ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
25 лютага 2003 г. № 240
АБ УВЕКАВЕЧАННI ПАМЯЦI НАРОДНАЙ АРТЫСТКI БЕЛАРУСI
ДАВIДОВIЧ Л.М.
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства культуры, узгодненую з Мiнскiм
гарвыканкомам, аб устаноўцы ў 2003 годзе надмагiльнага помнiка на
месцы пахавання народнай артысткi Беларусi Давiдовiч Лiлii
Мiхайлаўны на Усходнiх могiлках i мемарыяльнай дошкi на доме № 56 па
вул.Усходняй у г.Мiнску, дзе жыла артыстка.
Аплату расходаў, звязаных з праектаваннем i вырабам
надмагiльнага помнiка i дошкi, ускласцi на Мiнiстэрства культуры.
Прыняць да ведама, што фiнансаванне работ па ўстаноўцы помнiка
i дошкi ажыццяўляецца Мiнскiм гарвыканкомам.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
|