б пунктах пропуску ад 18 жнiўня 1993 года" />
Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Закон Республики Беларусь от 18 июля 2007 г. №268-З "Аб прыняццi Пратакола памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Латвiйскай Рэспублiкi аб унясеннi змяненняў у Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Латвiйскай Рэспублiкi па пытанню аб пунктах пропуску ад 18 жнiўня 1993 года"

Текст документа по состоянию на 1 ноября 2007 года (архив)

обновление

<< Назад | <<< Навигатор

                      ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                      18 ліпеня 2007 г. № 268-З

АБ ПРЫНЯЦЦІ ПРАТАКОЛА ПАМІЖ УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ
БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ ЛАТВІЙСКАЙ РЭСПУБЛІКІ АБ УНЯСЕННІ
ЗМЯНЕННЯЎ У ПАГАДНЕННЕ ПАМІЖ УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ
БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ ЛАТВІЙСКАЙ РЭСПУБЛІКІ ПА ПЫТАННЮ АБ
ПУНКТАХ ПРОПУСКУ АД 18 ЖНІЎНЯ 1993 ГОДА


Прыняты Палатай прадстаўнікоў 25 чэрвеня 2007 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 29 чэрвеня 2007 года

     Артыкул 1. Прыняць Пратакол паміж Урадам Рэспублікі Беларусь  і
Урадам  Латвійскай  Рэспублікі аб унясенні  змяненняў  у  Пагадненне
паміж  Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі  па
пытанню  аб  пунктах  пропуску  ад 18  жніўня  1993  года  (далей  -
Пратакол), падпісаны ў г. Мінску 19 студзеня 2007 года.
     Артыкул  2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняць  меры,
неабходныя для рэалізацыі палажэнняў Пратакола.
     
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь                            А.Лукашэнка
                                  
                              ПРАТАКОЛ
 паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі аб
 унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і
  Урадам Латвійскай Рэспублікі па пытанню аб пунктах пропуску ад 18
                          жніўня 1993 года
                                  
     Урад  Рэспублікі  Беларусь і Урад Латвійскай  Рэспублікі,  якія
называюцца далей Бакамі,
     у  мэтах  стварэння  спрыяльных умоў  для  перасячэння  граніцы
жыхарамі  прыгранічных  тэрыторый Рэспублікі Беларусь  і  Латвійскай
Рэспублікі,
     улічваючы  неабходнасць  удасканалення арганізацыі  перасячэння
граніцы аўтамабільнымі транспартнымі сродкамі,
     кіруючыся нормамі міжнароднага права,
     пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:
     1.  Унесці  ў  Пагадненне паміж Урадам  Рэспублікі  Беларусь  і
Урадам  Латвійскай Рэспублікі па пытанню аб пунктах пропуску  ад  18
жніўня 1993 года (далей - Пагадненне) наступныя змяненні:
     1.1.  Выключыць  з  пункта першага артыкула 1 Пагаднення  словы
«Друя - Піедруя».
     1.2.  Выкласці пункт чацвёрты артыкула 1 Пагаднення ў наступнай
рэдакцыі:
     «Для   перасячэння  граніцы  жыхарамі  прыгранічных   тэрыторый
Рэспублікі  Беларусь і Латвійскай Рэспублікі, якія накіроўваюцца  на
прыгранічныя  тэрыторыі  дзяржавы  другога  Боку  пяшком   альбо   з
ужываннем  транспартных  сродкаў, што  знаходзяцца  ў  іх  асабістым
карыстанні,  вагой  не больш за 3,5 тоны, без тавара,  які  належыць
дэклараванню, будуць адкрыты наступныя пункты пропуску:
     Ліпаўка - Ворзава;
     Плюсы - Каплава;
     Гаўрыліна - Мейкшаны;
     Друя - Піедруя.
     Парадак  вызначэння  рэжыму  работы  і  перасячэння  граніцы  ў
дадзеных  пунктах  пропуску  ўстанаўліваецца  асобнымі  пагадненнямі
паміж Бакамі.».
     2.  Гэты  Пратакол з’яўляецца неад’емнай часткай  Пагаднення  і
ўступае  ў  сілу з даты атрымання па дыпламатычных каналах  апошняга
пісьмовага   паведамлення   аб  выкананні  Бакамі   ўнутрыдзяржаўных
працэдур, якія неабходны для яго ўступлення ў сілу.
     
     Здзейснена   ў  г.  Мінску  19  студзеня  2007  года   ў   двух
экзэмплярах, кожны на беларускай і латышскай мовах, пры гэтам абодва
тэксты маюць аднолькавую сілу.



<< Назад

Предыдущий | Следующий

<<< Содержание >>>

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы