Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Решение Витебского областного исполнительного комитета от 31 января 1996 г. №51 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб упраўленнi адукацыi Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

       РАШЭННЕ ВIЦЕБСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
                       31 студзеня 1996 г. N 51

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ УПРАЎЛЕННI АДУКАЦЫI
 ВIЦЕБСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА

       _______________________________________________ _______ ___ _
         Утратило силу      решением      Витебского      областного
         исполнительного   комитета  от  13  марта  2006  г.  №  160
         (Национальный реестр правовых  актов  Республики  Беларусь,
         2006 г., № 138, 9/5328)   

     Вiцебскi абласны выканаўчы камiтэт рашыў:
     Зацвердзiць Палажэнне аб упраўленнi адукацыi аблвыканкама.

 Старшыня                                             У.П.АНРЭЙЧАНКА

 Кiраўнiк спраў                                        Я.П.ЕМЯЛЬЯНАў

                                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                Рашэнне Вiцебскага
                                                абласнога
                                                выканаўчага камiтэта
                                                31.01.1996 N 51

                             ПАЛАЖЭННЕ
                 аб упраўленнi адукацыi Вiцебскага
                   абласнога выканаўчага камiтэта

                       I. Агульныя палажэннi

     Абласное ўпраўленне адукацыi  з'яўляецца  рэгiянальным  органам
кiравання адукацыяй,  якi  арганiзуе  правядзенне адзiнай дзяржаўнай
палiтыкi  ў галiне  адукацыi  з  улiкам  асаблiвасцей  i  перспектыў
сацыяльна-эканамiчнага развiцця вобласцi.
     Упраўленне адукацыi    з'яўляецца   падраздзяленнем   абласнога
выканаўчага камiтэта  i  падпарадкоўваецца  па  пытаннях   галiновай
дзейнасцi Мiнiстэрству адукацыi.
     Упраўленне адукацыi  каардынуе  дзейнасць  раённых  i гарадскiх
аддзелаў адукацыi,  якiя  размешчаны  на  тэрыторыi   вобласцi,   ва
ўзаемадзеяннi з iмi вырашае пытаннi мiжрэгiянальнага характару.
     Упраўленне адукацыi   непасрэдна   кiруе   работай    абласнога
iнстытута ўдасканалення настаўнiкаў, прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў
i педагагiчных каледжаў i iншых устаноў адукацыi, якiя знаходзяцца ў
абласной камунальнай уласнасцi.
     За ўпраўленнем  адукацыi  захоўваецца  метадычнае   кiраўнiцтва
дзейнасцю навучальна-выхаваўчых   устаноў   iншых   мiнiстэрстваў  i
ведамстваў, што знаходзяцца ў абласной камунальнай уласнасцi.
     У дачыненнi  да  вышэйшых  i  сярэднiх  спецыяльных навучальных
устаноў, якiя знаходзяцца на тэрыторыi вобласцi, упраўленне адукацыi
выступае ў  якасцi рэгiянальнага каардынатара кадравага забеспячэння
ўстаноў адукацыi.
     Упраўленне з'яўляецца   юрыдычнай   асобай,   мае   пячатку   з
адлюстраваннем Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i сваёй назвай,
а таксама рахункаў у установах банкаў, у тым лiку валютных.

              II. Задачы абласнога ўпраўлення адукацыi

     Асноўнымi задачамi ўпраўлення адукацыi з'яўляюцца:
     - правядзенне ў рэгiёне дзяржаўнай палiтыкi ў галiне адукацыi;
     - арганiзацыя выканання Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi
ў Рэспублiцы Беларусь" i iншых актаў заканадаўства ў сферы  адукацыi
i кантроль за iмi;
     - стварэнне   сумесна   з  адпаведнымi  гарадскiмi  i  раённымi
аддзеламi сiстэмы бесперапыннай адукацыi,  якая ахоплiвае дашкольныя
i  пазашкольныя ўстановы,  агульнаадукацыйную i прафесiйна-тэхнiчную
школу,  спецыялiзаваныя  навучальна-выхаваўчыя  ўстановы   абласнога
падпарадкавання,     павышэнне     квалiфiкацыi,     перападрыхтоўку
педагагiчных кадраў;
     - кантроль  за   выкананнем   дзяржаўных   запатрабаванняў   да
выхавання i  навучання  навучальнымi  ўстановамi  недзяржаўных  форм
уласнасцi;
     - арганiзацыя  ўзаемадзеяння  прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў i
педагагiчных каледжаў   з   вышэйшымi   i   сярэднiмi   спецыяльнымi
навучальнымi ўстановамi;
     - правядзенне ў вобласцi  скаардынаванай  кадравай  палiтыкi  у
сферы адукацыi i падрыхтоўкi квалiфiкаваных рабочых для рэгiёна;
     - забеспячэнне  падведамасных   навучальна-выхаваўчых   устаноў
педагагiчнымi кадрамi;
     - выяўленне,   абагульненне   i    распаўсюджанне    перадавога
педагагiчнага вопыту,   укараненне   новых  тэхналогiй  навучання  i
выхавання, навуковая экспертыза i навуковае забеспячэнне праводзiмай
ў вобласцi эксперыментальнай работы;
     - ацэнка вынiкаў дзейнасцi навучальна-выхаваўчых устаноў,  якiя
знаходзяцца ў абласной камунальнай уласнасцi;
     - аказанне  арганiзацыйна-метадычнай дапамогi аддзелам адукацыi
ў распрацоўцы адпаведных рэгiянальных праграм;
     - абарона правоў i iнтарэсаў усiх  аб'ектаў  адукацыi  (дзяцей,
педагагiчных работнiкаў  i  г.д.)  у  дзяржаўных i iншых установах i
арганiзацыях.

             III. Функцыi абласнога ўпраўлення адукацыi

    У адпаведнасцi  з  ускладзенымi  на   яго  задачамi   ўпраўленне
адукацыi ажыццяўляе наступныя функцыi:

     1. Плануючую i прагназiруючую:
     - вызначае   патрэбнасць   вобласцi  ў  прафесiйна-тэхнiчных  i
педагагiчных вучылiшчах,  навучальна-выхаваўчых установах  адукацыi,
якiя   маюць   рэгiянальнае   (мiкрараённае)   прызначэнне,   i   ва
ўстаноўленым  парадку  вырашае  пытаннi  iх  будаўнiцтва,  адкрыцця,
рэарганiзацыi i закрыцця.

     2. Аналiтычную:
     - аналiзуе  выкананне  ў рэгiёне Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб
адукацыi ў  Рэспублiцы  Беларусь",  iншага  заканадаўства  ў   сферы
адукацыi, праграм яе развiцця, узровень работы навучальна-выхаваўчых
устаноў, якiя  знаходзяцца   ў   камунальнай   уласнасцi   абласнога
выканаўчага камiтэта.

     3. Iнфармацыйна-укараняльную:
     - стварае  сiстэму  аператыўнага iнфармавання органаў кiравання
адукацыяй  i  педагагiчных  работнiкаў  аб  перадавым   педагагiчным
вопыце,  дасягненнях педагагiчнай навукi i новых метадах кiравання ў
адукацыi;
     - забяспечвае   навуковую   экспертызу  iнiцыятыў  педагагiчных
работнiкаў i      устаноў      адукацыi       па       ўдасканаленню
навучальна-выхаваўчага працэсу,         навуковае        кiраўнiцтва
эксперыментамi, якiя праводзяцца ў рэгiёне;
     - забяспечвае    прадстаўленне    ва    ўстаноўленым    парадку
статыстычных даных адпаведным установам i Мiнiстэрству адукацыi.

     4. Арганiзацыйна-забеспячэнцкую:
     - забяспечвае навучальна-выхаваўчыя установы, што знаходзяцца ў
камунальнай уласнасцi абласнога Савета, фiнансавымi сродкамi;
     - стварае ва ўстаноўленым парадку навучальныя  ўстановы  новага
тыпу;
     - арганiзуе будаўнiцтва i капiтальны рамонт уласнасцi абласнога
выканаўчага камiтэта,  а  таксама  абагульняе  прапановы  раёнаў   i
гарадоў па  будаўнiцтву  аб'ектаў  адукацыi  i выдзяленне неабходных
лiмiтаў;
     - забяспечвае  установы  адукацыi  матэрыяльнымi  рэсурсамi  па
фонду Мiнiстэрства  адукацыi,  падручнiкамi,   вучэбна-метадычнымi i
iншымi сродкамi навучання, бланкавай i iншай дакументацыяй;
     - арганiзуе  i  праводзiць  алiмпiяды,  спартакiяды,  конкурсы,
злеты  i  iншыя  мерапрыемствы  абласнога характару,  падрыхтоўвае i
забяспечвае  ўдзел  зборных  каманд   вобласцi   ў   рэспублiканскiх
мерапрыемствах;
     - забяспечвае  ва ўзаемадзеяннi з зацiкаўленымi арганiзацыямi у
рамках сваёй кампетэнцыi выкананне  дзяржаўнай  праграмы  лiквiдацыi
вынiкаў аварыi на Чарнобыльскай АЭС;
     - арганiзуе павышэнне квалiфiкацыi педагагiчных работнiкаў;
     - узаемадзейнiчае     з     прадпрыемствамi,    установамi    i
арганiзацыямi-заказчыкамi, службамi   прафесiйнай    арыентацыi    i
занятасцi насельнiцтва, рэгiянальнымi  органамi   саюзаў,  асацыяцый
прадпрымальнiкаў, прафсаюзаў пры рашэннi праблем адукацыi ў рэгiёне.

     5. Кантрольную:
     - кантралюе  выкананне  дзяржаўнымi  органамi,   установамi   i
арганiзацыямi, прыватнымi  асобамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь
па адукацыi i ва ўстаноўленым парадку прымае меры да ўстаранення яго
парушэнняў;
     - ажыццяўляе  дзяржаўны  кантроль  за  вучэбнай  i   выхаваўчай
дзейнасцю раённых,  гарадскiх   аддзелаў   i   ўстаноў   адукацыi  i
ўдзельнiчае ў дзяржаўнай i грамадскай ацэнцы яе вынiкаў;

     6. Распарадчую:
     - выдае ў межах сваёй кампетэнцыi  загады  i  распараджэннi  па
выкананню рашэнняў   абласнога   выканаўчага   камiтэта,  а  таксама
актаў вышэйстаячых дзяржаўных органаў;
     - распараджаецца   крэдытамi  i  сродкамi  ў  межах  выдзеленых
асiгнаванняў;
     - арганiзуе  прыём  грамадзян,  разглядае iх прапановы,  лiсты,
заявы i скаргi, прымае па iх адпаведныя меры;
     - прыпыняе   i   ў   межах  сваёй  кампетэнцыi  адмяняе  загады
кiраўнiкоў падведамасных  устаноў,   пастановы   iх    прадстаўнiчых
органаў, калi   яны   выдадзены   з   парушэннем  заканадаўства  або
супярэчаць яму;
     - ва   ўстаноўленым  парадку  назначае  на  пасаду  i  звальняе
кiраўнiкоў устаноў адукацыi,  што знаходзяцца ў абласной камунальнай
уласнасцi;

     7. Прадстаўнiчую:
     - абараняе  ў  дзяржаўных  i  iншых  установах  i  арганiзацыях
iнтарэсы i правы суб'ектаў i устаноў адукацыi;
     - удзельнiчае сумесна з  зацiкаўленымi органамi i арганiзацыямi
ажыццяўленнi мерапрыемстваў  па  паляпшэнню  сацыяльна-бытавых  умоў
работнiкаў адукацыi;
     - ва ўстаноўленым парадку  вырашае  пытаннi  аб  узнагароджаннi
работнiкаў адукацыi.
     Упраўленне ўзначальвае начальнiк, якi назначаецца i вызваляецца
ад   пасады   абласным   выканаўчым   камiтэтам   па   ўзгадненню  з
Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.
     Начальнiк упраўлення   мае   намеснiкаў,   якiя  назначаюцца  i
вызваляюцца ад пасады абласным выканаўчым камiтэтам.
     Начальнiк упраўлення:
     - кiруе дзейнасцю ўпраўлення, забяспечвае выкананне ўскладзеных
на яго задач;
     - уносiць  ва  ўстаноўленым  парадку   на   разгляд   абласнога
выканаўчага   камiтэта   праекты   рашэнняў  па  пытаннях  адукацыi,
дзяржаўнага   рэгулявання   пытаннямi   адукацыi   на  падведамаснай
тэрыторыi;
     - арганiзуе  кантроль  за выкананнем гэтых рашэнняў,  а таксама
рашэнняў вышэйстаячых органаў улады;
     - прымае  ўдзел  у  рабоце камiсiй абласнога Савета i абласнога
выканаўчага камiтэта,  разглядае  iх  рэкамендацыi,  паведамляе   аб
вынiках разгляду i прынятых мерах;
     - выдае  ў  межах  кампетэнцыi  ўпраўлення  загады  на   аснове
рашэнняў   абласнога   выканаўчага   камiтэта,   а   таксама   актаў
вышэйстаячых органаў  дзяржаўнай  улады,  арганiзуе  i  правярае  iх
выкананне;
     - распараджаецца крэдытамi  i  сродкамi  ў  межах  каштарыса  i
асiгнаванняў,    устаноўленых    упраўленню,   заключае   працоўныя,
гаспадарчыя i iншыя дагаворы, якiя звязаны з дзейнасцю ўпраўлення;
     - забяспечвае захаванне фiнансава-штатнай дысцыплiны,  грашовых
сродкаў i матэрыяльных каштоўнасцей,  якiя знаходзяцца ва  ўласнасцi
ўпраўлення;
     - з'яўляецца  прадстаўнiком  ад   iмя   абласнога   выканаўчага
камiтэта   пры  разглядзе  пытанняў  адукацыi  органамi  дзяржаўнага
ўпраўлення, гаспадарчымi i грамадскiмi структурамi.
     Начальник мае  права  ў  межах  кампетэнцыi  ўпраўлення  даваць
кiраўнiкам устаноў адукацыi абавязковыя для  выканання  ўказаннi  па
ўстанаўленню  выяўленых  парушэнняў заканадаўчых i iншых нарматыўных
актаў,  якiя  рэгулююць  дзейнасць  устаноў  адукацыi,   ажыццяўляць
кантроль  за  iх рэалiзацыяй i пры неабходнасцi прыцягваць вiнаватых
да адказнасцi.
     Загады i  ўказаннi  начальнiка  ўпраўлення адукацыi абавязковыя
для  выканання  асобамi,  якiя  працуюць  ва   ўстановах   адукацыi,
размешчаных на тэрыторыi вобласцi.
     Начальник вызначае   абавязкi   i  меру  адказнасцi  намеснiкаў
начальнiка ўпраўлення за  даручаны  iм  участак  работы,  зацвярджае
палажэнне аб  падраздзяленнях  упраўлення  (функцыянальныя  абавязкi
спецыялiстаў).
     Упраўленне ўтрымлiваецца за кошт  абласнога  бюджэту,  штаты  i
расходы   на   яго   ўтрыманне   зацвярджаюцца  абласным  выканаўчым
камiтэтам.
       _______________________________________________ _______ ___ _


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы