Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 24 мая 1996 г. №323-XIII "Аб ратыфiкацыi Дагавора памiж Рэспублiкай Беларусь, Рэспублiкай Казахстан, Кыргызскай Рэспублiкай i Расiйскай Федэрацыяй аб паглыбленнi iнтэграцыi ў эканамiчнай i гуманiтарнай галiнах, падпiсаннага 29 сакавiка 1996 года ў г.Маскве"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

        АБ РАТЫФIКАЦЫI ДАГАВОРА ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ,
     РЭСПУБЛIКАЙ КАЗАХСТАН, КЫРГЫЗСКАЙ РЭСПУБЛIКАЙ I РАСIЙСКАЙ
     ФЕДЭРАЦЫЯЙ АБ ПАГЛЫБЛЕННI IНТЭГРАЦЫI Ў ЭКАНАМIЧНАЙ I
  ГУМАНIТАРНАЙ ГАЛIНАХ, ПАДПIСАНАГА 29 САКАВIКА 1996 ГОДА Ў г.МАСКВЕ

                             ПАСТАНОВА
               ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                   ад 24 мая 1996 г. N 323-XIII
        (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь,
                    1997 г., N 17-18, арт.305)

===

     Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     Ратыфiкаваць Дагавор  памiж  Рэспублiкай Беларусь,  Рэспублiкай
Казахстан, Кыргызскай  Рэспублiкай   i   Расiйскай   Федэрацыяй   аб
паглыбленнi iнтэграцыi   ў   эканамiчнай   i  гуманiтарных  галiнах,
падпiсаны 29 сакавiка 1996 года ў Маскве з агаворкамi да артыкула 2,
часткi восьмай, артыкулаў 13, 24.

     Да артыкула 2, часткi восьмай:

     Выкарыстанне кантынгенту   Узброеных  Сiл  Рэспублiкi  Беларусь
па-за яе межамi для сумеснай аховы знешнiх гранiц  Бакоў  можа  быць
ажыццёўлена толькi на падставе адпаведнага рашэння Вярхоўнага Савета
Рэспублiкi Беларусь.

     Да артыкула 13:

     Рэспублiка Беларусь  прадастаўляе   грамадзянства   грамадзянам
Бакоў у адпаведнасцi з яе нацыянальным заканадаўствам.

     Да артыкула 24:

     Рашэннi Мiждзяржаўнага Савета,  якiя падлягаюць трансфармацыi ў
нацыянальнае заканадаўства Бакоў, носяць рэкамендацыйны характар для
Вярхоўнага Савета   Рэспублiкi   Беларусь,   якi  ў  адпаведнасцi  з
артыкулам 79  Канстытуцыi  Рэспублiкi  Беларусь  з'яўляецца  адзiным
заканадаўчым органам краiны.


 Старшыня Вярхоўнага Савета
 Рэспублiкi Беларусь                                       С.Шарэцкi


   Дагавор памiж Рэспублiкай  Беларусь,  Рэспублiкай  Казахстан,
   Кыргызскай  Рэспублiкай i Расiйскай Федэрацыяй аб паглыбленнi
          iнтэграцыi ў эканамiчнай i гуманiтарнай галiнах


     Рэспублiка Беларусь,    Рэспублiка    Казахстан,     Кыргызская
Рэспублiка  i  Расiйская  Федэрацыя,  якiя  далей называюцца Бакамi,

     грунтуючыся на сувязях сваiх народаў, якiя склалiся гiстарычна,
iх iмкненнi да далейшай iнтэграцыi i ўсебаковага зблiжэння,

     усведамляючы неабходнасць        узгодненага       выкарыстання
матэрыяльнага i iнтэлектуальнага патэнцыялаў сваiх дзяржаў,

     прызнаючы дзяржаўную незалежнасць, суверэнiтэт i тэрытарыяльную
цэласнасць Бакоў,

     пацвярджаючы свой  удзел  у  Садружнасцi  Незалежных  Дзяржаў i
гатоўнасць ажыццяўляць у яго рамках iнтэграцыйныя працэсы,

     кiруючыся агульнапрызнанымi нормамi i  прынцыпамi  мiжнароднага
права,

     ДАМОВIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:

                          Мэты i прынцыпы

                             Артыкул 1

     З мэтай   стварэння  ў  перспектыве  Супольнiцтва  iнтэграваных
дзяржаў Бакi вырашылi накiраваць  сумесныя  намаганнi  на  паэтапнае
паглыбленне  iнтэграцыi  ўдзельнiкаў  гэтага  Дагавора  ў эканомiцы,
навуцы,  адукацыi,  культуры,  сацыяльнай сферы i iншых галiнах  пры
захаваннi суверэнiтэту Бакоў,  прынцыпаў роўнасцi i ўзаемнай выгады,
непарушнасцi iснуючых памiж iмi  дзяржаўных  гранiц,  неўмяшання  ва
ўнутраныя справы адзiн аднаго.

                             Артыкул 2

     Асноўнымi мэтамi iнтэграцыi з'яўляюцца:

     паслядоўнае паляпшэнне ўмоў жыцця, ахова правоў i свабод асобы,
дасягненне сацыяльнага прагрэсу;

     забеспячэнне ўстойлiвага дэмакратычнага развiцця дзяржаў;

     фармiраванне адзiнай эканамiчнай прасторы,  якая  прадугледжвае
эфектыўнае функцыянаванне агульнага рынку тавараў, паслуг, капiталаў
i  працоўнай  сiлы,  развiццё  адзiных  транспартных,  энергетычных,
iнфармацыйных сiстэм;

     распрацоўка мiнiмальных     стандартаў    сацыяльнай    абароны
грамадзян;

     стварэнне роўных магчымасцей атрымання адукацыi  i  доступу  да
дасягненняў навукi i культуры;

     гарманiзацыя заканадаўства;

     узгадненне знешнепалiтычнага курсу,  забеспячэнне вартага месца
на мiжнароднай арэне;

     сумесная ахова знешнiх гранiц Бакоў,  барацьба са злачыннасцю i
тэрарызмам.

                     Эканамiчнае супрацоўнiцтва

                             Артыкул 3

     Бакi ажыццяўляюць  узгадненне  асноўных  накiрункаў,  этапаў  i
тэрмiнаў эканамiчных рэформ,  якiя праводзяцца, ствараюць неабходныя
ўмовы функцыянавання агульнага рынку,  забяспечваюць роўнаспрыяльныя
ўмовы для  свабоднай  эканамiчнай  дзейнасцi  гаспадарчых  суб'ектаў
сваiх дзяржаў.
     Бакi забяспечваюць  роўнае  права  на   набыццё   маёмасцi   ва
ўласнасць,  валоданне,  карыстанне  i  распараджэнне ёй на тэрыторыi
любой  з  гэтых   дзяржаў   у   адпаведнасцi   з   iх   нацыянальным
заканадаўствам.
     Бакi ствараюць    адзiную    мадэльную     нарматыўную     базу
грамадзянскага заканадаўства i дзяржаўнага рэгулявання эканомiкi.

                             Артыкул 4

     Бакi праводзяць   узгодненую   палiтыку   цэнаўтварэння,   якая
выключае цэнавую дыскрымiнацыю ў адносiнах да гаспадарчых  суб'ектаў
Бакоў,  прымяняюць свабодныя (дагаворныя) цэны,  якiя складваюцца на
сваiх унутраных рынках.
     Бакi завяршаюць у 1996 годзе стварэнне адзiнай мытнай тэрыторыi
з забеспячэннем агульнай сiстэмы кiравання.

                             Артыкул 5

     Бакi ўзгадняюць структурную палiтыку,  маючы на ўвазе стварэнне
прамысловага  i  аграрнага  гаспадарчых  комплексаў,  заснаваных  на
ўзаемадапаўняльнасцi  эканомiк,  максiмальным  выкарыстаннi  пераваг
рацыянальнага падзелу працы.

                             Артыкул 6

     Бакi сумесна   распрацоўваюць   i   ажыццяўляюць   сiстэму  мер
дзяржаўнай падтрымкi  развiцця  вытворчай  кааперацыi,  заахвочвання
вытворчых   капiталаўкладанняў,  уключаючы  субсiдзiраванне  мэтавых
праграм  i  праектаў,  стварэнне  аб'ектаў,  якiя  ўяўляюць  агульны
iнтарэс, заахвочваюць стварэнне транснацыянальных аб'яднанняў.

                             Артыкул 7

     Бакi паслядоўна     узмацняюць     каардынацыю    палiтыкi    ў
грашова-крэдытнай i валютна-фiнансавай сферах,  ствараюць эфектыўную
плацежна-разлiковую сiстэму.
     На пачатковым  этапе  Бакi   дабiваюцца   iстотнага   панiжэння
iнфляцыi  i стабiлiзацыi абменных курсаў нацыянальных валют,  поўнай
канверсуемасцi  нацыянальных  валют,  забяспечваюць   роўны   доступ
суб'ектаў  -  рэзiдэнтаў  Бакоў  на  валютныя  рынкi  адзiн  аднаго.
Цэнтральныя банкi Бакоў створаць мiжбанкаўскi саюз у мэтах  узаемных
кансультацый i каардынацыi ажыццяўляемых мер.
     На наступных  этапах  Бакi  ажыццяўляюць  пераход  да   адзiных
стандартаў   i   практыкi   рэгулявання  банкаўскай  дзейнасцi  i  ў
залежнасцi ад дасягнутай ступенi iнтэграцыi будуць уводзiць  адзiную
валюту.

                             Артыкул 8

     Бакi ствараюць    адзiную    навукова-тэхналагiчную   прастору,
забяспечваюць  узаемадзеянне   ў   правядзеннi   фундаментальных   i
прыкладных навуковых даследаванняў,  уключаючы  арганiзацыю сумесных
навуковых работ па праблемах, якiя ўяўляюць агульны iнтарэс.

                             Артыкул 9

     Бакi нарошчваюць супрацоўнiцтва  ў  галiне  аховы  навакольнага
асяроддзя,  уключаючы  распрацоўку  i  прыняцце  адзiных  стандартаў
экалагiчнай бяспекi,  прадпрымаюць сумесныя меры па  прадухiленню  i
лiквiдацыi   наступстваў  аварый,  стыхiйных  бедстваў,  ядзерных  i
экалагiчных катастроф.

          Супрацоўнiцтва ў сацыяльнай i культурнай галiнах

                             Артыкул 10

     Бакi праводзяць узгодненую  сацыяльную  палiтыку,  гарманiзуюць
нацыянальныя  сiстэмы  сацыяльнай  абароны,  паэтапна  выраўноўваюць
узроўнi пенсiённага забеспячэння,  дапамог i льгот ветэранам вайны i
працы, iнвалiдам i малазабяспечаным сем'ям.

                             Артыкул 11

     Бакi ствараюць   умовы  для  захавання  i  ўмацавання  агульнай
культурнай прасторы на аснове сувязей,  якiя склалiся гiстарычна,  i
дзелавых  кантактаў памiж творчымi саюзамi i аб'яднаннямi,  дзеячамi
культуры,  лiтаратуры  i  мастацтва,  захавання  этнiчнай  i  моўнай
самабытнасцi народаў.

                             Артыкул 12

     Бакi вызначаюць      мiждзяржаўную      стратэгiю     адукацыi,
распрацоўваюць сумесныя праграмы навучання студэнтаў,  падрыхтоўкi i
перападрыхтоўкi спецыялiстаў.
     Бакi ўзаемна прызнаюць без легалiзацыi дыпломы,  пасведчаннi аб
адукацыi,  адпаведныя  дакументы  аб  прысваеннi  вучонай  ступенi i
вучонага звання.

                             Артыкул 13

     Грамадзянам Бакоў,  якiя  пастаянна  пражываюць  на   тэрыторыi
другiх  дзяржаў - удзельнiц гэтага Дагавора, прадастаўляецца прававы
статус, якi ўстаноўлены iх нацыянальным заканадаўствам, двухбаковымi
i шматбаковымi дагаворамi;  забяспечваецца спрошчаны парадак набыцця
грамадзянства грамадзянамi Бакоў.

                  Супрацоўнiцтва ў другiх галiнах

                             Артыкул 14

     Бакi з улiкам набытага  вопыту  супрацоўнiцтва  ўдасканальваюць
механiзм  каардынацыi  дзеянняў  пры планаваннi i рэалiзацыi знешняй
палiтыкi,  стварэннi  i  ўмацаваннi  агульнай  сiстэмы  забеспячэння
бяспекi i аховы дзяржаўных гранiц.

                             Артыкул 15

     Бакi каардынуюць  законапраектную  работу,  ствараюць мадэльныя
заканадаўчыя  акты,  абменьваюцца  прававой  iнфармацыяй,  аказваюць
прававую дапамогу па грамадзянскiх, сямейных i крымiнальных справах,
садзейнiчаюць  развiццю  прававой  навукi  i  падрыхтоўцы  юрыдычных
кадраў.

                             Артыкул 16

     Бакi забяспечваюць  цеснае  ўзаемадзеянне  праваахоўных i iншых
кампетэнтных  органаў,  аб'ядноўваюць   намаганнi   ў   барацьбе   з
агульнакрымiнальнай   i   арганiзаванай   злачыннасцю,   тэрарызмам,
незаконным  абаротам зброi  i наркотыкаў,  кантрабандай, нелегальнай
iмiграцыяй  i  эмiграцыяй,  вытворчасцю  i выкарыстаннем падробленых
плацежных  i  iншых  дакументаў,  любымi  дзеяннямi,  якiя ствараюць
пагрозу грамадскай бяспецы, а таксама выкананню судовых рашэнняў.

                    Органы кiравання iнтэграцыяй

                             Артыкул 17

     Для дасягнення  мэтаў гэтага Дагавора Бакi засноўваюць сумесныя
органы  кiравання  iнтэграцыяй:  Мiждзяржаўны  Савет,   Iнтэграцыйны
Камiтэт, Мiжпарламенцкi Камiтэт.
     Кожны з названых органаў дзейнiчае ў рамках паўнамоцтваў,  якiя
вызначаны  для  яго гэтым Дагаворам i адпаведным Палажэннем аб гэтым
органе.

                             Артыкул 18

     Мiждзяржаўны Савет  з'яўляецца   вышэйшым   органам   кiравання
iнтэграцыяй.  У iм прадстаўлены кiраўнiкi дзяржаў, кiраўнiкi ўрадаў,
мiнiстры замежных спраў,  а таксама старшыня Iнтэграцыйнага Камiтэта
з правам дарадчага голасу.
     Мiждзяржаўны Савет узначальваецца старшынёй,  якi выбiраецца  з
лiку  кiраўнiкоў  дзяржаў  Бакоў тэрмiнам на адзiн год на ратацыйнай
аснове.
     Мiждзяржаўны Савет   распрацоўвае  стратэгiю    супрацоўнiцтва,
вызначае яго асноўныя этапы,  прымае адпаведныя рашэннi i  кантралюе
ход   iх   выканання,  зацвярджае  палажэннi  аб  органах  кiравання
iнтэграцыяй i парадку iх фiнансавання.
     Выдаткi на  ўтрыманне органаў кiравання iнтэграцыяй фiнансуюцца
Бакамi ў фiксаваных памерах i накiроўваюцца выключна на гэтыя мэты.

                             Артыкул 19

     Iнтэграцыйны Камiтэт   -   выканаўчы   орган,   якi   дзейнiчае
пастаянна, прымае i ажыццяўляе меры, неабходныя для рэалiзацыi мэтаў
i задач iнтэграцыi, якiя вызначаны гэтым Дагаворам.
     У склад  Iнтэграцыйнага  Камiтэта  ўваходзяць  першыя намеснiкi
кiраўнiкоў Урадаў кожнага з Бакоў,  а таксама мiнiстры,  адказныя за
пытаннi супрацоўнiцтва з дзяржавамi СНД, эканомiкi i фiнансаў Бакоў.
     Iнтэграцыйны Камiтэт узначальваецца Старшынёй, якi прызначаецца
Мiждзяржаўным Саветам на ратацыйнай аснове.
     Iнтэграцыйны Камiтэт:
     праз Урады Бакоў кантралюе выкананне рашэнняў органаў кiравання
iнтэграцыяй;
     забяспечвае ў  межах  сваёй  кампетэнцыi  правядзенне  ў  жыццё
рашэнняў Мiждзяржаўнага  Савета,  праграм  iнтэграцыi,  дагавораў  i
пагадненняў, якiя дзейнiчаюць памiж Бакамi;
     засноўвае адпаведныя   мiждзяржаўныя   камiсii   i    камiтэты,
прыцягвае  незалежных  экспертаў у розных галiнах эканомiкi,  права,
кiравання i iншых сферах iнтэграцыi.

                             Артыкул 20

     Iнфармацыйнае,    матэрыяльна-тэхнiчнае     i    арганiзацыйнае
забеспячэнне  дзейнасцi   Мiждзяржаўнага  Савета  i   iншых  органаў
кiравання   iнтэграцыяй    ажыццяўляецца   апаратам   Iнтэграцыйнага
Камiтэта,  якi фармiруецца  на парытэтнай  аснове.
     Органы  кiравання  iнтэграцыяй  размяшчаюцца  па дамоўленасцi ў
сталiцах дзяржаў - удзельнiц Дагавора.

                             Артыкул 21

     Для асвятлення  практычнага  вопыту i вынiкаў iнтэграцыi Бакоў,
публiкацыi афiцыйных  прававых  актаў  i  iншых  дакументаў  органаў
кiравання  Iнтэграцыйны  Камiтэт  выдае  друкаваны  орган - Бюлетэнь
развiцця iнтэграцыi.

                             Артыкул 22

     Мiжпарламенцкi Камiтэт  з'яўляецца   органам   мiжпарламенцкага
супрацоўнiцтва    i    фармiруецца    на   парытэтных   пачатках   з
парламентарыяў, якiя дэлегуюцца парламентамi Бакоў.
     Мiжпарламенцкi Камiтэт   у   мэтах   зблiжэння  i  гарманiзацыi
заканадаўства Бакоў у межах сваiх паўнамоцтваў:
     прымае мадэльныя  акты,  на  аснове  якiх  распрацоўваюцца акты
нацыянальных заканадаўстваў;
     уносiць прапановы   па   пытаннях   развiцця   прававой  асновы
iнтэграцыi;
     удзельнiчае ў     iншых     прадугледжаных     Палажэннем    аб
Мiжпарламенцкiм Камiтэце формах заканадаўчай дзейнасцi.
     Рэкамендацыйныя акты  Мiжпарламенцкага  Камiтэта прапаноўваюцца
для  разгляду  ў  парламентах  Бакоў  у   парадку,   вызначаным   iх
нацыянальным заканадаўствам.

           Фiнансавае i прававое забеспячэнне iнтэграцыi

                             Артыкул 23

     Iнтэграцыйны Камiтэт штогод распрацоўвае  канкрэтныя  прапановы
па  фiнансава-бюджэтных  пытаннях  iнтэграцыi  i  прадстаўляе  iх на
разгляд Мiждзяржаўнага Савета.

                             Артыкул 24

     Мiждзяржаўны Савет мае права прымаць рашэннi,  якiя  з'яўляюцца
абавязковымi  для органаў i арганiзацый Бакоў,  што забяспечваюць iх
непасрэднае выкананне,  або рашэннi, якiя падлягаюць трансфармацыi ў
нацыянальнае заканадаўства Бакоў.
     Бакi забяспечваюць  адказнасць  службовых  асоб  сваiх  органаў
дзяржаўнай  улады за выкананне палажэнняў гэтага Дагавора i рашэнняў
сумесных органаў кiравання iнтэграцыяй.
     Рознагалоссi, якiя   ўзнiкаюць   у   ходзе   рэалiзацыi  гэтага
Дагавора,  вырашаюцца  шляхам   кансультацый   памiж   Бакамi,   пры
неабходнасцi - Мiждзяржаўным Саветам па прадстаўленню Iнтэграцыйнага
Камiтэта.

                             Артыкул 25

     Палажэннi гэтага  Дагавора  не   абмяжоўваюць   эканамiчныя   i
палiтычныя  адносiны  кожнага  з  Бакоў з iншымi краiнамi сусветнага
супольнiцтва,  не  наносяць  шкоды   мiжнароднай   правасуб'ектнасцi
кожнага  з  Бакоў  i  не  закранаюць  iх  абавязацельстваў  па раней
прынятых мiжнародных дагаворах i пагадненнях,  у тым лiку  ў  рамках
Садружнасцi Незалежных Дзяржаў.

                        Заключныя палажэннi

                             Артыкул 26

     Гэты Дагавор  часова прымяняецца з дня яго падпiсання i набывае
сiлу з дня здачы дэпазiтарыю,  якiм прызнаецца Расiйская  Федэрацыя,
паведамленняў,  якiя  пацвярджаюць выкананне Бакамi ўнутрыдзяржаўных
працэдур, неабходных для ўступлення Дагавора ў сiлу.

                             Артыкул 27

     Гэты Дагавор адкрыты для далучэння да яго iншых  дзяржаў,  якiя
падзяляюць  яго  мэты  i прынцыпы i прымаюць на сябе ў поўным аб'ёме
абавязацельствы, якiя вынiкаюць з Дагавора.
     Удзельнiкi Дагавора,   прызнаючы   магчымасць   рознаўзроўневай
iнтэграцыi  ў  рамках   Садружнасцi   Незалежных   Дзяржаў,   могуць
падпiсваць двухбаковыя i шматбаковыя пагадненнi,  якiя забяспечваюць
больш паглыбленыя iнтэграцыйныя адносiны ў палiтычнай, эканамiчнай i
iншых галiнах.

                             Артыкул 28

     Гэты Дагавор   дзейнiчае   на   працягу   пяцi  гадоў  i  потым
аўтаматычна прадоўжваецца на наступныя  пяць  гадоў,  калi  адзiн  з
Бакоў не заявiць аб сваiм жаданнi спынiць яго дзеянне не менш чым за
дванаццаць месяцаў да сканчэння тэрмiну дзеяння гэтага Дагавора.
     Кожны Бок  мае права выйсцi з гэтага Дагавора шляхам пiсьмовага
паведамлення аб гэтым дэпазiтарыю не менш чым за дванаццаць месяцаў.
     Аформлена ў   г.Маскве   29   сакавiка   1996  года  ў  чатырох
экзэмплярах на беларускай,  казахскай,  кыргызскай i  рускай  мовах,
прычым  усе  тэксты  маюць  аднолькавую сiлу.  Сапраўдныя экзэмпляры
Дагавора захоўваюцца ў Расiйскай Федэрацыi,  якая накiроўвае  кожнай
дзяржаве - удзельнiцы гэтага Дагавора яго засведчаную копiю.


 За Рэспублiку Беларусь                                  А.Лукашэнка




<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы