Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 8 октября 2002 г. №1400 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб залатым i сярэбраным медалях "За выдатныя вынiкi ў вучэбнай дзейнасцi" i пахвальным лiсце "За асаблiвыя поспехi ў вывучэннi асобных прадметаў"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                    8 кастрычнiка 2002 г. № 1400

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ЗАЛАТЫМ I СЯРЭБРАНЫМ МЕДАЛЯХ
"ЗА ВЫДАТНЫЯ ВЫНIКI Ў ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦI" I ПАХВАЛЬНЫМ
ЛIСЦЕ "ЗА АСАБЛIВЫЯ ПОСПЕХI Ў ВЫВУЧЭННI АСОБНЫХ ПРАДМЕТАЎ"

       _______________________________________________ _______ ___ _
         Утратило силу постановлением  Совета  Министров  Республики
         Беларусь  от  9 ноября 2006 г.  № 1502 (Национальный реестр
         правовых  актов  Республики  Беларусь,  2006  г.,  №   187,
         5/24198)   

     У адпаведнасцi  з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка
1991  г.  "Аб  адукацыi"   Савет   Мiнiстраў   Рэспублiкi   Беларусь
пастанаўляе:
     Зацвердзiць  Палажэнне  аб  залатым  i  сярэбраным  медалях "За
выдатныя  вынiкi  ў  вучэбнай  дзейнасцi"  i  пахвальным  лiсце  "За
асаблiвыя поспехi ў вывучэннi асобных прадметаў" (прыкладаецца).

Першы намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь                                       С.СIДОРСКI

                                          ЗАЦВЕРДЖАНА
                                          Пастанова Савета Мiнiстраў
                                          Рэспублiкi Беларусь
                                          08.10.2002 № 1400

                             ПАЛАЖЭННЕ
   аб залатым i сярэбраным медалях "За выдатныя вынiкi ў вучэбнай
  дзейнасцi" i пахвальным лiсце "За асаблiвыя поспехi ў вывучэннi
                         асобных прадметаў"

     1. Палажэнне  аб  залатым  i  сярэбраным  медалях  "За выдатныя
вынiкi  ў  вучэбнай  дзейнасцi"  i  пахвальным  лiсце  "За асаблiвыя
поспехi ў вывучэннi асобных прадметаў" распрацавана ў адпаведнасцi з
Законам  Рэспублiкi  Беларусь  "Аб  адукацыi"  (Ведамасцi Вярхоўнага
Савета  Рэспублiкi  Беларусь,  1991 г., № 33, арт.598;  Национальный
реестр  правовых  актов Республики Беларусь, 2002 г., № 37, 2/844) i
рэгулюе    парадак  узнагароджання  выпускнiкоў   агульнаадукацыйных
сярэднiх  навучальна-выхаваўчых  устаноў (далей - агульнаадукацыйная
ўстанова)    i   распаўсюджваецца  на  агульнаадукацыйныя   ўстановы
незалежна ад iх падпарадкаванасцi i форм уласнасцi.
     2. Залатым i сярэбраным медалямi "За выдатныя вынiкi ў вучэбнай
дзейнасцi"    ўзнагароджваюцца    выпускнiкi    ХI(ХII)*      класаў
агульнаадукацыйных устаноў.
_____________________________
     *У дужках выкарыстоўваецца нумарацыя класаў устаноў спецыяльнай
адукацыi,  спецыяльных  класаў,  класаў  iнтэграванага  навучання  ў
агульнаадукацыйных   сярэднiх  навучальна-выхаваўчых  установах,   а
таксама  ў  выпускных класах устаноў-комплексаў i вячэрнiх (зменных)
агульнаадукацыйных школ.

     3. Пахвальным  лiстом "За асаблiвыя поспехi ў вывучэннi асобных
прадметаў"    узнагароджваюцца    выпускнiкi    ХI(ХII)       класаў
агульнаадукацыйных устаноў.
     4. Залатым  медалём  "За  выдатныя вынiкi ў вучэбнай дзейнасцi"
ўзнагароджваюцца    выпускнiкi  ХI(ХII)  класаў   агульнаадукацыйных
устаноў,  якiя  маюць  пасведчанне  аб  агульнай  базавай адукацыi з
адзнакай,  прыкладныя  паводзiны,  гадавыя  i экзаменацыйныя адзнакi
"10"  (вельмi  выдатна)  i  "9"  (выдатна) па ўсiх прадметах, акрамя
фiзiчнай  культуры,  дапрызыўнай  i медыцынскай падрыхтоўкi, па якiх
маюць  адзнакi не нiжэй за "6" (добра) за тэрмiн навучання ў Х(ХI) i
ХI(ХII) класах.
     5. Сярэбраным медалём "За выдатныя вынiкi ў вучэбнай дзейнасцi"
ўзнагароджваюцца    выпускнiкi   агульнаадукацыйных  устаноў,   якiя
з'яўлялiся прэтэндэнтамi на ўзнагароджанне залатым медалём,  але  на
выпускных  экзаменах  атрымалi адну - дзве адзнакi  не  нiжэй за "6"
(добра).
     Сярэбраным  медалём  "За  выдатныя вынiкi ў вучэбнай дзейнасцi"
ўзнагароджваюцца  таксама выпускнiкi агульнаадукацыйных устаноў, што
маюць    пасведчанне  аб  агульнай  базавай  адукацыi  з   адзнакай,
прыкладныя  паводзiны,  гадавыя  адзнакi "10" (вельмi выдатна) i "9"
(выдатна) па ўсiх прадметах, акрамя фiзiчнай культуры, дапрызыўнай i
медыцынскай  падрыхтоўкi  i  iншых  двух  прадметах,  па  якiх маюць
гадавыя  адзнакi не нiжэй за "6" (добра) за тэрмiн навучання ў Х(ХI)
i  ХI(ХII)  класах, здалi выпускныя экзамены па гэтых двух прадметах
на адзнакi не нiжэй за "6" (добра").
     6. Выпускнiкi  ХI(ХII)  класаў агульнаадукацыйных устаноў, якiя
па  незалежнай  ад  iх  прычыне  не  вывучалi той цi iншы прадмет, а
таксама  выпускнiкi,  што  вызвалены  ад  здачы выпускных экзаменаў,
заняткаў  па  фiзiчнай  культуры  або  маюць  па  фiзiчнай  культуры
"залiчана",  узнагароджваюцца  залатым  i  сярэбраным  медалямi   на
агульных падставах.
     7. Выпускнiкi    школ  эстэтычнага  напрамку,  якiя  маюць   па
прафiлюючых прадметах  за  тэрмiн навучання ў Х(XI) i XI(ХII) класах
гадавыя  i  экзаменацыйныя  адзнакi  не  нiжэй   за   "6"   (добра),
узнагароджваюцца   залатым   i   сярэбраным   медалямi  на  агульных
падставах.
     8. Рашэнне  аб  прадстаўленнi  выпускнiкоў  да   ўзнагароджання
залатым  i  сярэбраным  медалямi  "За  выдатныя  вынiкi  ў  вучэбнай
дзейнасцi"    прымаецца   педагагiчным  саветам   агульнаадукацыйнай
установы   i  накiроўваецца  для  зацвярджэння  ў  дзяржаўны   орган
кiравання      адукацыi,    якому    непасрэдна       падпарадкавана
агульнаадукацыйная ўстанова.
     Парадак    разгляду   дзяржаўным  органам  кiравання   адукацыi
матэрыялаў,    якiя  прадстаўляе  агульнаадукацыйная  ўстанова   для
ўзнагароджання    выпускнiкоў    залатым   i  сярэбраным   медалямi,
вызначаецца Мiнiстэрствам адукацыi.
     9. Пахвальным  лiстом "За асаблiвыя поспехi у вывучэннi асобных
прадметаў"    узнагароджваюцца   выпускнiкi  ХI(ХII)  класаў,   якiя
дасягнулi  асаблiвых  поспехаў у вывучэннi аднаго - двух прадметаў i
маюць па iх гадавыя i экзаменацыйныя адзнакi "10" (вельмi выдатна) i
"9"  (выдатна)  за  тэрмiн  навучання  ў Х(ХI) i ХI(ХII) класах i не
нiжэй за "6" (добра) - па астатнiх прадметах.
     Рашэнне  аб  узнагароджаннi  выпускнiкоў  пахвальным лiстом "За
асаблiвыя    поспехi   ў  вывучэннi  асобных  прадметаў"   прымаецца
педагагiчным  саветам  агульнаадукацыйнай  установы  i зацвярджаецца
загадам дырэктара.
     10. Выпускнiкi,  узнагароджаныя  залатым або сярэбраным медалём
"За выдатныя вынiкi ў вучэбнай дзейнасцi",  атрымлiваюць атэстат  аб
агульнай   сярэдняй   адукацыi   асобага   ўзору,  а  ўзнагароджаныя
пахвальным  лiстом  "За  асаблiвыя  поспехi  ў   вывучэннi   асобных
прадметаў" - атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi звычайнага ўзору.
     11. Залаты  i  сярэбраны  медалi "За выдатныя вынiкi ў вучэбнай
дзейнасцi", пахвальны лiст "За асаблiвыя поспехi ў вывучэннi асобных
прадметаў" уручаюцца ўзнагароджаным выпускнiкам разам з атэстатам аб
агульнай сярэдняй адукацыi.
     12. Узнагароджанне  залатым  i  сярэбраным медалямi, пахвальным
лiстом   "За  асаблiвыя  поспехi  ў  вывучэннi  асобных   прадметаў"
выпускнiкоў  лiцэйскiх  груп  устаноў,  якiя забяспечваюць атрыманне
прафесiйна-тэхнiчнай   адукацыi,  ажыццяўляецца  ў  адпаведнасцi   з
дадзеным Палажэннем i ў парадку, вызначаным Мiнiстэрствам адукацыi.
     13. Мiнiстэрства  адукацыi  распрацоўвае  i  зацвярджае   ўзоры
медалёў "За выдатныя вынiкi ў вучэбнай дзейнасцi", пахвальнага лiста
"За асаблiвыя поспехi ў вывучэннi асобных прадметаў".
       _______________________________________________ _______ ___ _


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы