Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Закон Республики Беларусь от 4 июня 1991 г. №832-XII "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь"

Архив ноябрь 2007 года

обновление

<< Назад | <<< Главная страница

Стр. 3

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5

 
         ў   Музейны   фонд  Рэспублiкi   Беларусь  (за  выключэннем 
         прызнаных гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi),  а  таксама 
         прадстаўленых у Мiнiстэрства  культуры  Рэспублiкi Беларусь
         для  разгляду  пытання  аб  наданнi  iм статусу  гiсторыка-
         культурных каштоўнасцей,  не дапускаецца,  акрамя выпадкаў, 
         калi  такi  вываз ажыццяўляецца  згодна з уступiўшым у сiлу 
         мiжнародным дагаворам  Рэспублiкi  Беларусь  аб  рэстытуцыi
         культурных   каштоўнасцей   на   падставе   рашэння   Урада 
         Рэспублiкi    Беларусь,   прынятага   па   кожнаму    факту 
         перамяшчэння культурных каштоўнасцей.
         -----------------------------------------------------------

     4. Часовы   вываз  за  межы  Рэспублiкi  Беларусь  матэрыяльных
культурных каштоўнасцей,  якiя складаюць Бiблiятэчны фонд Рэспублiкi
Беларусь  або  ўключаны  ў  Музейны  фонд  Рэспублiкi  Беларусь  (за
выключэннем   прызнаных   гiсторыка-культурнымi   каштоўнасцямi),  а
таксама вываз за межы Рэспублiкi Беларусь (часовы або на  пастаяннае
захоўванне)  матэрыяльных культурных каштоўнасцей,  што адносяцца да
катэгорый  матэрыяльных  культурных  каштоўнасцей,  вываз   якiх   з
тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь абмежаваны,  дапускаюцца пры наяўнасцi
пiсьмовага дазволу,  выдадзенага Мiнiстэрствам  культуры  Рэспублiкi
Беларусь. Спiс катэгорый матэрыяльных культурных каштоўнасцей, вываз
якiх  з  тэрыторыi  Рэспублiкi  Беларусь  абмежаваны,  зацвярджаецца
Урадам Рэспублiкi Беларусь.
     5. Тэрмiн    часовага   знаходжання   матэрыяльных   культурных
каштоўнасцей за межамi Рэспублiкi Беларусь не можа перавышаць  шасцi
месяцаў у год.
     6. Дзеянне  пунктаў  3-5 гэтага артыкула не распаўсюджваецца на
культурныя  каштоўнасцi  iншых  краiн,  часова  ўвезеныя  на  мытную
тэрыторыю   Рэспублiкi   Беларусь   i   аформленыя  ва  ўстаноўленым
заканадаўствам парадку.
     7. Матэрыяльныя  культурныя  каштоўнасцi,  вывезеныя  за   межы
Рэспублiкi  Беларусь  з парушэннем актаў заканадаўства i мiжнародных
дагавораў Рэспублiкi Беларусь, якiя дзейнiчалi ў Рэспублiцы Беларусь
на  момант iх вывазу,  а таксама часова вывезеныя за межы Рэспублiкi
Беларусь  у  эвакуацыю  або  на  iншай  падставе  i  не  вернутыя  ў
Рэспублiку  Беларусь  без законных падстаў,  падлягаюць абавязковаму
вяртанню незалежна ад часу, абставiн i месца вывазу. 
         -----------------------------------------------------------
         Статья 37 - с изменениями,  внесенными  Законом  Республики
         Беларусь от 16 мая 2006 г. № 105-З

            Артыкул 37.    Увоз,   вываз   i   вяртанне   культурных
         каштоўнасцей

            1. Увоз  у  Рэспублiку  Беларусь  i  вываз  за  яе  межы
         матэрыяльных  рухомых культурных каштоўнасцей ажыццяўляюцца
         пад дзяржаўным кантролем.
            2. Забараняецца   вываз   за  межы  Рэспублiкi  Беларусь
         матэрыяльных рухомых гiсторыка-культурных  каштоўнасцей  на
         пастаяннае захоўванне.
            3. Вываз на пастаяннае  захоўванне  за  межы  Рэспублiкi
         Беларусь матэрыяльных рухомых культурных каштоўнасцей,  што
         складаюць бiблiятэчны,  музейны i архiўны фонды  Рэспублiкi
         Беларусь  (за  выключэннем  прызнаных гiсторыка-культурнымi
         каштоўнасцямi),  а  таксама  прадстаўленых  у  Мiнiстэрства
         культуры   Рэспублiкi  Беларусь  для  разгляду  пытання  аб
         наданнi iм статусу  гiсторыка-культурных  каштоўнасцей,  не
         дапускаецца, акрамя выпадкаў, калi такi вываз ажыццяўляецца
         згодна з уступiўшым у сiлу мiжнародным дагаворам Рэспублiкi
         Беларусь  аб рэстытуцыi культурных каштоўнасцей на падставе
         рашэння Урада Рэспублiкi  Беларусь,  прынятага  па  кожнаму
         факту перамяшчэння культурных каштоўнасцей.
            4. Часовы вываз за межы Рэспублiкi Беларусь матэрыяльных
         рухомых   гiсторыка-культурных   каштоўнасцей,   культурных
         каштоўнасцей,  указаных  у  пункце  3  гэтага  артыкула,  а
         таксама  вываз  (часова або на пастаяннае захоўванне) iншых
         матэрыяльных   рухомых   культурных    каштоўнасцей,    што
         падпадаюць  пад  катэгорыi  культурных каштоўнасцей,  вываз
         якiх   з   тэрыторыi   Рэспублiкi   Беларусь    абмежаваны,
         дапускаюцца  пры наяўнасцi пiсьмовага дазволу,  выдадзенага
         Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.  Спiс катэгорый
         культурных каштоўнасцей,  вываз якiх з тэрыторыi Рэспублiкi
         Беларусь  абмежаваны,   зацвярджаецца   Урадам   Рэспублiкi
         Беларусь.
            5. Тэрмiн  часовага  знаходжання  матэрыяльных   рухомых
         культурных  каштоўнасцей  за  межамi Рэспублiкi Беларусь не
         можа перавышаць шасцi месяцаў у год.
            6. Дзеянне    пунктаў    2-5    гэтага    артыкула    не
         распаўсюджваецца на  культурныя  каштоўнасцi  iншых  краiн,
         часова  ўвезеныя  на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь i
         аформленыя ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
            7. Матэрыяльныя    рухомыя    культурныя    каштоўнасцi,
         вывезеныя за межы Рэспублiкi Беларусь  з  парушэннем  актаў
         заканадаўства  i мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь,
         якiя дзейнiчалi ў Рэспублiцы Беларусь на момант iх  вывазу,
         а  таксама  часова  вывезеныя за межы Рэспублiкi Беларусь у
         эвакуацыю або на iншай падставе i не вернутыя ў  Рэспублiку
         Беларусь  без  законных  падстаў,  падлягаюць  абавязковаму
         вяртанню незалежна ад часу, абставiн i месца вывазу.
         -----------------------------------------------------------

                              ГЛАВА 7
        АСАБЛIВАСЦI ПРАВАВОГА СТАНОВIШЧА I ПАРАДКУ ДЗЕЙНАСЦI
                 АСОБНЫХ ТЫПАЎ АРГАНIЗАЦЫЙ КУЛЬТУРЫ

     Артыкул 38. Тэатры, цыркi i канцэртныя арганiзацыi

     1. Тэатрам,   цыркам  або  канцэртнай  арганiзацыяй  прызнаецца
арганiзацыя  культуры,  якая  ажыццяўляе  падрыхтоўку,  арганiзацыю,
паказ  i  правядзенне  спектакляў,  канцэртаў  або  iншых  публiчных
паказаў з мэтай эстэтычнага выхавання фiзiчных асоб,  фармiравання i
задавальнення  iх  патрэбнасцей  у  сцэнiчным  (музычным) мастацтве,
папулярызацыi твораў сцэнiчнага  (музычнага)  мастацтва,  а  таксама
мастацкай творчасцi выканаўчых калектываў i асобных выканаўцаў.
     2. Усе тэатры,  цыркi i  канцэртныя  арганiзацыi  адчынены  для
публiчнага   наведвання   i  прагляду  спектакляў,  iншых  публiчных
паказаў, праслухоўвання твораў музычнага мастацтва.
     3. У  тэатры,  цырку  або  канцэртнай  арганiзацыi ствараецца i
дзейнiчае  мастацкi  савет.  Мастацкi  савет  з'яўляецца   пастаянна
дзеючым  дарадчым  органам,  якi забяспечвае ўдзел калектыву тэатра,
цырка або канцэртнай арганiзацыi ў вырашэннi творчых пытанняў.

     Артыкул 39. Клубныя ўстановы i iх дзейнасць

     1. Клубнай  установай  прызнаецца   ўстанова   культуры,   якая
ажыццяўляе   асветныя,   выхаваўчыя   i  забаўляльныя  функцыi  праз
стварэнне фiзiчным асобам спрыяльных умоў  для  заняцця  народнай  i
мастацкай творчасцю,  задавальнення iх пазнавальных патрэбнасцей,  а
таксама патрэбнасцей у самаадукацыi,  духоўным i фiзiчным  развiццi,
мiжасобасных адносiнах i адпачынку.
     2. Дзяржаўныя клубныя  ўстановы  даступныя  для  наведвання  iх
фiзiчнымi  асобамi.  Дзейнасць дзяржаўных клубных устаноў грунтуецца
на добраахвотнасцi ўдзелу фiзiчных  асоб  у  клубных  фармiраваннях,
прызнаннi  ў якасцi асновы iх функцыянавання грамадскай iнiцыятывы i
самадзейнасцi,  на  спалучэннi  iндывiдуальнай  i  групавой  работы,
кiравання i самакiравання.
     3. Статут клубнай установы павiнен змяшчаць указанне на правы i
абавязкi фiзiчных асоб, якiя наведваюць клубную ўстанову.
     4. Вiды клубных  устаноў,  iх  прававое  становiшча  i  парадак
дзейнасцi вызначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

     Артыкул 40. Паркi i iх дзейнасць

     1. Паркамi  прызнаюцца арганiзацыi культуры,  якiя ажыццяўляюць
забаўляльныя, асветныя, эстэтычна- i эколага-выхаваўчыя функцыi праз
стварэнне  на  сваёй тэрыторыi спрыяльных умоў для адпачынку i забаў
фiзiчных   асоб,   распаўсюджвання   i   папулярызацыi    культурных
каштоўнасцей i ведаў аб прыродзе, фармiравання беражлiвых i гуманных
адносiн да навакольнага асяроддзя.
     2. Усе паркi адчынены для публiчнага наведвання.
     3. Статут    парку     павiнен     змяшчаць     указанне     на
землекарыстальнiка,   звесткi  аб  зямельным  участку,  што  складае
тэрыторыю парку,  вызначаць правы,  абавязкi парку i фiзiчных  асоб,
якiя наведваюць парк.
     4. Парк   ствараецца   са   згоды   мясцовага   выканаўчага   i
распарадчага органа па месцы знаходжання тэрыторыi парку.
     5. Парк абавязаны мець генеральны план,  зацверджаны адпаведным
мясцовым выканаўчым i распарадчым органам.
     6. Адносiны памiж паркам i мясцовым  выканаўчым  i  распарадчым
органам па месцы знаходжання тэрыторыi парку рэгулююцца дагаворам.
     7. Правядзенне паркам  мерапрыемстваў  або  ажыццяўленне  iншай
дзейнасцi, якiя могуць мець экалагiчныя,  сацыяльныя i iншыя вынiкi,
што   закранаюць   iнтарэсы   насельнiцтва   адпаведнай   тэрыторыi,
узгадняюцца  з  мясцовым  выканаўчым  i распарадчым органам па месцы
знаходжання тэрыторыi парку.
     8. Парк    ажыццяўляе    каардынацыю    дзейнасцi   арганiзацый
грамадскага    харчавання,    гандлю,    камунальнай     гаспадаркi,
добраўпарадкавання   i  азелянення,  а  таксама  iншых  арганiзацый,
размешчаных на тэрыторыi парку.
     9. Прававое становiшча паркаў, парадак iх дзейнасцi вызначаюцца
Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

     Артыкул 41. Навукова-даследчыя ўстановы i метадычныя цэнтры
                  народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы)

     1. У мэтах правядзення фундаментальных i  прыкладных  навуковых
даследаванняў   у  галiне  культуры,  аказання  метадычнай  дапамогi
суб'ектам культурнай  дзейнасцi  ў  Рэспублiцы  Беларусь  ствараюцца
навукова-даследчыя    ўстановы    або   структурныя   падраздзяленнi
арганiзацыi ў галiне культуры,  метадычныя цэнтры народнай творчасцi
(культурна-асветнiцкай работы).
     2. Прававое становiшча,  парадак  дзейнасцi  навукова-даследчых
устаноў  у  галiне  культуры вызначаюцца заканадаўствам аб навуковай
дзейнасцi.  Прававы статус  метадычных  цэнтраў  народнай  творчасцi
(культурна-асветнiцкай  работы)  вызначаецца  Мiнiстэрствам культуры
Рэспублiкi Беларусь.

     Артыкул 42. Бiблiятэкi, музеi, арганiзацыi кiнематаграфii

     Асаблiвасцi прававога становiшча i парадку дзейнасцi бiблiятэк,
музеяў, арганiзацый кiнематаграфii вызначаюцца заканадаўствам.

                              ГЛАВА 8
        АСАБЛIВАСЦI НЕКАТОРЫХ НАПРАМКАЎ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦI

     Артыкул 43. Гастрольна-канцэртная дзейнасць

     1. Юрыдычныя асобы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi маюць права
ажыццяўляць арганiзацыю i правядзенне спектакляў,  канцэртаў i iншых
публiчных паказаў,  тэатральна-вiдовiшчных мерапрыемстваў  (далей  -
гастрольна-канцэртная  дзейнасць) на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у
парадку, якi вызначаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.
     2. Не дапускаюцца:
     2.1. распаўсюджванне   друкаваных   рэкламных   матэрыялаў   аб
тэатральна-вiдовiшчных    мерапрыемствах    без    выхадных   даных,
прадугледжаных  дзяржаўнымi   стандартамi,   а   таксама   рэкламнай
iнфармацыi   ў  любой  форме  без  указання  спецыфiкi  праводзiмага
тэатральна-вiдовiшчнага  мерапрыемства  (наяўнасць  або   адсутнасць
фанаграмы);
     2.2. ажыццяўленне гастрольна-канцэртнай дзейнасцi з  парушэннем
аўтарскага  права  i сумежных правоў,  з выкарыстаннем звестак,  што
складаюць дзяржаўную або iншую ахоўваемую законам тайну.

     Артыкул 44. Дзейнасць творчых саюзаў i творчых работнiкаў.
                 Народнае мастацтва, народныя промыслы (рамёствы)

     1. Асаблiвасцi прававога становiшча i парадку дзейнасцi творчых
саюзаў i творчых работнiкаў вызначаюцца  заканадаўствам  аб  творчых
саюзах i творчых работнiках.
     2. Асаблiвасцi дзяржаўнага рэгулявання  i  падтрымкi  народнага
мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) вызначаюцца заканадаўствам
аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах).

                              ГЛАВА 9
                УСТАНОВЫ АДУКАЦЫI Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ

     Артыкул 45. Установы адукацыi ў галiне культуры

     1. Да  ўстаноў  адукацыi  ў галiне культуры адносяцца ўстановы,
якiя падпарадкоўваюцца Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi  Беларусь  i
забяспечваюць    атрыманне    сярэдняй   спецыяльнай,   вышэйшай   i
паслявузаўскай адукацыi,  павышэнне квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўку
работнiкаў культуры.
     2. Вырашэнне асобных задач у галiне культуры могуць ажыццяўляць
установы,  якiя  падпарадкоўваюцца  Мiнiстэрству адукацыi Рэспублiкi
Беларусь,  мясцовым  выканаўчым   i   распарадчым   органам,   iншым
заснавальнiкам   i   забяспечваюць   атрыманне   агульнай  сярэдняй,
прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi.

     Артыкул 46. Установы пазашкольнага выхавання i навучання
                 ў галiне культуры

     1. Установамi  пазашкольнага  выхавання  i  навучання  ў галiне
культуры прызнаюцца ўстановы, якiя ажыццяўляюць эстэтычна-выхаваўчыя
i  асветныя  функцыi праз мэтанакiраванае навучанне дзяцей i моладзi
розным вiдам мастацтваў,  стварэнне спрыяльных умоў для  развiцця  i
рэалiзацыi  iх  творчых  здольнасцей,  прафесiйнага  самавызначэння.
Пералiк  устаноў  пазашкольнага  выхавання  i  навучання  ў   галiне
культуры зацвярджаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
     2. Прававое становiшча, парадак дзейнасцi ўстаноў пазашкольнага
выхавання i навучання ў галiне культуры вызначаюцца ў адпаведнасцi з
заканадаўствам.

                              ГЛАВА 10
           КАДРАВАЕ I ФIНАНСАВАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ КУЛЬТУРНАЙ
                             ДЗЕЙНАСЦI

      Артыкул 47. Падрыхтоўка, павышэнне квалiфiкацыi
                  i перападрыхтоўка работнiкаў культуры

     1. Падрыхтоўка,   павышэнне   квалiфiкацыi   i  перападрыхтоўка
работнiкаў  культуры  ажыццяўляюцца  ва  ўстановах  адукацыi,  iншых
арганiзацыях у адпаведнасцi з заканадаўствам.
     2. Падрыхтоўка,  павышэнне   квалiфiкацыi   i   перападрыхтоўка
работнiкаў культуры ажыццяўляюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага i
мясцовых бюджэтаў, сродкаў фiзiчных i юрыдычных асоб.
     3. Парадак     падрыхтоўкi,     павышэння     квалiфiкацыi    i
перападрыхтоўкi работнiкаў культуры,  прысваення iм  квалiфiкацыйных
катэгорый вызначаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

     Артыкул 48. Атэстацыя работнiкаў культуры

     1. Работнiкi  культуры,  акрамя  дзеячаў  культуры i мастацтва,
падлягаюць атэстацыi не радзей чым адзiн  раз  у  пяць  гадоў,  калi
заканадаўчымi актамi не ўстаноўлены iншы тэрмiн.
     2. Парадак правядзення атэстацыi работнiкаў культуры, а таксама
кола асоб,  якiя не падлягаюць атэстацыi, вызначаюцца ў адпаведнасцi
з заканадаўствам.

     Артыкул 49. Фiнансаванне культурнай дзейнасцi

     1. Асновай   дзяржаўных   гарантый   захавання,   развiцця    i
распаўсюджвання культуры з'яўляецца бюджэтнае фiнансаванне.
     2. Аб'ём бюджэтнага фiнансавання на ўтрыманне i развiццё галiны
культуры  i  мастацтва  ўстанаўлiваецца  ў  памеры  да 1 працэнта ад
валавога ўнутранага прадукту.
         -----------------------------------------------------------
         Згодна   з   Законам  Рэспублiкi  Беларусь  ад  18 мая 2004
         г.  №  282-З пункт 2 артыкула 49 Закона Рэспублiкi Беларусь
         "Аб   культуры  ў  Рэспублiцы  Беларусь" ўступае  ў  сiлу з 
         1 студзеня 2009 года з паэтапным павелiчэннем з 1  студзеня  
         2004  года  ў  адпаведнасцi з законам аб бюджэце на чарговы  
         фiнансавы (бюджэтны) год   расходаў на культуру i мастацтва 
         ў памеры 0,1  працэнта  ад валавога ўнутранага прадукту   з 
         улiкам фiнансава-эканамiчнага   становiшча, якое   склалася    
         ў рэспублiцы.
         -----------------------------------------------------------

     3. Фiнансаванне    дзейнасцi   дзяржаўных   устаноў   культуры,
дзяржаўных мiнiмальных  сацыяльных  стандартаў  у  галiне  культуры,
дзяржаўных  праграм  захавання  i  развiцця культуры,  а ў выпадках,
прадугледжаных заканадаўствам, - iншых культурных праграм (праектаў,
мерапрыемстваў)  ажыццяўляецца  за  кошт  сродкаў рэспублiканскага i
мясцовых бюджэтаў.
     4. У  Рэспублiцы  Беларусь  могуць  стварацца  ў адпаведнасцi з
заканадаўствам дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды фiнансавання культуры.
     5. Дадатковымi   крынiцамi   фiнансавання   дзейнасцi   ўстаноў
культуры з'яўляюцца:
     5.1. даходы  ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi,  калi ажыццяўленне
такой  дзейнасцi  прадугледжана   статутам   установы   культуры   i
заканадаўствам;
     5.2. крэдыты банкаў;
     5.3. добраахвотныя ахвяраваннi фiзiчных i юрыдычных асоб;
     5.4. iншыя крынiцы, не забароненыя заканадаўчымi актамi.
     6. Юрыдычныя  i  фiзiчныя  асобы  маюць  права ў адпаведнасцi з
грамадзянскiм  заканадаўствам  ствараць   фонды   для   фiнансавання
культурнай дзейнасцi.

                              ГЛАВА 11
               МIЖНАРОДНАЕ КУЛЬТУРНАЕ СУПРАЦОЎНIЦТВА

     Артыкул 50. Задачы мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва

     Задачамi суб'ектаў  культурнай   дзейнасцi   пры   ажыццяўленнi
мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва з'яўляюцца:
     узбагачэнне культурнага  жыцця  беларускага  народа,  далучэнне
грамадзян,  якiя  пражываюць у Рэспублiцы Беларусь,  да каштоўнасцей
сусветнай культуры;
     азнаямленне сусветнай   грамадскасцi   з   культурай  Беларусi;
     iнтэграцыя беларускай   нацыянальнай   культуры   ў   сусветную
культуру i сусветную iнфармацыйную прастору.

     Артыкул 51. Прынцыпы мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва

     Суб'екты культурнай  дзейнасцi  пры  ажыццяўленнi  мiжнароднага
культурнага супрацоўнiцтва кiруюцца наступнымi прынцыпамi:
     прызнанне i   павага   годнасцi,   каштоўнасцi  i  неабходнасцi
захавання  кожнай  культуры,  роўнасць  культур,   роўная   вартасць
нацыянальных культур для сусветнай культуры,  разгляд усiх культур у
iх  разнастайнасцi  ў  якасцi  складанай  часткi  агульнага  набытку
чалавецтва;
     служэнне культуры справе мiру,  развiццю мiрных  i  дружалюбных
адносiн памiж дзяржавамi;
     узаемавыгаднасць (узаемная карысць) культурнага супрацоўнiцтва;
     абавязковасць  абароны культурных каштоўнасцей у мiрны i ваенны
час.

     Артыкул 52. Напрамкi i прававыя асновы мiжнароднага культурнага
                 супрацоўнiцтва

     1. Напрамкамi     мiжнароднага    культурнага    супрацоўнiцтва
з'яўляюцца:
     1.1. мiжнародны культурны абмен;
     1.2. культурныя сувязi  з  суайчыннiкамi,  якiя  пражываюць  за
мяжой;
     1.3. захаванне i ахова культурных каштоўнасцей;
     1.4. сумесная  дзейнасць па стварэнню i выкарыстанню культурных
каштоўнасцей;
     1.5. навукова-даследчая дзейнасць у галiне культуры;
     1.6. правядзенне  фестываляў,  конкурсаў,   аглядаў   i   iншых
культурных мерапрыемстваў.
     2. Прававымi асновамi мiжнароднага  культурнага  супрацоўнiцтва
з'яўляюцца Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь,  гэты Закон, мiжнародныя
дагаворы  Рэспублiкi  Беларусь,  рашэннi  мiжнародных   арганiзацый,
удзельнiцай якiх з'яўляецца Рэспублiка Беларусь. 
         -----------------------------------------------------------
         Закон "О культуре  в  Республике  Беларусь"  -  в  редакции
         Закона Республики Беларусь от 18 мая 2004 г. № 282-З.

     Руководствуясь   Конституцией  (Основным   Законом)  Республики
Беларусь  и  Декларацией  о  государственном суверенитете Республики
Беларусь, исходя  из норм международного  права, осознавая жизненную
необходимость   возрождения  белорусской   культуры,  сохранения  ее
самобытности,  целостности и  создания благоприятных  условий для ее
дальнейшего развития, как и для развития культуры граждан Республики
Беларусь всех  национальностей, Верховный Совет  Республики Беларусь
принимает  Закон  Республики  Беларусь   "О  культуре  в  Республики
Беларусь".
     Закон направлен на:
     реализацию  суверенных  прав   Республики  Беларусь  в  области
культуры;
     осуществление   принципов    идеологической   и    политической
независимости культуры от общественно-политических структур;
     создание   правовых   условий   для   свободного   саморазвития
культурных процессов;
     обеспечение  материальных   и  финансовых   гарантий   развития
культуры и социальную защиту работников культуры в условиях рыночных
отношений.


                     РАЗДЕЛ I. ОБЩИЕ ПОЛОЖЕНИЯ


     Статья 1. Законодательство о культуре в Республике Беларусь

     Законодательство  о культуре  в Республике  Беларусь состоит из
настоящего   Закона   и   принятых   в   соответствии   с  ним  иных
законодательных актов Республики Беларусь.

     Статья 2. Задачи законодательства о культуре

     Законодательство  Республики  Беларусь  о  культуре  регулирует
общественные  отношения  по  установлению  организационно-правовых и
экономических  гарантий  создания,   сохранения,  распространения  и
популяризации  произведений  материальной  и  духовной  культуры, по
сохранению и передаче культурных  традиций, по охране исторических и
культурных ценностей в целях:
     возрождения и  развития  белорусской  национальной  культуры  и
культур  национальных   сообществ  Белоруссии  как  составной  части
общечеловеческой культуры;
     формирования культурной  среды, моральных  начал,  эстетических
взглядов  и   вкусов  народа  и  приобщения  его  к  художественному
творчеству, к гуманистическим ценностям культуры.

     Статья З. Основные принципы культурной деятельности

     Основными  принципами  культурной   деятельности  в  Республике
Беларусь являются:
     свобода  творческой   деятельности  и  саморазвитие  культурных
процессов, плюрализм  направлений и  стилей в  творчестве, отказ  от
монополизма в культуре;
     защита интеллектуальной собственности;
     общедоступность духовных ценностей;
     право  на беспрепятственную  культуротворческую деятельность на
территории Республики Беларусь для всех национальных сообществ;
     приоритет  условий   для  развития   белорусской   национальной
культуры;
     гуманистическая направленность,  усиление личностного  начала в
культурной деятельности,  ориентация на  общечеловеческие  ценности,
высокоморальный характер культуры;
     обеспечение  связей   белорусской   национальной   культуры   с
культурами других народов;
     соединение государственных  и общественных  начал в организации
культурной деятельности;
     полная  самостоятельность  культурной  деятельности  Республики
Беларусь.


            РАЗДЕЛ II. ГРАЖДАНИН, ГОСУДАРСТВО И КУЛЬТУРА


     Статья  4. Право  граждан Республики  Беларусь на  творчество и
                пользование достижениями культуры

     Граждане   Республики   Беларусь   имеют   право   на   свободу
художественного  творчества  и  право  на  пользование  достижениями
культуры.
     Граждане Республики Беларусь имеют право заниматься любым видом
культурной  деятельности,  кроме  той,   что  запрещена  Законом,  и
объединяться в  творческие союзы, ассоциации,  товарищества и другие
культурные общества.

     Статья 5. Обязанности государства в области культуры

     Государственные  органы   во  взаимодействии   с  общественными
объединениями  обязаны   обеспечивать  развитие   культуры  и  несут
ответственность за  духовное, моральное  и  эстетическое  воспитание
граждан.   Они    обязаны   совершенствовать   систему   социальных,
организационно-правовых и  экономических гарантий развития искусства
и культуры  и создавать необходимые условия для приобщения граждан к
национальному и  мировому культурному  наследию; формировать систему
предприятий и  учреждений искусства и культуры; выделять необходимые
материальные и  финансовые средства; обеспечивать проведение научных
исследований и  разработку  научных  проектов  в  области  культуры,
подготовку квалифицированных  кадров; создавать  гарантии и  стимулы
художественного   творчества,   сохранения   традиционной   культуры
(фольклор, народные  промыслы,  ремесла),  использования  достижений
культуры; обеспечивать  формирование и  эстетизацию  среды  обитания
человека, защиту интересов народа Белоруссии в области культуры.

     Статья 6. Обязанности граждан в области культуры

     Граждане  Республики  Беларусь  обязаны  бережно  относиться  к
историко-культурному наследию Белоруссии.
     Родители, опекуны,  попечители или лица, их заменяющие, обязаны
заботиться о  всестороннем  культурном  и  эстетическом  развитии  и
нравственном усовершенствовании детей.

     Статья 7. Компетенция Республики  Беларусь в области культуры

     Ведению Республики  Беларусь в лице ее  высших органов власти и
управления в области культуры подлежит:
     определение стратегии  и утверждение  республиканских  программ
развития культуры;
     установление приоритетов и льгот в развитии культуры;
     обеспечение развития инфраструктуры культуры;
     установление порядка  организации, реорганизации  и  ликвидации
предприятий и учреждений культуры;
     установление научно обоснованных материальных и финансовых норм
обеспечения учреждений культуры, нормативов культурного обслуживания
населения;
     обеспечение подготовки  кадров  и  повышение  их  квалификации,
организация научных исследований в области культуры;
     осуществление научно-методического  руководства предприятиями и
учреждениями культуры;
     осуществление  контроля   за  исполнением   законодательства  о
культуре   всеми   предприятиями,   учреждениями   и   организациями
независимо от их ведомственного подчинения и форм собственности;
     решение других  вопросов в  области культуры  в соответствии  с
законодательством Республики  Беларусь.
     Компетенция  местных   Советов  народных  депутатов  в  области
культуры определяется законодательством Республики  Беларусь.

     Статья 8. Приоритеты в области развития культуры

     Республика    Беларусь     определяет    материально-финансовые
приоритеты:
     возрождению, сохранению, развитию и распространению белорусской
национальной культуры;
     созданию и  популяризации произведений  искусства и  литературы
для детей, их эстетическому образованию и воспитанию;
     популяризации  классических   произведений   отечественного   и
всемирного искусства и лучших образцов современной культуры;
     обеспечению развития  культуры в сельской местности, расширению
культурной инфраструктуры деревни.

     Статья 9. Язык в области культуры

     Язык    является    универсальным    средством    олицетворения
национальной   культуры.  Языковая   политика  в   области  культуры
определяется  Законом  Республики  Беларусь  "О  языках в Республике
Беларусь".

     Статья 10. Права других национальностей и этнических групп в
                области культуры

     Лицам любой национальности и  этнической группы, проживающим на
территории  Республики  Беларусь,  гарантируется  право  на развитие
своей культуры и языка,  на создание национальной школы, предприятий
и учреждений культуры (театров, музеев, издательств и т.д.).
     Граждане Республики Беларусь  любой национальности и этнической
группы имеют  право на создание  культурных объединений, ассоциаций,
культурно-просветительных   товариществ   и   обществ,  национальных
культурных центров.

     Статья 11. Формирование эстетической жизненной среды

     В  Республике Беларусь обеспечивается   создание   эстетической
жизненной среды  путем органического сочетания архитектурных решений
новых   сооружений    с   существующей    застройкой,    памятниками
градостроительства,    архитектуры     и    природного    ландшафта,
использования национальных традиций и приемов застройки, ландшафтной
архитектуры и иных художественных средств.
     В проект  строительства любого  общественного комплекса, жилого
массива  или   общественного  здания   входит  и   задание   по   их
художественному  оформлению,   а  также   должно   предусматриваться
создание  пространств  для  культурной  деятельности  и  организации
досуга (отдыха).


     РАЗДЕЛ III. ИСТОРИКО-КУЛЬТУРНОЕ НАСЛЕДИЕ БЕЛОРУССКОЙ ССР


     Статья 12. Историко-культурное наследие Республики Беларусь

     К историко-культурному наследию Республики Беларусь принадлежат
материальные   и   духовные   ценности,   которые  имеют  неизменное
историческое значение для народа Белоруссии независимо от авторских,
имущественных прав на них, времени  их создания и местонахождения, в
том числе и за пределами Республики Беларусь.

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5



<< Назад | <<< Содержание >>>

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы