САВЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПАСТАНОВА
18 жнiўня 1993 г. N 558 г.Мiнск
АБ РАТЫФIКАЦЫI КАНВЕНЦЫI КРАIН ЧАРНАМОРСКАГА РЭГIЁНА АБ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНАХ КУЛЬТУРЫ, АДУКАЦЫI, НАВУКI I
IНФАРМАЦЫI
===
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Адобрыць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам культуры, аб ратыфiкацыi Канвенцыi краiн Чарнаморскага
рэгiёна аб супрацоўнiцтве ў галiнах культуры, адукацыi, навукi i
iнфармацыi, падпiсанай ад iмя Рэспублiкi Беларусь у Стамбуле 6
сакавiка 1993 г.
Прадставiць указаную Канвенцыю на ратыфiкацыю ў Вярхоўны Савет
Рэспублiкi Беларусь.
Першы намеснiк Старшынi
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь М.Мяснiковiч
Першы намеснiк Кiраўнiка Спраў
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь А.Сакалоўскi
|