Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Соглашение Главное управление по гидрометеорологии при Совете Министров Республики Беларусь от 8 октября 1993 г. "Пагадненне памiж Федэральнай службай Рассii па гiдраметэаралогii i манiторынгу навакольнага асяроддзя i Галоўным упраўленнем па гiдраметэаралогii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтве"

Архив

обновление

Текст документа по состоянию на 28 марта 2007 года

<< Содержание

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ ФЕДЭРАЛЬНАЙ СЛУЖБАЙ РАСII ПА ГIДРАМЕТЭАРАЛОГII
I МАНIТОРЫНГУ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ I ГАЛОЎНЫМ УПРАЎЛЕННЕМ
ПА ГIДРАМЕТЭАРАЛОГII ПРЫ САВЕЦЕ МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АБ НАВУКОВА-ТЭХНIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 8 кастрычнiка 1993 г.

     Федэральная  служба  Расii  па  гiдраметэаралогii i манiторынгу
навакольнага  асяроддзя  (Расгiдрамет)  i  Галоўнае  ўпраўленне   па
гiдраметэаралогii    пры    Савеце  Мiнiстраў  Рэспублiкi   Беларусь
(Галоўгiдрамет Рэспублiкi Беларусь), названыя ў далейшым "Бакi",
     кiруючыся    дамоўленасцю,    якая  выцякае  з  Пагаднення   аб
узаемадзеяннi  ў  галiне гiдраметэаралогii дзяржаў - членаў СНД ад 8
лютага 1992 г.,
     прыдаючы вялiкае    значэнне    развiццю    навукова-тэхнiчнага
супрацоўнiцтва ў галiне  гiдраметэаралогii  на  аснове  прынцыпаў  i
працэдур  Сусветнай  метэаралагiчнай  арганiзацыi  (СМА)  i развiццю
сумесных даследаванняў i распрацовак у  галiне  гiдраметэаралогii  i
манiторынгу навакольнага асяроддзя,
     усведамляючы неабходнасць   правядзення    скаардынаваных    як
фундаментальных,  так i прыкладных даследаванняў, якiя прадстаўляюць
узаемную цiкавасць,
     прызнаючы важнасць функцыянавання сiстэм назiранняў, развiцця i
ўдасканалення    сiстэм    рэгулярнага   атрымання  i   выкарыстання
гiдраметэаралагiчнай  iнфармацыi  ў  iнтарэсах  забеспячэння бяспекi
насельнiцтва  i  эканомiкi  сваiх  краiн  i  iмкнучыся да ўзгодненых
дзеянняў у галiне абмену гiдраметэаралагiчнай iнфармацыяй, уключаючы
iнфармацыю аб небяспечных i стыхiйных гiдраметэаралагiчных з'явах,
     жадаючы  ўзняць  эфектыўнасць  сумесных даследаванняў i работ у
мэтах дасягнення вынiкаў, адпавядаючых сусветнаму ўзроўню,
     згадзiлiся ў наступным:

                             Артыкул 1

     Супрацоўнiцтва здзяйсняецца   ў   адпаведнасцi   з  комплекснай
аператыўна-вытворчай  i  навукова-даследчай  праграмай,   узгодненай
Бакамi ў межах сапраўднага Пагаднення (далей па тэксце - Праграма).

                             Артыкул 2

     Бакi прымуць  усе  магчымыя  меры  для  забеспячэння,  з улiкам
сусветных  дасягненняў  i  тэндэнцый  навукова-тэхнiчнага  прагрэсу,
арганiзацыi    i    каардынацыi   работ   у   межах   ажыццяўляемага
супрацоўнiцтва, напраўленыя на выкананне наступных асноўных задач:
     1. Функцыянаванне     сетак    наземных    гiдраметэаралагiчных
назiранняў,   якiя   забяспечваюць   прасторава-часавае    вырашэнне
атрымлiваемых даных   у   адпаведнасцi  з  рэкамендацыямi  СМА,  пры
захаваннi  сетак,  аднесеных  раней  да  рэперных,  векавых,  другiх
выдзеленых пунктаў назiранняў, а таксама будуць iмкнуца да захавання
формы парадку,  патокаў i аб'ёмаў узаемнага абмену данымi назiранняў
i прагнастычнай iнфармацыяй гiдраметэаралагiчнага, акiянаграфiчнага,
гелеаграфiчнага i iншага характару (далей  -  гiдраметэаралагiчнага)
на  бязвыплатнай  аснове  з  улiкам  абавязковага выканання функцый,
стандартаў  i   працэдур,   устаноўленых   дзеючымi   настаўленнямi,
кiраўнiцтвамi   i   Тэхнiчным   рэгламентам   СМА,   i  забеспячэння
аператыўна-прагнастычнай дзейнасцi Бакоў.
     2. Стварэнне  тэхнiчных  сродкаў  i адзiных метадаў назiранняў,
вымярэнняў,    апрацоўкi,  перадачы  гiдраметэаралагiчных  даных   i
давядзення    да    спажыўцоў    дыягнастычнай    i    прагнастычнай
гiдраметэаралагiчнай iнфармацыi.
     3. Забеспячэнне   адзiнай  тэхналогii  апрацоўкi  i   захавання
рэжымнай гiдраметэаралагiчнай iнфармацыi, фармiраванне банкаў даных,
уключаючы    абмен    праграмна-матэматычным   забеспячэннем,   якое
выкарыстоўваецца для гэтых мэт, на ўзаемнаўзгодненых умовах.
     4. Абмен    iнфармацыяй  адносна  праграм  работ  i   плануемай
дзейнасцi,  якiя  прадстаўляюць  узаемную цiкавасць, а таксама абмен
адпаведнымi публiкацыямi.
     Абмен iнфармацыяй    па    пытаннях     радыяцыйна-экалагiчнага
манiторынгу   прыроднага   асяроддзя,  якiя  прадстаўляюць  узаемную
цiкавасць.
     5. Стварэнне    рэжымна-даведачных  дапаможнiкаў  у   iнтарэсах
гiдраметэаралагiчнага забеспячэння гаспадарчай дзейнасцi.
     6. Захаванне адзiнай канцэпцыi вяддзення воднага кадастра.
     7. Распрацоўка  прапаноў па павышэнню эфектыўнасцi выкарыстання
матэрыялаў    гiдраметэаралагiчных    назiранняў,    у    тым   лiку
спадарожнiкавых,    а    таксама    метадаў  i  тэхнiчных   сродкаў,
выкарыстоўваемых  у  галiне  гiдраметэаралогii, актыўных уздзеянняў,
манiторынгу навакольнага асяроддзя i г.д.
     8. Абмен  iнфармацыяй  аб метадах i формах гiдраметзабеспячэння
ва ўмовах перахода да рыначных адносiн.
     9. Удзел    у  вырашэннi  глабальных  i  рэгiянальных   праблем
навакольнага  асяроддзя,  уключаючы  яго манiторынг, вывучэнне стану
азонавага слоя i змянення клiмату.
     10. Выпрацоўка    стратэгii    рэагавання    на    надзвычайныя
гiдраметэаралагiчныя  i  экалагiчныя  сiтуацыi,  уключаючы стварэнне
адпаведнай сiстэмы аператыўнага апавяшчэння.
     11. Аказанне    ўсебаковага    садзейнiчання   ў   ажыццяўленнi
кантрактаў, якiя заключаюцца  памiж  кампетэнтнымi ўстановамi  дзвюх
дзяржаў,  па  пытаннях  узаемных паставак прыбораў  i абсталявання i
ўзаемнага камандзiравання спецыялiстаў.
     12. Садзейнiчанне  мясцовым  i,  у  прыватнасцi,   прыгранiчным
гiдраметэаралагiчным  органам  ва  ўстанаўленнi кантактаў для абмену
гiдраметэаралагiчнай iнфармацыяй i вопытам арганiзацыi работ.
     13. Правядзенне  ўзаемных  кансультацый па канкрэтных задачах i
праектах,  выконваемых  у  адпаведнасцi з рэкамендацыямi  i ў рамках
праграм СМА, ААН па навакольным асяроддзi (ЮНЭП) i iншых мiжнародных
арганiзацый.

                             Артыкул 3

     Расгiдрамет абавязуецца ў межах сваёй кампетэнцыi:
     1. Выконваць     мiжнародныя     абавязацельствы     Сусветнага
метэаралагiчнага   цэнтра   (СМЦ),   Масква,   Рэгiянальнага  цэнтра
занальных прагнозаў (РЦЗП),  Масква,  Сусветнага цэнтра даных (СЦД),
Обнiнск,  Сусветнага  цэнтра радыяцыйных даных (Галоўная геафiзiчная
абсерваторыя    iм.Ваейкава),    Санкт-Пецярбург    i    прадставiць
Галоўгiдрамету  Рэспублiкi  Беларусь iнфармацыю ва ўстаноўленым СМА,
Мiжнароднай  акiянаграфiчнай  камiсiяй  (МАК),  Мiжнародным  саветам
навуковых  саюзаў  (МСНС)  i  Мiжнароднай арганiзацыяй грамадзянскай
авiяцыi (IКАО) парадку.
     2. Перадаваць   у   адрас  Галоўгiдрамета  Рэспублiкi  Беларусь
гiдраметэаралагiчную iнфармацыю згодна з Праграмай.
     3. Даваць  неабходную  iнфармацыю  аб  распрацоўцы  прапаноў па
асноватворных  прынцыпах  дзейнасцi  ў  галiне  гiдраметэаралогii  i
манiторынгу  стану  навакольнага  асяроддзя,  якiя  могуць закранаць
iнтарэсы Рэспублiкi Беларусь.
     4. Забяспечваць  кансультатыўную  падтрымку,  а  ў   неабходных
выпадках    непасрэдны  ўдзел  падведамасных  навуковых  устаноў   у
распрацоўцы    фундаментальных   i  прыкладных   навукова-даследчых,
экспедыцыйных    i    вопытна-канструктарскiх  работ  па   праблемах
гiдраметэаралогii  i  манiторынгу стану навакольнага асяроддзя, якiя
выклiкаюць  узаемную  цiкавасць,  а  таксама  выкарыстанне   сродкаў
касмiчнай тэхнiкi i iнфармацыi.
     5. Арганiзаваць    сумесную  распрацоўку  нарматываў,   правiл,
стандартаў,  методык  i  праграм  назiранняў  i вымярэнняў, агульных
працэдур    тэлесувязi,  адзiных для ўжывання на тэрыторыi Расiйскай
Федэрацыi i Рэспублiкi Беларусь.
     6. Iнфармаваць Галоўгiдрамет Рэспублiкi Беларусь аб праводзiмых
змяненнях у сiстэме i метадалогii назiранняў.
     7. Даваць Галоўгiдрамету Рэспублiкi Беларусь праграмныя сродкi,
распрацаваныя i прынятыя ў Цэнтральных метадычных камiсiях у сiстэме
Дзяржкамгiдрамета СССР да 01.01.1992,  па кошце паслуг капiравання i
ўкаранення.
     8. Садзейнiчаць  стварэнню нацыянальнага фонду даных Рэспублiкi
Беларусь на ўзаемнаўзгодненых умовах.
     9. Забяспечваць  захаванасць  гiстарычных  i  цякучых  даных аб
стане  прыроднага  асяроддзя  на тэхнiчных носьбiтах у Мiждзяржаўным
фондзе даных.
     10. Даваць   Галоўгiдрамету   Рэспублiкi   Беларусь   даныя  па
прыгранiчных з Беларуссю тэрыторыях Расii,  неабходныя пры выкананнi
навукова-даследчых   i   аператыўна-метадычных   работ   для  патрэб
Беларусi.
     11. Даваць    Галоўгiдрамету    Рэспублiкi    Беларусь    правы
выкарыстання даных па тэрыторыi Расiйскай  Федэрацыi  пры  выкананнi
навукова-даследчых i аператыўна-вытворчых работ для патрэб Беларусi.
     12. Не   скарыстоўваць   у   аператыўнай   i    iншай    рабоце
навукова-даследчых           устаноў,          Гiдраметэаралагiчнага
навукова-даследчага   цэнтра    Расiйскай    Федэрацыi    i    iншых
падраздзяленняў    Расгiдрамета    матэрыялаў   гiдраметэаралагiчных
назiранняў iншых  арганiзацый  Рэспублiкi  Беларусь,  не  прайшоўшых
экспертызу   ў   вызначаным   парадку  ў  Галоўгiдрамеце  Рэспублiкi
Беларусь.
     13. Па просьбе Галоўгiдрамета Рэспублiкi Беларусь  прадстаўляць
яго iнтарэсы ў пытаннях мiжнароднага супрацоўнiцтва.

                             Артыкул 4

     Галоўгiдрамет Рэспублiкi  Беларусь  абавязуецца  ў  межах сваёй
кампетэнцыi:
     1. Iнфармаваць   Расгiдрамет   аб   прынцыповых  прапановах  па
фармiраваннi  палiтыкi   ў   галiне   гiдраметэаралогii,   уключаючы
спадарожнiкавую,    актыўных    уздзеянняў   i   манiторынгу   стану
навакольнага асяроддзя, якiя могуць закранаць iнтарэсы Расгiдрамета;
iнфармаваць   аб  праводзiмых  змяненнях  у  сiстэме  i  метадалогii
назiранняў.
     2. Перадаваць    у    СМЦ  (Масква),  СЦД  (Обнiнск)  i   iншыя
рэгiянальныя   i  спецыялiзаваныя  цэнтры  аператыўную  i   рэжымную
гiдраметiнфармацыю  i  даныя  аб  забруджваннi  прыроднага асяроддзя
згодна з Праграмай.
     3. Даваць  Расгiдрамету  правы  выкарыстання даных па тэрыторыi
Рэспублiкi    Беларусь    пры    выкананнi    навукова-даследчых   i
аператыўна-вытворчых работ для патрэб Расii.
     4. Захаваць    iснуючы   парадак  справаздачнасцi  i   спiсання
матэрыялаў   фонду  даных аб стане прыроднага асяроддзя да ўвядзення
новых рэгламентуючых дакументаў.
     5. Забяспечваць  эфектыўную  работу,  развiццё i рацыяналiзацыю
сiстэм назiранняў  i  тэлесувязi,   якiя   належаць   Галоўгiдрамету
Рэспублiкi  Беларусь,  для  задавальнення  патрэб узаемнаўзгодненага
абмену данымi.
     6. У  мэтах  удасканалення  нарматываў,  правiл,  стандартаў  у
галiне  гiдраметэаралогii,  актыўных  уздзеянняў i манiторынгу стану
навакольнага  асяроддзя перадаваць аналiтычныя даныя аб эфектыўнасцi
iх выкарыстання ў практычнай дзейнасцi.
     7. Па просьбе Расгiдрамета прадстаўляць яго iнтарэсы ў пытаннях
мiжнароднага супрацоўнiцтва.

                             Артыкул 5

     1. Супрацоўнiцтва  па  сапраўднаму Пагадненню будзе здзяйсняцца
шляхам  каардынацыi,  кааперацыi  i  сумеснага  правядзення работ на
аснове    ўзгодненых   праграм,  планаў,  дагавораў  i   кантрактаў,
заключаемых прадстаўнiкамi Бакоў.
     2. Бакi  прымуць  меры  для таго, каб названыя праграмы, планы,
дагаворы    i    кантракты    прадугледжвалi  выкананне   канкрэтных
аператыўна-вытворчых, навукова-даследчых, праектна-канструктарскiх i
эксперыментальных работ.
     3. Пры  пеабходнасцi  для  вырашэння  выбраных  важных  праблем
Бакамi    могуць   стварацца  сумесныя  навукова-тэхнiчныя   цэнтры,
лабараторыi,  часовыя  сумесныя  калектывы,  пры  неабходнасцi  -  з
прыцягненнем iншых дзяржаў.
     4. Для  арганiзацыi  i  каардынацыi  работ па выкананнi асобных
праграм  i  iх  раздзелаў  будуць  прызначацца галаўныя арганiзацыi,
адказныя  за  выкананне  заданняў, а таксама за падрыхтоўку праектаў
дэталiзаваных праграм супрацоўнiцтва, дагавораў i iншых прапаноў.
     5. Бакi  будуць  садзейнiчаць  арганiзацыi  работ  па адукацыi,
падрыхтоўцы  спецыялiстаў,  павышэнню квалiфiкацыi кадраў, уключаючы
практыку студэнтаў вышэйшых i сярэднiх навучальных устаноў.

                             Артыкул 6

     Умовы, формы i парадак фiнансавання праводзiмых сумесных работ,
перадачы  i  выкарыстання  навукова-тэхнiчных вынiкаў, атрыманых пры
ажыцяўленнi  праграм  супрацоўнiцтва, i правы ўласнасцi на iх будуць
вызначацца  па ўзгадненню Бакоў, уключаючы дагаворы i/або кантракты,
або на ўзаемаўзгодненым фiнансаваннi сумесных праграм i праектаў.

                             Артыкул 7

     1. Для  арганiзацыi  i  каардынацыi сумесных работ па выкананнi
Пагаднення,  праграм  i  планаў  супрацоўнiцтва, аналiзу яго стану i
прыняцця   ўзгодненых  рашэнняў  па  супрацоўнiцтве  ў  цэлым   Бакi
дамовiлiся рэгулярна праводзiць афiцыйныя сустрэчы Бакоў, на якiх:
     1.1. разглядаць  i зацвярджаць праграмы i планы супрацоўнiцтва,
уключаючы правядзенне нарад i iншых мерапрыемстваў па супрацоўнiцтве
ў рамках Пагаднення;
     1.2. вызначаць  найбольш  эфектыўныя  формы  супрацоўнiцтва для
вырашэння канкрэтных задач i пры неабходнасцi ствараць з гэтай мэтай
спецыяльныя (часовыя) рабочыя групы i групы экспертаў;
     1.3. распрацоўваць прапановы па аб'ёмах i крынiцах фiнансавання
сумесных      праграм    i    праектаў    навукова-даследчых       i
вопытна-канструктарскiх работ (НДР i ВКР);
     1.4. разглядаць iнфармацыю аб ходзе i вынiках выканання праграм
i прымаць меры па iх эфектыўным выкананнi;
     1.5. распрацоўваць  прапановы  па  арганiзацыi  супрацоўнiцтва,
уключаючы    спецыялiзацыю  i  кааперацыю  вытворчасцi,  а   таксама
ўкараненне атрыманых вынiкаў;
     1.6. разглядаць    пытаннi    ўласнасцi    i   прававой   аховы
атрымлiваемых  вынiкаў  на  аснове  дамоўленасцей,  дзеючых  у гэтай
галiне памiж дзяржавамi Бакоў;
     1.7. ажыццяўляць  тлумачэнне палажэнняў i артыкулаў Пагаднення,
а пры неабходнасцi iх удакладненне i дапаўненне.
     2. Афiцыйныя  сустрэчы  Бакоў праводзяцца па меры неабходнасцi,
але  не  радзей  аднаго разу ў два гады пачаргова ў дзяржавах Бакоў.
Месца  i  тэрмiн  правядзення, як правiла, вызначаюцца на папярэднiм
пасяджэннi. Выдаткi па арганiзацыi пасяджэння нясе прымаючы Бок.

                             Артыкул 8

     1. Бакi  будуць  прымаць  меры для ажыццяўлення шырокага абмену
навукова-тэхнiчнымi  вынiкамi, якiя ў iх маюцца, на ўзаемапрымальных
умовах з мэтай iх аператыўнага ўкаранення.
     2. Бакi будуць у выпадку неабходнасцi праводзiць на двухбаковай
аснове  ўзаемныя  кансультацыi  па  пытаннях закупу ў другiх краiнах
лiцэнзiй  i  "ноу-хау",  а  таксама  па  пытаннях навукова-тэхнiчнай
кааперацыi  з  арганiзацыямi  iншых  краiн  у  сувязi з правядзеннем
сумесных  работ,  прадугледжаных  праграмамi  супрацоўнiцтва ў межах
гэтага Пагаднення.

                             Артыкул 9

     Iнтелектуальная або    iншая    ўласнасць   аднаго   з   Бакоў,
перададзеная безвыплатна  ў  межах  сапраўднага  Пагаднення  другому
Боку,  не  можа  быць  выкарыстана  для  мэт  атрымання прыбытку без
папярэдняга ўзгаднення Боку - уладальнiка ўласнасцi.

                             Артыкул 10

     Бакi  не  нясуць  адказнасцi  па  абавязацельствах, прынятых на
аснове  дагавораў  i  кантрактаў, заключаных памiж iх органамi па-за
рамкамi сапраўднага Пагаднення.

                             Артыкул 11

     Спрэчкi,  якiя  ўзнiкаюць  памiж  Бакамi  i  датычацца правоў i
абавязкаў  па  сапраўднаму  Пагадненню,  павiнны  вырашацца   шляхам
перагавораў памiж Бакамi.

                             Артыкул 12

     Кароткатэрмiновыя камандзiраваннi      спецыялiстаў      будуць
ажыццяўляцца   за  кошт  сродкаў  Боку,  зацiкаўленага  ў  вырашэннi
пытанняў.  У  выпадку  ўзаемнай  зацiкаўленасцi  -   на   парытэтных
пачатках.
     У выпадку    заключэння    дагавораў     (кантрактаў)     умовы
камандзiравання   спецыялiстаў   вызначаюцца   ў   гэтых   дагаворах
(кантрактах).

                             Артыкул 13

     Спецыялiстам,  камандзiраваным  адным  з  Бакоў, гарантуецца, у
выпадку  неабходнасцi, медыцынская дапамога за кошт прымаючага Боку.

                             Артыкул 14

     Сапраўднае  Пагадненне  не  закранае  правоў i абавязацельстваў
Бакоў,  якiя вынiкаюць з iншых пагадненняў, заключаных памiж iмi або
памiж iмi i iншымi органамi iх дзяржаў, а таксама памiж iмi i iншымi
бакамi.

                             Артыкул 15

     Бакi  будуць  неадкладна iнфармаваць адзiн аднаго аб узнiкненнi
абставiн,  якiя  перашкаджаюць  цi  могуць  перашкодзiць   выкананню
абавязацельстваў    па    сапраўднаму    Пагадненню,   i   ўзгадняць
мерапрыемствы для вырашэння ўзнiкшых праблем.

                             Артыкул 16

     Бакi,    пры    неабходнасцi,    будуць  узаемна   садзейнiчаць
працаўладкаванню  сваiх  спецыялiстаў у выпадку iх пераезду на месца
жыхарства ў дзяржаву другога Боку.

                             Артыкул 17

     Сапраўднае  Пагадненне  можа  быць  дапоўнена  або  зменена  па
ўзаемнай  згодзе  памiж  Бакамi.  Дапаўненнi  i змяненнi афармляюцца
пратаколамi.

                             Артыкул 18

     Сапраўднае  Пагадненне ўступае ў сiлу з дня яго падпiсання. Яно
заключаецца  на  адзiн  год  i  будзе  аўтаматычна  прадаўжацца   на
наступныя  аднагадовыя  перыяды, калi нi адзiн з Бакоў не заявiць аб
сваiм  жаданнi спынiць яго дзеянне шляхам пiсьмовага паведамлення за
шэсць месяцаў да заканчэння тэрмiну дзеяння Пагаднення.

     Здзейснена ў   г.Маскве   8   кастрычнiка   1993  года  ў  двух
экзэмплярах,  кожны на беларускай  i  рускай  мовах,  прычым  абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.

За Галоўнае ўпраўленне                    За Федэральную службу
па гiдраметэаралогii                      Расii па гiдраметэаралогii
пры Савеце Мiнiстраў                      i манiторынгу акружаючага
Рэспублiкi Беларусь                       асяроддзя
         Ю.М.Пакумейка                             А.I.Бядрыцкi


<< Назад

Перейти к другому документу
Следующий правовой акт

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы