ов в отношении налогов на доходы и имущество" />
Валерий Левоневский

  Главная

  Законодательство РБ

  Кодексы Беларуси

  Законодательные и нормативные акты по дате принятия

  Законодательные и нормативные акты принятые различными органами власти

  Законодательные и нормативные акты по темам

  Законодательные и нормативные акты по виду документы

  Международное право в Беларуси

  Законодательство СССР

  Законы других стран

  Кодексы

  Законодательство РФ

  Право Украины

  Полезные ресурсы

  Контакты

  Новости сайта

  Поиск документа








НАЙТИ ДОКУМЕНТ


Закон Республики Беларусь от 26 октября 2000 г. №443-З "О ратификации Соглашения между Правительством Республики Беларусь и Правительством Объединенных Арабских Эмиратов об избежании двойного налогообложения и предотвращении уклонения от уплаты налогов в отношении налогов на доходы и имущество"

Текст документа по состоянию на 1 ноября 2007 года (архив)

обновление

<< Назад | <<< Навигатор

                     ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
                     26 октября 2000 г. № 443-З

 О РАТИФИКАЦИИ СОГЛАШЕНИЯ МЕЖДУ ПРАВИТЕЛЬСТВОМ РЕСПУБЛИКИ
 БЕЛАРУСЬ И ПРАВИТЕЛЬСТВОМ ОБЪЕДИНЕННЫХ АРАБСКИХ ЭМИРАТОВ
 ОБ ИЗБЕЖАНИИ ДВОЙНОГО НАЛОГООБЛОЖЕНИЯ И ПРЕДОТВРАЩЕНИИ
 УКЛОНЕНИЯ ОТ УПЛАТЫ НАЛОГОВ В ОТНОШЕНИИ НАЛОГОВ НА ДОХОДЫ
 И ИМУЩЕСТВО

 Принят Палатой представителей 2 октября 2000 года
 Одобрен Советом Республики 12 октября 2000 года

     Ратифицировать   Соглашение  между  Правительством   Республики
Беларусь    и  Правительством  Объединенных  Арабских  Эмиратов   об
избежании  двойного  налогообложения  и  предотвращении уклонения от
уплаты    налогов  в  отношении  налогов  на  доходы  и   имущество,
подписанное в г.Дубаи 27 марта 2000 года.

 Президент Республики Беларусь                           А.ЛУКАШЕНКО

                             ПАГАДНЕННЕ
     памiж  Урадам  Рэспублiкi Беларусь i Урадам Аб'яднаных Арабскiх
  Эмiратаў аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi
        ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў
                        на даходы i маёмасць

     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Аб'яднаных Арабскiх Эмiратаў,
     ЖАДАЮЧЫ  садзейнiчаць  i ўмацоўваць эканамiчныя адносiны шляхам
заключэння  Пагаднення  аб  пазбяганнi  двайнога падаткаабкладання i
папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на
даходы i маёмасць,
     ПАГАДЗIЛIСЯ аб наступным:

                             Артыкул 1
               Асобы, да якiх прымяняецца Пагадненне

     Дадзенае  Пагадненне  прымяняецца  да  асоб,  якiя   з'яўляюцца
рэзiдэнтамi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.

                             Артыкул 2
            Падаткi, на якiя распаўсюджваецца Пагадненне

     1. Дадзенае  Пагадненне  прымяняецца  да  падаткаў  на даходы i
маёмасць,  якiя  спаганяюцца  ад  iмя  Дагаворнай  Дзяржавы,  або яе
палiтыка-адмiнiстрацыйных  падраздзяленняў,  або  мясцовых   органаў
улады, або мясцовымi ўрадамi, незалежна ад спосабу iх спагнання.
     2. Падаткамi  на  даходы  i  маёмасць лiчацца ўсе падаткi, якiя
спаганяюцца  з  агульнай  сумы даходаў, агульнай сумы маёмасцi або з
элементаў  даходу  або  маёмасцi,  уключаючы  падаткi  з  даходаў ад
адчужэння рухомай або нерухомай маёмасцi.
     3. Iснуючымi  падаткамi,  на  якiя  распаўсюджваецца   дадзенае
Пагадненне, з'яўляюцца:
     а) у Рэспублiцы Беларусь:
     (i)  падатак  на даходы i прыбытак прадпрыемстваў, аб'яднанняў,
арганiзацый;
     (ii) падаходны падатак з фiзiчных асоб;
     (iii)  падатак  на  нерухомасць  (далей  -  "падатак Рэспублiкi
Беларусь");
     б) у Аб'яднаных Арабскiх Эмiратах:
     (i) падаходны падатак;
     (ii) карпаратыўны падатак (далей - "падатак ААЭ").
     4. Дадзенае   Пагадненне  распаўсюджваецца  таксама  на   любыя
iдэнтычныя  або  па  сутнасцi  аналагiчныя падаткi, якiя спаганяюцца
любой    з  Дагаворных  Дзяржаў  пасля  даты  падпiсання   дадзенага
Пагаднення  ў  дапаўненне да iснуючых падаткаў, што названы ў пункце
3,    або    замест  iх.  Кампетэнтныя  органы  Дагаворных   Дзяржаў
паведамляюць  адзiн аднаму аб любых iстотных змяненнях, якiя ўнесены
ў iх падатковыя заканадаўствы.

                             Артыкул 3
                         Агульныя азначэннi

     1. Для  мэт  дадзенага  Пагаднення, калi з кантэксту не вынiкае
iншае:
     а)  тэрмiны  "адна  Дагаворная  Дзяржава"  i "другая Дагаворная
Дзяржава"  абазначаюць,  у  залежнасцi  ад  кантэксту,  Беларусь або
Аб'яднаныя Арабскiя Эмiраты;
     b)  тэрмiн  "Беларусь"  абазначае  Рэспублiку  Беларусь  i  пры
выкарыстаннi    ў  геаграфiчным  сэнсе  абазначае  тэрыторыю,   якая
знаходзiцца    пад  суверэнiтэтам  Рэспублiкi  Беларусь  i  якая   ў
адпаведнасцi    з  заканадаўствам  Беларусi  i  мiжнародным   правам
знаходзiцца пад юрысдыкцыяй Рэспублiкi Беларусь;
     с)  тэрмiн  "Аб'яднаныя  Арабскiя Эмiраты" абазначае Аб'яднаныя
Арабскiя  Эмiраты  i пры выкарыстаннi ў геаграфiчным сэнсе абазначае
вобласць, тэрыторыя якой знаходзiцца пад iх суверэнiтэтам, а таксама
тэрытарыяльнае  мора,  паветраную  прастору  i падводныя вобласцi, у
дачыненнi  да  якiх  Аб'яднаныя  Арабскiя  Эмiраты  ажыццяўляюць   у
адпаведнасцi  з  мiжнародным  правам  i  заканадаўствам   Аб'яднаных
Арабскiх  Эмiратаў суверэнныя правы, уключаючы мацярык i астравы пад
iх юрысдыкцыяй, у дачыненнi да любой дзейнасцi, якая ажыццяўляецца ў
сувязi з разведкай або эксплуатацыяй прыродных рэсурсаў;
     d)  тэрмiн  "падатак"  абазначае,  у  залежнасцi  ад кантэксту,
падатак    Аб'яднаных  Арабскiх  Эмiратаў  або  падатак   Рэспублiкi
Беларусь;
     е)  тэрмiн  "асоба"  ўключае  фiзiчную  асобу, кампанiю i любое
iншае аб'яднанне асоб;
     f)  тэрмiн "кампанiя" абазначае любую юрыдычную асобу або любую
арганiзацыю,  якая разглядаецца ў якасцi асобнай арганiзацыi для мэт
падаткаабкладання;
     g)    тэрмiны  "прадпрыемства  адной  Дагаворнай  Дзяржавы"   i
"прадпрыемства  другой  Дагаворнай  Дзяржавы" абазначаюць адпаведна:
прадпрыемства,  якiм  кiруе  рэзiдэнт  адной  Дагаворнай Дзяржавы, i
прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт другой Дагаворнай Дзяржавы;
     h) тэрмiн "грамадзянiн" абазначае:
     (i)  усiх  фiзiчных  асоб,  якiя маюць грамадзянства Дагаворнай
Дзяржавы;
     (ii)  любую  юрыдычную асобу, таварыства або iншую арганiзацыю,
якая  атрымлiвае свой статус як такi па заканадаўству, што дзейнiчае
ў Дагаворнай Дзяржаве.
     2. Тэрмiн  "мiжнародная  перавозка"  абазначае  любую перавозку
марскiм  або  паветраным  суднам,  што  эксплуатуецца прадпрыемствам
адной Дагаворнай Дзяржавы, за выключэннем выпадкаў, калi марское або
паветранае  судна  эксплуатуецца  выключна  памiж  пунктамi ў другой
Дагаворнай Дзяржаве.
     3. Тэрмiн "кампетэнтны орган" абазначае:
     (i) у выпадку Беларусi - Дзяржаўны падатковы камiтэт Рэспублiкi
Беларусь або яго паўнамоцнага прадстаўнiка;
     (ii)  у  выпадку  Аб'яднаных  Арабскiх  Эмiратаў - Мiнiстэрства
фiнансаў i прамысловасцi або яго паўнамоцнага прадстаўнiка.
     4. Што  датычыцца  прымянення  дадзенага  Пагаднення Дагаворнай
Дзяржавай,  любы тэрмiн, не вызначаны ў iм, мае, калi з кантэксту не
вынiкае  iншае,  тое  значэнне,  якое  ён мае па заканадаўству гэтай
Дзяржавы  ў дачыненнi да падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзенае
Пагадненне.

                             Артыкул 4
                              Рэзiдэнт

     1. Для    мэт  дадзенага  Пагаднення  тэрмiн  "рэзiдэнт   адной
Дагаворнай  Дзяржавы"  абазначае  любую асобу, якая па заканадаўству
гэтай    Дзяржавы  падлягае  падаткаабкладанню  ў  ёй  на   падставе
месцажыхарства,  месца рэгiстрацыi, пастаяннага месцазнаходжання або
любой    iншай    аналагiчнай    прыкметы,  аднак  гэты  тэрмiн   не
распаўсюджваецца  на  асобу, якая падлягае падаткаабкладанню ў гэтай
Дзяржаве толькi ў дачыненнi да даходаў з крынiц у гэтай Дзяржаве або
маёмасцi, якая ў ёй знаходзiцца.
     2. Калi  ў  адпаведнасцi  з палажэннямi пункта 1 фiзiчная асоба
з'яўляецца  рэзiдэнтам  абедзвюх  Дагаворных  Дзяржаў, яе становiшча
вызначаецца наступным чынам:
     а)  яна  лiчыцца рэзiдэнтам той Дагаворнай Дзяржавы, у якой яна
мае  пастаяннае  жыллё;  калi  яна  мае  пастаяннае жыллё ў абедзвюх
Дагаворных  Дзяржавах,  яна  лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой
яна  мае больш цесныя асабiстыя i эканамiчныя сувязi (цэнтр жыццёвых
iнтарэсаў);
     b)  калi  Дагаворная  Дзяржава,  у  якой  знаходзiцца  цэнтр яе
жыццёвых  iнтарэсаў,  не  можа  быць  вызначана  або калi яна не мае
пастаяннага  жылля  нi ў адной з Дзяржаў, яна лiчыцца рэзiдэнтам той
Дзяржавы, у якой яна звычайна пражывае;
     с)  калi  яна звычайна пражывае ў абедзвюх Дагаворных Дзяржавах
або  калi  яна  звычайна  не  пражывае  нi ў адной з iх, яна лiчыцца
рэзiдэнтам    той   Дагаворнай  Дзяржавы,  грамадзянiнам  якой   яна
з'яўляецца;
     d)  калi  яна не з'яўляецца грамадзянiнам нi адной з Дагаворных
Дзяржаў, кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вырашаюць пытанне па
ўзаемнай згодзе.
     3. Калi  ў  адпаведнасцi  з палажэннямi пункта 1 асоба, якая не
з'яўляецца    фiзiчнай    асобай,  з'яўляецца  рэзiдэнтам   абедзвюх
Дагаворных Дзяржаў, кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вырашаюць
пытанне па ўзаемнай згодзе.

                             Артыкул 5
                     Пастаяннае прадстаўнiцтва

     1. Для    мэт    дадзенага    Пагаднення   тэрмiн   "пастаяннае
прадстаўнiцтва"  абазначае  пастаяннае  месца  дзейнасцi,  праз якое
поўнасцю    або    часткова   ажыццяўляецца  камерцыйная   дзейнасць
прадпрыемства.
     2. Тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" ўключае, у прыватнасцi:
     а) месца кiравання;
     b) аддзяленне;
     с) кантору;
     d) фабрыку;
     е) майстэрню;
     f)  руднiк,  нафтавую  або газавую свiдравiну, кар'ер або любое
iншае месца здабычы прыродных рэсурсаў;
     g)  ферму,  плантацыю  або  другое  месца,  дзе   ажыццяўляецца
дзейнасць, якая звязана з сельскай або лясной гаспадаркай.
     3. Тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" таксама ўключае:
     а) будаўнiчую пляцоўку, будаўнiчы, мантажны або зборачны аб'ект
або  звязаную  з  iм  наглядальную  дзейнасць,  толькi  калi   такая
пляцоўка,  аб'ект  або  дзейнасць  доўжыцца  на працягу перыяду, якi
перавышае 12 месяцаў;
     b)  памяшканне,  якое  выкарыстоўваецца  для  збыту тавараў або
вырабаў.
     4. Нягледзячы  на  папярэднiя палажэннi гэтага артыкула, тэрмiн
"пастаяннае прадстаўнiцтва" не разглядаецца як той, якi ўключае:
     а)  выкарыстанне  збудаванняў  выключна  для  мэт   захоўвання,
дэманстрацыi  або  пастаўкi  тавараў  або  вырабаў,  якiя   належаць
прадпрыемству;
     b)  утрыманне  запасаў  тавараў  або  вырабаў,  якiя   належаць
прадпрыемству,   выключна  ў  мэтах  захоўвання,  дэманстрацыi   або
пастаўкi;
     с)  утрыманне  запасаў  тавараў  або  вырабаў,  якiя   належаць
прадпрыемству, выключна для мэт перапрацоўкi другiм прадпрыемствам;
     d)  утрыманне  пастаяннага  месца  дзейнасцi  выключна  для мэт
закупкi    тавараў   або  вырабаў  або  для  збору  iнфармацыi   для
прадпрыемства;
     е)  утрыманне  пастаяннага  месца  дзейнасцi  выключна  для мэт
ажыццяўлення  для  прадпрыемства любой iншай дзейнасцi падрыхтоўчага
або дапаможнага характару;
     f)  утрыманне  пастаяннага  месца дзейнасцi выключна для любога
спалучэння  вiдаў дзейнасцi, што названы  ў  падпунктах "а"-"е", пры
ўмове, што такая дзейнасць у цэлым пастаяннага месца дзейнасцi, якая
вынiкае    з  гэтага  спалучэння,  мае  падрыхтоўчы  або   дапаможны
характар;
     g) продаж тавараў або вырабаў, якiя належаць прадпрыемству, што
дэманструюцца    ў   рамках  часовай  ярмаркi  або  выстаўкi,   якая
прымеркавана  да  пэўнай падзеi, пасля закрыцця названай ярмаркi або
выстаўкi,  пры  ўмове,  што  бакi  або кампанii, якiя ўдзельнiчаюць,
выконваюць усе ўмовы ў той Дагаворнай Дзяржаве, у якой дэманструюцца
тавары.
     5. Нягледзячы  на  палажэннi пунктаў 1 i 2, калi асоба - iншая,
чым  агент  з  незалежным  статусам,  да  якой  прымяняецца пункт 6,
дзейнiчае  ад  iмя  прадпрыемства, i мае, i звычайна выкарыстоўвае ў
Дагаворнай    Дзяржаве   паўнамоцтвы  заключаць  кантракты  ад   iмя
прадпрыемства,  то  лiчыцца,  што  гэта прадпрыемства мае пастаяннае
прадстаўнiцтва ў гэтай Дзяржаве ў дачыненнi да любой дзейнасцi, якую
гэта  асоба ажыццяўляе для прадпрыемства, калi дзейнасць такой асобы
не  абмежавана  той,  якая  прадстаўлена ў пункце 4 i якая, калi яна
ажыццяўляецца  праз  пастаяннае  месца  дзейнасцi,  не  робiць  гэта
пастаяннае  месца  дзейнасцi  пастаянным  прадстаўнiцтвам  згодна  з
палажэннямi гэтага пункта.
     6. Прадпрыемства  не  разглядаецца  як тое, якое мае пастаяннае
прадстаўнiцтва ў Дагаворнай Дзяржаве толькi на той падставе, што яно
ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць  у  гэтай  Дзяржаве праз брокера,
камiсiянера  або  любога  iншага  агента  з  незалежным статусам пры
ўмове,  што  гэтыя  асобы  дзейнiчаюць  у  рамках  сваёй   звычайнай
прафесiянальнай дзейнасцi.
     7. Той  факт,  што  кампанiя,  якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной
Дагаворнай  Дзяржавы,  кантралюе  або  кантралюецца  кампанiяй, якая
з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы або якая ажыццяўляе
камерцыйную  дзейнасць  у  гэтай  другой  Дзяржаве  (праз пастаяннае
прадстаўнiцтва  або  iншым чынам), сам па сабе не пераўтварае адну з
гэтых кампанiй у пастаяннае прадстаўнiцтва другой.

                             Артыкул 6
                    Даходы ад нерухомай маёмасцi

     1. Даходы,  якiя  атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы
ад  нерухомай  маёмасцi  (уключаючы  даход  ад  сельскай  або лясной
гаспадаркi),  што  знаходзiцца  ў другой Дагаворнай Дзяржаве, могуць
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
     2. Тэрмiн "нерухомая маёмасць" мае тое значэнне, якое ён мае па
заканадаўству Дагаворнай Дзяржавы, у якой знаходзiцца гэта маёмасць.
Гэты тэрмiн у любым выпадку ўключае маёмасць, дапаможную ў дачыненнi
да нерухомай маёмасцi, жывёлу i абсталяванне, што выкарыстоўваецца ў
сельскай  i  лясной гаспадарцы, правы, да якiх прымяняюцца палажэннi
агульнага  права  ў  дачыненнi  да  зямельнай  уласнасцi,   узуфрукт
нерухомай  маёмасцi  i права на пераменныя або фiксаваныя плацяжы як
кампенсацыя  за  распрацоўку  або  права  на распрацоўку мiнеральных
запасаў,  крынiц i iншых прыродных рэсурсаў. Вышэйназваная прапанова
прымяняецца,    толькi    калi  заканадаўства  Дагаворнай   Дзяржавы
прадугледжвае  адпаведныя  палажэннi.  Марскiя i паветраныя судны не
разглядаюцца ў якасцi нерухомай маёмасцi.
     3. Палажэннi    пункта    1    прымяняюцца  да  даходаў,   якiя
атрымлiваюцца    ад   прамога  выкарыстання,  здачы  ў  арэнду   або
выкарыстання нерухомай маёмасцi ў любой iншай форме.
     4. Палажэннi  пунктаў  1  i 3 прымяняюцца таксама да даходаў ад
нерухомай маёмасцi прадпрыемства i да даходаў ад нерухомай маёмасцi,
што выкарыстоўваецца для аказання незалежных асабiстых паслуг.

                             Артыкул 7
                 Прыбытак ад камерцыйнай дзейнасцi

     1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы абкладаецца
падаткам  толькi ў гэтай Дзяржаве, калi толькi гэта прадпрыемства не
ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз
пастаяннае  прадстаўнiцтва,  якое размешчана там. Калi прадпрыемства
ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць,  як  зазначана  вышэй,  прыбытак
гэтага прадпрыемства можа абкладацца падаткам у другой Дзяржаве, але
толькi    ў  той  частцы,  якая  адносiцца  да  гэтага   пастаяннага
прадстаўнiцтва.
     2. З  улiкам  палажэнняў  пункта  3,  калi  прадпрыемства адной
Дагаворнай  Дзяржавы  ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць  у   другой
Дагаворнай  Дзяржаве праз пастаяннае прадстаўнiцтва, якое размешчана
там,    то    ў   кожнай  Дагаворнай  Дзяржаве  гэтаму   пастаяннаму
прадстаўнiцтву  залiчваецца  прыбытак,  якi  яно  магло б атрымаць у
выпадку,  калi  б яно было адасобленым i асобным прадпрыемствам, што
занята такой жа або аналагiчнай дзейнасцю ў такiх жа або аналагiчных
умовах  i  дзейнiчае  цалкам  незалежна ад прадпрыемства, пастаянным
прадстаўнiцтвам якога яно з'яўляецца.
     3. Пры    вызначэннi    прыбытку   пастаяннага   прадстаўнiцтва
дапускаецца   вылiчэнне  расходаў,  што  панесены  для  мэт   гэтага
пастаяннага      прадстаўнiцтва,    уключаючы    кiраўнiцкiя       i
агульнаадмiнiстрацыйныя  расходы,  што  панесены  як у Дзяржаве, дзе
размешчана пастаяннае прадстаўнiцтва, так i за яе межамi.
     4. Паколькi  вызначэнне  ў  Дагаворнай  Дзяржаве  прыбытку, што
адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва, на аснове прапарцыянальнага
размеркавання  агульнай  сумы  прыбытку  прадпрыемства  яго   розным
падраздзяленням  з'яўляецца звычайнай практыкай, нiшто ў пункце 2 не
перашкаджае Дагаворнай Дзяржаве вызначаць падаткаабкладаемы прыбытак
шляхам  такога  размеркавання,  як  гэта прынята на практыцы; аднак,
выбраны  метад размеркавання павiнен даваць вынiкi, якiя адпавядаюць
прынцыпам, што змешчаны ў гэтым артыкуле.
     5. Нiякi прыбытак не адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва на
падставе  простай  закупкi  пастаянным  прадстаўнiцтвам  тавараў або
вырабаў для прадпрыемства.
     6. Для  мэт  папярэднiх  пунктаў  прыбытак,  якi  адносiцца  да
пастаяннага  прадстаўнiцтва,  вызначаецца  кожны  год адным i тым жа
метадам,  калi  толькi не будзе дастатковай i важкай прычыны для яго
змянення.
     7. Калi прыбытак уключае вiды даходаў, якiя разглядаюцца асобна
ў iншых артыкулах дадзенага Пагаднення, палажэннi гэтых артыкулаў не
закранаюцца палажэннямi дадзенага артыкула.

                             Артыкул 8
                    Марскi i паветраны транспарт

     1. Нягледзячы на палажэннi артыкула 7, прыбытак, што атрымлiвае
прадпрыемства  Дагаворнай  Дзяржавы  ад  эксплуатацыi  марскiх   або
паветраных  суднаў  у  мiжнародных  перавозках,  уключаючы   чартар,
абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
     2. Палажэннi  пункта  1  гэтага артыкула прымяняюцца таксама да
прыбытку,  якi атрымлiвае прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы ад
удзелу  ў  пуле,  сумеснай  дзейнасцi  або  мiжнародным транспартным
агенцтве.
     3. У гэтым артыкуле
     а) тэрмiн "прыбытак" уключае:
     (i)  прыбытак,  якi атрыманы непасрэдна ад эксплуатацыi марскiх
або паветраных суднаў у мiжнародных перавозках;
     (ii)  працэнты  па размяшчэнню сум, якiя атрыманы непасрэдна ад
эксплуатацыi    марскiх    або   паветраных  суднаў  у   мiжнародных
перавозках;
     (iii)  прыбытак,  якi  атрыманы  ад  продажу  бiлетаў  ад   iмя
авiяпрадпрыемства;
     (iv)  прыбытак  i  даходы,  якiя  атрыманы ад iнжынерных паслуг
трэцяму боку;
     b)  тэрмiн  "эксплуатацыя  марскiх  або  паветраных  суднаў"  у
мiжнародных перавозках прадпрыемствам уключае:
     (i) здачу ў арэнду марскiх або паветраных суднаў;
     (ii)    здачу    ў   арэнду  кантэйнераў  i  звязанага  з   iмi
абсталявання;
     (iii)  адчужэнне  марскiх  або паветраных суднаў, кантэйнераў i
звязанага  з  iмi  абсталявання гэтым прадпрыемствам, пры ўмове, што
такая  здача  ў  арэнду  або  адчужэнне  другарадныя  ў дачыненнi да
эксплуатацыi  гэтым  прадпрыемствам  марскiх або паветраных суднаў у
мiжнародных перавозках.

                             Артыкул 9
                    Асацыiраваныя прадпрыемствы

     1. У выпадку, калi:
     а)  прадпрыемства  адной  Дагаворнай Дзяржавы прама або ўскосна
ўдзельнiчае  ў кiраваннi, кантролi або капiтале прадпрыемства другой
Дагаворнай Дзяржавы або
     b)  адны  i  тыя  ж  асобы  прама  цi  ўскосна  ўдзельнiчаюць у
кiраваннi,  кантролi  або  капiтале  прадпрыемства  адной Дагаворнай
Дзяржавы  i  прадпрыемства  другой  Дагаворнай  Дзяржавы  i ў кожным
выпадку  памiж двума прадпрыемствамi ў iх камерцыйных або фiнансавых
узаемаадносiнах  ствараюцца  або  ўстанаўлiваюцца ўмовы, адрозныя ад
тых, якiя мелi б месца памiж двума незалежнымi прадпрыемствамi, тады
любы  прыбытак,  якi быў бы налiчаны аднаму з iх, але з-за наяўнасцi
гэтых умоў не быў яму налiчаны, можа быць уключаны ў прыбытак гэтага
прадпрыемства i, адпаведна, абкладзены падаткам.
     2. У  выпадку, калi адна Дагаворная Дзяржава ўключае ў прыбытак
прадпрыемствы  гэтай  Дзяржавы  -  i  адпаведна  абкладае падаткам -
прыбытак,  па  якому  прадпрыемства  другой Дагаворнай Дзяржавы было
абкладзена падаткам у гэтай другой Дзяржаве, i прыбытак, такiм чынам
уключаны,  з'яўляецца  прыбыткам,  якi быў бы налiчаны прадпрыемству
першай  названай  Дзяржавы,  калi  б умовы, што створаны памiж двума
прадпрыемствамi,    былi    б    такiмi  ж,  як  памiж   незалежнымi
прадпрыемствамi,   тады  гэта  другая  Дзяржава  робiць   адпаведную
карэкцiроўку  ў суме падатку, што спаганяецца з гэтага прыбытку. Пры
вызначэннi  такой  карэкцiроўкi  належная  ўвага  ўдзяляецца   iншым
палажэнням  дадзенага  Пагаднення,  а кампетэнтныя органы Дагаворных
Дзяржаў, пры неабходнасцi, пракансультуюцца адзiн з адным.

                             Артыкул 10
                             Дывiдэнды

     1. Дывiдэнды,  што  выплачваюцца  кампанiяй,  якая   з'яўляецца
рэзiдэнтам  адной  Дагаворнай  Дзяржавы, рэзiдэнту другой Дагаворнай
Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
     2. Аднак  такiя дывiдэнды могуць таксама абкладацца падаткамi ў
той  Дагаворнай  Дзяржаве,  рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя, што
выплачвае  дывiдэнды,  i  ў  адпаведнасцi  з  заканадаўствам   гэтай
Дзяржавы,  але  калi  сапраўдны  ўладальнiк  дывiдэндаў   з'яўляецца
рэзiдэнтам   другой  Дагаворнай  Дзяржавы,  спаганяемы  падатак   не
перавышае:
     а)  5  працэнтаў  валавой  сумы  дывiдэндаў,  калi   сапраўдным
уладальнiкам  з'яўляецца  кампанiя  (iншая,  чым  таварыства),  якая
непасрэдна валодае  не  менш чым 100000 долараў ЗША ў кампанii,  што
выплачвае дывiдэнды;
     b)   10  працэнтаў  валавой  сумы  дывiдэндаў  ва  ўсiх   iншых
выпадках.
     Гэты  пункт  не закранае падаткаабкладання кампанii ў дачыненнi
да прыбытку, з якога выплачваюцца дывiдэнды.
     3. Тэрмiн   "дывiдэнды"  пры  выкарыстаннi  ў  гэтым   артыкуле
абазначае  даход  ад  акцый  або  iншых  правоў,  што  не з'яўляюцца
даўгавымi  патрабаваннямi,  якiя  даюць права на ўдзел у прыбытку, а
таксама  даход  ад  iншых  правоў, якi падлягае такому ж падатковаму
рэжыму,  як  даходы  ад  акцый,  у адпаведнасцi з заканадаўствам той
Дзяржавы,  рэзiдэнтам  якой  з'яўляецца  кампанiя,  што размяркоўвае
прыбытак.
     4. Палажэннi  пунктаў  1  i  2  не  прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк    дывiдэндаў  як  рэзiдэнт  адной  Дагаворнай   Дзяржавы
ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць  у  другой  Дагаворнай  Дзяржаве,
рэзiдэнтам  якой  з'яўляецца кампанiя, што выплачвае дывiдэнды, праз
пастаяннае  прадстаўнiцтва,  што размешчана там, або аказвае ў гэтай
другой  Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з пастаяннай базы, што
размешчана  там,  i  холдынг,  у  дачыненнi  да  якога  выплачваюцца
дывiдэнды,  сапраўды  адносiцца да такога пастаяннага прадстаўнiцтва
або  пастаяннай базы. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула
7 або артыкула 14, у залежнасцi ад абставiн.
     5. У  выпадку,  калi кампанiя, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной
Дагаворнай  Дзяржавы,  атрымлiвае  прыбытак  або  даходы  з   другой
Дагаворнай  Дзяржавы,  гэта  другая  Дзяржава  не  абкладае падаткам
дывiдэнды,  што  выплачваюцца  гэтай кампанiяй, за выключэннем, калi
такiя  дывiдэнды  выплачваюцца  рэзiдэнту  гэтай другой Дзяржавы або
калi  холдынг, у дачыненнi да якога выплачваюцца дывiдэнды, сапраўды
звязаны  з  пастаянным  прадстаўнiцтвам  або  пастаяннай  базай, што
размешчаны  ў  гэтай  другой Дзяржаве, i не падвяргае неразмеркаваны
прыбытак кампанii падатку на неразмеркаваны прыбытак кампанii, нават
калi  дывiдэнды,  якiя  выплачваюцца,  або  неразмеркаваны  прыбытак
складаюцца  поўнасцю  або  часткова  з  прыбытку  або  даходу,  якiя
ўзнiкаюць у такой другой Дзяржаве.

                             Артыкул 11
                              Працэнты

     1. Працэнты,  якiя  ўзнiкаюць  у  адной  Дагаворнай  Дзяржаве i
выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца
падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
     2. Аднак  такiя  працэнты могуць таксама абкладацца падаткамi ў
той  Дагаворнай  Дзяржаве,  у якой яны ўзнiкаюць, i ў адпаведнасцi з
заканадаўствам   гэтай  Дзяржавы,  але  калi  сапраўдны   ўладальнiк
працэнтаў    з'яўляецца   рэзiдэнтам  другой  Дагаворнай   Дзяржавы,
спаганяемы  падатак не перавышае 5 працэнтаў валавой сумы працэнтаў.
Кампетэнтныя    органы    Дагаворных  Дзяржаў  па  ўзаемнай   згодзе
ўстанаўлiваюць спосаб прымянення гэтага абмежавання.
     3. Нягледзячы  на  палажэннi  пунктаў  1  i  2 гэтага артыкула,
працэнты,  якiя ўзнiкаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве i выплачваюцца
рэзiдэнту    другой    Дагаворнай    Дзяржавы,    вызваляюцца     ад
падаткаабкладання  ў  першай  названай Дагаворнай Дзяржаве, калi яны
былi    выплачаны   ў  дачыненнi  да  пазыкi,  якая   прадастаўлена,
гарантавана  або  застрахавана,  або  ў  дачыненнi  да любога iншага
даўгавога патрабавання або крэдыту, якi гарантаваны або застрахаваны
ад iмя другой Дагаворнай Дзяржавы ўпаўнаважаным ёю органам.
     4. Калi  Урад  адной  Дагаворнай Дзяржавы ўскосна ўдзельнiчае ў
пазыцы  праз  агента або iншым чынам, палажэннi пункта 3 прымяняюцца
прапарцыянальна    ўдзелу   гэтага  Урада  ў  такой  пазыцы.   Удзел
пацвярджаецца    даведкай,   якая  выдадзена  кампетэнтным   органам
Дагаворнай Дзяржавы.
     5. Тэрмiн    "працэнты"  пры  выкарыстаннi  ў  гэтым   артыкуле
абазначае    даход  ад  даўгавых  патрабаванняў  любога  вiду,   без
залежнасцi  ад iпатэчнага забеспячэння i без залежнасцi ад валодання
правам  на  ўдзел  у  прыбытках  даўжнiка, i ў прыватнасцi, даход ад
урадавых   каштоўных  папер  i  даход  ад  аблiгацый  або   даўгавых
абавязацельстваў,  уключаючы  прэмii  i  выйгрышы па гэтых каштоўных
паперах,   аблiгацыях  або  даўгавых  абавязацельствах.  Штрафы   за
несвоечасовыя  выплаты  не  разглядаюцца  ў якасцi працэнтаў для мэт
гэтага артыкула.
     6. Палажэннi  пунктаў  1  i  2  не  прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк    працэнтаў   як  рэзiдэнт  адной  Дагаворнай   Дзяржавы
ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць  у  другой Дагаворнай Дзяржаве, у
якой  узнiкаюць  працэнты,  праз  пастаяннае  прадстаўнiцтва,   якое
размешчана  там,  або  аказвае  ў  гэтай  другой Дзяржаве незалежныя
асабiстыя паслугi з пастаяннай базы, якая размешчана там, i даўгавое
патрабаванне,  на  падставе  якога  выплачваюцца  працэнты, сапраўды
звязана  з  такiм пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай. У
такiм  выпадку  прымяняюцца  палажэннi артыкула 7 або артыкула 14, у
залежнасцi ад абставiн.
     7. Лiчыцца,  што працэнты ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi
плацельшчыкам      з'яўляецца    Урад    гэтай    Дзяржавы,       яе
палiтыка-адмiнiстрацыйнае  падраздзяленне,  мясцовы  орган улады або
рэзiдэнт   гэтай  Дзяржавы.  Калi,  аднак,  асоба,  якая   выплачвае
працэнты,  незалежна  ад  таго, з'яўляецца яна рэзiдэнтам Дагаворнай
Дзяржавы  цi не, мае ў Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае прадстаўнiцтва
або пастаянную базу, у сувязi з якiмi ўзнiкла запазычанасць, па якой
выплачваюцца  працэнты,  i  расходы  па выплаце гэтых працэнтаў нясе
такое пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база, то лiчыцца, што
такiя   працэнты  ўзнiкаюць  у  той  Дзяржаве,  у  якой   размешчана
пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база.
     8. Калi  па  прычыне  асаблiвых  адносiн  памiж плацельшчыкам i
сапраўдным  уладальнiкам,  або  памiж  iмi  абодвума  i якой-небудзь
трэцяй    асобай    сума  працэнтаў,  што  адносiцца  да   даўгавога
патрабавання, у сувязi з якiм яны выплачваюцца, перавышае суму, якая
была  б  узгоднена памiж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам пры
адсутнасцi  такiх  адносiн, то палажэннi гэтага артыкула прымяняюцца
толькi  да  апошняй  названай  сумы. У такiм выпадку залiшняя частка
плацяжу    па-ранейшаму   абкладаецца  падаткам  у  адпаведнасцi   з
заканадаўствам  кожнай  Дагаворнай  Дзяржавы з належным улiкам iншых
палажэнняў дадзенага Пагаднення.

                             Артыкул 12
                               Роялцi

     1. Роялцi,  якiя  ўзнiкаюць  у  адной  Дагаворнай  Дзяржаве   i
выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца
падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
     2. Аднак  такiя роялцi могуць таксама абкладацца падаткам у той
Дагаворнай  Дзяржаве,  у  якой  яны  ўзнiкаюць,  i  ў адпаведнасцi з
заканадаўствам  гэтай Дзяржавы, але калi сапраўдны ўладальнiк роялцi
з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, спаганяемы падатак
не  перавышае  10 працэнтаў валавой сумы роялцi ў значэннi падпункта
(а)  пункта  3  гэтага  артыкула i 5 працэнтаў валавой сумы роялцi ў
значэннi  падпункта  (b)  пункта  3. Кампетэнтныя  органы Дагаворных
Дзяржаў  па  ўзаемнай згодзе ўстанаўлiваюць спосаб прымянення гэтага
абмежавання.
     3. Тэрмiн  "роялцi" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле абазначае
плацяжы любога вiду, што атрыманы ў якасцi ўзнагароджання:
     а)  за  выкарыстанне  або  за прадастаўленне права выкарыстання
любога аўтарскага права на творы лiтаратуры або мастацтва (уключаючы
кiнафiльмы    або    фiльмы  i  плёнкi,  што  выкарыстоўваюцца   для
радыёвяшчання або тэлебачання); i
     b)  за  выкарыстанне,  або за прадастаўленне права выкарыстання
любога  аўтарскага  права на творы навукi, патэнта, гандлёвай маркi,
чарцяжа  або  мадэлi,  плана,  сакрэтнай формулы або працэсу, або за
выкарыстанне, або за прадастаўленне права выкарыстання прамысловага,
камерцыйнага  або навуковага абсталявання, або транспартных сродкаў,
або  за iнфармацыю адносна прамысловага, камерцыйнага або навуковага
вопыту.
     4. Палажэннi  пунктаў  1  i  2  не  прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк  роялцi  як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ажыццяўляе
камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, у якой узнiкаюць
роялцi,  праз  пастаяннае  прадстаўнiцтва,  што  размешчана там, або
аказвае  ў  гэтай  другой  Дзяржаве  незалежныя  асабiстыя паслугi з
пастаяннай  базы,  што  размешчана  там,  i  права  або  маёмасць, у
дачыненнi  да  якiх  выплачваюцца  роялцi,  сапраўды звязаны з такiм
пастаянным  прадстаўнiцтвам  або  пастаяннай  базай. У такiм выпадку
прымяняюцца  палажэннi  артыкула  7 або артыкула 14, у залежнасцi ад
абставiн.
     5. Лiчыцца,  што  роялцi  ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi
плацельшчыкам    з'яўляецца   сама  гэта  Дагаворная  Дзяржава,   яе
палiтыка-адмiнiстрацыйнае  падраздзяленне,  мясцовы  орган улады або
рэзiдэнт  гэтай Дзяржавы. Калi, аднак, асоба, якая выплачвае роялцi,
незалежна  ад таго, з'яўляецца яна рэзiдэнтам Дагаворнай Дзяржавы цi
не,   мае  ў  Дагаворнай  Дзяржаве  пастаяннае  прадстаўнiцтва   або
пастаянную базу, у сувязi з якiмi ўзнiкла абавязацельства выплачваць
роялцi, i такiя роялцi выплачваюцца гэтым пастаянным прадстаўнiцтвам
або  пастаяннай  базай,  тады  лiчыцца,  што  роялцi ўзнiкаюць у той
Дзяржаве, у якой размешчана пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная
база.
     6. Калi  па  прычыне  асаблiвых  адносiн  памiж плацельшчыкам i
сапраўдным  уладальнiкам,  або  памiж  iмi  абодвума  i якой-небудзь
трэцяй асобай сума роялцi, якая адносiцца да выкарыстання, права або
iнфармацыi,  на падставе якiх яны выплачваюцца, перавышае суму, якая
была  б  узгоднена па iж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам пры
адсутнасцi  такiх  адносiн,  палажэннi  гэтага  артыкула прымяняюцца
толькi  да  апошняй  названай  сумы. У такiм выпадку залiшняя частка
плацяжоў    па-ранейшаму  абкладаецца  падаткам  у  адпаведнасцi   з
заканадаўствам  кожнай  Дагаворнай  Дзяржавы з належным улiкам iншых
палажэнняў дадзенага Пагаднення.

                             Артыкул 13
                    Даходы ад адчужэння маёмасцi

     1. Даходы,  якiя  атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы
ад  адчужэння  нерухомай  маiмасцi, аб якой гаварылася ў артыкуле 6,
што  размешчана  ў  другой  Дагаворнай  Дзяржаве,  могуць абкладацца
падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
     2. Даходы,  якiя  атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы
ад  адчужэння  акцый,  якiя  атрымлiваюць сваю вартасць ад нерухомай
маёмасцi,  што знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, абкладаюцца
падаткам толькi ў гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве.
     3. Даходы    ад    адчужэння  маёмасцi,  якая  складае   частку
камерцыйнай  маёмасцi пастаяннага прадстаўнiцтва, якое прадпрыемства
адной  Дагаворнай  Дзяржавы  мае  ў  другой Дагаворнай Дзяржаве, або
маёмасцi,    якая  адносiцца  да  пастаяннай  базы,  што  маецца   ў
распараджэннi    рэзiдэнта   адной  Дагаворнай  Дзяржавы  ў   другой
Дагаворнай  Дзяржаве  з  мэтай аказання незалежных асабiстых паслуг,
уключаючы    такiя    даходы    ад   адчужэння  такога   пастаяннага
прадстаўнiцтва  (аднаго або сумесна з усiм прадпрыемствам) або такой
пастаяннай    базы,  могуць  абкладацца  падаткам  у  гэтай   другой
Дзяржаве.
     4. Даходы,  якiя  атрымлiвае  прадпрыемства  адной   Дагаворнай
Дзяржавы    ад    адчужэння  марскiх  або  паветраных  суднаў,   што
эксплуатуюцца ў мiжнародных перавозках, або маёмасцi, якая адносiцца
да  эксплуатацыi  такiх  марскiх  або паветраных суднаў, абкладаюцца
падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
     5. Даходы  ад  адчужэння  любой  маёмасцi, акрамя пералiчанай у
пунктах  1,  2  i  3,  абкладаюцца  падаткам толькi ў той Дагаворнай
Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца асоба, якая адчужае маёмасць.

                             Артыкул 14
                    Незалежныя асабiстыя паслугi

     1. Даход,  якi атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы за
прафесiянальныя  паслугi  або iншую дзейнасць незалежнага характару,
абкладаецца  падаткам  толькi  ў  гэтай  Дзяржаве,  за   выключэннем
выпадкаў,  калi  ён мае рэгулярна даступную пастаянную базу ў другой
Дагаворнай  Дзяржаве  для  ажыццяўлення сваёй дзейнасцi. Калi ён мае
такую  пастаянную  базу,  даход  можа  абкладацца  падаткам у другой
Дзяржаве,  але  толькi  па даходу, якi адносiцца да гэтай пастаяннай
базы.
     2. Тэрмiн  "прафесiянальныя  паслугi"  ўключае,  у прыватнасцi,
незалежную  навуковую,  лiтаратурную,  артыстычную,  адукацыйную або
выкладчыцкую  дзейнасць,  таксама  як i незалежную дзейнасць урачоў,
адвакатаў, iнжынераў, архiтэктараў, зубных урачоў i бухгалтараў.
     3. Для  мэт  дадзенага  Пагаднення  тэрмiн  "пастаянная   база"
абазначае  пастаяннае  месца,  такое, як кабiнет або офiс, праз якое
поўнасцю  або  часткова ажыццяўляецца дзейнасць фiзiчнай асобы, якая
прадастаўляе незалежныя асабiстыя паслугi.

                             Артыкул 15
                     Залежныя асабiстыя паслугi

     1. З улiкам палажэнняў артыкулаў 16, 18 i 19 заработная плата i
iншае   падобнае  ўзнагароджанне,  што  атрымлiвае  рэзiдэнт   адной
Дагаворнай  Дзяржавы за работу па найму, абкладаюцца падаткам толькi
ў  гэтай  Дзяржаве,  калi  толькi работа па найму не ажыццяўляецца ў
другой Дагаворнай Дзяржаве. Калi работа па найму ажыццяўляецца такiм
чынам,   узнагароджанне,  што  атрымана  ў  сувязi  з  гэтым,   можа
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
     2. Нягледзячы  на  палажэннi  пункта  1,  узнагароджанне,  якое
атрымлiвае  рэзiдэнт  адной  Дагаворнай Дзяржавы за работу па найму,
што ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, абкладаецца падаткам
толькi ў першай названай Дзяржаве, калi:
     а) атрымальнiк знаходзiцца ў другой Дзяржаве на працягу перыяду
або  перыядаў,  што  не  перавышаюць  у  сукупнасцi  183 днi ў любым
дванаццацiмесячным перыядзе, i
     b)    узнагароджанне  выплачваецца  наймальнiкам  або  ад   iмя
наймальнiка, якi не з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дзяржавы, i
     с)  расходы  па  выплаце  ўзнагароджання  не  нясе   пастаяннае
прадстаўнiцтва  або  пастаянная  база,  якую наймальнiк мае ў другой
Дзяржаве.
     3. Нягледзячы    на   папярэднiя  палажэннi  гэтага   артыкула,
узнагароджанне,    якое  атрымлiваецца  за  работу  па  найму,   што
ажыццяўляецца   на  борце  марскога  або  паветранага  судна,   якое
эксплуатуецца    ў   мiжнародных  перавозках  прадпрыемствам   адной
Дагаворнай Дзяржавы, можа абкладацца падаткам у гэтай Дзяржаве.

                             Артыкул 16
                        Ганарары дырэктараў

     Ганарары  дырэктараў  i  iншыя падобныя выплаты, што атрымлiвае
рэзiдэнт  адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасцi члена савета дырэктараў
кампанii,  якая  з'яўляецца  рэзiдэнтам  другой Дагаворнай Дзяржавы,
могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

                             Артыкул 17
                        Артысты i спартсмены

     1. Нягледзячы  на  палажэннi  артыкулаў  14  i  15,  даход, якi
атрымлiвае  рэзiдэнт  адной  Дагаворнай  Дзяржавы ў якасцi работнiка
мастацтваў,  такога,  як артыст тэатра, кiно, радыё або тэлебачання,
або  музыканта,  або ў якасцi спартсмена, ад яго асабiстай дзейнасцi
як  такой,  што  ажыццяўляецца  ў  другой  Дагаворнай Дзяржаве, можа
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
     2. У    выпадку,   калi  даход  ад  асабiстай  дзейнасцi,   што
ажыццяўляецца  работнiкам  мастацтваў  або  спартсменам  у такой яго
якасцi, налiчваецца не самому работнiку мастацтваў або спартсмену, а
другой  асобе,  гэты даход, нягледзячы на палажэннi артыкулаў 7, 14,
15,  можа  абкладацца  падаткам  у  той  Дагаворнай Дзяржаве, у якой
ажыццяўляецца дзейнасць работнiка мастацтваў або спартсмена.
     3. Нягледзячы  на  палажэннi  пунктаў  1  i  2 гэтага артыкула,
даход,  што  атрымлiваецца  ад такой дзейнасцi, якая ажыццяўляецца ў
рамках пагадненняў аб культурным супрацоўнiцтве, што заключаны памiж
Дагаворнымi Дзяржавамi, вызваляецца ад падаткаабкладання на ўзаемнай
аснове,  толькi  калi  такая дзейнасць фiнансуецца Урадам Дагаворнай
Дзяржавы  або  фiнансуецца  з  урадавых  фондаў  абедзвюх Дагаворных
Дзяржаў i дзейнасць не ажыццяўляецца з мэтай атрымання прыбытку.

                             Артыкул 18
                               Пенсii

     1. З    улiкам  палажэнняў  пункта  2  артыкула  19   дадзенага
Пагаднення пенсii i iншае падобнае ўзнагароджанне, якое выплачваецца
рэзiдэнту  Дагаворнай  Дзяржавы  за  работу  па  найму  ў   мiнулым,
падлягаюць падаткаабкладанню толькi ў гэтай Дзяржаве.
     2. Нягледзячы  на  палажэннi  пункта 1, плацяжы, што атрымлiвае
фiзiчная    асоба,  якая  з'яўляецца  рэзiдэнтам  адной   Дагаворнай
Дзяржавы,    у    адпаведнасцi   з  заканадаўствам  па   сацыяльнаму
забеспячэнню другой Дагаворнай Дзяржавы, абкладаюцца падаткам толькi
ў гэтай другой Дзяржаве.

                             Артыкул 19
                         Дзяржаўная служба

     1. а)  Узнагароджанне,  iншае,  чым  пенсiя,  якое выплачваецца
Дагаворнай    Дзяржавай,    або    яе      палiтыка-адмiнiстрацыйным
падраздзяленнем,  або  мясцовым  органам  улады  фiзiчнай  асобе  за
паслугi,  што  аказваюцца  гэтай Дзяржаве, падраздзяленню або органу
ўлады, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
     b)  Аднак  такое  ўзнагароджанне  абкладаецца падаткам толькi ў
другой  Дагаворнай  Дзяржаве, калi паслугi аказваюцца ў гэтай другой
Дзяржаве  i  фiзiчная  асоба  з'яўляецца  рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы,
якая
     (i) з'яўляецца грамадзянiнам гэтай Дзяржавы, або
     (ii) не стала рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы толькi з мэтай аказання
паслуг.
     2. а) Любая пенсiя, якая выплачваецца Дагаворнай Дзяржавай, або
яе  палiтыка-адмiнiстрацыйным  падраздзяленнем, або мясцовым органам
улады,  або  з  фондаў, што створаны iмi, фiзiчнай асобе за паслугi,
што  аказаны  гэтай  Дзяржаве,  падраздзяленню  або  органу   ўлады,
абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
     b)  Аднак  такая  пенсiя  абкладаецца  падаткам толькi ў другой
Дагаворнай  Дзяржаве,  калi  фiзiчная  асоба з'яўляецца рэзiдэнтам i
грамадзянiнам гэтай другой Дзяржавы.
     3. Палажэннi    артыкулаў    15,    16  i  18  прымяняюцца   да
ўзнагароджання  i  пенсiй  за  паслугi,  што  аказваюцца  ў сувязi з
камерцыйнай дзейнасцю, якая ажыццяўляецца Дагаворнай Дзяржавай.

                             Артыкул 20
                              Студэнты

     Выплаты, якiя студэнт або вучань, якi з'яўляецца або непасрэдна
перад  прыездам  у  адну  Дагаворную  Дзяржаву  з'яўляўся рэзiдэнтам
другой  Дагаворнай  Дзяржавы,  якi  знаходзiцца  ў  першай  названай
Дзяржаве  выключна  з  мэтай  атрымання  адукацыi  або   праходжання
практыкi,  атрымлiвае  для мэт яго ўтрымання, адукацыi або практыкi,
не  абкладаюцца  падаткам  у  гэтай  Дзяржаве  пры  ўмове, што такiя
выплаты ўзнiкаюць з крынiц за межамi гэтай Дзяржавы.

                             Артыкул 21
                            Iншыя даходы

     1. Вiды  даходаў  рэзiдэнта  Дагаворнай  Дзяржавы, незалежна ад
таго,  дзе  яны  ўзнiкаюць,  што  не  названы ў папярэднiх артыкулах
дадзенага    Пагаднення,   абкладаюцца  падаткамi  толькi  ў   гэтай
Дзяржаве.
     2. Палажэннi  пункта  1  не  прымяняюцца да даходаў, iншых, чым
даход  ад  нерухомай  маёмасцi, што вызначана ў пункце 2 артыкула 6,
калi атрымальнiк такiх даходаў як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы
ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз
пастаяннае  прадстаўнiцтва, якое размешчана там, або аказвае ў гэтай
другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з пастаяннай базы, якая
размешчана   там,  i  права  або  маёмасць,  у  адносiнах  да   якiх
выплачваецца    даход,    сапраўды    звязаны  з  такiм   пастаянным
прадстаўнiцтвам  або  пастаяннай  базай. У такiм выпадку прымяняюцца
палажэннi артыкула 7 або артыкула 14, у залежнасцi ад абставiн.

                             Артыкул 22
                              Маёмасць

     1. Маёмасць,  якая  прадстаўлена  нерухомай  маёмасцю,  аб якой
гаворыцца  ў  артыкуле  6,  што з'яўляецца ўласнасцю рэзiдэнта адной
Дагаворнай  Дзяржавы i размешчана ў другой Дагаворнай Дзяржаве, можа
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
     2. Маёмасць,  якая  прадстаўлена  маёмасцю,  што складае частку
камерцыйнай  маёмасцi пастаяннага прадстаўнiцтва, якое прадпрыемства
адной  Дагаворнай  Дзяржавы  мае  ў  другой Дагаворнай Дзяржаве, або
маёмасцю,  якая  адносiцца  да  пастаяннай базы, даступнай рэзiдэнту
адной  Дагаворнай  Дзяржавы  ў  другой  Дагаворнай  Дзяржаве ў мэтах
аказання  незалежных  асабiстых  паслуг,  можа абкладацца падаткам у
гэтай другой Дзяржаве.
     3. Маёмасць,    якая  прадстаўлена  марскiмi  або   паветранымi
суднамi,   што  належаць  рэзiдэнту  адной  Дагаворнай  Дзяржавы   i
эксплуатуюцца  ў мiжнародных перавозках, або маёмасцю, што адносiцца
да  эксплуатацыi  такiх  марскiх  або паветраных суднаў, абкладаецца
падаткам толькi ў гэтай Дагаворнай Дзяржаве.
     4. Усе  iншыя  элементы  маёмасцi рэзiдэнта Дагаворнай Дзяржавы
абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

                             Артыкул 23
               Устараненне двайнога падаткаабкладання

     Двайное падаткаабкладанне ўстараняецца наступным чынам:
     1. У выпадку Беларусi:
     Калi  рэзiдэнт Беларусi атрымлiвае даход (прыбытак) або валодае
маёмасцю,  якая  ў  адпаведнасцi  з палажэннямi дадзенага Пагаднення
можа  абкладацца  падаткам  у  Аб'яднаных  Арабскiх  Эмiратах,  тады
Беларусь дазваляе:
     (а)  у  якасцi  вылiчэння  з падатку на даход (прыбытак) гэтага
рэзiдэнта  суму,  роўную падатку, якi аплачаны ў Аб'яднаных Арабскiх
Эмiратах;
     (b)  у  якасцi вылiчэння з падатку на нерухомую маёмасць гэтага
рэзiдэнта суму, роўную падатку на нерухомую маёмасць, якi аплачаны ў
Аб'яднаных Арабскiх Эмiратах.
     Такое  вылiчэнне,  аднак, у любым выпадку не павiнна перавышаць
той  часткi  падатку  з даходу (прыбытку) або падатку з маёмасцi, як
было  падлiчана  да  прадастаўлення  вылiчэння,  якая  адносiцца,  у
залежнасцi ад абставiн, да даходу (прыбытку) або маёмасцi, якая можа
абкладацца падаткам у Аб'яднаных Арабскiх Эмiратах.
     2. У выпадку Аб'яднаных Арабскiх Эмiратаў:
     Калi  рэзiдэнт  Аб'яднаных  Арабскiх Эмiратаў атрымлiвае даход,
якi    ў  адпаведнасцi  з  палажэннямi  дадзенага  Пагаднення   можа
абкладацца  падаткам  у  Беларусi,  тады Аб'яднаныя Арабскiя Эмiраты
дазваляюць  у  якасцi вылiчэння з падатку на даход гэтай асобы суму,
роўную падатку на даход, што аплачаны ў Беларусi.
     Такiя  вылiчэннi  ў  любым  выпадку  не  павiнны перавышаць той
часткi  падатку  з  даходу  або  з  капiталу,  як  было падлiчана да
прадастаўлення  вылiчэння, якая адносiцца, у залежнасцi ад абставiн,
да даходу або капiталу, якiя могуць абкладацца падаткам у Беларусi.

                             Артыкул 24
                          Недыскрымiнацыя

     1. Грамадзяне  адной Дагаворнай Дзяржавы не падлягаюць у другой
Дагаворнай  Дзяржаве любому падаткаабкладанню або любому звязанаму з
iм  патрабаванню,  iншаму або больш цяжкаму, чым падаткаабкладанне i
звязаныя  з  iм  патрабаваннi,  якiм падлягаюць або могуць падлягаць
грамадзяне    гэтай  другой  Дзяржавы  пры  тых  жа  абставiнах,   у
прыватнасцi   ў  дачыненнi  да  пастаяннага  месцапрабывання.   Гэта
палажэнне  таксама  прымяняецца, нягледзячы на палажэннi артыкула 1,
да   асоб,  якiя  не  з'яўляюцца  рэзiдэнтамi  адной  або   абедзвюх
Дагаворных Дзяржаў.
     2. Падаткаабкладанне    пастаяннага    прадстаўнiцтва,     якое
прадпрыемства  адной  Дагаворнай  Дзяржавы  мае  ў другой Дагаворнай
Дзяржаве,  не  павiнна быць менш спрыяльным у гэтай другой Дзяржаве,
чым  падаткаабкладанне  прадпрыемстваў  гэтай  другой Дзяржавы, якiя
ажыццяўляюць    падобную    дзейнасць.    Сапраўднае  палажэнне   не
разглядаецца  як  тое,  якое  абавязвае  адну  Дагаворную   Дзяржаву
прадастаўляць  рэзiдэнтам  другой  Дагаворнай  Дзяржавы якiя-небудзь
асабiстыя  льготы,  вызваленнi  i  скiдкi  ў  падаткаабкладаннi   на
падставе  грамадзянскага статуса або сямейных абавязацельстваў, якiя
яна прадастаўляе сваiм уласным рэзiдэнтам.
     3. За выключэннем выпадкаў, калi прымяняюцца палажэннi пункта 1
артыкула 9, пункта 8 артыкула 11 або пункта 6 артыкула 12, працэнты,
роялцi i iншыя выплаты, якiя выконвае прадпрыемства адной Дагаворнай
Дзяржавы  рэзiдэнту  другой  Дагаворнай Дзяржавы, падлягаюць у мэтах
вызначэння    падаткаабкладаемага   прыбытку  такога   прадпрыемства
вылiчэнням  на тых жа ўмовах, як калi б яны былi выплачаны рэзiдэнту
першай  названай  Дзяржавы. Падобным чынам любыя даўгi прадпрыемства
адной  Дагаворнай  Дзяржавы  рэзiдэнту  другой  Дагаворнай  Дзяржавы
падлягаюць  у  мэтах  вызначэння  падаткаабкладаемай маёмасцi такога
прадпрыемства  вылiчэнням  на  тых  жа ўмовах, што i даўгi рэзiдэнту
першай названай Дзяржавы.
     4. Прадпрыемствы  адной  Дагаворнай  Дзяржавы,  маёмасць   якiх
поўнасцю  або  часткова  належыць  аднаму  або  некалькiм рэзiдэнтам
другой Дагаворнай Дзяржавы або прама цi ўскосна кантралюецца iмi, не
падлягаюць  у  першай названай Дзяржаве любому падаткаабкладанню або
любому  звязанаму  з  iм патрабаванню, iншаму або больш цяжкаму, чым
падаткаабкладанне  i  звязаныя  з iм патрабаваннi, якiм падвяргаюцца
або  могуць  падвяргацца  падобныя  прадпрыемствы  першай   названай
Дзяржавы.
     5. У   гэтым  артыкуле  тэрмiн  "падаткаабкладанне"   абазначае
падаткi  любога  вiду  i  роду,  якiя з'яўляюцца прадметам дадзенага
Пагаднення.

                             Артыкул 25
                   Працэдура ўзаемнага пагаднення

     1. Калi асоба лiчыць, што дзеяннi адной або абедзвюх Дагаворных
Дзяржаў  прыводзяць  або  прывядуць  да  падаткаабкладання  яе  не ў
адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Пагаднення, яна можа, незалежна
ад  сродкаў  абароны, якiя прадугледжаны нацыянальным заканадаўствам
гэтых  Дзяржаў,  прадставiць  сваю справу для разгляду ў кампетэнтны
орган Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнтам якой яна з'яўляецца, або, калi
яе выпадак падпадае пад дзеянне пункта 1 артыкула 24, той Дагаворнай
Дзяржавы,  грамадзянiнам  якой  яна  з'яўляецца.  Заява павiнна быць
прадстаўлена  на  працягу  трох гадоў з даты першага паведамлення аб
дзеяннях,  якiя  прыводзяць да падаткаабкладання не ў адпаведнасцi з
палажэннямi дадзенага Пагаднення.
     2. Кампетэнтны    орган   iмкнецца,  калi  ён  палiчыць   заяву
абгрунтаванай  i  калi  ён  сам не ў стане прыйсцi да здавальняючага
рашэння,  вырашыць пытанне па ўзаемнай згодзе з кампетэнтным органам
другой  Дагаворнай  Дзяржавы  з  мэтай пазбягання падаткаабкладання,
якое    не    адпавядае   дадзенаму  Пагадненню.  Любая   дасягнутая
дамоўленасць  выконваецца, нягледзячы на якiя-небудзь абмежаваннi па
часу, што маюцца ў нацыянальных заканадаўствах Дагаворных Дзяржаў.
     3. Кампетэнтныя  органы Дагаворных Дзяржаў iмкнуцца вырашаць па
ўзаемнай  згодзе  любыя  цяжкасцi  або  сумненнi, якiя ўзнiкаюць пры
тлумачэннi  або  прымяненнi дадзенага Пагаднення. Яны могуць таксама
кансультавацца    адзiн   з  адным  для  мэт  устаранення   двайнога
падаткаабкладання   ў  выпадках,  якiя  не  прадугледжаны   дадзеным
Пагадненнем.
     4. Кампетэнтныя  органы  Дагаворных  Дзяржаў  могуць уступаць у
прамыя  кантакты  адзiн з адным у мэтах дасягнення згоды ў разуменнi
папярэднiх  пунктаў.  Калi  акажацца  пажаданым для дасягнення згоды
правесцi  вусны  абмен думкамi, такi абмен думкамi можа мець месца ў
камiсii,  якая  складаецца  з  прадстаўнiкоў  кампетэнтных   органаў
Дагаворных Дзяржаў.

                             Артыкул 26
                         Абмен iнфармацыяй

     1. Кампетэнтныя  органы  Дагаворных  Дзяржаў абменьваюцца такой
iнфармацыяй,  якая  неабходна  для  выканання  палажэнняў  дадзенага
Пагаднення  або  ўнутранага  заканадаўства  Дагаворных  Дзяржаў, што
датычыцца  падаткаў,  на якiя распаўсюджваецца дадзенае Пагадненне ў
той  ступенi,  у  якой  падаткаабкладанне па гэтаму заканадаўству не
супярэчыць  дадзенаму Пагадненню. Абмен iнфармацыяй не абмяжоўваецца
Артыкулам  1. Любая  iнфармацыя,  што атрымана Дагаворнай Дзяржавай,
лiчыцца  канфiдэнцыяльнай  такiм  жа  чынам,  як  i  iнфармацыя, што
атрымана  ў  рамках  нацыянальнага  заканадаўства  гэтай Дзяржавы, i
раскрываецца    толькi    асобам  або  органам  (уключаючы  суды   i
адмiнiстрацыйныя  органы), якiя звязаны з вызначэннем або сысканнем,
прымусовым  спагнаннем  або выкананнем рашэнняў, або разборам заяў у
дачыненнi да падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзенае Пагадненне.
Такiя  асобы  або органы выкарыстоўваюць iнфармацыю толькi для такiх
мэт.  Яны  могуць  раскрываць  iнфармацыю ў ходзе адкрытага судовага
пасяджэння або пры прыняццi судовых рашэнняў.
     2. Нi ў якiм выпадку палажэннi пункта 1 не будуць тлумачыцца як
тыя, што абавязваюць адну Дагаворную Дзяржаву:
     а)    праводзiць    адмiнiстрацыйныя   меры,  якiя   супярэчаць
заканадаўству    i   адмiнiстрацыйнай  практыцы  гэтай  або   другой
Дагаворнай Дзяржавы;
     b)    прадастаўляць    iнфармацыю,  якую  нельга  атрымаць   па
заканадаўству  або ў ходзе звычайнай адмiнiстрацыйнай практыкi гэтай
або другой Дагаворнай Дзяржавы;
     с)  прадастаўляць  iнфармацыю,  якая  раскрывала б якую-небудзь
гандлёвую,  прамысловую,  камерцыйную  або прафесiянальную тайну або
гандлёвы  працэс,  або  iнфармацыю,  раскрыццё  якой  супярэчыла   б
дзяржаўнай палiтыцы.

                             Артыкул 27
     Члены дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў

     Нiякiя  палажэннi дадзенага Пагаднення не закранаюць падатковых
прывiлей   членаў  дыпламатычных  прадстаўнiцтваў  або   консульскiх
устаноў,  што прадастаўлены агульнымi нормамi мiжнароднага права або
палажэннямi спецыяльных пагадненняў.

                             Артыкул 28
                         Уваходжанне ў сiлу

     1. Дадзенае  Пагадненне  ўваходзiць  у  сiлу пасля паведамлення
Дагаворнымi  Дзяржавамi  адна  адной  аб  выкананнi  ўсiх неабходных
унутрыдзяржаўных працэдур.
     2. Пагадненне  ўваходзiць  у  сiлу  праз  пятнаццаць дзён пасля
апошняга паведамлення, аб якiм гаворыцца ў пункце 1 гэтага артыкула,
i яго палажэннi прымяняюцца:
     а)  у дачыненнi да падаткаў, якiя ўтрыманы ў крынiцы з даходаў,
што  атрыманы  першага або пасля першага студзеня каляндарнага года,
наступнага за годам, у якiм Пагадненне ўваходзiць у сiлу;
     b) у дачыненнi да iншых падаткаў, да падаткаў, якiя спаганяюцца
за  любы  падатковы перыяд, што пачынаецца першага або пасля першага
студзеня  каляндарнага  года, наступнага за годам, у якiм Пагадненне
ўваходзiць у сiлу.

                             Артыкул 29
                          Спыненне дзеяння

     Дадзенае  Пагадненне  застаецца  ў сiле да той пары, пакуль яго
дзеянне  не  будзе  спынена  Дагаворнай  Дзяржавай. Любая Дагаворная
Дзяржава  можа  спынiць дзеянне Пагаднення па дыпламатычных каналах,
шляхам  пiсьмовага паведамлення аб спыненнi дзеяння не менш чым за 6
месяцаў  да  заканчэння  любога  каляндарнага  года,  наступнага  за
перыядам у пяць гадоў з даты ўваходжання Пагаднення ў сiлу.
     У гэтым выпадку дзеянне Пагаднення спыняецца:
     а)  у  дачыненнi да падаткаў, што ўтрыманы ў крынiцы з даходаў,
якiя  атрыманы першага або пасля першага студзеня каляндарнага года,
наступнага  за  годам,  у  якiм  дадзена  паведамленне  аб  спыненнi
дзеяння;
     b)  у дачыненнi да iншых падаткаў, да падаткаў, што спаганяюцца
за  любы  падатковы перыяд, якi пачынаецца першага або пасля першага
студзеня  каляндарнага  года,  наступнага  за  годам, у якiм дадзена
паведамленне аб спыненнi дзеяння.
     У  сведчанне  чаго  нiжэйпадпiсаныя,  адпаведным  чынам  на тое
ўпаўнаважаныя, падпiсалi дадзенае Пагадненне.
     Здзейснена  ў  горадзе  Дубаi  27  сакавiка  2000  года  ў двух
экзэмплярах  на  беларускай, арабскай i англiйскай мовах. Усе тэксты
маюць аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжання ў тлумачэннi перавагу
мае тэкст на англiйскай мове.

                              ПРАТАКОЛ

     У момант падпiсання Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i  Урадам  Аб'яднаных  Арабскiх  Эмiратаў  аб  пазбяганнi   двайнога
падаткаабкладання  i  папярэджаннi  ўхiлення  ад  аплаты  падаткаў у
дачыненнi    да  падаткаў  на  даходы  i  маёмасць   нiжэйпадпiсаныя
пагадзiлiся,  што  наступныя  палажэннi  складаюць неад'емную частку
Пагаднення.
     1. Для    мэт  дадзенага  Пагаднення  разумеецца,  што   тэрмiн
"палiтыка-адмiнiстрацыйныя    падраздзяленнi,    мясцовыя     урады"
прымяняецца да Аб'яднаных Арабскiх Эмiратаў.
     2. Да артыкула 4:
     Разумеецца, што тэрмiн "рэзiдэнт" у выпадку Аб'яднаных Арабскiх
Эмiратаў уключае:
     (а)    Урад    Аб'яднаных  Арабскiх  Эмiратаў  або  яго   любое
палiтыка-адмiнiстрацыйнае падраздзяленне або мясцовы орган улады;
     (b)  любыя  ўрадавыя  ўстановы,  якiя створаны ў адпаведнасцi з
заканадаўствам, такiя, як Цэнтральны банк, фонды, карпарацыi, органы
ўлады,  агенцтвы або любыя iншыя падобныя арганiзацыi, якiя створаны
ў Аб'яднаных Арабскiх Эмiратах;
     (с)  любую  кампанiю,  якая  створана  ў  Аб'яднаных   Арабскiх
Эмiратах,  у капiтале якой Аб'яднаныя Арабскiя Эмiраты ўдзельнiчаюць
разам з iншымi Дзяржавамi.
     3. Да артыкула 10:
     Нягледзячы  на  палажэннi пунктаў 1 i 2 артыкула 10, дывiдэнды,
што   выплачваюцца  кампанiяй,  якая  з'яўляецца  рэзiдэнтам   адной
Дагаворнай Дзяржавы, абкладаюцца падаткам толькi ў другой Дагаворнай
Дзяржаве,  калi  сапраўдным  уладальнiкам дывiдэндаў з'яўляецца сама
гэта  Дзяржава, яе Цэнтральны (Нацыянальны) Банк, Iнвестыцыйны орган
Абу-Дабi  i  любая  iншая кампанiя, якая можа быць узгоднена Урадамi
Дагаворных Дзяржаў.
     4. Нягледзячы  на  палажэннi  артыкулаў  5-7,  13  i  22, даход
(прыбытак),    што  атрыманы  прадпрыемствам  або  кампанiяй   адной
Дагаворнай Дзяржавы,
     у выпадку Аб'яднаных Арабскiх Эмiратаў:
     яе  палiтыка-адмiнiстрацыйнымi  падраздзяленнямi  i   мясцовымi
ўрадамi i iх фiнансавымi ўстановамi;
     у выпадку Беларусi:
     Нацыянальным  банкам,  iншымi фiнансава-крэдытнымi ўстановамi i
прадпрыемствамi з удзелам дзяржаўнай уласнасцi;
     вызваляюцца  ад  падаткаў  на даход (прыбытак), якi атрыманы на
тэрыторыi  другой  Дагаворнай Дзяржавы ад дзейнасцi, што ўзгоднена з
Урадам гэтай другой Дзяржавы.
     
     У  сведчанне  чаго  нiжэйпадпiсаныя,  адпаведным  чынам  на тое
ўпаўнаважаныя, падпiсалi сапраўдны Пратакол.
     Здзейснена  ў  горадзе  Дубаi  27  сакавiка  2000  года  ў двух
экзэмплярах  на  беларускай, арабскай i англiйскай мовах. Усе тэксты
маюць аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжання ў тлумачэннi перавагу
мае тэкст на англiйскай мове.





<< Назад

Предыдущий | Следующий

<<< Содержание >>>

карта новых документов

Разное

При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на pravo.levonevsky.org обязательна

© 2006-2017г. www.levonevsky.org

TopList

Законодательство Беларуси и других стран

Законодательство России кодексы, законы, указы (избанное), постановления, архив

Законодательство Республики Беларусь по дате принятия:

2013 2012 2011 2010 2009 2008 2007 2006 2005 2004 2003 2002 2001 2000 до 2000 года

О защите прав потребителя

ЗОНА - специальный проект

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ" - о предпринимателях.



Новые документы



Рассылка


Content.Mail.Ru


 

Приколы, фото, юморПриколы