ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 чэрвеня 2005 г. № 703
АБ КАМАНДЗIРАВАННI У.С.ДАЛЖАНКОВА Ў г.МАСКВУ
(РАСIЙСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзiраваць 29 чэрвеня 2005 г. у г.Маскву (Расiйская
Федэрацыя) старшыню Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай
прамысловасцi "Белдзяржхарчпрам" Далжанкова Уладзiмiра Сiдаравiча
для ўдзелу ў сустрэчы беларускiх вытворцаў алкагольных i тытунёвых
вырабаў з кiраўнiцтвам дэпартамента спажывецкага рынку ўрада
г.Масквы i адпаведных аптовых структур г.Масквы.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi