Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Закон Республики Беларусь от 4 июня 1991 г. №832-XII "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь"

Архив ноябрь 2007 года

обновление

<< Назад | <<< Главная страница

Стр. 1

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5

                     ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

 4 июня 1991 г.  N 832-XII                                 г.Минск.

 АБ КУЛЬТУРЫ Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ 
         -----------------------------------------------------------
         Название Закона  - в редакции Закона Республики Беларусь от
         18 мая 2004 г. № 282-З.

            О КУЛЬТУРЕ В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ
         -----------------------------------------------------------


        -[Изменения и дополнения:
            Закон Республики Беларусь от  14  мая  2001  г.  №  16-З
         (Национальный  реестр  правовых  актов Республики Беларусь,
         2001 г., № 48, 2/759);
            Закон Республики  Беларусь  от  18  мая 2004 г.  № 282-З
         (Национальный реестр правовых  актов  Республики  Беларусь,
         2004 г., № 87, 2/1031) - новая редакция;
            Закон Республики Беларусь от 16  мая  2006  г.  №  105-З
         (Национальный  реестр  правовых  актов Республики Беларусь,
         2006 г., № 78, 2/1202);
            Закон Республики Беларусь от 8 ноября 2006  г.  №  177-З
         (Национальный  реестр  правовых  актов Республики Беларусь,
         2006 г., № 186, 2/1274);
            Закон  Республики Беларусь от 18 июля  2007  г. №  265-З
         (Национальный  реестр  правовых актов Республики  Беларусь,
         2007 г., № 173, 2/1362)].

                              ГЛАВА 1
                         АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     Артыкул 1. Асноўныя паняццi, якiя прымяняюцца ў гэтым Законе

     1. У  гэтым  Законе прымяняюцца наступныя асноўныя паняццi i iх
азначэннi:
     1.1. культура    -    сукупнасць    культурных    каштоўнасцей,
арыентаваных  на  задавальненне  духоўных  патрэбнасцей   людзей   i
створаных  (пераўтвораных)  у  вынiку  дзейнасцi  чалавека або цесна
звязаных з такой дзейнасцю;
     1.2. культурная дзейнасць - дзейнасць па стварэнню,  аднаўленню
(адраджэнню),   захаванню,    ахове,    вывучэнню,    папулярызацыi,
выкарыстанню i распаўсюджванню культурных каштоўнасцей,  эстэтычнаму
выхаванню,  мастацкай  i  культуралагiчнай   адукацыi,   арганiзацыi
культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва;
     1.3. культурныя   каштоўнасцi   -   створаныя   (пераўтвораныя)
чалавекам  або цесна звязаныя з яго дзейнасцю матэрыяльныя аб'екты i
нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека,  якiя маюць мастацкае,
гiстарычнае, навуковае або iншае значэнне;
     1.4. дзяржаўная палiтыка ў галiне культуры - комплекс мер, якiя
прымаюцца  дзяржаўнымi  органамi  Рэспублiкi  Беларусь па захаванню,
развiццю i  распаўсюджванню  культуры,  арганiзацыйнаму,  прававому,
фiнансаваму,  матэрыяльна-тэхнiчнаму,  кадраваму,  iнфармацыйнаму  i
iншаму забеспячэнню культурнай дзейнасцi;
     1.5. аб'екты  культурнай iнфраструктуры - будынкi,  збудаваннi,
памяшканнi   i   iншая   нерухомая   маёмасць,    якiя    прызначаны
(выкарыстоўваюцца)   для   ажыццяўлення  i  забеспячэння  культурнай
дзейнасцi;
     1.6. арганiзацыя культуры - юрыдычная асоба,  якая ажыццяўляе ў
якасцi асноўнай дзейнасцi культурную дзейнасць;
     1.7. дзеячы культуры i мастацтва - работнiкi культуры,  творчыя
работнiкi, якiя маюць ганаровыя званнi ў галiне культуры;
     1.8. калектыў  мастацкай  творчасцi - аб'яднанне фiзiчных асоб,
якiя сумесна займаюцца мастацкай творчасцю;
     1.9. манапалiзм  у  культуры  -  дзеяннi (бяздзеянне) суб'ектаў
культурнай дзейнасцi (за выключэннем фiзiчных асоб), якiя супярэчаць
гэтаму   Закону,   накiраваны   на   недапушчэнне,  абмежаванне  або
ўстараненне канкурэнцыi i таксама наносяць шкоду правам,  свабодам i
законным iнтарэсам грамадзян у галiне культуры;
     1.10. мастацкая творчасць - стварэнне i (або) выкананне  твораў
мастацкай лiтаратуры i мастацтва;
     1.11. работнiк культуры - фiзiчная асоба,  якая  знаходзiцца  ў
працоўных  адносiнах з арганiзацыяй культуры на падставе заключанага
працоўнага дагавора (кантракта) i займаецца культурнай дзейнасцю;
     1.12. творчая дзейнасць - вiд культурнай дзейнасцi, якi ўключае
мастацкую  творчасць  i   iншую   iнтэлектуальную   дзейнасць,   што
завяршаецца  з'яўленнем  новага,  не  iснаваўшага раней самастойнага
вынiку iнтэлектуальнай дзейнасцi ў галiне культуры.
     2. Змест   асобных  паняццяў,  якiя  выкарыстоўваюцца  ў  гэтым
Законе, вызначаецца ў адпаведных артыкулах гэтага Закона.

     Артыкул 2. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб культуры
                i адносiны, якiя iм рэгулююцца

     1. Заканадаўства  Рэспублiкi Беларусь аб культуры грунтуецца на
Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i складаецца з гэтага Закона,  iншых
актаў  заканадаўства,  у  тым  лiку мiжнародных дагавораў Рэспублiкi
Беларусь,   якiя   рэгулююць   грамадскiя   адносiны,   звязаныя   з
ажыццяўленнем i забеспячэннем культурнай дзейнасцi.
     2. Калi мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь устаноўлены
iншыя  правiлы,  чым  тыя,  якiя  прадугледжаны  гэтым  Законам,  то
прымяняюцца нормы мiжнароднага дагавора.
     3. Гэты  Закон i iншыя акты заканадаўства аб культуры рэгулююць
грамадскiя адносiны ў наступных напрамках:
     3.1. ахова гiсторыка-культурнай спадчыны;
     3.2. бiблiятэчная справа;
     3.3. дзейнасць творчых саюзаў i творчых работнiкаў;
     3.4. кiнематаграфiя;
     3.5. музейная справа;
     3.6. народнае мастацтва, народныя промыслы (рамёствы);
     3.7. гастрольна-канцэртная дзейнасць;
     3.8. выдавецкая справа ў частцы,  звязанай  з  выданнем  твораў
лiтаратуры,   якiя   маюць   значэнне   для  захавання,  развiцця  i
распаўсюджвання   культуры,   дзейнасць   па    распаўсюджванню    i
папулярызацыi ўказаных выданняў;
     3.9. дзейнасць па арганiзацыi культурнага  адпачынку  (вольнага
часу) насельнiцтва;
     3.10. дзейнасць    па     стварэнню     аб'ектаў     культурнай
iнфраструктуры,  вытворчасцi  (вырабу) iнструментаў,  абсталявання i
iншай  маёмасцi,  прызначаных  для   ажыццяўлення   i   забеспячэння
культурнай дзейнасцi;
     3.11. дзейнасць   па   эстэтычнаму   выхаванню,   мастацкай   i
культуралагiчнай адукацыi;
     3.12. дзейнасць сродкаў масавай iнфармацыi ў  частцы,  звязанай
са  стварэннем,  выкарыстаннем,  распаўсюджваннем  i  папулярызацыяй
культурных каштоўнасцей;
     3.13. мастацкая творчасць;
     3.14. мiжнароднае культурнае супрацоўнiцтва;
     3.15. навукова-даследчая   i   метадычная  дзейнасць  у  галiне
культуры;
     3.16. прафесiйная дзейнасць у галiне мастацкай лiтаратуры;
     3.17. прафесiйная дзейнасць у галiне мастацтва;
     3.18. iншыя напрамкi,  звязаныя з ажыццяўленнем i забеспячэннем
культурнай дзейнасцi, калi iншае не вызначана гэтым Законам.

     Артыкул 3. Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб культуры

     Заканадаўствам устанаўлiваецца крымiнальная,  адмiнiстрацыйная,
дысцыплiнарная,   матэрыяльная   i  iншая  адказнасць  за  парушэнне
заканадаўства аб культуры.

     Артыкул 4. Суб'екты культурнай дзейнасцi

     1. Суб'ектамi культурнай дзейнасцi з'яўляюцца:
     1.1. работнiкi культуры, iншыя фiзiчныя асобы;
     1.2. арганiзацыi культуры;
     1.3. суб'екты творчай дзейнасцi:
     творчыя работнiкi i iншыя  фiзiчныя  асобы,  якiя  ажыццяўляюць
творчую дзейнасць;
     калектывы мастацкай творчасцi;
     1.4. дзяржаўныя органы;
     1.5. органы тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання;
     1.6. навукова-даследчыя  ўстановы  i ўстановы адукацыi ў галiне
культуры;
     1.7. iншыя юрыдычныя асобы.
     2. У выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi аб культуры,
суб'ектамi  культурнай  дзейнасцi  могуць  выступаць  падраздзяленнi
юрыдычных асоб, у тым лiку адасобленыя.

     Артыкул 5. Ажыццяўленне i забеспячэнне культурнай дзейнасцi

     1. Суб'екты культурнай дзейнасцi маюць права ў  адпаведнасцi  з
гэтым  Законам  i  iншымi  актамi  заканадаўства ажыццяўляць i (або)
забяспечваць культурную дзейнасць.
     2. Асноўнымi  прынцыпамi ажыццяўлення i забеспячэння культурнай
дзейнасцi з'яўляюцца:
     2.1. свабода  мастацкай  творчасцi  i  iншай творчай дзейнасцi,
самаразвiццё творчых працэсаў;
     2.2. разнастайнасць напрамкаў,  форм, жанраў i стыляў у творчай
дзейнасцi,  недапушчальнасць манапалiзму ў культуры i  манапалiзацыi
культурнай дзейнасцi;
     2.3. прыярытэт развiцця беларускай нацыянальнай культуры;
     2.4. агульнадаступнасць     культурных    каштоўнасцей,    якiя
знаходзяцца ў дзяржаўных i грамадскiх фондах;
     2.5. роўнасць  суб'ектаў  культурнай  дзейнасцi  перад законам,
недапушчальнасць устанаўлення пераваг i прывiлей у галiне  культуры,
якiя супярэчаць закону;
     2.6. арыентацыя на нацыянальныя i агульначалавечыя каштоўнасцi,
культурныя каштоўнасцi,  якiя носяць высокамастацкi i высокамаральны
характар;
     2.7. гуманiстычная   накiраванасць   i   ўзмацненне  асобаснага
пачатку ў культурнай дзейнасцi;
     2.8. усямерная  ахова,  захаванне,  рацыянальнае выкарыстанне i
памнажэнне гiсторыка-культурнай спадчыны i iнтэлектуальнай уласнасцi
ў галiне культуры;
     2.9. свабоднае развiццё культур усiх нацыянальных супольнасцей,
якiя пражываюць у Рэспублiцы Беларусь;
     2.10. узаемадзеянне   беларускай   нацыянальнай   культуры    з
культурамi iншых народаў i яе iнтэграцыя ў сусветную культуру;
     2.11. спалучэнне дзяржаўных i грамадскiх пачаткаў у арганiзацыi
культурнай дзейнасцi i кiраваннi ёю.

     Артыкул 6. Свабода творчай дзейнасцi

     1. Свабода  творчай  дзейнасцi  складаецца з права выбару сфер,
напрамкаў  (школ),  форм,  прыёмаў  i  метадаў  творчай   дзейнасцi,
самастойнага вызначэння формы i зместу, жанру, мовы, стылю, годнасцi
i прызначэння ствараемых твораў мастацкай  лiтаратуры  i  мастацтва,
рэпертуару выконваемых твораў, мовы, стылю i манеры выканання.
     2. Умяшанне  дзяржаўных  органаў  (арганiзацый),  iх  службовых
асоб, юрыдычных i фiзiчных асоб у працэс стварэння i (або) выканання
суб'ектамi творчай дзейнасцi твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва
(далей  -  творчы працэс) з мэтай вызначыць змест творчага працэсу i
(або) уздзейнiчаць на яго  вынiкi  не  дапускаецца,  за  выключэннем
выпадкаў, калi вынiкi творчага працэсу:
     2.1. могуць быць  накiраваны  супраць  суверэнiтэту  Рэспублiкi
Беларусь,  заклiкаюць  да  гвалтоўнага  захопу  дзяржаўнай улады або
змянення канстытуцыйнага ладу;
     2.2. змяшчаюць i распаўсюджваюць паведамленнi, што знеслаўляюць
гонар  i  годнасць  Прэзiдэнта   Рэспублiкi   Беларусь,   кiраўнiкоў
дзяржаўных органаў,  статус якiх устаноўлены Канстытуцыяй Рэспублiкi
Беларусь;
     2.3. прапагандуюць   вайну,  гвалт  i  жорсткасць,  сацыяльную,
нацыянальную,  рэлiгiйную,  расавую  выключнасць,  нецярпiмасць  або
варожасць, парнаграфiю, падбухторваюць да ўчынення злачынстваў;
     2.4. змяшчаюць  iнфармацыю  аб  спосабах  забойства   чалавека,
вырабу прылад i сродкаў забойства;
     2.5. могуць прычынiць шкоду здароўю i маральнасцi чалавека;
     2.6. у iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.
     3. Не з'яўляюцца ўмяшаннем у творчы працэс дзеяннi,  заснаваныя
на   дагаворы   з   суб'ектам   творчай  дзейнасцi  аб  стварэннi  i
выкарыстаннi вынiкаў творчага працэсу.
     4. Любое  ўмяшанне  ў  творчы працэс суб'екта творчай дзейнасцi
можа быць абскарджана ў суд у адпаведнасцi з заканадаўствам.

     Артыкул 7. Ажыццяўленне творчай дзейнасцi

     1. Творчая    дзейнасць,    уключаючы    аўтэнтычна-фальклорную
дзейнасць,  ажыццяўляецца як на прафесiйнай,  так i на непрафесiйнай
(аматарскай) аснове.
     2. Творчая  дзейнасць ажыццяўляецца як iндывiдуальна,  так i на
калектыўнай аснове.

     Артыкул 8. Сацыяльна-творчыя заказы

     1. Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь,  iншыя дзяржаўныя
органы  маюць права размяшчаць у суб'ектаў культурнай дзейнасцi з iх
згоды сацыяльна-творчыя заказы з мэтай стымулявання творчага пошуку,
падтрымкi   таленавiтых   аўтараў   i   выканаўцаў,   рашэння  iншых
сацыяльна-культурных задач.
     2. Сацыяльна-творчы  заказ  - дагавор на стварэнне новых твораў
мастацкай лiтаратуры,  фiльмаў,  тэатральных пастановак i канцэртных
праграм,  iншых вынiкаў творчай дзейнасцi, арганiзацыю i правядзенне
выставак,   фестываляў,   аглядаў,   конкурсаў,   iншых   культурных
мерапрыемстваў, аказанне паслуг у галiне культуры.

     Артыкул 9. Парадак распаўсюджвання i папулярызацыi вынiкаў
                творчай дзейнасцi

     1. Суб'екты культурнай дзейнасцi,  якiя распаўсюджваюць i (або)
папулярызуюць  вынiкi  творчай  дзейнасцi,  маюць  права  самастойна
вызначаць  рэпертуарную  палiтыку  i   змест   культурных   праграм,
распаўсюджваць  i  (або) папулярызаваць творы мастацкай лiтаратуры i
мастацтва,  розныя па вiдах,  напрамках (школах),  форме  i  зместу,
жанры,   мове,   стылю,  папулярызаваць  творчасць  розных  аўтараў,
выканаўцаў i калектываў мастацкай творчасцi.
     2. Забараняюцца  распаўсюджванне  i  (або) папулярызацыя твораў
мастацкай лiтаратуры i мастацтва ў выпадках,  прадугледжаных пунктам
2 артыкула 6 гэтага Закона.
     3. Парадак  прыняцця  рашэнняў  аб  забароне  або   абмежаваннi
апублiкавання,   публiчнага  выканання  i  паказу  твораў  мастацкай
лiтаратуры i мастацтва, абнародавання iх iншым спосабам, аб забароне
або   абмежаваннi  правядзення  iншых  культурных  мерапрыемстваў  у
выпадках,  прадугледжаных пунктам 2  артыкула  6  гэтага  Закона,  а
таксама дзяржаўныя органы, упаўнаважаныя на прыняцце такiх рашэнняў,
вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.
     4. Рашэнне дзяржаўнага органа, дзеяннi ўказанага органа або яго
службовай асобы, звязаныя з забаронай або абмежаваннем абнародавання
твораў  мастацкай лiтаратуры i мастацтва,  а таксама з забаронай або
абмежаваннем  правядзення  культурных  мерапрыемстваў,  могуць  быць
абскарджаны ў суд у адпаведнасцi з заканадаўствам.
     5. Асаблiвасцi парадку распаўсюджвання  i  (або)  папулярызацыi
вынiкаў  творчай  дзейнасцi  ў  ходзе  правядзення культурна-масавых
мерапрыемстваў устанаўлiваюцца актамi заканадаўства  аб  правядзеннi
масавых мерапрыемстваў.

                              ГЛАВА 2
      ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛIТЫКА, ДЗЯРЖАЎНАЕ РЭГУЛЯВАННЕ I КIРАВАННЕ
                         Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ

     Артыкул 10. Асноўныя мэты i прыярытэты дзяржаўнай палiтыкi
                 ў галiне культуры

     1. Дзяржаўная  палiтыка  ў  галiне   культуры   грунтуецца   на
прызнаннi  культуры ў якасцi аднаго з галоўных фактараў самабытнасцi
беларускага народа, iншых нацыянальных супольнасцей, якiя пражываюць
у  Рэспублiцы Беларусь,  пераемнасцi пакаленняў,  а таксама ў якасцi
асновы развiцця i самарэалiзацыi асобы,  адукацыi i выхавання дзяцей
i моладзi.
     2. Асноўнымi  мэтамi  дзяржаўнай  палiтыкi  ў  галiне  культуры
з'яўляюцца:
     2.1. забеспячэнне i абарона канстытуцыйнага  права  кожнага  на
ўдзел у культурным жыццi;
     2.2. устанаўленне гарантый свабоды мастацкай творчасцi i  iншай
творчай дзейнасцi;
     2.3. садзейнiчанне  захаванню,   развiццю   i   распаўсюджванню
культуры на карысць iнтарэсаў чалавека i грамадства;
     2.4. сацыяльная   абарона   работнiкаў   культуры   i   творчых
работнiкаў;
     2.5. абарона грамадскай маралi,  сцвярджэнне гуманiстычных iдэй
i  высокiх  маральных  пачаткаў  у  грамадскiм  жыццi,  фармiраванне
эстэтычнага жыццёвага асяроддзя;
     2.6. развiццё мiжнароднага супрацоўнiцтва ў галiне культуры.
     3. Прыярытэтамi   дзяржаўнай   палiтыкi   ў   галiне   культуры
з'яўляюцца:
     3.1. захаванне,   развiццё   i    распаўсюджванне    беларускай
нацыянальнай культуры i мовы;
     3.2. стварэнне,   распаўсюджванне   i   папулярызацыя    твораў
мастацкай лiтаратуры i мастацтва для дзяцей i моладзi;
     3.3. стварэнне ўмоў  для  эстэтычнага  выхавання,  мастацкай  i
культуралагiчнай адукацыi дзяцей i моладзi;
     3.4. папулярызацыя  класiчных  твораў  мастацкай  лiтаратуры  i
мастацтва,  iншых  эстэтычных  i  маральных  каштоўнасцей айчыннай i
сусветнай культуры;
     3.5. забеспячэнне функцыянавання i развiцця культуры ў сельскай
мясцовасцi.

     Артыкул 11. Дзяржаўныя органы, якiя ажыццяўляюць дзяржаўнае
                 рэгуляванне i кiраванне ў галiне культуры

     Дзяржаўнае рэгуляванне    i   кiраванне   ў   галiне   культуры
ажыццяўляюцца Прэзiдэнтам  Рэспублiкi  Беларусь,  Урадам  Рэспублiкi
Беларусь,  Мiнiстэрствам  культуры  Рэспублiкi  Беларусь,  мясцовымi
выканаўчымi i распарадчымi органамi,  iншымi дзяржаўнымi органамi  ў
межах iх кампетэнцыi.

     Артыкул 12. Напрамкi дзяржаўнага рэгулявання i кiравання
                 ў галiне культуры

     Дзяржаўныя органы,  якiя ажыццяўляюць рэгуляванне i кiраванне ў
галiне культуры, у адпаведнасцi са сваёй кампетэнцыяй:
     фармiруюць i рэалiзуюць дзяржаўную палiтыку ў галiне культуры ў
адпаведнасцi  з  асноўнымi  прынцыпамi  ажыццяўлення  i забеспячэння
культурнай дзейнасцi i прыярытэтамi  дзяржаўнай  палiтыкi  ў  галiне
культуры,  вызначаюць  агульную  стратэгiю  сацыяльна-эканамiчнага i
навукова-тэхнiчнага развiцця ва ўказанай галiне;
     распрацоўваюць i  зацвярджаюць  дзяржаўныя праграмы захавання i
развiцця культуры, забяспечваюць iх выкананне;
     пры распрацоўцы   дзяржаўных   праграм   сацыяльна-эканамiчнага
развiцця,  iншых дзяржаўных праграм улiчваюць  магчымасць  уздзеяння
вынiкаў  iх  рэалiзацыi на захаванне i развiццё культуры,  а таксама
ўздзеяння самой культуры на гэтыя вынiкi;
     устанаўлiваюць i перыядычна пераглядаюць дзяржаўныя мiнiмальныя
сацыяльныя стандарты ў галiне культуры, забяспечваюць iх рэалiзацыю;
     ствараюць дзяржаўныя   арганiзацыi   культуры   i   кiруюць  iх
дзейнасцю,   садзейнiчаюць   развiццю   матэрыяльна-тэхнiчнай   базы
дзяржаўных арганiзацый культуры;
     ажыццяўляюць планаванне,    забяспечваюць    праектаванне     i
будаўнiцтва    (стварэнне)   аб'ектаў   культурнай   iнфраструктуры,
неабходных для выканання дзяржаўных  праграм  захавання  i  развiцця
культуры,  рэалiзацыi дзяржаўных мiнiмальных сацыяльных стандартаў у
галiне культуры;
     забяспечваюць уключэнне  ў  праекты  будаўнiцтва  грамадскiх  i
жылых будынкаў (комплексаў),  забудовы жылых масiваў заданняў па  iх
мастацкаму  афармленню,  а таксама спалучэнне архiтэктурных рашэнняў
новых збудаванняў  з  iснуючай  забудовай,  прыродным  ландшафтам  з
улiкам   ахоўных  зон  нерухомых  матэрыяльных  гiсторыка-культурных
каштоўнасцей, выкарыстанне нацыянальных традыцый i прыёмаў забудовы,
ландшафтнай  архiтэктуры  з мэтай фармiравання эстэтычнага жыццёвага
асяроддзя;
     пры фармiраваннi   рэспублiканскага   i  мясцовых  бюджэтаў  на
чарговы  фiнансавы  год  прадугледжваюць   выдзяленне   сродкаў   на
фiнансаванне культурнай дзейнасцi;
     стымулююць культурную  дзейнасць,   дабрачынную   дзейнасць   i
прадастаўленне бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогi ў галiне культуры
шляхам устанаўлення  i  прадастаўлення  гарантый  суб'ектам  творчай
дзейнасцi,  iльгот  некамерцыйным  арганiзацыям культуры,  а таксама
фiзiчным i юрыдычным асобам, якiя ажыццяўляюць дабрачынную дзейнасць
i   прадастаўленне  бязвыплатнай  (спонсарскай)  дапамогi  ў  галiне
культуры; 
         -----------------------------------------------------------
         Абзац десятый статьи 12 - с изменениями, внесенными Законом
         Республики Беларусь от 16 мая 2006 г. № 105-З

            стымулююць культурную     дзейнасць,    дабрачынную    i
         спонсарскую дзейнасць у галiне культуры шляхам устанаўлення
         i  прадастаўлення  гарантый  суб'ектам  творчай  дзейнасцi,
         iльгот  некамерцыйным  арганiзацыям  культуры,  а   таксама
         фiзiчным i юрыдычным асобам,  якiя ажыццяўляюць дабрачынную
         i спонсарскую дзейнасць у галiне культуры;
         -----------------------------------------------------------

     маральна i   матэрыяльна   заахвочваюць   работнiкаў  культуры,
суб'ектаў творчай дзейнасцi,  якiя ўнеслi значны ўклад у  захаванне,
развiццё i распаўсюджванне культуры;
     аказваюць асаблiвую  падтрымку  юным  таленавiтым   аўтарам   i
выканаўцам,   творчай   моладзi,  а  таксама  пачынаючым  калектывам
мастацкай творчасцi;
     забяспечваюць у  адпаведнасцi  з заканадаўствам свабодны доступ
да культурных каштоўнасцей i культурнай дзейнасцi на льготных умовах
для  iнвалiдаў,  ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны,  ветэранаў баявых
дзеянняў  на  тэрыторыi  iншых  дзяржаў,  ваеннаслужачых  тэрмiновай
службы,  дзяцей-сiрот,  дзяцей,  якiя  засталiся  без апекi бацькоў,
навучэнцаў устаноў адукацыi,  што забяспечваюць  атрыманне  агульнай
сярэдняй,  прафесiйна-тэхнiчнай,  сярэдняй  спецыяльнай  i  вышэйшай
адукацыi,  а таксама  для  тых,  хто  мае  асаблiвыя  заслугi  перад
дзяржавай;
     ствараюць спрыяльныя ўмовы для эстэтычнага выхавання, мастацкай
i  культуралагiчнай адукацыi дзяцей i моладзi шляхам гуманiтарызацыi
ўсёй сiстэмы адукацыi,  падтрымкi  i  развiцця  ўстаноў  адукацыi  ў
галiне культуры;
     арганiзуюць правядзенне культурных мерапрыемстваў,  звязаных  з
распаўсюджваннем i папулярызацыяй культурных каштоўнасцей;
     спрыяюць стварэнню,  распаўсюджванню i папулярызацыi суб'ектамi
культурнай    дзейнасцi    культурных   каштоўнасцей,   якiя   маюць
высокамастацкае  i  высокамаральнае  значэнне,  у  тым  лiку  шляхам
размяшчэння  сацыяльна-творчых  заказаў  i  фiнансавання  культурных
праграм (праектаў, мерапрыемстваў);
     ствараюць умовы  для адраджэння i развiцця гiстарычных традыцый
народнай творчасцi,  заахвочваюць культурную дзейнасць  юрыдычных  i
фiзiчных асоб ва ўказанай сферы;
     садзейнiчаюць развiццю  лiтаратурнай   i   мастацкай   крытыкi,
арганiзацыi i правядзенню фестываляў,  аглядаў, конкурсаў, экспертыз
i  iншых  форм  аб'ектыўнай  i  незалежнай  ацэнкi  вынiкаў  творчай
дзейнасцi;
     ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку прымаюць меры па абароне
грамадскай маралi;
     забяспечваюць правядзенне навуковых даследаванняў,  распрацоўку
i  ажыццяўленне  навуковых  праграм  i  праектаў  у галiне культуры,
аказанне метадычнай дапамогi арганiзацыям культуры;
     арганiзуюць падрыхтоўку,     перападрыхтоўку     i    павышэнне
квалiфiкацыi работнiкаў культуры;
     ажыццяўляюць выяўленне,  улiк,  вывучэнне,  рэстаўрацыю i ахову
аб'ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны;
     забяспечваюць афiцыйнае  апублiкаванне  актаў  заканадаўства аб
культуры,  якiя прыняты,  выдадзены iмi,  давядзенне да ўсеагульнага
ведама  ў  iншай  форме актаў заканадаўства аб культуры,  дзяржаўных
праграм  захавання  i  развiцця   культуры,   iншай   дакументаванай
iнфармацыi  аб  культурным  жыццi,  калi  яна  мае  грамадска значны
характар;
     вядуць   дзяржаўную  статыстыку   па  формах  нецэнтралізаваных
дзяржаўных  статыстычных назіранняў i ўказаннях  па  ix  запаўненню,
якія  распрацоўваюцца  iмi і зацвярджаюцца  рэспубліканскім  органам
дзяржаўнага кіравання ў галіне дзяржаўнай статыстыкі;  
         -----------------------------------------------------------
         Абзац двадцать  четвертый статьи  12  -  в редакции  Закона
         Республики Беларусь от 8 ноября 2006  г.  №  177-З

            забяспечваюць вядзенне  статыстычнай  справаздачнасцi  ў 
         галiне  культуры i апублiкаванне штогадовых  справаздач  аб 
         сацыякультурнай сiтуацыi ў Рэспублiцы Беларусь;
         -----------------------------------------------------------

     ствараюць дзяржаўныя   сродкi    масавай    iнфармацыi,    якiя
спецыялiзуюцца на асвятленнi культурнага жыцця ў Рэспублiцы Беларусь
i замежных дзяржавах;  стымулююць  публiкацыi  або  паведамленнi  на
тэмы,  звязаныя з культурным жыццём,  у iншых дзяржаўных,  а таксама
недзяржаўных  сродках  масавай  iнфармацыi,  у   тым   лiку   шляхам
размяшчэння  сацыяльна-творчых заказаў,  прадастаўлення падатковых i
iншых iльгот;
     стымулююць выданне лiтаратуры, якая мае значэнне для захавання,
развiцця i распаўсюджвання культуры (творы  лiтаратуры  нацыянальнай
тэматыкi, для дзяцей i моладзi, класiчныя творы мастацкай лiтаратуры
i iнш.);
     садзейнiчаюць укараненню  перадавых  iнфармацыйных тэхналогiй у
дзейнасць арганiзацый культуры, ствараюць адзiную дзяржаўную сiстэму
iнфармацыйнага   забеспячэння   культурнай   дзейнасцi   i   адзiную
iнфармацыйную адукацыйную прастору ў галiне культуры;
     рэгулююць перамяшчэнне   культурных   каштоўнасцей   праз  мяжу
Рэспублiкi  Беларусь,  перашкаджаюць  незаконнаму  вывазу  за   межы
Рэспублiкi  Беларусь  культурных  каштоўнасцей i незаконнай перадачы
права ўласнасцi на  iх,  прымаюць  меры  па  вяртанню  ў  Рэспублiку
Беларусь культурных каштоўнасцей, незаконна вывезеных з яе тэрыторыi
або не вернутых ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку; 
         -----------------------------------------------------------
         Абзац двадцать   восьмой   статьи   12   -  с  изменениями,
         внесенными Законом  Республики  Беларусь от  16 мая 2006 г.
         № 105-З

            рэгулююць перамяшчэнне матэрыяльных  рухомых  культурных
         каштоўнасцей  праз мяжу Рэспублiкi Беларусь,  перашкаджаюць
         незаконнаму вывазу за межы Рэспублiкi Беларусь матэрыяльных
         рухомых культурных каштоўнасцей i незаконнай перадачы права
         ўласнасцi на iх,  прымаюць меры па  вяртанню  ў  Рэспублiку
         Беларусь   матэрыяльных  рухомых  культурных  каштоўнасцей,
         незаконна вывезеных з  яе  тэрыторыi  або  не  вернутых  ва
         ўстаноўленым заканадаўствам парадку;
         -----------------------------------------------------------

     ствараюць умовы для  мiжнароднага  культурнага  супрацоўнiцтва,
развiваюць  культурныя  сувязi  з суайчыннiкамi,  якiя пражываюць за
мяжой;
     аказваюць падтрымку  мiжнародным арганiзацыям,  якiя створаны i
(або)  дзейнiчаюць  у  Рэспублiцы  Беларусь  у  мэтах  выканання  яе
мiжнародных абавязацельстваў у галiне культуры;
     могуць аказваць  падтрымку  творчым  саюзам  у  адпаведнасцi  з
заканадаўствам;
     ствараюць спрыяльныя ўмовы для  развiцця  клубных  устаноў  для
iнвалiдаў;
     выконваюць iншыя  абавязкi,  прадугледжаныя  гэтым  Законам   i
iншымi актамi заканадаўства.

     Артыкул 13. Узаемадзеянне органаў дзяржаўнага кiравання
                 ў галiне культуры з органамi мясцовага
                 самакiравання i грамадскiмi арганiзацыямi
                 (аб'яднаннямi)

     1. Дзяржаўныя органы ажыццяўляюць  рэгуляванне  i  кiраванне  ў
галiне   культуры   ва   ўзаемадзеяннi  з  органамi  тэрытарыяльнага
грамадскага самакiравання,  а  таксама  творчымi  саюзамi  i  iншымi
грамадскiмi    арганiзацыямi   (аб'яднаннямi),   якiя   ажыццяўляюць
культурную  дзейнасць.  Напрамкi  i   формы   такога   ўзаемадзеяння
вызначаюцца гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства.
     2. З мэтай стварэння арганiзацыйных асноў узаемадзеяння органаў
дзяржаўнага  кiравання  ў  галiне  культуры i грамадскiх арганiзацый
(аб'яднанняў),  якiя  ажыццяўляюць  культурную  дзейнасць,   дзеячаў
культуры  i  мастацтва,  iншых  суб'ектаў  культурнай  дзейнасцi пры
дзяржаўных  органах  могуць  стварацца  грамадскiя  саветы  i  iншыя
кансультатыўныя органы.

     Артыкул 14. Дзяржаўныя праграмы захавання i развiцця культуры

     1. Дзяржаўныя    праграмы   захавання   i   развiцця   культуры
падзяляюцца на рэспублiканскiя i рэгiянальныя.
     2. Рэспублiканскiя   праграмы  захавання  i  развiцця  культуры
вызначаюць меры па захаванню, развiццю i распаўсюджванню культуры на
ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.
     3. Рэгiянальныя  праграмы   захавання   i   развiцця   культуры
вызначаюць меры па захаванню, развiццю i распаўсюджванню культуры на
ўзроўнi адпаведнай адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi Рэспублiкi
Беларусь.
     4. Рэспублiканскiя  праграмы  захавання  i  развiцця   культуры
распрацоўваюцца  Мiнiстэрствам  культуры Рэспублiкi Беларусь не менш
чым на пяць гадоў i зацвярджаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.
     5. Рэгiянальныя  праграмы  захавання i развiцця культуры могуць
распрацоўвацца па рашэнню мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.
Указаныя   праграмы  зацвярджаюцца  адпаведнымi  мясцовымi  Саветамi
дэпутатаў.

                              ГЛАВА 3
            ПРАВЫ I АБАВЯЗКI ГРАМАДЗЯН У ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ

     Артыкул 15. Правы i абавязкi грамадзян Рэспублiкi Беларусь,
                 замежных грамадзян i асоб без грамадзянства
                 ў галiне культуры

     1. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь у галiне культуры маюць права
на:
     1.1. дастойны ўзровень культурнага жыцця;
     1.2. атрыманне,  захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай
i своечасовай iнфармацыi аб культурным жыццi;
     1.3. удзел у культурным жыццi;
     1.4. свабоду творчай дзейнасцi;
     1.5. захаванне i развiццё нацыянальных культурных традыцый;
     1.6. ахову iнтэлектуальнай уласнасцi ў галiне культуры;
     1.7. эстэтычнае   выхаванне,   мастацкую   i   культуралагiчную
адукацыю;
     1.8. свабоду аб'яднанняў у галiне культуры;
     1.9. стварэнне арганiзацый культуры.
     2. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь у галiне культуры абавязаны:
     2.1. берагчы  гiсторыка-культурную,  духоўную  спадчыну i iншыя
нацыянальныя культурныя каштоўнасцi;
     2.2. паважаць  культуру  i мову ўсiх нацыянальных супольнасцей,
якiя пражываюць у Рэспублiцы Беларусь.
     3. Бацькi або асобы, якiя iх замяняюць, абавязаны клапацiцца аб
эстэтычным выхаваннi,  культурным развiццi дзяцей,  далучэннi iх  да
культурных каштоўнасцей.
     4. Замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства  на  тэрыторыi
Рэспублiкi  Беларусь  карыстаюцца  правамi  i свабодамi i выконваюць

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5



<< Назад | <<< Содержание >>>

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы