Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 11 апреля 1997 г. №322 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Дзяржаўным патэнтным камiтэце Рэспублiкi Беларусь"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание


                          Савет Мiнiстраў
                        Рэспублiкi Беларусь

                             ПАСТАНОВА

                    11 красавiка 1997 г. N 322

                              г.Мiнск


 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ДЗЯРЖАЎНЫМ ПАТЭНТНЫМ КАМIТЭЦЕ
 РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

===
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
         Республики  Беларусь   от  29  октября   2001  г.  N   1556
         (Национальный  реестр правовых  актов Республики  Беларусь,
         2001 г., N 103, 5/9280) 

  
     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     Зацвердзiць  прыкладзенае  Палажэнне  аб  Дзяржаўным  патэнтным
камiтэце Рэспублiкi Беларусь.


 Прэм'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь                                С.Лiнг


                                  ЗАЦВЕРДЖАНА
                                  Пастанова Савета Мiнiстраў
                                  Рэспублiкi Беларусь
                                  11.04.1997 N 322

 ПАЛАЖЭННЕ
 аб Дзяржаўным патэнтным камiтэце
 Рэспублiкi Беларусь

     1.  Дзяржаўны патэнтны  камiтэт Рэспублiкi  Беларусь (надалей -
Белдзяржпатэнт)   з'яўляецца  рэспублiканскiм   органам  дзяржаўнага
кiравання, якi  забяспечвае фармiраванне i  правядзенне эканамiчнай,
прававой i тэхнiчнай палiтыкi  ў галiне аховы прамысловай уласнасцi,
i падпарадкоўваецца Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

     2.  Белдзяржпатэнт  у  сваёй  дзейнасцi кiруецца заканадаўствам
Рэспублiкi   Беларусь,  мiжнароднымi   дагаворамi  ў   галiне  аховы
прамысловай   уласнасцi,  удзельнiцай   якiх  з'яўляецца  Рэспублiка
Беларусь, i дадзеным Палажэннем.

     3. Асноўнымi задачамi Белдзяржпатэнта з'яўляюцца:

     3.1. распрацоўка i  ажыццяўленне мерапрыемстваў, накiраваных на
рэалiзацыю дзяржаўнай палiтыкi ў галiне аховы прамысловай уласнасцi;

     3.2. распрацоўка нарматыўнай  базы аховы прамысловай уласнасцi,
аналiз i  абагульненне практыкi прымянення  дзеючага ў гэтай  галiне
заканадаўства;

     3.3.  правядзенне адзiнай  дзяржаўнай палiтыкi  ў рэспублiцы  i
мiжнароднае супрацоўнiцтва  па пытаннях патэнтнай  дзейнасцi i аховы
прамысловай уласнасцi;

     3.4.  прыём  заявак  на  выдачу  ахоўных  дакументаў на аб'екты
прамысловай уласнасцi, правядзенне экспертызы заявак, выдача ахоўных
дакументаў на  аб'екты прамысловай уласнасцi i  ўнясенне змяненняў у
iх, вядзенне рэестраў ахоўных дакументаў;

     3.5.  выданне бюлетэня  аб зарэгiстраваных  заяўках, выдадзеных
ахоўных дакументах  на аб'екты прамысловай  уласнасцi i iншых  вiдах
iнфармацыйных матэрыялаў, абмен копiямi  ахоўных дакументаў з iншымi
дзяржавамi;

     3.6.  рэгiстрацыя  дагавораў  аб  перадачы  правоў  на  аб'екты
прамысловай  уласнасцi   i  рэгiстрацыя  лiцэнзiйных   дагавораў  аб
перадачы правоў на выкарыстанне аб'ектаў прамысловай уласнасцi;

     3.7. устанаўленне патрабаванняў да формы дакументаў, неабходных
для  афармлення  аховы  аб'ектаў  прамысловай  уласнасцi i дзейнасцi
патэнтных павераных Рэспублiкi Беларусь;

     3.8.   камплектаванне,  апрацоўка   i  захоўванне   дзяржаўнага
патэнтнага фонду, яго папаўненне;

     3.9. аказанне метадычнай  дапамогi прадпрыемствам, арганiзацыям
i грамадзянам    рэспублiкi    ў    правядзеннi    вынаходнiцкай   i
патэнтна-лiцэнзiйнай работы;

     3.10. арганiзацыя  падрыхтоўкi i павышэння  квалiфiкацыi кадраў
па пытаннях аховы прамысловай уласнасцi;

     3.11.  атэстацыя i  рэгiстрацыя патэнтных  павераных Рэспублiкi
Беларусь;

     3.12. аказанне iнфармацыйных i патэнтных паслуг.

     4.  Белдзяржпатэнт   у  адпаведнасцi  з   ускладзенымi  на  яго
задачамi:

     4.1. аказвае  прававую дапамогу па  прымяненню рэспублiканскага
заканадаўства па ахове прамысловай уласнасцi;

     4.2. устанаўлiвае патрабаваннi да дакументаў, якiя адносяцца да
афармлення   аховы  аб'ектаў   прамысловай  уласнасцi   i  дзейнасцi
патэнтных павераных Рэспублiкi Беларусь;

     4.3.  разглядае  скаргi  i   спрэчкi  згодна  з  заканадаўствам
Рэспублiкi  Беларусь аб ахове прамысловай уласнасцi;

     4.4. ажыццяўляе  кантроль за выкарыстаннем  фiнансавых сродкаў,
матэрыяльных  рэсурсаў,  тэхнiчным  станам  асноўных фондаў устаноў,
падпарадкаваных Белдзяржпатэнту;

     4.5. вядзе бухгалтарскi i статыстычны  ўлiк i справаздачнасць;

     4.6. кiруе дзейнасцю падведамных  устаноў, заключае кантракты з
iх кiраўнiкамi;

     4.7.  праводзiць  мiжнародныя  i  рэспублiканскiя  канферэнцыi,
кангрэсы,  сiмпозiумы, нарады,  семiнары па  пытаннях, аднесеных  да
кампетэнцыi Белдзяржпатэнта;

     4.8. удзельнiчае ў рабоце  мiждзяржаўных арганiзацый, камiсiй i
камiтэтаў,   грамадскiх    аб'яднанняў,   арганiзоўвае   мiжнароднае
супрацоўнiцтва з  замежнымi краiнамi па пытаннях,  якiя ўваходзяць у
кампетэнцыю камiтэта;

     4.9.    ажыццяўляе   ва    ўстаноўленым   парадку   мiжнароднае
супрацоўнiцтва  i   падпiсвае  пагадненнi  з   дзяржаўнымi  органамi
замежных   краiн  па   пытаннях,  якiя   ўваходзяць  у   кампетэнцыю
Белдзяржпатэнта;

     4.10.  Белдзяржпатэнт  выконвае   таксама  iншыя  функцыi,  што
адпавядаюць   профiлю   камiтэта   i   прадугледжаны  заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.

     5. Для  вырашэння пастаўленых задач i  выканання ўскладзеных на
яго функцый Белдзяржпатэнт мае права:

     5.1.  выдаваць  у  межах  сваёй  кампетэнцыi  i адпаведна актам
заканадаўства Рэспублiкi Беларусь  нарматыўныя акты, абавязковыя для
мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх  органаў дзяржаўнага кiравання,
аб'яднанняў, прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў i фiзiчных асоб;

     5.2. уносiць у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапановы па
пытаннях прававога i эканамiчнага рэгулявання адносiн у галiне аховы
прамысловай  уласнасцi, устанаўлення  i змянення  памераў пошлiн  за
ажыццяўленне юрыдычных дзеянняў, звязаных з прававой аховай аб'ектаў
прамысловай уласнасцi,  выдачы прымусовых лiцэнзiй  на вынаходствы i
iншыя  аб'екты прамысловай  уласнасцi, удзелу  Рэспублiкi Беларусь у
мiжнародных канвенцыях, арганiзацыях па ахове прамысловай уласнасцi;

     5.3. запытваць у  мiнiстэрстваў, iншых  рэспублiканскiх органаў
дзяржаўнага  кiравання, аб'яднанняў,  прадпрыемстваў, арганiзацый  i
ўстаноў  iнфармацыю,  неабходную  Белдзяржпатэнту  для  ажыццяўлення
сваiх задач i функцый;

     5.4.  зацвярджаць  ва  ўстаноўленым  парадку  тарыфы  i цэны на
аказваемыя патэнтна-iнфармацыйныя i iншыя паслугi;

     5.5. ствараць ва ўстаноўленым парадку падведамныя прадпрыемствы
i ўстановы;

     5.6. ад свайго iмя або па даручэнню Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь   выступаць  з   афiцыйнымi  заявамi   па  пытаннях   аховы
прамысловай уласнасцi;

     5.7. распрацоўваць i зацвярджаць каштарысы расходавання сродкаў
на  правядзенне конкурсаў, выставак;

     5.8. утвараць на грамадскiх пачатках камiсii i экспертныя групы
для  падрыхтоўкi  праектаў  нарматыўных  i  метадычных дакументаў па
канкрэтных напрамках аховы прамысловай  уласнасцi, а таксама камiсii
для атэстацыi патэнтных павераных;

     5.9.       фармiраваць       на       грамадскiх       пачатках
навукова-кансультацыйныя  саветы  для  разгляду  праблем,  а таксама
выпрацоўкi рэкамендацый i дачы  заключэнняў па прымяненню патэнтнага
заканадаўства да канкрэтных фактаў;

     5.10.  ствараць  iнавацыйны  фонд,  а  таксама  iншыя  фонды  ў
адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

     6.  Белдзяржпатэнт  узначальвае  Старшыня,  якi  назначаецца на
пасаду i вызваляецца ад пасады Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
     Старшыня  Белдзяржпатэнта мае  намеснiкаў, якiя  назначаюцца на
пасаду i вызваляюцца ад пасады згодна з заканадаўствам.
     Размеркаванне абавязкаў памiж намеснiкамi праводзiцца Старшынёй
Белдзяржпатэнта.

     7. Старшыня Белдзяржпатэнта:
     кiруе  дзейнасцю Белдзяржпатэнта,  нясе персанальную адказнасць
за выкананне  ўскладзеных на камiтэт  задач i ажыццяўленне  iм сваiх
функцый;
     уносiць  ва ўстаноўленым  парадку на  разгляд Савета  Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь праекты  актаў заканадаўства  па пытаннях, якiя
ўваходзяць у кампетэнцыю Белдзяржпатэнта;
     зацвярджае  структуру  i  штатны  расклад  цэнтральнага апарату
Белдзяржпатэнта ў межах устаноўленых колькасцi работнiкаў i расходаў
на яго ўтрыманне, палажэннi аб  яго структурных падраздзяленнях;
     прымае на работу, у тым  лiку на кантрактнай аснове, i звальняе
з работы работнiкаў цэнтральнага  апарату Белдзяржпатэнта, а таксама
кiраўнiкоў падведамных яму ўстаноў;
     прадстаўляе  ва  ўстаноўленым  парадку  кандыдатуры работнiкаў,
якiя асаблiва  вызначылiся ў галiне  рацыяналiзацыi i вынаходнiцтва,
да  прысваення   ганаровых  званняў  i   ўзнагароджання  дзяржаўнымi
ўзнагародамi Рэспублiкi Беларусь;
     вызначае   ступень  адказнасцi   сваiх  намеснiкаў,  кiраўнiкоў
структурных  падраздзяленняў цэнтральнага  апарату, iншых  службовых
асоб  за  вырашэнне  арганiзацыйных,  структурна-штатных,  кадравых,
фiнансавых, вытворча-гаспадарчых i iншых пытанняў;
     выдае  ў  межах  сваёй   кампетэнцыi  загады  i  дае  ўказаннi,
арганiзуе i кантралюе iх выкананне;
     стварае ва  ўстаноўленым парадку фонды на прадстаўнiцкiя мэты i
iншыя няпланавыя мерапрыемствы;
     прадстаўляе  Белдзяржпатэнт  ва  ўзаемаадносiнах  з дзяржаўнымi
органамi    i   ўстановамi    Рэспублiкi   Беларусь,    мiжнароднымi
арганiзацыямi.

     8.  Фiнансаванне  расходаў  на  ўтрыманне  цэнтральнага апарату
Белдзяржпатэнта  ажыццяўляецца  за   кошт  сродкаў  рэспублiканскага
бюджэту.
     Расходы  на  ўтрыманне  цэнтральнага  апарату Белдзяржпатэнта i
фонд  аплаты працы  яго работнiкаў  зацвярджаюцца Саветам  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.

     9. У Белдзяржпатэнце ствараецца калегiя  ў складзе 7 чалавек, у
якую ўваходзяць Старшыня Белдзяржпатэнта,  яго намеснiкi па пасадзе,
iншыя работнiкi камiтэта.
     Персанальны  склад  калегii   зацвярджаецца  Саветам  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.
     Калегiя Белдзяржпатэнта,  якая з'яўляецца дарадчым  органам, на
сваiх  пасяджэннях  разглядае  важнейшыя  пытаннi  аховы прамысловай
уласнасцi. Прымаемыя калегiяй рашэннi праводзяцца ў жыццё загадамi i
распараджэннямi Старшынi Белдзяржпатэнта.
     У  выпадку ўзнiкнення  рознагалоссяў памiж  Старшынёй i членамi
калегii  пры  абмеркаваннi  пытанняў  i  прыняццi  рашэнняў Старшыня
праводзiць  у  жыццё  сваё  рашэнне  i  паведамляе  аб  гэтым Савету
Мiнiстраў Рэспублiкi  Беларусь, а члены калегii  таксама маюць права
iнфармаваць Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб сваёй пазiцыi.

     10. Белдзяржпатэнт  з'яўляецца юрыдычнай асобай,  мае пячатку з
выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм найменнем.  





<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы