаюцца   да
правядзення адказных работ з каштоўнасцямi.

     5. Камiтэт у адпаведнасцi з ускладзенымi на яго задачамi:
     забяспечвае рэалiзацыю дзяржаўнай  палiтыкi Рэспублiкi Беларусь
у галiне ўлiку i аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;
     праводзiць  праверку стану  каштоўнасцей незалежна  ад таго,  у
чыёй уласнасцi або карыстаннi яны знаходзяцца;
     ажыццяўляе каардынацыю  i кiруе дзейнасцю  iнспектараў па ахове
гiсторыка-культурнай   спадчыны  ўпраўленняў   i  аддзелаў  культуры
мясцовых выканаўчых камiтэтаў;
     забяспечвае аператыўны разгляд выяўленых матэрыяльных прадметаў
i аб'ектаў,   што   з'яўляюцца   гiсторыка-культурнай   каштоўнасцю,
арганiзуе  абмеркаванне  прапаноў  па  наданню  статуса  каштоўнасцi
матэрыяльным   аб'ектам   i  нематэрыяльным   праяўленням  творчасцi
чалавека, надае найбольш адметным  вынiкам i сведчанням гiстарычнага
i духоўнага  развiцця  народа  Беларусi  статус гiсторыка-культурнай
каштоўнасцi;
     вядзе   Дзяржаўны    спiс   гiсторыка-культурных   каштоўнасцей
Рэспублiкi Беларусь;
     устанаўлiвае       формы        ўлiковых,       ахоўных       i
рэгламентацыйна-дазваляльных   дакументаў   на  гiсторыка-культурныя
каштоўнасцi,  арганiзуе  падрыхтоўку   ахоўных  абавязацельстваў  на
кожную  з  матэрыяльных  каштоўнасцей  i  забяспечвае  iх падпiсанне
ўласнiкамi    каштоўнасцей,    выдае    рэгламентацыйна-дазваляльныя
дакументы на  выкананне работ, што  маюць дачыненне да  матэрыяльных
гiсторыка-культурных   каштоўнасцей,   а   таксама   сертыфiкаты  на
правядзенне спецыялiстамi работ з каштоўнасцямi;
     арганiзуе  разгляд  i  ўзгадненне  праектнай дакументацыi, якая
датычыць каштоўнасцей i зон iх аховы;
     аналiзуе, сiстэматызуе i распаўсюджвае карысны вопыт эфектыўнай
дзейнасцi    прадпрыемстваў,   арганiзацый,    устаноў   i   асобных
спецыялiстаў    па   ўлiку,    ахове,   даследаванню,   кансервацыi,
рэстаўрацыi,  рэгенерацыi,  рэканструкцыi,  аднаўленню,  практычнаму
выкарыстанню, дапаўненню, раскрыццю, вяртанню каштоўнасцей;
     прадстаўляе Рэспублiку Беларусь у мiжнародным супрацоўнiцтве па
ўлiку  i   ахове  гiсторыка-культурнай  спадчыны,   пры  наладжваннi
кантактаў па  пытаннях вяртання ў  Беларусь каштоўнасцей яе  народа,
якiя апынулiся за межамi Рэспублiкi Беларусь;
     уносiць  прапановы  аб  прызначэннi  прадстаўнiкоў рэспублiкi ў
сумесныя з  iншымi краiнамi камiсii  па пытаннях захавання  агульнай
гiсторыка-культурнай  спадчыны,  догляду,  выкарыстання  i  вяртання
каштоўнасцей народа Беларусi, якiя апынулiся за яе межамi, сумесна з
адпаведнымi  службамi за  мяжой ажыццяўляе  ва ўстаноўленым  парадку
нагляд за работай названых  камiсiй, каардынуе i кантралюе дзейнасць
у iх прадстаўнiкоў Рэспублiкi Беларусь;
     афармляе  звароты  ў  дзяржаўныя  органы  Рэспублiкi  Беларусь,
адпаведныя  ўстановы  замежных  краiн  i  мiжнародныя арганiзацыi па
фактах    парушэння   Закона    Рэспублiкi   Беларусь    "Аб   ахове
гiсторыка-культурнай  спадчыны", знiкнення  або крадзяжу  культурных
каштоўнасцей,  iх   магчымага  нелегальнага  перамяшчэння   за  межы
Рэспублiкi Беларусь;
     па       прадстаўленню        Рэспублiканскай       арганiзацыi
мастацтвазнаўцаў-экспертаў  i груп  мастацтвазнаўцаў-кантралёраў пры
аблвыканкомах  выдае дазвол  на  вываз  за межы  Рэспублiкi Беларусь
гiсторыка-культурных каштоўнасцей на  часовае захаванне i культурных
каштоўнасцей,  якiя  вызначаюцца  ў  адпаведнасцi  з  Палажэннем  аб
парадку  перамяшчэння  культурных   каштоўнасцей  праз  мытную  мяжу
Рэспублiкi  Беларусь, на  пастаяннае i  часовае захаванне, кантралюе
выкананне ўмоў часовага  вывазу гiсторыка-культурных каштоўнасцей за
межы Рэспублiкi Беларусь;
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Абзац  тринадцатый  пункта  5  -  в  редакции постановления
         Совета Министров Республики Беларусь от  21 апреля  2000 г.
         N 557

            выдае  дазволы на  вываз за  межы рэспублiкi  аб'ектаў i
         прадметаў,     якiя     ўнесены     ў     Дзяржаўны    спiс
         гiсторыка-культурных  каштоўнасцей Рэспублiкi  Беларусь або
         прадстаўлены  Камiтэту  на   разгляд  для  надання  статуса
         гiсторыка-культурнай  каштоўнасцi  Рэспублiкi  Беларусь,  i
         кантралюе выкананне ўмоў iх часовага вывазу;
       _______________________________________________ _______ ___ _

     удзельнiчае  ў  вызначэннi  пералiку  культурных  каштоўнасцей,
вываз якiх за межы Рэспублiкi Беларусь абмежаваны;
     рыхтуе    прапановы   аб    удасканаленнi   заканадаўства    аб
гiсторыка-культурнай спадчыне;
     выдае  юрыдычным  i  фiзiчным  асобам  неабходныя для атрымання
падатковых iльгот даведкi i пасведчаннi аб iх удзеле ў справе аховы,
зберажэння i аднаўлення гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
     прымае ўдзел у размеркаваннi  сродкаў Фонду аховы, зберажэння i
аднаўлення гiсторыка-культурнай спадчыны  народа Беларусi, а таксама
ў пааб'ектным    размеркаваннi    сродкаў,    што    выдзяляюцца   з
рэспублiканскага  бюджэту на  ўлiк, ахову,  зберажэнне, кансервацыю,
рэстаўрацыю,    аднаўленне     i    вяртанне    гiсторыка-культурных
каштоўнасцей;
     выконвае    iншыя   функцыi,    прадугледжаныя   заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.

     6. Камiтэт мае права:
     у  межах сваёй  кампетэнцыi ажыццяўляць  кантроль за  дзейнасцю
мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх  органаў дзяржаўнага кiравання,
прадпрыемстваў,   арганiзацый,   устаноў,   мясцовых   выканаўчых  i
распарадчых  органаў, каардынаваць  гэтую дзейнасць,  запытваць у iх
дакументы,  матэрыялы i  iнфармацыю, неабходныя  для рашэння  задач,
ускладзеных  на Камiтэт  у адпаведнасцi  з дзеючым  заканадаўствам i
гэтым Палажэннем;
     ствараць  для выканання  работ, звязаных  с вырашэннем галоўных
задач Камiтэта, падведамныя арганiзацыi, часовыя навукова-метадычныя
i iншыя  калектывы,  прыцягваць  да  работы адпаведных спецыялiстаў,
выкарыстоўваць для гэтага, а  таксама для развiцця матэрыяльнай базы
Камiтэта,   падведамных   арганiзацый,   для   правядзення  замежных
кантактаў    сродкi   Фонду    аховы,   зберажэння    i   аднаўлення
гiсторыка-культурнай спадчыны народа Беларусi;
     кантраляваць выкарыстанне сродкаў, што выдзяляюцца з бюджэту на
мэты ўлiку, аховы,  зберажэння, кансервацыi, рэстаўрацыi, аднаўлення
i вяртання гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
     у межах  сваёй кампетэнцыi даваць  прамыя ўказаннi i  даручэннi
iнспектарам  па  ахове  гiсторыка-культурнай  спадчыны ўпраўленняў i
аддзелаў культуры мясцовых выканаўчых камiтэтаў, кантраляваць ход iх
выканання, прымаць  удзел у вызначэннi мер  па заахвочванню названых
службовых асоб i накладванню на iх спагнанняў;
     па ўзгадненню  з  Мiнiстэрствам  фiнансаў  устанаўлiваць памеры
абавязковых  плацяжоў, якiя  павiнны пералiчвацца  на  рахунак Фонду
аховы, зберажэння i  аднаўлення гiсторыка-культурнай спадчыны народа
Беларусi    за    выдачу    Камiтэтам   рэгламентацыйна-дазваляльных
дакументаў,    што   маюць    дачыненне   да    гiсторыка-культурных
каштоўнасцей,   сертыфiкатаў   на   права   правядзення   работ   на
каштоўнасцях,  iнфармацыi  банка   звестак  аб  гiсторыка-культурнай
спадчыне  Рэспублiкi  Беларусь,  а   таксама  выдаткаў,  звязаных  з
разглядам    праектна-каштарыснай     дакументацыi    па    пытаннях
гiсторыка-культурнай спадчыны;
     мець свайго прадстаўнiка ў  складзе Камiсii Рэспублiкi Беларусь
па справах ЮНЕСКА;
     выдаваць  ва  ўстаноўленым   парадку  iнфармацыйныя  матэрыялы,
навукова-метадычную   i    спецыяльную   лiтаратуру,   распрацоўваць
нарматыўныя  акты, якiя  рэгламентуюць  дзейнасць  у галiне  ўлiку i
аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

     7. Нарматыўныя  акты па пытаннях, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю
Камiтэта, выдаюцца ва ўстаноўленым парадку Мiнiстэрствам культуры.

     8. Камiтэт  узначальвае старшыня, якi  назначаецца на пасаду  i
вызваляецца  ад  пасады  Саветам  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь па
прадстаўленню  Мiнiстра культуры  i са  згоды Прэзiдэнта  Рэспублiкi
Беларусь. Старшыня  Камiтэта з'яўляецца членам  калегii Мiнiстэрства
культуры.
     Старшыня мае намеснiка, якi назначаецца на пасаду i вызваляецца
ад  пасады Саветам  Мiнiстраў Рэспублiкi  Беларусь па  прадстаўленню
Мiнiстра культуры.

     9. Старшыня Камiтэта:
     падпарадкоўваецца непасрэдна Мiнiстру культуры;
     праводзiць  у  жыццё   рашэннi  калегii  Мiнiстэрства  культуры
загадам па Камiтэту ў частцы, якая датычыць Камiтэта;
     нясе  персанальную  адказнасць   за  выкананне  ўскладзеных  на
Камiтэт задач i функцый, кiруе яго дзейнасцю;
     вызначае абавязкi намеснiка  старшынi, устанаўлiвае ступень яго
адказнасцi;
     без  даверанасцi  дзейнiчае  ад  iмя  Камiтэта, прадстаўляе яго
iнтарэсы, ва ўстаноўленым  парадку распараджаецца маёмасцю Камiтэта,
адкрывае рахункi ў банках, заключае дагаворы ў парадку, устаноўленым
заканадаўствам, прымае на работу, у  тым лiку на кантрактнай аснове,
i звальняе з работы работнiкаў Камiтэта;
     па  ўзгадненню  з  Мiнiстрам  культуры  зацвярджае  структуру i
штатны расклад  Камiтэта ў межах вызначаных  ва ўстаноўленым парадку
колькасцi работнiкаў i расходаў на яго ўтрыманне;
     у  межах  сваёй  кампетэнцыi  i  ў  адпаведнасцi з устаноўленым
парадкам выдае загады i дае ўказаннi на падставе i з мэтай выканання
дзеючага заканадаўства, арганiзуе i правярае iх выкананне.

     10.   Пры   Камiтэце   ствараецца   Беларуская  рэспублiканская
навукова-метадычная рада па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны ў
складзе  старшынi Камiтэта  (старшыня рады),  намеснiка старшынi  па
пасадзе,    прадстаўнiкоў    зацiкаўленых    мiнiстэрстваў,    iншых
рэспублiканскiх   органаў  дзяржаўнага   кiравання,  прадпрыемстваў,
арганiзацый i  ўстаноў, спецыялiстаў у  галiне даследаванняў, аховы,
кансервацыi i рэстаўрацыi каштоўнасцей.
     Статут,  колькасны  i   персанальны  склад  рады  зацвярджаюцца
Саветам  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  па  прадстаўленню Мiнiстра
культуры.
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Абзац второй пункта 10 -  в редакции  постановления  Совета
         Министров Республики Беларусь от 16 октября 1998 г. N 1590

            Колькасны   i  персанальны   склад  рады   зацвярджаецца
         Мiнiстрам культуры.
       _______________________________________________ _______ ___ _

     Рада   на   сваiх   пасяджэннях   разглядае  асноўныя  праблемы
выпрацоўкi  i  ўдасканалення  навукова-метадычнай  палiтыкi ў галiне
ўлiку,  аховы,  зберажэння,  аднаўлення,  выкарыстання, памнажэння i
вяртання гiсторыка-культурнай спадчыны.

     11.  Цэнтральны апарат  Камiтэта ўтрымлiваецца  за кошт сродкаў
рэспублiканскага бюджэту.

     12. Камiтэт  з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае  пячатку з выявай
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм найменнем.
       _______________________________________________ _______ ___ _


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы